• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    193.	Разгрыба — неахайны чалавек і губашлёп. Гл. таксама, 129.
    194.	Скаруза — упарты чалавек.
    195.	Г. зн. распуснік, бабнік.
    196.	Манькут — гл. 61.
    197.	Калупша, калупас — гл. 70 («Ці скора ты збярэсся, калупша?»). Параўн. калупацйа.
    198.	К а л у ш — гл. 23.
    199.	К а м б а л — тут: злодзей, рабаўнік.
    200.	Г. зн. дурнаваты чалавек.
    201.	Г. зн. тоўстая жанчына, як карова, якую кормяць брагай.
    202.	К а р у з a — чалавек, які любіць задзірацца, зачынаць сваркі, бойкі.
    203.	К а ц е р a — адзначана як «лайнае» слова без тлумачэння яго сэнсу. Магчыма, сварлівая жанчына. (Параўн. у Чач. р-не кайэрыйь — сварыцца. Жыв. сл., 88.)
    204.	Кацьмак — гультай, нядбайны чалавек.
    205.	Кашлуха — гл. 188.
    206.	К е п а л a — гл. 70.
    207.	Кіжлун— марудлівы, няўмелы, непаваротлівы чалавек.
    208.	Абузнік— гл. 14.
    209.	К л і к у н — сабакабой (Шпнл.), гіцаль.
    210.	Клыпша — чалавек з доўгімі нязграбнымі нагамі.
    211.	К о б з a — тут: злы чалавек.
    212,	213. Корга, коржа — злая, бурклівая старая (цюрк. karga — варона).
    214.	Кошла — гл. 188.
    215.	Прыдзірлівы чалавек і хабарнік.
    216.	Крутасвет — прайдзісвет.
    217.	Крывандзяка — кульгавы чалавек.
    218.	3 у й — лядачы, кволы чалавек.
    219.	Парацька — няўмелы чалавек.
    220.	Апоўзлік — непаваротлівы, слабы чалавек.
    221.	К а л а н д ы ш — няўклюдны чалавек.
    222,	223. Кундзель, кундзел ь-м ундзель, кундал ь-м у нд а л ь — сабака.
    224.	Курашчуп — мужчына, які робіць жаночую работу.
    225,	226. К у рдупель, курцік — нізкарослы чалавек.
    227.	Лабідуда — гультай.
    228.	Лажбель — тоўсты чалавек з вялікім жыватом.
    229.	Лазавік — чалавек, які жыве сярод балот, у пераносным сэнсе — цёмны, адсталы чалавек.
    230.	Л а н т у х — тоўсты і гультаяваты чалавек.
    231.	Лапуцішча — гл. 221.
    232.	Лахня — «надта лапатлівая, язычлівая» (Сцяшк., 573), гл. 39.
    233.	Л а х т a — гл. 39.
    234.	Лобус — гл. 17, «адно палежвае на тапчане» (Жыв. сл., 144).
    235.	Пятроўскі — тут: той, хто ляжыць і нічога не робіць у самы гарачы час касавіцы (Пятро, 29.VI)
    236.	Логмін — гл. 17. «3 хаты лянуецца выйці» (Жыв. сл., 108).
    237.	Лотаўка — гл. 39.
    238.	Л о ў м a — злы дух, чартоўка.
    239.	Л ы х т a — пляткарка.
    240.	Л э п a — паспешлівы чалавек.
    241.	Лябіх — гл. 17.
    242.	Лядашцік — злы дух, які псуе людзей (тлум. Шпнл.). Тут: завіслівае вока, вока, якое можа ўрачы.
    243.	Лядашчыца—тут: худая, хваравітая жанчына.
    244.	Ляйда — манюка (відаць, з літ. laida— заход, laidyti— кідаць).
    245.	Лякотка — гл. 39.
    246.	Л я пёха — дурнаватая жанчына.
    247.	Мажджэр — гл. 7. У Іў. р-не мажджэра— ступка (Сцяіпк., 275).
    248.	Мазепа — плаксівы, а таксама рассеяны, няўважлівы чалавек («Гэты мазепа стаіць, разявіўшы рот, нічога не панімае». Жыв, сл., 108).
    249.	На таго, у каго вялікі лоб.
    250.	Гл. 39.
    251.	М а л і з ы н к a — чалавек, пераборлівы ў ядзе.
    252.	Пра бесталковага чалавека.
    253.	М а м а й — дужы, але някемлівы і няўмелы чалавек.
    254.	М aнцапэла — жанчына, якая нагаворвае, дарэмна абвінавачвае людзей, «цень наводзіць» на іх.
    255—257. Манцель, м а н ь, манькут — гл. 61. «Вот дзе мануель, маніць і не чырванее» (Шатэрнік, 154).
    258.	М а р м ы л я — нелюдзім і той, хто невыразна гаворыць (параўн. мармытаць, мармытун).
    259.	Гл. 61, таксама 196.
    260.	Матлахон — нясталы, няўстойлівы чалавек.
    261.	Рохля — марудлівы чалавек (рус. рохля), На Мсціслаўшчыне: леахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына (3 нар. сл., 127).
    262.	Падтыка — падбухторшчык.
    263.	Перарэза — непаседа.
    264.	М а х а л е я — гл. 61.
    265.	Машнарэз — відаць, злодзей, той, хто выразае кішэню, машну; магчыма, і той, хто займаецца кастрыраваннем свойскай жывёлы.
    266.	М о р м а, мырма — маўклівы чалавек («Ад такой мырмы с?,ова ніколі не выцягнеш». Жыв. сл., 172).
    267.	Мума — маўклівы, сарамлівы чалавек; таксама — уяўная злая істота, якою пужалі дзяцей: He плач, a то мума возьме! (Раст., 162).
    268.	Так кажуць на неахайнага чалавека.
    269.	Мышапор — пранырлівы чалавек.
    270.	М я к е к a — гл. 70.
    271.	Набіванка — жанчына, якая пайшла замуж без сватання або «упраць волі бацькоў мужа.
    272.	Н а г у л a — упарты чалавек.
    273.	Н а к а с н і к, накась — гл. 14.
    274.	Н а л п a — малпа.
    275.	X а л д э й — гл. 23, таксама 188.
    276.	Насяканік — чалавек, які заўсёды выскаквае ўперад, каб звярнуць на сябе ўвагу.
    Ш. Насяканка — тут: настырная, з вострым языком дзяўчына.
    278.	Начвач — гл. 228 («За сваім трыбухом зямлі не бачыць». Жыв. сл., 146).
    279.	На недарэчнага, сварлівага чалавека.
    280.	Пра хваравітага чалавека.
    281.	Прайдзісвет. «Нідавярак гэты гэтулькі натварыў, што страх паду■маць» (Нар. сл., 38).
    282.	Нехлямажны — гл. 221.
    283.	Н е ч у п а з ы — гл. 23.
    284.	С л і м а з a — тое ж, што румза. Гл. 88.
    285.	Ніхлюй, ніхлюіна, няхлюйка — гл. 23 і 75.
    286.	Няўвега — невук.
    287,	288. Падганяючы каня.
    289.	Н о х а л ь — чалавек з вялікім носам.
    290.	Г а ў к a — тут: дакучлівае дзіця.
    291.	Апушчонік — неахайны, нядбалы, апушчаны чалавек.
    292.	В ы с м а л — настырлівы, гарэзлівы хлапчук.
    293.	Додаль— гл. 17, «заняўся б чым-небудзь».
    294.	У б о і н a — неслухмяны, упарты чалавек.
    295,	296. Какора, лагіза, лакіза — гл. 17.
    297.	Няўлюддзе — нікчэмны чалавек.
    298.	Б о л м а т — гл. 39.
    299.	Ш а л а т a — балбатлівы чалавек і пляткар.
    300.	В а н т у х — гл. 17.
    301.	Жло б — тут: скупы; вядома яшчэ ў сэнсе высокі, дужы і няскладны чалавек.
    302.	М а з д а н — дурная галава.
    303.	Б у й л a — дужа высокі і няскладны чалавек.
    304.	Ч а р ц і х a — тут: чараўніца.
    305.	Ш а л е п а ў к a — гл. 75.
    306.	Шэпшаль — крываногі чалавек, яшчэ — стары чалавек (Кап.).
    307.	Г рыбаты — таўстагубы. Гл. 129.
    308.	Л а л a — весялуха; збалаваная дзяўчына.
    309.	Пабягухa — жанчына, якая больш бегае па хатах, чым бывае дома.
    310.	Павала — гл. 17.
    311.	Суздаль — худы, танклявы чалавек.
    312.	Апошняе і таму часта збалаванае дзіця ў бацькоў.
    313.	На падхаліма.
    314.	П а к р а к a — гл. 23.
    315.	Па мак, помак — тут: тоўсты, бязвольны чалавек; гультай («Вот памак, ляжыць і не павярнецца». Бярэз.).
    316.	Памаўза — тут: няспрытны, непаваротлівы чалавек. Таксама — пра скаціну, што лезе ў шкоду (параўн. Сцяшк., 345: «Такі ж кот памаўзлівы, ці ў саган залеэе, ці ў даёнку». Кар.).
    317.	На чалавека бязвольнага, бяздзейнага.
    318.	На грубага, недалікатнага хлапчука (тлум. Hoc.).
    319.	Пасак — жулік.
    320.	321. Пасялень, пасяльніца — жанчына, якая не сядзіць дома, а ўсё ходзіць па сялу, па суседзях і нічога не робіць.
    322.	Паўгловак — дурнаваты.
    323.	П а х а т у х а, пахатніца, хатніца — гл. 320, 321.
    324.	Пацёмвік — чмут.
    325.	П і н ц ю х, пінцюхайла — п’яніца, але, магчыма, і дурань, (ад пень, пяньйюх нры дысімілятыўным яканні).
    326.	П л е й т у х — гл. 23.
    327.	П ё х a — несумленная, бессаромная жанчына.
    328.	Плюндра, шлюндра, хлюндра, флюндра— гл. 23.
    329.	На зарослага хлопца. У в. Жыровічы Слонімскага р-на некалі існаваў уніяцкі манастыр, а пазней была духоўная семінарыя.
    ЗЗО.	'Тл. 280.
    331.	На вірлавокую жанчыну. Праскута — нар. форма асабовага імя Праскоўя; параўн. таксама Параска. Відаць, выслоўе мясцовага паходжання і звязана з канкрэтнай асобай.
    332.	П р а я в a — прайдзісвет.
    333.	Прытырак — дурань.
    334.	П с я ю х a —■ злосны, а таксама ганарысты чалавек. У простым сэнсе— сабачая кроў.
    335,	336. П у з д р а, п у з д ы р — гл. 228.
    337.	П у н т о в і к — дурнаваты чалавек.
    338.	Пусцельга, пусцільга, пусталыа, пусцеча — пусты, несур’ёзны чалавек.
    339.	П у х а м е л я — слабасільны чалавек.
    340.	П ы п л а. пыпна — няўмелы, непаваротлівы чалавек.
    341.	Пэтлах — аброслы хлопец, з доўгімі валасамі.
    342.	Пячурнік — гл. 17. «Ен у нас пячурнік: як находзе зіма, дык стараецца скарэй заняць печ».
    343.	Б а ў т р у к — здаровы, але лянівы чалавек.
    344.	Гл. 320, 321.
    345,	346. Разгірэня, разгрыба — гл. 75, а таксама 129.
    347.	Разёпа — гл. 75.
    348.	Р а з і в о н, разявон — гл. 75.
    349.	Р а з ы д a — няўмелы, бесталковы чалавек.
    350.	Р а к л о — заняпалы чалавек.
    351.	Рапуха — непрыемны чалавек, даслоўна — жаба. «Іш, рапуха — усё квокчыць» (Добр., Слов., 770).
    352.	Р а п э х a — гл. 23.
    353.	Раскапейда, раскапендра — нязграбная, неахайная жанчына.
    354.	Раскепа — гл. 7 (параўн. польск. кіер — дурань).
    355.	Раскол — нахабнік; непаслухмяны («Раскол гэны, што хоча, тое і робіць». Нар. сл., 43).
    356.	Расхлёба — гл. 75.
    357.	Расцяга — той, хто расцягвае дабро з дому.
    358.	Расцялёпа, целяпень — гл. 221.
    359,	360. Гл. 75.
    361.	Салоха — гл. 23.
    362.	Непаваротлівы, цяжкі на пад'ём чалавек (бо мех з соллю вельмі многа важыць).
    363.	Самасуй — тое ж, што насяканік. Гл. 276.
    364.	Г. зн. вар’яты.
    365.	Сапёлка — крыўдлівая асоба. Насунуцца — тут: насупіцпа.
    366.	Capа м ы г a — п’яніца, бессаромны чалавек.
    367.	Сатона — тут: злы, люты чалавек (відаць, ад сатана).
    368.	Саўгайла — непаседа («Месца табе ніколі не знойдзецца пасядзець»),
    369.	С к а р ы д a — гл. 95.
    370.	Скідыш — неданосак. Так гавораць на дурнаватага чалавека.
    371.	Скнарына, скнарыца, скнэра — гл. 95.
    372.	На таго, хто ходзіць старэчай хадой і пяткамі па зямлі шморгае, «скробаець».
    373.	Скупяндзя, скупяндра, скупярдзяй, скупярдзяка, скапірд а' — гл. 95.
    374.	С л і н к а ч — тут: слюнцяй.
    375.	Сляпундра, сляпянда, слепяндзя, слепянджа — так кажуць на падслепаватага чалавека.
    376.	С п е ў к a — занадта цікаўная жанчына, якая ва ўсё тыча свой нос.
    377.	Капул — ГЛ. 17 і 70.
    378.	Стрыжак — дагала астрыжаны чалавек.
    379.	С у г н е й — негаваркі чалавек, нелюдзень.
    380.	Супурат — упарты чалавек, які ўсё робіць насуперак.
    381.	Так кажуць на худую, танклявую жанчыну.
    382.	Каназобка — дзіця, якое прытворна плача. Параўн. каназа — дзіця. якое крыўляецца (Янк., Дыял., I. 88).
    383.	Жмындала — гл. 39.
    384.	С э н д a — чалавек, які заўсёды расказвае небыліцы.
    385.	С ы з м a —■ гл. 95.
    386.	Так кажуць на тоўстага, непаваротлівага чалавека.
    387.	Зачуха — гл. 23.
    388.	Карпуха — марудлівая жанчына, тая, што корпаецца.
    389.	Няздара — няўмелая, няздатная ні на што жанчына.
    390.	Жупель — тоўсты чалавек невялікага росту.
    391.	Б а з ы г a — гл. 17.
    392.	3 н а й д a — тут: прайдзісвет. У прамым сэнсе — знайдыш