• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    448.	Скарада — лясная трава панікніца (Geum L.).
    449.	Г. зн. зводдаль (ад міскі за сталом, ад чалавека і г. д. ).
    450.	Нібы яго не датычыць, нібы ён не вінаваты.
    451.	Сіндзік — гл. 172.
    452.	Пра чалавека, які ссінеў ад холаду.
    453.	Аспідка — злосная жанчына (параўн. аспід— змяя).
    454.	Давёў да крайняга раздражнення словам.
    455.	С касазурыўс я — скасіўся. Гл. таксама 23—27.
    456.	Валожынскі, магчыма, таму, што ў Валожыне спыняліся гурты жывёлы, якія пераганялі з Вільні ў Мінск. Адсюль і народная этымалогія самой назвы мястэчка: «3 Вільні гналі ў Мінск валоў прадавапь, і тут рабілі папаску, вялікі лес быў, тры карчмы. Таму назвалі Валожына або Валь/жань: Валы жэнь! — гані». (Зап. М. Грынблат у 1974 г. у г. п. Валожын ад Фёдара Мікалаевіча Гарбачэўскага, 70 г. 8.74.82).
    457.	Гл. 124.
    458.	С к а п е ў — растаў.
    459.	Скроміўся — сцішыўся.
    460.	Скрэндае — тут: скрыпіць.
    461.	Гл. 440.
    462.	Саўмэла — чалавек, які ходзіць туды-сюды без справы.
    463.	«Каб... зверху была вузкая, а знізу была прышыта аборка» (Бяльк., 30).
    464.	Ке п к a— дурніца (гл. Hoc., Слов., 233; кепік — дурненькі).
    465.	Г. зн. не спалі. На Купалле моладзь усю ноч забаўлялася.
    466.	Спамогся — тут: прагна накінуўся.
    467.	Шырокая спіна (у бугая).
    468.	Пра чалавека дужага і нятоўстага.
    469.	Жартам пра нейкага мясцовага няўклюду.
    470.	Яльчык — ялец, рыба з сям. карпавых (Leuciscus leuciscus).
    471.	Гл. 452.
    472.	Ш у р п ы — падпоркі, слупы-сохі ў гумне.
    473.	Стоць — старчма.
    474.	Заткала-—эатычка. У пераносным сэнсе — чалавек «нерухавы, які замінае» (Янк., 545).
    475.	Натарчань — патарчака, тычка.
    476.	Стаўбун — тут: стаяк, а таксама кветканоснае сцябло цыбулі, часнака: вядома яшчэ печ-стаяк пад такой назвай (Сцяшк., 472, Воран.).
    477.	Гл. 440.
    478.	С а в я к — падбярозавік, абабак.
    479.	Луняваты — слабы, прыбіты чалавек.
    480.	Скабардзіна — кашчэй, схуднелы стары.
    481.	Г. зн. схуднеў.
    482.	С т а ў б е н ь — тут: стоўб, слуп.
    483.	Стропаны — спутаны, звязаны.
    484.	Г. зн. высах, схуднеў. С ц е н ь — цень.
    485.	Др а м а к і— тут: нязжатыя каласы.
    486.	Г. зн. многа страў. Гл. 254, 329.
    487.	Пра худую, танклявую жанчыну.
    488.	Пра худую жанчыну. Харангеўка — царкоўная ці касцельная пратэса, харугва, палотнішча-абраз на дрэўку, якое насілі на працэсіях, пахаванні і г. д. (Параўн. польск. chorqgiewka — сцяжок.)
    489.	Г. зн. белыя, чыстыя сцены.
    490.	Г. зн. тоўсты, тлусты.
    491.	Паршук — парсюк.
    492.	Пра ліхога чалавека.
    493.	Г. зн. спакойна, пакорліва. Спас — тут: абраз спаса, збавіпеля.
    1 лум. Fed.: Нічога яму не бракавала, жыў у поўным дастатку.
    494.	Рапяхі — відаць, рапей, шышкі дзядоўніка.
    495.	Азязюлены — паўсонны, нібы п’яны.
    496.	Б ла ш ч ы ц a — клоп.
    497.	Так кажуць на лянівую жанчыну. Копша вядома як вобраэ нар. дэманалогіі, як злы дух (Шпнл., 181).
    498.	П э р с. Значэнне слова інфармант не ведала. У канстэксце: «Усе дзеці ўжо палеглі спаць, а гэты сядзіць, як пэрс». Магчыма, скажонае рус. однн, как перст.
    499.	С а л о х a — гл. 380.
    500.	С у г н е й — суровы, неразгаворлівы чалавек.
    501.	Пра чалавека, які апынуўся ў цяжкім становішчы.
    502.	Было сказана пра тое, як сядзіць касцюм на чалавеку.
    503.	Пра заспакоенага чалавека.
    504.	Выскідзь — выварацень.
    505.	Шча м е л ь — шмель; каманіца — травяністая расліна з блакітнымі кветкамі.
    506.	Нарытнікі — частка збруі. Гл. таксама 246.
    507.	В е л е — многа (польск. wiele).
    508.	Абходзіць — цікавіць, непакоіць.
    509.	Параўн. Прык., кн. 1, с. 416, № 1642.
    510.	Гл. 361.
    511.	Гэта выслоўе Fed. тлумачыць іншым выслоўем: Так, як ад каваля вугаль купляць, г. зн. ён самому патрэбны.
    512.	Г. зн. пэўна, безумоўна.
    513.	Вайцех адзначаецца каталіцкім календаром 23 красавіка па новаму стылю. Раней супадала з Юр’ем (23 красавіка па старому стылю), калі пастухі спраўлялі сваё свята.
    514.	Сляпы і с к а ў с я — тут: сляпы шукаў.
    5	15. Пра коціка.
    516.	Гусяня пятровае — позна выседжанае (Пятро—29 чэрвеня па старому стылю), а таму кволае, малое.
    517.	Талака — тут: таўкатня.
    518.	С і т к а, сітаўка — пліска (Motacilla; Янк., 545). Але, маг чыма, тут параўнанне з ножкай грыба-махавіка (параўн. сітнік і сітавік' на Пскоўшчыне — грыб махавік. Даль, Слов., IV, 189).
    519.	Гл. 34.
    520.	Гл. 109.
    521,	522. Т а х т о л ь, тахці — відаць, словы гукапераймальныя, ад
    тахайь—■ ляскаць, стукаць (Бяльк., 441, Краснап.), тут: гучна запіхваць.
    523.	Г. зн. у аднолькавым стане.
    524.	Т лее — тут: ледзь трывае, высыхае; стаў— сажалка.
    525.	Гл. 287.
    526.	Праўзак — тонкі раменьчык.
    527.	Пра грубую тканіну. Падруба — тут: абшыты падол спадніцы.
    528.	3 а б о й н я — вялікая бочка для захавання жыта.
    529.	Сабачая ган д л я — сабачае зборышча, гайня.
    530.	Маюцца на ўвазе землетрасенні, якія там адбываліся.
    531.	Сяльнік — сяннік.
    532.	Г. зн. многа есць (жарт.).
    533.	Г. зн. зусім. не трэба.
    534.	Г. зн. абгаворваюць чалавека.
    535.	Турлюдзіць — надакучліва лапатаць.
    536.	Пра з'яўленне каго-небудзь у патрэбны момант.
    537.	Т энскнасць — туга, сум (польск. tgsknota).
    538.	П о л ы н ь — тут: полымя, агонь.
    539.	У знаці — тут: у знаёмых людзей.
    540.	Г. зн. зацішна.
    541.	Гл. 20.
    542.	Г а п к a — рыбацкі човен.
    543.	Г. зн. шумна. Г амэрня — шумнае зборышча людзей. Відаць, ад іамарня— кузня медніка, у якой заўсёды раздаваўся стук.
    544.	Г. зн. цёпла. 3 a г а т a — ацяпленне хаты на зіму. «3 лесу моху навязем і закладзем каля хаты» (Сцяшк., 171, Слон.).
    545.	Непарадак у хаце.
    546.	Ламы — кучы галля ў лесе.
    547.	Гл. 417.
    548.	549. Па сэнсу аналагічныя выслоўю «Выскачыў як Піліп з канапель». Гл. 86.
    550.	Уважаліся — вымаклі і забрудзіліся.
    551.	Увалі ц ь — тут: пабіць.
    552.	Тлум. інфарманта: «Зімой у лапцях хадзіла, а на весну валенкі купіў».
    553.	Насмешка з няўдала зробленай справы. Салоха, шалоха — тут: дурнаватая жанчына (Hoc.).
    554.	Павой — павойная расліна (Calysteria), вядомая яшчэ пад назвамі павітуха, уюнок.
    555.	Пра раззлаванага чалавека.
    556.	Г. зн. густая.
    557.	Гл. 402.
    558.	Пра неахайнага чалавека. Аб паходжанні гэтага параўнання: «Адна дружка з вёскі Ахонавічы калісьці вельмі закапала ўсю сукню тлусцям і воткай; цяпер на дзяцей ці даоослых, якія брудна ходзяць, гавораць: укапалася. як ахонаўская дружка» (Сцяшк., 38).
    559.	Унурыцца — тут: заўзята ўзяцца за справу.
    560.	У п і р л і ў — упарты.
    561.	У іншай будове вядома як прыказка (Прык., кн. 2, с. 415—416 № 138. 140).
    562.	Т а п і л a — багна.
    563.	Утл ы — слабы.
    564.	Утравэўся — унадзіўся рабіць шкоду.
    565.	Гл. 23-27.
    566.	Скочкі — блохі.
    567.	Гл. 402.
    568.	Гл. 109.
    569.	В е р х а в о д к a — тут: верхні слой вады ў калодзежы.
    570.	Н а л і т о к — сакавітая, спелая садавіна.
    571.	Тут іран. Драпянка — матузок, вяровачка.
    572.	Вялікая і пуставатая хата.
    573.	Г. зн. зграбная, чыстая.
    574.	Гл. 572. _
    575,	576. Хаўкаць — хапаць паветра ротам.
    577.	Раўгеня — рэдкая страва з запаранай і заквашанай жытняй мукі, кулага.
    578.	Ц і б а х — кветканоснае сцябло цыбулі.
    579.	Г. зн. худы, згорблены. Гл. 93.
    580.	Падзіманы — тоўсты, сыты.
    581.	Пра высокага і дужага чалавека. Рыдван — вялікі даўні экіпаж.
    582.	Павесмянё — невялікі скруіак ачэсанага льну.
    583.	Гл. 390.
    584.	Хлынкаць — блукаць (Юрч., 1966, 213).
    585.	Any д а л a ■— неахайны чалавек, даслоўна: пудзіла.
    586.	Абквэцаны — брудны, замазаны. Гл. 202.
    587.	Атлу млены — тут: аглушаны, хмурны.
    588.	Ханянём — ганарліва, напышліва.
    589.	Гл. 587.
    590.	А т н і м а ч — неахайны, брудны чалавек.
    591 Бэйбас — гл. 304.
    592.	Д з ы б а, дзыбала — той, хто вельмі павольна ходзіць; высокі, нязграбны чалавек.
    593.	Жаўмер — вялы, нерашучы чалавек.
    594.	3 м ы д з г а н ы — прысаромлены чалавек.
    595.	Зундаль — высокі лянівы чалавек.
    596.	Кокавінь — певень.
    597.	Пра таго, хто апрануў на сябе адно на адно розную адзежу; «Прэць адно на 'дно, ходзіць тады, як куль» (3 нар. сл., 240).
    598.	Мара — у розным значэнні: здань, злы дух; таксама гл. 380. («Людзей лякаеш, ідзі прычашыся.»)
    599.	Рассоха — дрэва, жардзіна з развілістым канцом.
    600.	Няпраны — нямыты, брудны.
    601.	Падэрва — худая, з надарваным здароўем жанчына.
    602,	603. Расамаха, рэўза — гл. 380.
    604.	В і ж — чалавек завельмі цікаўны, які ўсё выглядае і выведвае.
    605.	Утраплёны — зваряцелы.
    606.	Лунь — тут: лунацік.
    607.	Г. зн. неахайна ходзіць. У Бяльк., 62: асм'ётка— атопак.
    608.	Г. зн. асцярожна.
    609,	610. С а л о х а, дзюндзіха — неахайная асоба. Гл. 380.
    611.	Чупіла — непаваротлівы чалавек.
    612.	Пра карову.
    613.	Скаут — значэнне слова інфармант не ведаў. Магчыма, склют. (Гл. тэкст і заўв. 162.).
    614.	Хрусцель— птушка драч, дзяркач (Crex сгех; рус. коростель).
    615.	Ц м ы к — смык скрыпічны.
    616.	Хыраць — кашляць.
    617.	Дзяцеліна —■ канюшына.
    618.	Цубкі — цвёрды, зацвярдзелы (параўн. цубчэць — станавіцца неэластычным, цвёрдым, цубкім. Янк., Дыял., III, 143, Глуск.).
    619.	Г. зн. цыбуля з высока парослым пер'ем.
    620.	Гл. 8.
    621.	Цюхаець — бяжыць.
    622.	Гл. 109.
    623.	Б а г л а й — гл. 304.
    624.	Г. зн. марудна, павольна.
    625.	Малое дзіця за маткаю.
    626.	Ванзэлак — клунак (польск. wgzelek).
    627.	Гл. 341.
    628.	Гнёт — тут: цяжар, камень або бервяно для прыціскання.
    629.	Начыбурчыцца — натапырыцца.
    630.	Гл. 18.
    631.	Выгіндырвацц a— крыўляцца.
    632.	Выцягацца — тут: плакаць, бедаваць.
    633.	Асташоны — звар’яцелы.
    634.	Л у п і ц ц a — тут: моцна крычаць.
    635.	Сурма—■ відаць, сурна або зурна, усходні духавы музычны інструмент тыпу флейты.
    636.	Чаіцца — падпільноўваць, падкрадвацца (польск. czaic sig).
    637.	Пра зладзеяватага чалавека.
    638,	639. Чатаваць—■ вартаваць, пільнаваць (польск. czatowac).
    640.	Г а м а н — тут: д’ябал. Гл. таксама 34.
    641.	Крук — тут: крумкач, воран. Параўн. польск. kruczy— вараны , чорны; kruczowlosy — чорнавалосы.
    642.	Смаголь — галавешка ад смольнага карча.
    643.	Б у р а к ц в і к л о в ы — чырвоны сваёй прыроднай чырванню. Параўн. рус. свекла.
    644.	Г і л ь — снягір (Pyrrhula pyrrhula).
    645.	Р ы ж о к — відапь, грыб рыжык.
    646.	Іран., гл. 287.
    647.	Г. зн. не мякка, далікатна, а рэзка, прычыняючы боль.
    648.	Шарахоні цца — задаецца, ганарыцца.