Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
263. Г. зн. тоўстая, з вялікім брухам. Чоп — вялікая бочка ў бровары.
264. Порхаўка — шарападобны неядомы грыб, які пры высыханні рассыпаецца на пыл, «на порах».
265. Г. зн. тупая. Падносак — падэшва; падосак — жалезная палоса пад воссю ў возе.
266. Матылічная авечка — авечка з захворваннем лёгкіх, якое ў народзе завецца матыліцы.
267. Кешкацца — забаўляцца, а таксама — варушыцца.
268. С а х о р — вілы для гною.
269. В о м і г a — нешта вельмі салонае, атрутнае або надвычай кіслае.
270. Г. зн. вельмі кіслае. Само слова гірос збіральнік не растлумачвае. Відаць, ад літ. gira — квас.
271. Ксёнжка — кніжка (польск. ksi^zka).
272. Пра страшньія праклёны.
273. Г. зн. няма.
274. Кош к а ц ц a — тут: грэбціся.
275. К р а м — купленая ў краме тканіна.
276. Ардзель — ярка-чырвоная кветка.
277. Пра здаровага, румянага старога.
278. Г. зн. увесь час v рабоце.
279. Г. зн. баіцца. Па даўніх народных павер’ях, у час навальніцы Ілля (у язычніцтве — Пярун) бё маланкай па чарцях.
280. Г. зн. у коле вадзянога млына.
281. У каня.
282. Б а з а р н і ц a — базарная гандлярка.
283. Баранішніца — гандлярка абаранкамі.
284. Як на гвалт — клічучы на дапамогу (Hoc., Слов., 111). Але тут, можа быць, гвалт — прыгонная павіннасць, загадванне «на гвалт», бо інакш больш правамерна было б: крычаць гвалт або гвалту.
285. Заснавана на прыкмеце.
286. Кубліцца, купчыцца — уладкоўвацца.
287. Іран. пра беспарадак. Адэльск — мястэчка каля Гродна (зараз вёска ў Гродзенскім р-не), якое было вядома сваім кірмашом.
288. Бардадын — тут: адзінокі, беспрытульны чалавек. Відаць, скажонае бернардзін — манах каталіцкага ордэна.
289. Здобны грыб — баравік; «яго як ломяць, дык трашчыць».
290. Л а с і ц a — ласка, звярок (Mustela nivalis).
291. Гл. 228, 229.
292. Слата дрэннае надвор’е з дажджом, снегам. У пераносным сэнсе — назойлівы, дакучлівы чалавск.
293. С л я п е ц — сляпень.
294. Г. зн. вельмі хутка, не паспсўшы агледзецца.
295. Плевуцінка — плеўка.
296. Г. зн. высокі лоб.
297. Л у з к а н — гл. 114—116 .
298. Л ы б і ц ц a — усміхацца (рус. — улыбается).
299. Л ы г а ц ь — хутка, спяшаючыся, есці.
300. Параўнанне з барсуком, відаць, таму, што ў яго морда белая. Але, магчыма, гут іронія: у барсука (Meles meles) поўсць грубая і даўгаватая.
301. Г. зн. многа п’е. Ф а р ы н a — бочка.
302. Л э п а ц ь — абмацваць рукамі.
303. 3 успамінаў пра цяжкае мінулае.
304. Ворапень — гультай.
305. Л а з а р — персанаж духоўнага верша, песні рэлігійна-хрысціянскага зместу. У яго аснове — евангельская прытча пра багацея і жабрака Лазара; пакрыты гнойнымі язвамі, ён паміраў, лежачы на сметніку супроць дома багацея.
306. Гл. 304. П а в а л a — дрэва, паваленае бурай.
307. Ляжаць нерухома, выцягнуўшыся. Пласток, пласт, п л а сц і к — тут: нешта спрасаванае, зляжалае, важкае.
308. П р а с л a — тут: паваленая агарожа.
309. Гл. 304. А п о к a — тоўстае бервяно.
310. Тут і ў наступных 5 выслоўях: сказаць што-небудзь нечакана, недарэчна і груба.
311. С к а ж э н н ы — вар’ят, адурнелы.
312. Так сказаў стары чалавек. Сыплюцца як прусакі — тут: паміраюць у мностве.
313. Нястанны — нязграбны, «як удоўж, так і ўперак».
314. П о ў п р ы ц a — металічная планачка пад верхнім каменем у жорнах.
315. Было дададзена: «Усё разумее, а маўчыць».
316. Сым — тут: сом.
317. Г а л а й к a — балбатлівая жанчына.
318. Гл. 23—27.
319. Ю х ц і н a •— скура ў час выраблення.
320. Г. зн. нячысты твар, у рабацінні або прышчах.
321. Г. зн. тоўсты, круглы твар.
322. Гаворка ішла пра гарэлку.
323. Маскаль —царскі салдат.
324. Г. зн. не зусім родныя. Звадныя — не адзінакроўныя, але «зведзеныя» ў адну сям’ю, дзеці не аднаго бацькі, але адной маткі, ці наадварот.
325. Г зн. жывем у згодзе.
326. П я р ы н a — рэч недасягальная ў старым сялянскім быце.
327. Пурхаўка — порхаўка. Гл. 264.
328. Аналагічна 326.
329. Г. зн. багаты стол, застаўлены стравамі.
330. М у л — рачны, азёрны глей.
331. Сінюга — кіндзюк, страўнік, рубец у жывёлы.
332. Г. зн. моцна ўпіўся. Б э л я, б э й л я — бэлька, бервяно. Магчыма, Бэйля — яўр. асабовае імя: тады выслоўе мае мясцовае значэнне.
333. Тут. відаць, пра п’яніцу. Мул — гл. 330.
334. Г. зн. вельмі ўпіўся.
335. Ч о п. Сэнс слова на месцы запісу забыты: «А што такое чоп, не знаю. Гэта, можа, у смалярні чоп, бочка такая». (Мяц., 150). Гл. 263.
336. Навяліўся — прыліп, прычапіўся.
337. Трапіў у бяду. Гл. таксама 236, 237.
338. Г. зн. скурчаная.
339. Сказана пра свіней.
340. На дзяды на стол ставілі многа страў. Гл. таксама 254.
341. Памак — намоклае бервяно, палена.
342. Гл. 292.
343. Гл. 34.
344. Г. зн. упіўся (тлум. Fed.).
345. Батлей — тут: батлейшчык.
346. Як не покніць — як не лопне.
347, 348. Г. зн. залішне наелася.
349. Відаць, звязана з нейкай мясцовай падзеяй. Маркуны — вёска ў Астравецкім р-не.
350. Ніцая скулка — глыбокі нарыў, што цяжка прарывае. Гл. таксама «Гадзі як ліхой скуле».
351. Насадзілісь — тут: залішне наеліся.
352, 353. Г. зн. выхваляліся.
354. Настыран — настырны, упарты.
355, 356. Гл. 334. В а п р ы — вепрукі.
357. Нацюкаваць — тут: напакаваць (параўн. йюк).
358. Г. зн. не ўдасца зрабіць (учшыкнуць).
359. Гл. 21.
360. Т арадэйка — тут: вазок, драбінкі.
361. Узор выслоўя, якое ўзнікла ў пасляваенныя гады.
362. Гл. 134.
363. Саракоўка — дзве грыўні, дваццаць капеек; таксама — даўняя мерка гарэлкі: адна саракавая частка вядра.
364. Кумільгам — стрымгалоў, імгненна.
365. Тоўсты, непаваротлівы, маўклівы чалавек. Мень •— мянтуз (Lota lota), які летам маларухома жыве пад каменем, карчагамі.
Збб. Стаўбень — тут: дурань.
367. Мамыра — надзьмутая, замкнутая, капрызная асоба. (Юрч., 1977, 260).
368. Пітушачка — маленькі (на 1,0—0,5 л) гаршчочак, у якім звычайна кіпяцяць малако (тлум. збіральн.).
369. Ванцыпар — Люцыпар, у хрысціянскай міфалогіі — Сатана, уладар пекла.
370. М я л a — таўкач.
371. Пастаянна вазіцца, займацца чым-небудзь нязначным, малакарысным.
372. Помаз —помазка для змазвання патэльні тлушчам.
373. Гл. 371.
374. Г. зн. кароткая ноч.
375. С у с л a — тут: нязграбная жанчына.
376. Нача — як, нібы, нібыта.
377. Насмешка з таго, хто занадта сам сябе хваліць.
378. Г а л г а л — брудная ануча.
379. Гаварыць з непамяркоўным чалавекам (тлум. збіральн.).
380. Флюндра — неахайная жанчына. Падбрындацца — запэцкацца.
381. Пазбыткаваць — падсмяяцца. Параўн. Прык., кн. 2, с. 399, № 2471.
382. Г. зн. пайшоў за чымсьці і доўга не вяртаецца (Параўн. Прык., кн. 2, с. 308, № 1330).’
383. Ад стомленасці.
384. Боль у грудзях.
385. Палянтаваць — гарлапаніць і моцна лаяцца.
386. К о л ь к a — моцны калючы боль (параўн. польск. kolka, рус. колнкн).
387. Гл. 170.
388. Г. зн. трапіў якраз.
389. Г. зн. тлусты, тоўсты. Т а л а н у Карэліцкім р-не — участак зямлі (3 нар. сл., 94).
390. Г. зн. гладкія, тоўстыя. Пачынак — вялікае верацяно, на якое навіваюць пражу з некалькіх верацён.
391. Храпка — ножка, цвёрды стрыжань у качане капусты.
392. Л о н с к і — леташні (польск. lonski).
393. Г. зн. добра, з ахвотай паелі.
394. Г. зн. прапаў. У Fed.: «Хутка, як на быстрыні».
395. В е с л і ц a — лесвіца.
396. 3 даўніх павер'яў пра пярэваратняў.
397. Ш ы х л я — ліхаманка.
398, 399. Перапасці — тут: схуднець.
400. Г. зн. печ моцна напалена.
401. Г. зн. кіслае, горкае. Пазылка — шчолак (Бяльк., 309, Касц., Краснап.).
402. Відук, самасейка — мак-самасейка.
403. Пляхацца — плюхацца.
404. Г. зн. бярэцца за непасільную работу.
405. Казальніца — балкончык у касцеле, дзе ксёндз выступае са сваімі казанямі.
406. Гэта выслоўе можна разумець па-рознаму: і сцвярджальна, і адмоўна.
407. Пякельнік — мучанік, пакутнік.
408. Кот памыйны — валачашчы, бяздомны.
409. На тройцу (сёмуху) па даўняму звычаю хаты прыбіраліся зелянінай.
410. 3 даўніх народных павер’яў.
411. Г. зн. зусім мала.
412. У Чанстахове (Польшча) з даўніх часоў захоўваецца святыня католікаў — «цудадзейны» абраз божай маці (matka boska Czgstochowska). Адсюль зразумела, што іменна тут, згодна перакананняў веруючых, трэба было чакаць розныя каварныя дзеянні нячысцікаў.
413. Г. зн. з ахвотаю, прагна есці.
414. На духу — тут: на споведзі.
415. Ваўчкі — калючыя кветкі дзядоўніка; р а п е й — дзядоўнік.
416. Слявяда — дакучлівы чалавек.
417. Г. зн. зайшоў на хвіліну.
418. Л ё с ь — лясь, ляснуць.
419. Прычасце— адзін з абрадаў-таінстваў хрысціянскай царквы.
420. П ы п ц і — вялікія ногці, кіпцюры.
421. Пра вельмі балбатлівага чалавека.
422. Г. зн. добра рабіў.
423. Т агрочны — сёлетні (польск. tegoroczny).
424. Разбухаўся — растаўсцеў.
425. Г. зн. стаў тоўсты, сыты. С л і м е н ь — слімак.
426. Куркуль (укр.) — кулак.
427. Лант — гл. 304. Параўн. лантух (3 нар. сл., 59, Нав.: Гэты лантух цэлы дзень на печы пралежыць).
428. Ш п э к т а р (спектар) — гандляр-пасрэднік.
429. Г. зн. раззлаваўся, раз’юшыўся.
430. Захавалася як успамін пра брацтвы, рэлігійна-нацыянальныя арганізацыі праваслаўнага гарадскога насельніцтва, якія існавалі ў Беларусі і на Украіне ў XVI—XVIII стст. пры цэрквах.
431. На таго, хто сядзіць раскінуўшыся (Hoc.).
432. Гл. 276.
433. Лоў м a — лойма, вобраз злой звышпрыроднай істоты — чарціхі. Параўн. літ. laume — ведзьма.
434. Р a с а м а х а, звер з грубай і доўгай поўсцю; у пераносным сэнсе — неахайная жанчына.
435. Выслоўе пашырана і сцвярджальна, без часцінкі параўнання як. (Гл. Прык.. кн. 2, с. 129,№ 1421.)
436. Я г і н я — злосная жанчына, баба-яга
437. Жартам, вялікі рот (як вароты), многа есць.
438. Мелін — млён, палка-дзяржанне, якой круцяць жорны.
439. Г. зн. тонкая рука. Ш в о р а б — верабей.
440. Слова — тут: як, нібы (рус. словно).
441. Рыхтык — тут: якраз, нібы (ад ням. richtig — правільны, сапраўдны).
442. Пра тканіну.
443. Г. зн. марудна збіраецца.
444. Г. зн. спакойнае. С а ш a — шаша.
445. Ятроўкі— жонкі родных братоў. У дарэвалюцыйнай вёсцы некалькі жанатых сыноў часта жылі ў адной хаце са сваімі бацькамі, таму сваркі між ятроўкамі былі звычайнай з’явай.
446. Гл. 440.
447. Г. зн. мала сена. На куццю, абрадавую вячэру на каляды, на стол насцілалі сена, якое назаўтра аддавалі жывёле.