• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    255.	Т арканы — тут: тараканы.
    256.	Адсыланне «на сухі лес» (хвароб і розных напасцей) — звычайны прыём замоў.
    257,	258. Адкляцце-парыраванне кляцьбы «Скулля!»
    259.	Ц ы п у н, ціпун — храшчаваты нарост на кончыку языка ў птушак; кірдзюк, стрык — тут: скула, гуз у скаціны.
    Ганьбаванне і абзыванні
    1.	Барыла — тут: тоўстая, непаваротлівая асоба.
    2.	Бастысь — здаровая, але гультаяватая асоба.
    3.	Аскалёпак — несур’ёзны, неразумны чалавек. У простым сэнсе — адколаты кавалачак драўніны, трэска.
    4.	Г л у ш м а н ь — глухі чалавек.
    5.	Абамарок — ашуканец.
    6.	Абдулейка — чалавек, які вельмі задаецца.
    7.	Абізгал — дурань.
    8.	Абруянт — тоўсты і буйны чалавек.
    9.	Закруцістая — кучаравая.
    10.	Аглаед — чалавек, які вельмі многа есць.
    11.	Адрыга — бадзяга, валацуга.
    12.	Анібыль — чорт.
    13.	Прабыдла —• ліхі чалавек, горш за скаціну.
    14.	Слявяда —• вельмі дакучлівы чалавек.
    15.	Склезень — малыш.
    16.	Акаём — гл. 13.
    17.	Ледач — гультай.
    18.	19. Апівашына, апівош — п’яніца.
    20.	Аплыцька — непрыгожы чалавек.
    21.	Апоўзіна, апоўэлы — неахайны, заняпалы, несамавіты чалавек.
    22.	Апсюган, апсюганка — бурклівы чалавек.
    23.	Аскарузак — неахайная асоба.
    24.	Каўрады— значэнне слова не высветлена, магчыма, адзін з сінонімаў слоў гад, змяя.
    25.	Атландзер — бестурботны чалавек і гультай.
    26.	Аторва, аторвіна — гультайка.
    27.	А т р а х a — неахайная асоба.
    28.	Анцыпар— скажонае Люцыпар, у хрысціянскай міфалогіі шайтан. валадар пекла. Тут: чорт.
    29.	Вітушнік — чалавек, які ходзіць у лапцях (тлум. збіральн.).
    30.	Вылупак — франт; таксама — вірлавокі (Зэльв., «Вочы вылупіць вылупак гэты»).
    31.	Бедны, але фарсісты (тлум. збіральн.); свавольнік («От і галуза ж ты, абы табе падурэць». Жыв. сл., 88).
    32.	Г рамзуль — гл. 23.
    33.	Д з ю ш к a — свіння.
    34.	Д у р д з е л ь — гл. 7.
    35.	Нізграбоцё — нязграбны чалавек.
    36.	Н я м ы к a — неахайны чалавек, які рэдка мыецца.
    37.	Р а б з у й — рабы.
    38.	Р а х а в a — гл. 23.
    39.	Хлянтул, плентух — пустамеля, балбатлівы чалавек.
    40.	Бяскішкі — тут: худы.
    41.	Ацесліўка — тоўстая, гультаяватая жанчына.
    42.	А ш a р a — задзірака, хуліган.
    43.	Б а б а к — дурны, вялы і нерашучы чалавек.
    44.	Баглай — гл. 17.
    45.	Бадзяўко, бадзяўка — тут: распусніца.
    46.	Бажаволец — свавольнік, а таксама капрызны (гл. б а ж а в ол і ц ь — капрызіць, дурэць. Раст., 47).
    47.	Байбас — гл. 17.
    48,	49. Балдавешка, балдыка — булдавешка, у пераносным сэнсе — дурань (параўн. рус. балда).
    50.	«На яе мужыка кажуць барэлка, бо ён вельмі тоўсты, аж брытко глядзець» (Нар. сл., 6).
    51.	Басцяка — гл. 11.
    52.	Б а ў д ы р — маўклівы, замкнуты чалавек.
    53.	Баягуска — баязлівае дзіця, відаць, тое, што нават гусей баіцца.
    54.	Біндзюгайла — гл. 17.
    55.	Б л ы н д а, блэнда — чалавек, які бадзяецца без усякай справы («Ну і блэнда, з ранку блэндае па хатах». Жыв. сл., 87).
    56.	Блышынае аб’еддзе — было сказана на хлапчука худзенькага і мізэрнага.
    57.	Б р у с — гл. 17.
    58.	Брухель, брухлей, брухач — вельмі тоўсты чалавек. «Даўней брухлямі паноў звалі» (Мат., 95).
    59.	Б р ы н д a — гл. 23. «У гэтай брынды ў хаце павуц^нё вісіць» (Нар. сл., 7).
    60.	Б р э н д з а л a — гл. 11.
    61.	Брэхман — хлус.
    62.	Б у р к у н — тут: бурклівы чалавек.
    63.	Бусайла — гл. 18, 19.
    64.	Бэйля — тут: нядбалая жанчына. «Настаяшчая бэйля: ні пра што ні дбая». Магчыма, мясцовага паходжання і першапачаткова стасавалася з канкрэтнай асобай (Бэйля — яўр. асабовае імя).
    65.	Бязлюддзе — някемлівы, няспрытны, нелюдзімы чалавек.
    66.	Бязлюднік — гл. 13.
    67.	Г. зн. бесталковы чалавек.
    68.	Бязула, бязуліца, бязульнік — гл. 17.
    69.	В а ёд a — буян.
    70.	В а з г р a —марудлівы чалавек.
    71.	Валанцай — гл. 11.
    72.	Валента — неўраўнаважаны, нервовы чалавек.
    73.	Валіза — чамадан (польск.) тут: тоўсты і марудлівы чалавек.
    74.	Варзэпа — партач.
    75.	Г. зн. рассеяная і няўважлівая асоба.
    76.	Варэпаўка, вярэпаўка—жаба. Параўн. Сцяшк. (76, Іў.): варопаўка — эялёная жаба. У пераносным сэнсе — няўклюдная асоба.
    77,	78. В а ш а п р у'д, в ашапру дзіна — вашывы чалавек.
    79,	80. Па даўніх народных вераваннях, на Лысую гару каля Кіева зляталіся на сваё гульбішча-шабаш ведзьмы, адсюль, відаць, і ведзьма кіеўская. Сава Дуная — вьіслоўе, сэнс якога не высветлены, магчыма, таксама звязана з народнымі павер’ямі пра нячыстую сілу.
    81.	Вірзія — гл. 39, «вярзець, што пупа'ла» (Бяльк., 360).
    82.	В і с л ю г a — залётнік.
    83.	А с в a — аса.
    84.	Аспід — парода ядавігых змей, тут: злы чалавек.
    85.	М ы м р a — асоба, якая пастаянна злуецца, надзьмутая ад крыўды (тлум. збіральн.); вядома яшчэ ў сэнсе непрыгожая і неахайная жанчына
    86.	Няўхлюй, няўхлюя — гл. 23.
    87.	П с ю к — сабака, псіна.
    88.	Р у м з a — плаксівы чалавек (часцей пра дзіця).
    89.	Пра брыдкаслова.
    90.	Камбал — тут: рассеяны.
    91.	Вякала — чалавек, які прыстае з пустымі размовамі.
    92.	Халдзей—тут: чалавек, які займаецца ашуканстам і махляваннем.
    93.	Цяльпух — гл. 1.
    94.	В ы й м а н в і к — надакучлівае дзіця.
    95.	Ж а д о б a — прагны і скупы чалавек.
    96.	Г алганцы — гарэзы. Было дададзена: За ноч усе яблыкі абтрахнулі.
    97.	Перакіднік — той, хто памяняў веру, вераадступнік. У пераносн. сэнсе: няпэўны чалавек, што не трымае свайго слова.
    98.	Ярча нё — падлетак з вісклівым голасам.
    99.	С у р м і л a — тоўсты чалавек.
    100.	X а л д a — гл. 23.
    101.	Вугнач — бурклівы, сярдзіты чалавек.
    102.	Зякратая — вірлавокая (зекры, таксама як зеркачы— вочы).
    103.	Выжла — хітрая жанчына. Відаць, ад выжал — паляўнічы сабака.
    104.	Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі.
    105.	Было сказана на дзяцей, што рагаталі. Вышчаркі — тыя, што вышчэрваюцца, часта і голасна смяюцца.
    106.	В я р э н я — някемлівы, няўклюдны чалавек.
    107.	На высокую няўклюдную дзяўчыну. Гагара — буйная вадаплаўная птушка.
    108.	На залётніка, аматара валачыцца за жанчынамі. Галагун — пародзісты певень.
    109.	Г алайстра — несур’ёзны і бесклапотны чалавек.
    110.	Галашчап — чалавек у падранай адзежы, з якой відаць шчапы — косці, рэбры.
    111.	Гальцапа — галота.
    112—114. Гамза, г а м з а ч, гамзун — неакуратны чалавск; яшчэ — гугнявы (Круп.).
    115.	Гаргара, гаргарына — сварлівы чалавек.
    116.	Г а р ы д a — гл. 13.
    117.	Г а т а л a — гл. 39.
    118.	Гінда — адзначана збіральнікам як абзыванне без тлумачэння
    самога слова. Выслоўе гэта, відаць, мясцовага паходжання і можа быць звязана з уласным імем Гінда (яўр.).
    119.	Ланцужнік — тут: катаржнік, злодзей.
    120.	Гламазда — няўмелы, нехлямяжы чалавек.
    121,	122. Г л у м а, глумак — бесталковы, абмежаваны чалавек.
    123—	125. На глухога чалавека. Турлушка — глушэц; г л у х я н д а„ глушпень, глушмень, глушман —■ глухі.
    126.	Г ныпель — маларослы чалавек.
    127.	Г о й д a — легкадумны чалавек.
    128.	«Што гэта за баба: і тоўстая, і малая, адным словам гопа» (Нар. сл., 8).
    129.	Грыбаздзіла — чалавек з вялікімі, тоўстымі губамі. Параўн. грыбы — губы.
    130.	Г у г н е л ь —відаць, гугнявы.
    131.	Тое ж, што гамза. Гл. 112—114.
    132.	Р э п т a — гл. 1.
    133.	Д а л і г о й д a — высокая, худая жанчына.
    134.	А п р у д a — гультай і пражэрлівы чалавек.
    135.	В а л я ч — гультай, які любіць многа спаць.
    136.	Галамоўза — нікчэмны чалавек.
    137.	Закутнік — дамасед.
    138.	Камінарнік — мужчына, які сам сабе гатуе, выконвае жаночыя хатнія работы.
    139.	К а р а ч — гл. 23 (параўн. каравы).
    140.	Макша — п/яніца. Відаць, таму, што ён увесь час «мокне» ў гарэлцы і ніколі «не прасыхае» («Спіўся зусім гэты макша»).
    141.	Дурбан— гл. 7.
    142.	Зарэзіна — упарты чалавек.
    143.	Дзёўбала, дзяўбіла — гл. 7, 75.
    144.	Дзяндзівер — лянівы і балбатлівы чалавек. У прсстым сэнсе — мясцовая назва нейкай птушкі (заўв. збіральн.).
    145.	Друпала — гл. 70. («Чаго там дагэтуль калупаешся?»)
    146.	Д р ы п с a — гл. 23.
    147.	Так абразліва кажуць на таго, хто «не разумее ніякай работы» (тлум. Hoc.). Відаць, мясцовага паходжання.
    148.	Геморнік — знаўца Геморы, часткі Талмуда; тут: машэннік.
    149.	Д у р в я г a — гл. 7.
    150.	3 а х о д a — злы чалавек, які хутка раздражняецца.
    151.	Ошуст — гл. 5.
    152.	Гнёпа — гл. 95.
    153.	Махар— махляр (параўн. яўр. ма хер з ням. Macher — дзялок, а таксама шахер-махер — нячэсныя дзеянні дзялка).
    154.	Паліза — ласун, ласуха.
    155.	Кароза, карзуй — капрызлівы чалавек.
    156.	Кастра — колкі, сварлівы чалавек (параўн. кастрыйа).
    157.	М а х а л a — чалавек, які хутка ходзіць.
    158.	Абакула — гл. 5.
    159.	Пра дурня і п’яніцу.
    160.	К а ж д а н — маларослы і слабы чалавек.
    161.	Лісцімон — ліслівы і хітры чалавек.
    162.	М а р д у н — мучыцель, кат, той, хто мардуе.
    163.	П р ы ж м а’— кулак, эксплуататар.
    164.	К а л ы г л а з — адчайны чалавек.
    165.	С к л ю т — гл. 95.
    166.	Пэркала— гл. 70. «Ні ў адной рабоце не паспяшаецца». Параўн. поркайца.
    167,	168. Пра колкую жанчыну, з «куслівым языком». Жагляўкі — «малесснькія, спрытныя, але вельмі куслівыя мурашкі» (Янк., Абр., 34). Жаўна — чорны дзяцел (Dryocopus martius) з доўгай дзюбай.
    169.	Жвенькала — пляткарка, якая «пляву'скае што не трэба».
    170.	Ж в і н д a — бурклівы чалавек.
    171.	Жырдагон — няўмека, няўмелы чалавек, а таксама свавольнік (Касп., 106).
    172,	173. Забрында, забрындоха — гл. 23. «Вунь забрындоха пайшла, ніколі ў лазню не сходзіць» (Нар. сл., 9).
    174,	175. 3 а в а л а, завалюга — гл. 17.
    176.	Загладуха — зайздросніпа.
    177.	Зазела — той, хто дурыць галаву і шуміць.
    178.	Заліваха—'гл. 18, 19.
    179.	Пра бязвольнага чалавека.
    180.	3 в ы р к a — гл. 88.
    181.	3 г а р о д a — нехлямяжы, нязграбны чалавек.
    182.	Г. зн. гарэза, сарвігалава.
    183.	Злеб — грубы ў абыходжанні чалавек. У Касп.— сноб (тлум. памылковае).
    184.	Знічка — згодна паданням, прывід, няўлоўны дух (тлум. Шпнл.).
    185.	Фяўраль — дурнаваты. «...Ну, калі ні хватая клёпкі. Усе месяцы як месяцы: па трыццаць дзён маюць і больш, а ў фяўралі ні хватая...» (3 нар. сл., 51)
    186.	Т у й к a — гл. 26.
    187.	Валяваха — лянівая жанчына.
    188.	Г і р м a — непрычасаная, кудлатая жанчына.
    189.	К і с л я к — слабасільны чалавек.
    190.	Л ы л a — грузны неахайны чалавек.
    191.	Пра сварлівую жанчыну.
    192.	Ірад — злы, жорсткі, бяздушны чалавек. Паходзіць ад імя цара Іудзеі Ірада (I ст. да н. э.), які вызначаўся асаблівай жорсткасцю. Персанаж беларускай батлейкі.