• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    17,	18. Форма вітання, уваходзячы ў хату, пашыраная пераважна ў раёнах з былым каталіцкім насельніцтвам.
    19—	27. Вітанні, уваходзячы ў хату, калі там снедаюць, палуднуюць ці вячэраюць. Смачнего, смашнога — прыемнага апетыту.
    26.	Уваходзячы ў хату, дзе частуюцца.
    28.	С э р в у с, у сэнсе — я ваш слуга, гатоў вам служыць, спагадаць (ад лац. servus — раб, нявольнік). Пранікла ў народны быт э каталіцкіх малітваў, але больш пашырана было сярод дробнай шляхты. (Параўн. таксама сучасны сервіс ад англ. service — абслугоўванне паўсядзённых бытавых патрэб насельніцтва.)
    29—	35. Гл. 19—27. Некаторыя вітанн' (31—33, 35) — з жартоўнымі адказамі, за якія ўвайшоўшыя ў хату звычайна не крыўдуюць.
    36—	38. Належаць, відаць, да вельмі даўніх форм вітання. У старажытнай Русі чалабійце — нізкі паклон да самай зямлі, з датыканнем да яе лбом, у знак асаблівай павагі, падзякі або падначалення высокай асобе. Ч а л о м — нізкі паклон (ад даўняга чало — лоб).
    39.	Чэсь — чэсць, павага. Тое ж, што «Маё вам шанаванне» (гл.).
    40.	Жартам, пры сустрэчы ў гарачы летні дзень (тлум. Нікіф.).
    41.	Такаво — так сабе.
    42.	Найбольш пашыраная форма вячэрняга вітання ў беларусаў.
    43.	3 пачатковых радкоў вядомай нар. песні. (Гл. Жартоўныя песні. Склад I. К. Цішчанка. Мн., 1974, с. 138, № 111.)
    44,	45. Найбольш пашыраныя формы развітання ў беларусаў.
    46.	Гэта формула развітання асабліва пашырылася з канца 30-х гадоў пасля з'яўлення папулярнай песні А. Русака і I. Любана «Бывайце здаровы».
    47.	Шчыпаўка — клешч.
    48.	Развітанне вясельнае.
    49.	Дабранец — тое ж, што дабранач, добрай ночы.
    50.	Гл. 48.
    51.	Развітанне і адначасова просьба прабачэння за тое, што надакучыў сваімі размовамі.
    52.	Гл. 39.
    53.	Пажаданне, каб работа скора рабілася.
    54.	Як садзяць капусту.
    55.	Як жнуць.
    56.	Так гаварылі сейбітам канапель (заўв. Добр.).
    57.	Пчаляру, калі ён аграбае рой або дастае мёд.
    58.	Гавораць тым, хто прыступае да сушкі і малацьбы збожжа.
    59.	Да тых, хто садзіць капусту. Каб капуста прымалася так, як дзеўка да сябе прымака прымае (Fed.).
    60—65. Сейбітам. П р у д — млын.
    66.	Малацьбітам.
    67,	68. Зычэнне. каб воўна расла доўгай і густой.
    69.	Злоснік яшчэ дадае: «Чорт на вуду!» (заўв. Can.).
    70.	Гавораць таксама і паляўнічаму. Саўцу — відаць, недакладна запісана: павінна быць— з аўцу, г. зн., каб улавіць рыбіну ці дзічыну, як авечку вялікую.
    71.	Недобразычлівец прыбавіць: «Лягух да мышэй» (заўв. Can.).
    72.	Рыбакам, пажаданне добрага ўлову. Шаболць, шчабох — гукапераймальныя словы, якія аэначаюць гучнае варушэнне, шапаценне.
    73.	Так кажуць гаспадыні, якая стараецца каля печы.
    74.	Так гавораць малацьбітам, тым, хто засольвае мяса ці займаецца іншымі работамі, звязанымі з нарыхтоўкай харчоў.
    75.	Гаспадыні, што саджае ў печ хлеб.
    76.	Гаспадыні, што складвае ў кадку мяса (заўв. збіральн.).
    77.	Гаспадыні, што б е масла.
    78.	Гаспадыні, што доіць карову.
    79.	Калі колюць свінню.
    80.	Пры саленні масла (заўв. Нікіф.). Зразумела, так гавораць і ў іншых выпадках нарыхтоўкі прадуктаў харчавання.
    81.	Гл. 78.
    82—	84. Падыходзячы да жанчын, што мыюць, пераць бялізну.
    85.	Жанчыне, якая снуе кросны.
    86.	Зычэнне той, хто беліць палотны.
    87.	Гл. 85.
    88.	Жанчынам, якія трэплюць лён.
    89,	90. Да тых, хто прадзе.
    91.	Прыйшоўшы да навасёла, жадаючы яму доўгага жыцця.
    92.	Віншавэнне з наваселлем, пры гэтым на стол кладуць грошы, крупы, ці што іншае.
    93.	Гавораць жанчыны, уваходзячы ў лазню.
    94.	Таму, хто парыцца ў лазні.
    95.	Уваходзячы ў лазню. Формула нагадвае даўні эпічны склад.
    96.	Гавораць мужчыны, уваходзячы ў лазню. Параўн. 93.
    97.	Сустрэўшы чалавека, які ідзе ў лазню або з лазні.
    98.	Гл. 94
    99.	Гл. 95.ы
    100.	Пры ўваходзе ў лазню — людзям.
    101—103.Тл. 97.
    104—111. У гэтых развітальных і памінальных словах захава/йся сляды даўніх вераванняў пра «той свет» і пра тое, што нябожчык нібы здольны дапамагчы сваім жывым родзічам на зямлі.
    112, 113. Звычай зычыць здароўя пры чханні заснаваны на вельмі даўнім павер і, што ў момант чыху з чалавека нібы «выскакваюць» хвароба, злыдні. 3 чханнем звязаны і прыкметы (чых — праўда). Гэтыя два выслоўі «адсылаюць» хваробу ці немач «да каваля», які можа яе зусім знішчыць на кавадле, або да «кошкі ў ножку».
    11	4—118. Адрасавана дзіцяці.
    119.	Жартам. X р а п ы — ноздры.
    120.	Лес ска р б о в ы, даслоўна — лес, які належыць казне, скарбу, дзяржаве. Тут: высокі, стромкі. моцны.
    121.	Гл. 114-118.
    122.	Прыгаворка пры чханні ад нюхальнага тытуню.
    123.	Так сказала бабка на базары, прадаўшы грушы жанчыне.
    124.	Зычэнне дзіцяці, калі мяняюць яму рубашачку (заўв. Hoc.).
    125.	Анельска сыць — сытасць, як у анёла на небе (з даўніх вераванняў).
    126.	Зычэнне ў сувязі з абноўкай.
    127.	М я ш а ц ь, тут: рыхтаваць пойла. карміпь свіней.
    128.	Г. зн. дажыць да глыбокай старасці.
    129.	Да дзіцяці.
    130.	Падзяка жабрака (тлум. Fed.).
    131.	Навагодняе віншаванне і зычэнне.
    132.	Відаць, падзяка за міласціну, падачу беднаму хлеба.
    133.	Гл. 128.
    134.	Ha камені і пад каменем — на самай неўрадлівай зямлі (тлум. Янк., 543).
    135.	Каб жылі ў дастатку і не трэба было ні ў кога прасіць.
    136.	Г зн. каб не трэба было плакаць.
    137.	М і р о т a — смерць. Каб не памёр.
    138.	Да дзіцяці, калі яно пацягваецца.
    139.	Дзяўчыне, якая расчэсвае свае валасы, каб яны заставаліся доўгімі (тлум. Fed.).
    140.	3 а д н і я д н і — мінулыя, прайшоўшыя. «Прыгаворваюць, калі расказваюць пра страхі, хваробы, няшчасці і іншыя непрыемныя няшчасныя выпадкі, нібы жадаючы, каб яны не абярнуліся ў цяперашняе або будучае» (Hoc., 45).
    141.	Гаварылі так, калі ў вялікі пост успаміналі пра скаромную ежу, відаць, каб «падмануць» бога і пазбегнуць граху.
    142.	Н а ж ы в ы — тут: у шчаслівы.
    143.	Гл. 140.
    144.	Калі ў піліпаўку (перадкалядны пост) успомнілі пра скаромныя стравы. Гл. таксама 141.
    145.	Засцярога словам ад урокаў.
    146.	Пярэднія дні — тут: мінулыя дні, прайшоўшыя (гл. 140). У Дуб. у дужках растлумачана: «прэжнія».
    147.	Замацаванне якога-небудзь пажадання сцвярджальным, заключным словам (параўн, царк. амінь).
    Ветласць, ласкавасць
    148.	Лабунька — міленькі.
    149.	К а л і ў к a — тут: маленечка (ад каліва),
    150.	Ласкавы зварот да жанчыны.
    151.	Гл. 138.
    152.	Разбірайцеся — распранайцеся.
    153.	Чадулька— дзіцятка (параўн. царк.-кніжн. рус. чадо — дзіця).
    154.	Шчырая ўдзячнасць.
    155.	Ясычка— міленькі. Гл. 148
    ПРЫСЯГАННІ. ПРАКЛЕНЫ.
    ГАНЬБАВАННЕ I АБЗЫВАННІ.
    ДРАЖНІЛКЬКЕПІКІ
    Прысяганні
    1.	Бажыцца, б’ючы сябе кулаком у грудзі: традыцыйны народны звычай прысягання.
    2.	Пра паходжанне гэтай формы бажбы гл.: Булахаў М. Г. Далібог (дальбог).— Веснік Беларус. ун-та, серыя 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія, 1971, № 2, с. 60—62 (Матэрыялы для этымалагічнага слоўніка).
    3.	Н і н і к a — сёння, цяпер (рус. ныне, нынче).
    4—	6. Даліпан, даліпантачкі — тое ж, што далібог. Пан-бог, пан-Езус — звычайныя звароты, асабліва ў католікаў,
    7—	8. Дальбо, дальбог — тое ж, што далібог. Гл. 2,
    9.	Дальбуг — спаланізаваная форма дальбог (польск. bo'g — бог).
    10.	Каб з духам быў — каб так жыў.
    11.	Гл. 3.
    12.	Нарэсьце — нарэшце, тут: пад канец жыцця, перад смерцю.
    13.	У другім вар. (каб я да свету...)—бажба жартоўная.
    14.	Жывінка — свойская жывёла.
    15.	Мяртвыя кляцьбы — кляцьба сваім жыццём.
    16.	Найбогу — прысяганне богам.
    17.	Прысяганне крыжам або жагнаннем (рабіць знак крыжа рукой).
    18.	Абложне палажыць — спаралізаваць.
    19.	П р ы с е й — прысягаю.
    20.	А д ц ё н ■— адсячэнне.
    21.	Пэўная форма бажбы, заклінальная формула. Тлум. Hoc.: адрачэнне ад чаго-небудзь. Ч у р — старажытнае заклінальнае слова, якое азначае забарону, мяжу, пераступіць якую нельга.
    Праклёнь!
    1.	Чэмер — чамярыца (Veratrum), атрутная шматгадовая трава, небяспечная для жывёлы.
    2.	В е р а н — хвароба.
    3.	Чорная юшка — тут: кроў.
    4.	Л і д а і к — позыў на рвоту, калі чалавеку моташна.
    5.	Карачун — смерць раптоўная (са старажытнаславянскай дэманалогіі).
    6.	На карову.
    7.	В а н ц а х — востры боль у жываце, таксама — панос.
    8.	Попадзь — смерць, пагібель.
    9.	Ч э м е р — тут: конская хвароба.
    10.	Л о м в ы л а м і ц ь — ламота нападзе 1 замучыць.
    11.	Пасадкі і засадкі — зробленыя каму-небудзь прыкрасці, якія прыводзяць да сваркі.
    12.	Паралік — паралюш.
    13.	Удоўж на лаўцы — тут: памерці.
    14.	Антонаў агонь — заражэнне крыві.
    15.	Дундар, дундаль — магчыма, пярун, ад яўр. дунэр з ням. Donner.
    16.	Кута — магіла.
    17.	Набракаўся — моцна напіўся.
    18.	Агіба — топкае, багністае месца ў балоце, дзе можна праваліцца.
    19.	Атруда — цяжкая хвароба.
    20.	На курэй.
    21.	Алежа — хвароба.
    22.	А м і н — тут: канец, смерць.
    23.	Немарач — хвароба.
    24.	К а д у к — смерць, таксама — чорт.
    25.	Учаўрыць, вычаўраць, счаўраць — ссохнуць.
    26.	Гл. 24.
    27.	Распрындзіць — распухнуць.
    28.	Р э з а н a — панос.
    29.	A н a x e м a, анафема— тут: пракляты; з ніну—■ ад цяперашняга часу.
    30.	Пазвоннае — плата эа царкоўны перазвон па нябожчыку.
    31.	Валасень — хвароба, гнойны нарыў.
    32.	У Добр. у рубрыцы «Закляцце» (праклёны).
    33.	В і н ш у ю — тут: зычу, жадаю.
    34.	Пералома — смерць, пагібель.
    35.	Вопадзь — хвароба, падзеж. Гл. таксама 8.
    36.	Восцень— нешта вострае з зазубінай (параўн. назву рыбалоўнай прылады восйі).
    37.	На каня.
    38.	Ж ы л л е — жылы.
    39.	Ц ы р у л і к — цырульнік; у мінулым — лекар.
    40.	Г аручка — гарачка.
    41.	Д о л я — тут: шчаслівая доля.
    42.	Смяротны праклён.
    43.	Радзімец —■ хвароба, сутаргі.
    44.	Г. зн. каб раздула, каб распух.
    45,	46. Адсыланне да нячыстай сілы на пагібель. Пералічаюцца вобразы народнай дэманалогіі: нячысцік — абагульнены вобраз «нячыстай» сілы, а таксама чорт, рагацік—• чорт, прах — смерць, цмок — змейкрывасмок, балотнік — дух-гаспадар балота, хатнік — дамавы, дамавік.
    47.	А р ж а в е н ь — іржавае балота.
    48.	Услед упартаму, незгаворліваму чалавеку (Hoc.). К стоўпу—• тут: на шыбеніцу.
    49.	Ростані лічыліся месцам знаходжання «нячыстай сілы».
    50.	На веніку, як вядома, лётае казачная ведзьма, баба-яга.
    5	1. На курэй.
    52.	Г. зн. хадзілі старцамі-жабракамі.
    53.	Было сказана на курэй.
    54.	В ы ж ы л і ў — тут: прымусіў даць хабар (тлум. Hoc.)