З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Хутка з-за адзінокага жыцця, маладосці і прывабнасці ў расейскай грамадзе пачалі віраваць зневажальныя меркаванні пра пані Б. Дайшлі яны і да нашых пані. Трэба было засце-рагчы і захаваць маладзенькую кабету ад небяспекі.
"Абураная на паклёпы і прасякнутая спагадай да пані Аніты я, нарэшце, згадзілася вельмі нясмела ў трэці раз паў-тарыць ёй прапанову.
Спачатку, - піша пані Скірмунтава, - павінна была ў мяне толькі пражываць, а сталавацца праз пару крокаў, у Багаткаў. Але хутка, праз некалькі тыдняў, пачала мне што-раз смялей паказваць, што рада не толькі не адыходзіць ад мяне, але і што ўсё маё гатова прыняць. I паволі, паволі, даў пан Бог адбыцца таму, што ўсё маё зрабілася і яе ўласнасцю, Summa summarum*, каб зняволіцца да супольнага са мной пражывання, ламала сябе мая Аніта вельмі крывава. Састу-пала маральнаму прэсінгу, націску нашага меркавання і пак-ідала сваю самотную свабоду з вялікім жалем. Прынамсі, і мне надарыліся немалыя абавязкі і сяброўскія путы, якія прыняла на сябе незваротна. Нічога, гэта быў мой клопат, маё a priori абранае ярмо. Але каб падысці і пасаладзіць маладой гераічнай душы жорсткасць адрачэння, на тое, ра-
*Summa summarum (лац.) - у рэйіце рэшт.
265
зумела, з майго боку была патрэбна такая сардэчная самаах-вярнасць, якую дагэтуль не практыкавала, і блаславіў Пан добрую волю перад мізэрнасці заслугі. 14 студзеня ўвайшла мая любая малодшая прыёмная сястрычка пад адзін дах са мной, каб пяць поўных месяцаў не засынаць без агульнага звароту да святога Палікарпа і хвалы анёлу гэтага дня. Яна ўвайшла ў свой пакой тужліва, сумна, з узнятым і змрочным чалом, маўклівая і задуменная. Я - спакойна. I з гэтага часу штодзень пан Бог дасылаў нам праз сваю ласку радасць і сардэчнае вяселле. Абедзве, ідучы на вялікія страты, адра-чэнні, мы знайшлі шмат таго, у чым была патрэба. Адсюль доля майго выгнання стала здавацца мнелёгкай. Дзякуй Богу!"
Такімі былі радасці гэтай выключнай душы. Зрэшты, само жыццё ішло сумна, страсалася штораз усё больш ба-лючымі паведамленнямі з радзімы. Праз Тамбоў усё часцей пачалі праходзіць партыі сасланых у Сібір ці на пасяленні па розных расейскіх гарадах і мястэчках. Уражаная пані Гэле-на вельмі гаравала, што ёй выпала перанесці так мала.
"Аж сорамна так мала цярпець, - пісала, - у той час, як столькі іншых - маладзенькіх, слабых, нявінных, высланых у гэтыя маразы пешшу, у вялікай нястачы перажываюць жах-лівую долю. Як жа пан Бог недаацэньвае мае сілы!"
У дзень, калі пані Буйніцкая перасялілася да яе, пісала да пані Ядзвігі: "He магу апісаць табе да гэтага часу размяш-чэння, нават рысаў маляўнічага месца. Прыбыла ў пару саж-нявага балота, слыннага нават сярод знакамітых гразяў паўд-нёвыхгарадоў.
Хутка ўдарылі маразы, выпалі снягі, здарылася хвароба вачэй, таму не ведаю выгляду сядзібы майго выгнання. Больш таго, па ходу маіх штодзённых спраў заўважаю - у абодва бакі ад цэнтральнага базару выгляд не мілы. Застылы ў тан-ным дрэве і ўбогай цэгле стыль качэўя перадражнівае ка-
'Здолела пазней трапіць да мужа за мяжу. (Заўвага аўтара кнігі Б.Залескага.)
266
зённую Еўропу. Адчуваю пэўны цяжар у характарыстыцы людзей і прыкмет горада. Пэўна, хаця б турыстычны погляд для гэтага трэба ўзгадаць і адкрыць, мы ж вельмі зайздрасна замыкаем свае погляды, як ва ўспамінах, так і ў створаным тут нашым малым свеце. Нічога не даследуем наперад, толькі калі судакранаемся. I слых таксама трымаем закрытым на іншую мову. Гэта вельмі цяжкае выпрабаванне і, на шчасце, з-за дастатковасці служак так атрымалася, што не набыла аніякага моўнага навыку. Ды і не жадаю. Калі трэба, паволь-на размаўляю на маёй роднай мове і шаную яе. Бо, уласна, можна дамагчыся і пры дапамозе голасу!"
Бедная купка выгнаннікаў, якая ў страшным душэўным разладзе, з вялікай прыгнечанасцю сэрцаў, часта ў нястачы, імкнулася як магла арганізаваць будову агульнага жыцця, павінна была прыняць не адно паражэннс. У лютым пані Гэ-лена пісала да сваёй сяброўкі:
"Смерць завітала для выбару самага высакароднага з нас. Смерць без алтара і святара, смерць, якая нас атачае, за не-калькі гадзін папярэдзіла выбранца пра сваю блізкасць. Таму калі-небудзь будзеш рада даведацца ад мяне, як пан Бог даз-воліў нам, выгнаннікам, адпусціць свайго брата на лепшую радзіму. Цудоўна прыгожыя былі рэчы! Рабілася ўсё, як ў катакомбах Рыма, калі раптоўна памерламу не было магчы-масці выслаць лесвіцу ў неба нічым іншым, акрамя братэрскіх сэрцаў адзінавернікаў, адзінай надзеі, адзінай любові! Гэта тая любоў, якая робіць цуды, робіць нас спакойнымі за душу гэтага справядлівага. Любоў наша, верым, дапоўніла далонь міласэрднай справядлівасці Божай. Памёр Францішак Ба-гатка з Гродна. Запытайся, якімі былі ціхія і глыбокія зас-лугі гэтага чалавека, яшчэ больш прыгожыя тут, у выгнанні! Быў гэта гаспадар, галава дома, пра які табе пісала, у якім я знайшла для сябе найбольшы пажытак для душы і розуму, і ніхто тут мне не зможа яго замяніць. У страце, якую панесла наша купка, мая, можа, найбольшая, калі мерыць агульнымі
267
паняццямі. Даў мне пан Бог праз яго вялікую ўцеху, таму што пасля жонкі і дачкі ні з кім іншым не так не развітваўся, не выказаў такога выразнага благаславення, як мне, якую так нястомна апякаў з самай першай хвіліны прыбыцця. Таму не апошняй была ў паслугах пры той прыгожай паміраючай душы, якая не прамінула апошні раз адлюстравацца ў дзіўна мілым выразе спячага аблічча. Алоўкам і ўменнем дапамага-ла збіранню памятных рэчаў для няўцешнай жонкі і больш загартаванай, але маладзенькай, дачкі. Сёння рабіла адлі-тую з гіпсу маску і без ніякай агіды на трэці дзень пасля скону трымала ў далонях гэтую халодную галаву, якая яшчэ так нядаўна прамаўляла з незвычайным розумам".
Пачуццё, з якім малявала гэтыя выразы, адбілася і ў ка-ляндарыку пані Гэлены. Згадвала, што хутка пасля прыезду сваёй жонкі і дачкі Багатка прыйшоў яе наведаць.
"Вітаюся з ім. Абыходзіцца маўклівым паклонам, упа-дае ў нейкую рассеяную задумлівасць і моўчкі пазірае ў акно. Мяне гэта здзіўляе, але спісваю на яго стан пасля хваробы. I роўна праз тры месяцы пасля гэтага такая чаканая яго жон-ка закрыла яму павекі. 0, Божа! Хто мог прадбачыць гэты дзень? He скажу, што ў тым, такім ня звыклым позірку, ба-чылася яго будучыня, але погляд не затрымаўся на мне ў тую хвіліну, і таму памятны. I яшчэ адна падрабязнасць у тым дзіўным позірку Багаткі. Акно, у якое ён глядзеў, вы-ходзіла крыху ва ўскос вуліцы, на лютэранскую кірху. На тую кірху, дзе праз тры месяцы спачыў на колькі дзён у чатырох дошках, палічыўшы за лепшае шукаць абарону у пратэстанцкім касцёле, чым аддаць прах схізме. Калі б толькі чалавек мог чытаць душу і думкі другога чалавека! Упэўне-на, што гэты ўнутраны выгляд кірхі з яго труной ужо бачы-ла ў яго прадчуванні і сёння яшчэ раз змагла прачытаць у незвычайным выразе застылага ў здзіўленні вока. Гэты чала-век жыў так, што мог паміраць кожны дзень!"
268
Сваё ўласнае жыццё сярод выгнаннікаў пані Гэлена ак-рэсліла прыяцельніцы наступнымі выразамі: "Нястомна слу-жу іншым. Служу, чым магу, усёй жаласлівасцю сваёй і ўсім багаццем сваім. Гэта значыць, Табой, тваёй любоўю, бо твая любоў - гэта тое дабро, якое аддаю тым, хто жыве ў няста-чы. А калі Цябе засмучаю доўгім маўчаннем з-за добраах-вотнага нагрувашчання вакол сябе гэтых, а не іншых, пераш-код, то за гэта некалі пяшчотна абдымеш мяне. Пісаць час-цей не буду, рабіць гэтага не магу нават з-за вачэй, якімі тут служу бліжнім і выконваю такі аб’ём працы, які вымагае выгнанне. Неяк магутна умацоўваецца вартасць нашага мілага невялічкага свету, мастацтва".
Пасля некалькіх месяцаў намагання пану Казіміру Скірмунту дазволілі пераехаць з Кастрамы ў Тамбоў для злучэння з жонкай. 3 гэтага часу іх агульны дом для купкі выгнаннікаў стаў сапраўды сардэчным вогнішчам, у якім яна не раз чэрпала ўцеху і ўмацаванне.
Хранічна хворым вачам пані Гэлены значную палёгку пры-нёс доктар Фартунат Навіцкі, родам з Валыні, ужо два гады як сасланы ў Тамбоў, разумны і мудры, вялікі прыхільнік прыродазнаўчых навук, якога абое вельмі шанавалі. Ён пер-шы падаў пані Гэлене думку зрабіць шахматы, якіямусілі стаць пазней яе самым лепшым творам. Праз Тамбоў у Сібір пас-таянна праходзілі партыі нашых землякоў. А паколькі гэта губернскі горад, то затрымліваліся тут, бывала, на некалькі дзён. 3-за палоннай нуды бедныя вязні, каб можна было гуляць, ляпілі сабе з хлеба ці выразалі з дрэва нешта падоб-нае на шахматы. Убачыўшы гэта, доктар Навіцкі завітаў ад-нойчы да пані Гэлены з просьбай зрабіць узор шахматаў, якія ён разам з панам Казімірам спадзяваўся размножыць з дапамогай гальванапластыкі для таго, каб раздаваць праход-зячым і нават пасылаць у Сібір. Пані Гэлена з запалам гэта падтрымала. "Вочы мае знаходзяцца пад апекай аднаго з вы-сакародных калег, - пісала да маці, - таму служу імі pro
5olografja CHeUny SkirmunHotvcjxr, 185?. z naturu.
Арэх Міцкевіча. 1870 г.
Шахматная фігура «Ціур». 1873 г.
«Speranza» - «Надзея». Мініяцюра, алей. 1854 г.
Касцёл св. Караля ў Пінску (перыяд закрыцця і нішчэння
касцёлаў). 1868 г.
Шахматная фігура «Спах».
У цэнтры ўкрыжаванне №3. 1865 г.
На бакавых здымках твар Ісуса Хрыста на розных укрыжаваннях (нумары супадаюць з кніжнымі):
1 3
2 4
Партрэт Тэклі з Прыбораў Скірмунтавай (у другім шлюбе Любаньскай). Алей.
269
publico bono*. Мастацтва ставіць асаблівую задачу: мадэлькі [шахмат] для сібірскага металу. Паколькі знаходжуся толькі ў пачатку яе вырашэння, пра іх падрабязна не пішу. Але, калі гэта будзе служыць бліжнім, то, пэўна, Бог дасць сілы". Спро-бы атрымаць нешта годнае з дапамогай гальванапластыкі ўво-гулле былі дарэмныя. Але мастачка штораз мацней прывязва-лася да думкі і ўжо не адпускала яе. Часам пасля доўгіх пера-пынкаў зноў вярталася да разьбы і нарэшце стварыла цэлы шэраг цудоўных фігурак, высока ацэненых сапраўднымі знаў-цамі, пра які распавядзем падрабязней у іншым месцы.
Тым часам множыліся новыя ўціскі. Для выгнанцаў ста-ла больш складана атрымліваць карэспандэнцыю з краю. У канцы сакавіка 1864 года пані Гэлена пісала да ўжо вядомай нам пані Аляксандры: "Калі буду вам пісаць - не інакш як толькі адказвайце на мае пытанні. Mae каханыя! На што нам словы? Ці ты мяне не ведаеш? Пасля маёй адзінай ты і твая маці лепш за ўсіх. Упэўнена, акрамя вельмі сумленнай, вельмі адчувальнай праўды вачэй, усцешыўшы часам сардэчную не-цярплівасць, дасканала адгадвала крыніцу маёй анімадверсіі" " да вас. Для цябе ніколі не згіну. Як і ты веру і спадзяюся, і слухаю вельмі сумна, але вельмі спакойна". У канцы, з Haro-Abi Вялікадня, які набліжаўся, дадавала: "Ха, ці ведаем мы, што з намі заўтра будзе? Памятаеш, як я на мінулы Вялікдзень прадчувала, што наступны павінен быць зусім не такім? Але о Dio, Dio! Зусім не такі не таму, што зна-ходжуся за 200 міль ад вас, усё іншае - паводле праграмы. Таму, мая мілая, ні на хвіліну не сумняваюся, што яшчэ калі-небудзь адсвяткуем разам з табой. Дай, Божа, адбыць хут-чэй, зрэшты, чым горш, тым лепш, хоць сэрца крывава сціснецца - заўсёды ў канцы Hosanna!"