З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Усе гэтыя думкі і ўнутраныя перажыванні не прыходзілі лёгка і адбіваліся на стане арганізму. Яна цярпела таксама шмат. "Я невыразна хворая, - пісала да маці, - але так дзіўна прыкры нервовы стан, што рана ці позна ён, відаць, найбольш нядобра выявіцца на няшчасным зроку і галаве. Болі галавы, мігрэні і розныя іншыя болі дакучаюць днём і ноччу так час-та, што рэдкі дзень ці два ў тыдні іх няма. Часам - аж да страты мовы і прытомнасці. Але баліць галава ці не - усё адно: сон страчваю ўжо некалькі месяцаў, бываюць ночы, калі зыбкая дрымота прыходзіць толькі ля сёмай раніцы. Невыказальна змучана гэтым. Такія гарачкавыя мроі бяс-сонніцы, што не адшукаць сабе месца... Мама ведае, што ле-карскай дапамогі не люблю і сцерагуся, бо ведаю, што ніхто не зможа мне параіць больш таго, што ведаю сама. Завіхаю-
*Каліш - самы стары горад Польшчы, зараз тэрытарыяльна ў Вялікапольскім ваяводстве.
276
ся аж да стомы, скарачаю і пераадольваю раннія гадзіны сну, аднак мне ўсё горш. Але хай мама не хвалюецца, бо, пэўна, гэта нешта пераходнае, пройдзе калі-небудзь як-не-будзь само сабой. Такая нервовая ўзбуджанасць мае мараль-ныя прычыны, якія не ў руках людзей".
1865 год быў для яе самым цяжкім. Да ўсіх боляў тага-часнага нашага становішча, да вялікага суму, неадлучнага ад жыцця ў выгнанні, дадаліся ўнутраныя буры - буры твор-чай натуры, якая змагаецца са штодзённасцю жыцця і якую прыглушылі на час новыя, новага становішча, абавязкі. На фоне росту фізічнай слабасці для чыннай і заўсёды гарачай душы настаў, падобна, стан здранцвення і няверы ў жыццё. Ей належала яшчэ раз стаць маці, а даючы жыццё, яна спадзявалася на смерць і нават яе прагла.
У эпоху гэтых унутраных перажыванняў пісала да пані Аляксандры: "Дзякуй табе, што верыш у мой граніт і, безу-моўна ж, такая самая бязмежнасць майго даверу да цябе. Калі на такім фундаменце пераплятаем нашы цаглінкі, што нам тады віхуры, паводкі, знешні мох і пыл? Але еслй, еслй ўбачымся? Ці ты не ведаеш гэтых нябачных сімптомаў невы-казальнага ўзроўня змучанасці? змярцвеласці? Таму так мёр-тва, абсалютна халодна і абыякава магу пісаць гэты выраз: еслй. Пры якімкольвек надвор’і, старанна і верна, як мага найчасцей, наведваю тут неакуратныя акопчыкі*, сляды на якіх, галоўным чынам, пакідае жывёла, поўныя ціхіх лакцё-вых пагорачкаў, пад якімі смерць навяла такі дзіўны пара-дак, што міла яго назіраць. I пад снежным покрывам не пера-стаю бачыць яго зялёным. I гэта маё халоднае слова еслй кружыць вельмі звыкла над мяжой абсыпанага рова, ад-гадваючы дзе? Аднак, калі давядзецца паміраць з такой колькасцю няскончанага ў душы і сэрцы, паміраць невядо-май, нязведанай, непачутай,незразумелай, у пару, калі, здаецца, столькі жыцця прыбыло для навукі, паміраць, не
*Окопы (руск., Даль) — акопы — абкапаныя могілкі.
277
разгадаўшы, уласна, сфінксавай загадкі, - можа цела зат-рывожыцца... He чакай мяне, мая любая, праз восем меся-цаў. Ах, дзе там, дзе там! Ці вядома хвіліна выезду нашага зваротнага калікольвек падарожжа? Вяртанні нашыя! пэў-на, запісаныя дзесьці там, але існуюць толькі для смярот-нага позірка на вадзе, нават не на вадзе, а на чорнай смале падземнага азярца ў глыбі зямлі".
У час унутранай прыгнечанасці зноўку знайшла апору ў сваім любімым мастацтве. Узялася за работу, якую з пачат-ку сваіх разьбярскіх прац лічыла для сябе галоўным і амаль што выключным заданнем.
Пачала трэцяе запар і самае вялікае ўкрыжаванне (якое мела каля 20 цаляў* вышыні. Уклала ў яго ўсю сваю душу. Хрыстос, прамовіўшы апошняе слова: consummatum est**, толькі што сканаў. Барацьбы ўжо няма, цела мякка асунулася, галава схілена на плячо, але ў невымоўным вы-разе твару, на ілбе з адбіткам болю, у лагодных вачах, у вуснах, поўных прабачэння, разліта яшчэ бездань болю і любові, якую абрала жыццё для збаўлення свету. Рукі, зда-ецца, для блаславення злажыліся б, калі б іх не прыбілі цвікамі да пакутніцкага дрэва.
У гэтай фігуры ёсць анатамічныя памылкі, але іначай і быць не магло, бо работа выконвалася наўздагад, па памяці. Незважаючы на гэта, распяцце можна смела аднесці да тых твораў, якія, як і творы сярэднявечных мастакоў, нягледзя-чы на свае тэхнічныя недахопы, будуць узрушваць людзей, бо наскрозь прасякнуты пачуццём і сталі вынікам працы сап-раўды распалёнага духу.
Па задумцы мастачкі гэтае ўскрыжаванне павінна было стаяць ў галаве яе труны. Але пакуль пан Бог яе жыцця не патрабаваў. Яна прайшла праз усе выпрабаванні пераможна,
*Цаля (старабел.) - мера даўжыні, роўная прыкладна шырыні пальца.
**Consummatum est (лац.) - здзейснілася!
278
і калі нарэшце пабачыла свет яе апошняе дзіця, у маця-рынскіх клопатах ля яго знайшла невычэрпную спажыву для сэрца і блаславёную прыстань у хвіліны ўнутраных бур.
He было пад бокам маці, як некалі ў Калодным, але ў нанятыя рукі дзіця не аддала і займалася ім выключна сама. Каляндарыкі з таго часу перапоўнены падрабязнасцямі пра маленькую Казю.
"Штораз больш выразна пераконваюся, - пісала, - тое, што некалькі гадоў было для мяне вельмі трапным інстынк-там, сёння стала практычным вопытам, які пацвердзіўся ва мне, на жаль, пад старасць. I калі давядзецца пра гэта казаць яшчэ каму-небудзь, буду кідаць закляцці на тых маладых маці, якія з-за нейкіх нявартых поглядаў сваіх дзяцей бу-дуць аддаваць агідным мамкам". Яшчэ больш падрабязнас-цей і вопыту магла б мець на гэты конт, ды мушу прызнаваць усё больш, што адносна згоды і падтрымкі маіх уяўленняў мне проста са шчырай згоды вельмі дагаджае Казімір, бо рэч выхавання з пялюшак - гэта вельмі цяжкая праблема, у якой згода - сапраўдная палёгка".
Потым надышоў час дробных, але вельмі прыемных на-зіранняў. Калі малой было тры месяцы, маці цешылася, што панна "набіраецца на дзіва мілых акцэнцікаў, расчуленых, вясёлых і, што самае галоўнае — да ўсіх. I, канешчне, гэта выдатна. Тварык, такі выразны і вымоўны, поўны жывых і прыемных усмешак, больш чалавечага, чым звярынага ад-цення, абуджаны нейкай першай слодыччу інтыэлігентнага адмаўлення дэпрэсіі, дае мне шмат назіранняў і высноў. Па-ціху набываю другую палёгку, што мізантрапічны** харак-тар, якога вельмі баялася для дзяўчыны, не будзе ў буду-чыні абцяжарваць мае думкі".
*Мамка (сасатр. руск.) - карміліца, нянька.
**Мізантроп - чалавек, які не любіць людзей.
279
У іншым месцы піша:" Чытаю шмат, але сумна, што няма каму аддаць на карысць зтаго натоўпу, які ад кожнага дотыку робіць свае высновы. Чытаю, малое стварэнне ляжыць на маіх каленях, і я пасля кожнай новай сваёй думкі, якая нараджа-ецца з прачытанай чужой, разважаю, што толькі ёй адной і здолею перадаць, калі мне будзе адпушчаны на гэта час".
Нарэшце прыехаў доўгачаканы ксёндз, які аб’язджаў гу-берню і спраўляў рэлігійныя патрэбы рассыпаных па ёй ка-толікаў. "Імша, - кажа пані Гэлена, - спраўлялася ціха і ўбога, як пятнаццаць вякоў таму. Шкляны келіх за падстаў-ку, за патэну* нейкі пляскаты сподачак у кветкі злітога шкла і стасоўны да таго іншы прыдатак".
Між тым была магчымасць прыняць таінствы. Якраз у гэты час прыспелі хрэсьбіны ў хатцы нашых выгнаннікаў -нядаўніх заможных жыхароў Піншчыны. "Ад пятай рана, -піша пані Гэлена, - ўжо не спалі, рабілі разнастайныя пры-гатаванні, шмат працы, не ўсё ладзілася, праўда, але абы адбылося па-нашаму. Казімір - на імшу, да споведзі і для таго, каб канчаткова дамовіцца з ксяндзом аб часе, Стэфанія -вельмі ахвотна і добразычліва дапамагае запальчываму Язэ-пу на кухні, я - цалкам ля панны. На шчасце, добрае надво-р’е, крыху сонца. Панна ў прыгожым уборы, з мілымі воч-камі, ціхая, вясёлая і здаровая. 3 ёю парадак, усё гладка. Ужо каля паўдня - ксёндз з імшы на гарбату. Завуць яго Бенедыкт Гайлевіч, жмудзін, экс-дамінікан з Расіёнаў, вай-сковы капелан гадоў трыццаці, раней пробашч пяці губер-няў у некалькі тысяч душ, а цяпер - толькі двух у паўтары тысячы - Тамбоўскай і Варонежскай, мае трыста рублёў пенсіі без уліку рэгулярнага раз’езду па паветах. У захрысціі адстаўны салдат, ураджэнец Кароны ягамосць Язэп Дама-гальскі. За кумоў - Любецкая і Плавінскі.
Панна канчаткова прыводзіцца ў парадак. Вясёлая, уся-му рада, пазірае з разважлівым здзіўленнем. Абрад. Фігу-
*Патэйа - patenae (лац.), патына (старабел.) - глыбокая міса.
280
руе маё ўкрыжаванне. Прылады на накрыўцы ад стала перад кніжкамі на палічках. Выгляд у цэлым маляўнічы. Абрус па-зычаны, але іначай было немагчыма. Для вады наўпрост но-вая фаянсавая салатніца і новая шкляная сальнічка. Як ніколі мала абсталявання, ні кроплі срэбра ці якой раскошы. I як ніколі добра! 3-за самога малога. Ляжала яно спакойнае, вя-сёлае на сціплай муслінавай падушцы ў руках Любецкай і з усмешкай паглядала на ксяндза. Соль і ваду прыняла радас-на, спакойна, а ў хвіліну падачы свечкі падскочыла з вясё-лым ускрыкам. Словам, гэтае малое стварэнне было рада таму, што з ім рабілі. Кум і кума дзівіліся. Было для бабска-га перасуду і трошкі ціхіх слёз у самым канцы. Потым сне-данне, абед - марудна, запаволена, але нядрэнна..." Пры-вядзем яшчэ адзін урывак. "Ранкам прыносіць мне Казімір нейкія дзіўныя партрэты імператрыцы Кацярыны і яе сына Паўла. Дзякан-поп, уласнік дома і партрэтаў, рад іх збыць. У выявах нічога асаблівага няма, бо копіі, але выкананы ўмела і з добрага ўзору. Перад адданнем бяру нашу панну на руку так, каб пабачыць карціны пры добрым святле. Ці выпадак, ці прыкмета, якая яшчэ пакажа сваё значэнне, - узмоцнена разглядала і цягнулася да іх ручкамі, імкнулася, быццам да жывых. Ну, сумна, бо штодня большае дробных адзнак розу-му і хуткасці ўспрыняцця ў дзесяцітыднёвага стварэння. Можа, гэта ілюзія, якая скончыцца нічым? Альбо нешта рых-туе мне невядомую ўзнагароду? Хаця няма за што. А мо палёг-ку ёй за выгнанне, абцяжаранае ярмом? Сумна, калі з гэтай яе хуткасці першае спатканне з гісторыяй народа наваражыцца ўслед бадзяжнаму сяброўству з партрэтам Кацярыны II.
Тысячы даследаванняў розуму, які абуджаецца. Акра-мя начных гадзін цэлы дзень песціцца, не спіць, дагаджаючы тысячай адценняў развіцця чалавечай натуры, на шчасце, не занадта жывёльнай, але далёка не анёльскай! Як ўсё гэта за-доўга бачна ўнутры!"