З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
У чэрвені адбылася новая перамена: з-за асаблівай суп-раць нас сваёй зацятасці ўрад загадаў выгнанцаў з губернскіх
*Pro publico bono (лац.) - дзеля грамадскай карысці.
**Анімадверсія (старапольск. XVII cm.) — увага.
270
гарадоў рассяліць у павятовыя мястэчкі, дзе іх жыццё павінна было стаць яшчэ цяжэйшым. Размялі і таўмбоўскую купку. Панству Скірмунтаў прызначылі для жыцця невялічкі гара-док Кірсанаў, куды яны неўзабаве павінны былі пераехаць. Лісты пачалі праходзіць мясцовую цэнзуру. Былі месяцы, калі іх нельга было пісаць па-польску. Хутка прыйшоў загад прымусовай распрадажы маёнткаў, які закрануў і панства Скірмунтаў. Неўзабаве пасля прыбыцця на новую сядзібу пані Гэлена пісала да ўжо вядомага нам брата мужа і ў цу-доўным гэтым лісце адлюстраваўся высокі настрой яе душы. Мой дарагі швагер, а іначай - брат! У папярэднім лісце ме-навіта мяне папракаеш за наша маўчанне. Буду тлумачыць двайную бездапаможнасць. Ужо выязджаючы з краіны, ад-чула першую з іх - фізічную: вочы. Паводле ступені запазы-чанасці і тутэйшых сваіх правоў таксама не здольная адка-заць на вашу пачцівую клапатлівасць пра вестачку. У вярхоў выпрасіла дазвол. Прыбыўшы на месца, нават мгнгмум пла-ты аказаўся цяжкім. У новае жыццё адразу ўвайшла салі-дарна з большасцю і да канца служу ёй пачуццём і маёмас-цю. Новыя абавязкі падаліся мне больш адказнымі, бо няг-ледзячы на дробнае, індывідуальнае, яны неадкладныя і пры-мяраюцца да бачнай будучыні. Аддалася выключна ім, мяр-куючы, што і маўклівай мяне ведаеце і жадаеце давяраць. Спачатку быў час якой-ніякой свабоды пяра. Аднак яго ска-рыстанне не гарманізавала з маімі ўяўленнямі, таму зноў пры-чына для маўчання ў чаканні хвіліны для надта пранікнёнай думкі. Тым часам выйшлі іншыя распараджэнні. Зразумееш без слоў. Няхай плыве вада над прыдушаным голасам, пры-ціснутымі грудзямі, над сэрцам пад скалыіелем, душой, якая плача, як струна ў зняслаўленай ліры. Ці ж не шкада астатка сіл? Ці гэта мала каштуе? Для таго неабходны асаблівыя вык-лючныя прычыны, каб ахвотна засведчыць адно аднаму сваё ўзаемнае існаванне з крыві і косці. Пакуль жа я шмат думаю над тым, што існаваць, і ўнікаць у будучае існаванне - звёны
271
аднаго ланцуга. I гэтая думка - душа, дух, а дух - гэта бяс-смерце. Калі так, то што ж такое тлум, натоўп думак ці мно-ства атрадаў душ? Смерць не была б смерцю, калі б не было пераўтварэння духа. Была б вусенем, які сажрэ сам сябе, не дачакаўшыся, пакуль вылеціць матылёк, які не ведае межаў зямлі. Трапіць на мёд сваіх кветак, якія новыя, дагэтуль не-вядомыя, зацвітуць для яго. Ці іншы парадак праз Бога жы-вога? Мой дарагі брат, прабач мне, што зноў замаўчу. Веру, што хочаш, каб пісала больш. Надыдзе час на поціск рук і водгук галасоў. Няхай толькі будзе гатоўнасць да крокаў па Божых сцежках, а не іх сляпы выбар уласным розумам. A нам трэба ісці, куды пакліча: ці ў жывыя вашыя "смуткі", ці далей трываць ў аняменні выгнання, якое даймае. Даруй маў-чанне, але мы заўсёды разумелі адзін аднаго і будзем далей разумецца. Будзьма здаровыя і пад Божымі крыламі".
Падобным чынам адклікалася ў той час і сваёй прыя-цельцы: "He скажу, што і сёння з жаданнем хацела запоўніць чвэрць аркуша. Накінутыя нам путы сцялі слова яшчэ больш. На абмежаванне напісанага, згодна з памерам аркуша, на лёгкі характар чытэльнасці ліста - на гэта ўсё трэба мець ахвоту. Клікаюць да попелу і кайстры, хутка да смертнага ложа. Хачу супрацьпаставіць гэта Лазару ў тваім лісце, яко-му было дадзена толькі на кароткую хвіліну прамільгнуць перад вачыма. Ці гэта дзіва, што жадаю маўчання? Ці ж без слоў не разумеем адзін аднаго, не ведаем, не крочым побач?”
I не было ў той час у гэтым сэрцы горычы да людзей, нават да таго чужога грамадства, у якім знаходзілася па пры-мусу. Апісваючы хрысцінаўскім паненкам вобраз ваколіц Кірсанава, пісала: "Ніводзін стрыжаны дыван, разасланы на роўнай падлозе, не ідзе ў параўнанне з дываном стэпавых раўнін - ад гарызонту да гарызонту. А калі ралля, то якая? Ралля радавітая, тлустая, якая яшчэ доўга будзе спрачацца з алембікавымі* прэпаратамі заходніх паноў хімікаў. Кажу,
*Алембікавы - дыстыляваны, чысты.
272
што не іншым, а самым прыхільным поглядам глядзім на ба-гацце прыроды, дадзенае гэтаму непрыяцельскаму брацтву, Усяк і іх пан Бог любіць, але даць можа яшчэ больш, чым адабраў, тым, якіх, відаць, любіць яшчэ больш, калі сам ім чыніць іспыты і папраўляе". Пры пераходзе да сябе, дадава-ла: "Тут, адкуль званніца нашых францысканаў (Пінскі кас-цёл) вельмі далёка і няма іншага касцёла, акрамя бязмежна-га скляпення нябёсаў над бязмерным стэпам, хаджу шукаць vis d vz\s* талісманы на могілках, якія вельмі міла і сардэчна размясціліся ад мяне без малога за тысячу крокаў. Яны, зда-ецца, чацвёртыя спатканыя тут на прасторах Расеі, бо ту-быльцы'"' імкнуцца знікаць з існавання неяк без гістарыч-ных помнікаў, качэўніцкім спосабам, настолькі, што няма нічога больш рэдкага, як могілкі. Сапраўдная праблема з тым, куды дзецца, калі глядзець на дзіўна густое насельніцтва ў гэтай і дзвюх суседніх губернях, а яшчэ такія асаблівыя і шаноўныя, што спакойна прызнаюць прынцыпы роўнасці ўсіх перад міласэрднасцю Усявышняга, прыймаючы пока-там пад зялёны дзёрн ад контр-адмірала да брата катаржні-ка. I маюць бярозавы гаёк, які шапоча, нібы ў нас..."
У іншым лісце зноў пісала да пані Ядвігі: "Можаш ус-помніць наша адзінае, наша любае мастацтва? На яго цісне волавам тутэйшае безуладдзе, карыслівасць, недахоп той стыхіі, якая там, на захадзе, нараджаецца самім дыханнем тамтэйшага паветра. Той, каму дадзена прыкмячаць, заўва-жыць паўсюдна аднолькавае багацце той сутнасці, якой і ў Японіі, і на экватары хапае - ландшафтаў і тыпаў жыхароў у маляўнічым адзенні. Тутэйшая стэпавая прырода хвалі-стая ў далёкіх відарысах, таямнічая і грацыёзная ў скрытых ярах, разарваных пласкагор’ямі, зелянінай далін і раўнін, па якіх позірк бяжыць, каб утапіцца ў пурпуры заходзячага сонца, які сёння я бачу на яве і які мне ў будучым будзе
*Vis a vis (франц.) - даслоўна, твар насупраць. Адзін супраць адна-го, з вока на вока.
**Тубыльцы (сшарабел.) - туземцы.
273
здавацца цьмяным і лагодным развітальны сном. Прыгажосць шчодрая, але не зайздрасная. Назірала ў іншым месцы, вітаю і віншую іншую, у якой мае косці спачыць жадаюць, стаць гатова на Пятрова сведчанне!
3 цяжкасцю магу чытаць Крэмера*, так душаць слёзы. Шмат часу праводжу над тваёй фіялетавай аксамітнай кніжачкай (кніжка для набажэнства). Вось калі пан Бог ву-чыць вернай, трывалай і прытомнай малітве".
У гэтай штораз больш нястомнай малітве і ва ўнутранай працы духа дайшла да таго, што змагла напісаць да пані Аляк-сандры: "Калі дзе і робіць школа тваёй маці сваё цуда, то гэта тут. Вы там адчуваеце пэўную аснову, па якой крочыце. Наша ж аснова тут для апоры ў людской бядзе як хмара шэрая, як воблака густое. Тады каму адкрыта і свядома, каму несвядома і міжволі, а даводзіцца паўтараць за тваёй мамкай: як гэта цу-доўна, калі ўсё зямное з-пад ног аддаляецца!"
Але з гэтай вышыні, абдымаючы ўсю краіну, цяпераш-нюю яе долю і мінулыя лёсы, з праўдзівай мудрасцю ацэнь-вала:" Шаную, скараюся, схіляюся ў захапленні, калі бачу дарогі, якімі сёння вядзе нас пан Бог. Больш цудоўна, больш міласэрдна быць не можа. Гэта такая велізарная падзея, бес-памылковы паварот да лепшага! Веру, моцна веру, што не-шта добрае дзеецца, хоць і здаецца, што гэта апошні дзень Пампеі. Застыне лава, загасне попел, нехта зноў засадзіць спадчынны вінаграднік. Ці то першы раз пан Бог правявае, прасейвае сваё зерне?"
Сапраўды ўзнёслым, поўным Бога і глыбокай любові па-вінен быць дух, які сярод усеагульнага і поўнага спусташэн-ня, у хвіліны поўнай безнадзейнасці здолеў захаваць такую гарачую, нязломную і светлую веру. Незвычайны розум у гэты час не толькі не страціў раўнавагі, але нават змог вызна-чыць далейшы шлях і паказаць яго.
*Крэмер Альфрэд (1828-1889) - аўстрыйскі знаўца Усходу. Меў працы па ісламазнаўстве і гісторыі культуры краін Усходу.
274
Занятая рознымі абавязкамі жыцця ў выгнанні ў дум-ках часта была сярод дзяцей, прагнула прымяніць для іх вы-хавання свой вопыт і сучасны погляд на рэчы. Гэтым былі напоўнены яе лісты да маці. "Рыхтуецца карэнны пераварот у выхаванні маладога пакалення, - пісала аднойчы да яе, -нягледзячы на час, трэба задумацца над галоўным выбарам: што самае дакладнае, што спатрэбіцца, што зжыло сябе, a што можа быць абавязкова карысным. У адзіноце і маўчанні думаю і перадумваю на гэты конт шмат. Чым больш пахмур-най і цьмянай будзе наша будучыня, тым больш у мяне гэта будзе асядаць, бо людзі не знайшлі пакуль агульнага шля-ху ў пераадоленні розных адлегласцяў да агульнага пункта гледжання, каб з сумам і з надзеяй у ім сысціся. Пан Бог мае ў сваіх руках іншыя, не чалавечыя дарогі, і каго хоча, вядзе па іх паводле перспектыў, пра якія мы можам мець толькі аддаленыя прадчуванні". Ці ў іншым лісце: "Гэта праўда, што ў мяне ў думках віруюць пэўныя ідэалы, якія ўвесь час пра-расталі. Сапраўды, мне заўсёды быў нейкім несімпатычным парадак выхавання, які з-за шматлікіх неабходнасцей, руц-іны, акалічнасцяў, падабенстваў мусіў практыкавацца і ў нас у доме. Але трэба разумець, што ў той час я не магла больш выразна акрэсліць іншы накірунак сваіх думак, не магла на-даць ім пэўную форму, Гэтыя рэчы належалі да катэгорыі, якая бачна з адлегласці. Такая адлегласць адшукалася толькі ў выгнанні. Бо, натуральна, з разнастайных сутыкненняў, з канчатковых нягодаў ясна высвяціліся мне шмат якія рэчы. Пра гэта было б доўга ды і немагчыма казаць па многіх пры-чынах. Зрэшты, і непатрэбна, бо з пункту гледжання гэтай грунтоўнасці і карыснасці ў падборы навук мама мяне добра разумее. Грунтоўнасць, на колькі ўдасца здабыць, і карыснасць, калі мець за мэту служэнне іншым, непазбежна для саміх сябе акажуцца найкарысней-шымі. Няхай мама параіць, каб прынялі да ведама, за-помнілі, каму належыць". Пазней, развіваючы сваю думку,
275
выказала пажаданне да маці, каб моладзь, якая вучыцца ў Калішы*, набывала веды не толькі для сябе, але і вучыла іншых: "Каб у гэтым маладым узросце даць адчуць і зразу-мець, што рана ці позна надыдзе час адплаты на карысць іншых за прывілеі стану, паходжання, заможнасці, волі і г.д. Наколькі зараз бачу, пэўна, з-за таго, што падобных падыходаў было замала ва ўласным нашым выхаванні, да такога канчатковага выніку нас прымусіў жалезнай далон-ню надыйшоўшы час. Сам па сабе існаваў каставы, карыслі-вы паразітьізм. I не больш таго. -1 дадавала: - У заканчэнне звярну ўвагу на яшчэ адну найвялікшую рысу маіх уяўлен-няў. Калі чую пра маладых дзяўчатак, якія сёння маюць ураз-ліва цяжкі, небяспечны, жахлівы пакутніцкі лёс, а самі па-ходзяць з так званых добрых імён і гнёздаў і якія нядаўна таксама былі выхаваны як паразіты і гультаі, то думаю сабе: вось сучасныя ахвяры адкуплення за мінулае, бо найгоршую і самую ганебную (аж думкі ўздрыгваюць ад згадак пра яе не-бяспечнасць) долю маюць, суджана ім працаваць з тачкай!"