• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
       Напрыканцы дадзенага дакумента ёсць заўвага, што арыгінал ліста да-лучаны да дакументаў справы маршалка шляхты гр. Плятэра і жонкі капітана Буйніцкага. Аднак у той жа справе на аркушах маецца арыгінальны ліст капітана Зыгмунта Буйніцкага разам з канвертам, адрасаваны Панюціну, старшыні следчай камісіі. Уверсе ўласнаручнага ліста 3. Буйніцкага пазна-чана іншым почыркам дата: "26 мая 1863 г. Дннабург". Ліст гэты трапіў у рукі старшыні камісіі напярэдадні расстрэлу Леона Плятэра і, тым не менш, не выклікаў аніякага перагляду справы. Бо ў планах "усмнрнтелей", ра-сейскіх дзеячаў, што душылі паўстанне, г.зн. Мураўёва і цэлай плеяды сатрапаў і іх памагатых (панюціных, длатоўскіх, кавалеўскіх, бялізаў etc.), упраўляючых забраным краем, было затэрарызаваць насельніцтва жорсткімі, хай сабе й несправядлівымі прысудамі "в прнмер н страх другнм".
    
                            Следчай камісіі ў Дынабургскай крэпасці. Звольненага з вайсковай службы капітана "лейб-драгунскага маскоўскага Яго Вялікасці палка" Буйніцкага.
    
    Абвестка.
    
       Будучы смяротна параненым, я лічу святым абавязкам праліць святло ісціны на ўзніклыя ў Дынабургскім павеце беспарадкі. Раз-гром транспарту зброі ў ваколіцах Краслава быў здзейснены асаб-іста мной пры дапамозе некалькіх чалавек, сілай прыведзеных мной да прысягі, асабліва маладога графа Леона Плятэра, уплыў якога на некаторых яго слуг быў мне неабходны. Я прымушаў яго ісці за сабой, прыставіўшы дзяржальне рэвальвера. Акрамя таго, не здо-леўшы прымусіць яго пагрозай смерці, я паказаў яму намінацыю (прызначэнне) Цэнтральнага камітэта, у якой я называўся "началь-нікам ваенным і ўсёй арганізацыі", што мелася ўтварыцца ў інфлянцкіх паветах. Арганізацыя гэтая так і не паўстала. А адзі-ным вынікам маіх нястомных высілкаў сталася знішчэнне нікчэмна-га транспарту зброі. Праўдзівасць гэтых слоў я мог даказаць фак-тамі і паперамі, якія меў у маёнтку ў Дагдзе, у бляшанай скрынцы, але пры абрабаванні маёнтка майго бацькі яны загінулі.
       Капітан Буйніцкі Зыгмунт, 3 траўня 1863 г. Трышкі, Цельшаўскі пав.
    
    
    338
    
        Асуджэнне на смерць гр. Леона Плятэра сталася вырашаным 13(25) траўня, у дзень прыезду Мураўёва ў Дынабург, і было першым крокам, зробленым гэтым катам для барацьбы з польскасцю ў даўніх межах Рэчы Паспалітай.
        "Тая экзекуцыя, - піша паплечнік Мураўёва (былы чыноўнік канцы-лярыі гэтага сатрапа) Масолаў у сваіх успамінах (Внленскія очеркн // Русская старнна¹, 1883 г., №10, с. 189), - была першай пасля нашага прыбыцця ў край і адбылася праз 4 дні пасля нашага прыезду ў Вільню". Там жа аўтар сцвярджае, што ў Дынабургу Мураўёў "канфірмаваў пры-суд Леону Плятэру, ужо асуджанаму ваенным судом на расстрэл". Фар-мальна гэта - недакладнасць, бо вырак быў зацверджаны ўладай ваеннага начальніка, генерал-лейтэнанта Длатоўскага 26 траўня. Але толькі фар-мальна. Бо, па-сутнасці, суд і канфірмацыя адбываліся так, як таго хацеў Мураўёў: адпаведна палітычным мэтам, а не Збору законаў.
        Заслугоўвае ўвагі, што нага Мураўёва, накіраванага ў край забраны для падаўлення бунта і выкаранення польскасці, стала на зямлю даўняй Рэчы Паспалітай у Дынабургу, дзе Мураўёў, распачынаючы сваё кіра-ванне, сутыкнуўся першы раз з прадстаўнікамі польскай грамадскасці. "У Дынабургу (піша Мураўёў у сваіх успамінах - Русская старнна, 1882 г., ноябрь, с. 400) я зрабіў усе неабходныя распараджэнні, каб засцерагчы яго ад замахаў бунтаўшчыкоў, і, выклікаўшы маршалка шлях-ты (польска-інфлянцкай) разам з дваранамі, якія знаходзіліся ў горадзе, у прысутнасці ўсіх ваенных і грамадзянскіх чыноў голасна давёў ім свой погляд на справу і тыя метады, якімі буду кіравацца ў сваіх дзеяннях. Каб паказаць поўную рашучасць маіх дзеянняў не словамі, а справай, я зага-даў тут жа аддаць пад строгі паліцэйскі нагляд маршалка шляхты, які яўным чынам выказваў перакананне ў пераможнасці польскай справы. Гэта быў стрыечны брат таго Плятэра, што напаў на транспарт са зброяй і потым быў расстраляны"... Расстраляны, паўторым за Мураўёвым, "каб выказаць поўную рашучасць расейскіх дзеянняў не словамі, а справай".
    
                                     Змешчана па матэрыялах і з дазволу трымальніка сайта http://arkushy.narod.ru Змітрака Кузменкі.
    
    
        ¹ 'Русская старнна" — расейскі гісторыка-літаратурны часопіс, выходзіў у 1870-1918 гг, сярод розных матэрыялаў утрымліваў ведамасна-дакументальныя, мемуарныя, эпісталярныя публікацыі.
    
    Змест
    
    В. Хурсік. Браніслаў Залескі і яго твор...................9
    Прадмова Браніслава Залескага да польскамоўнага еыдання кнігі 1876 года................................. 15
    
    I. Дзіцячыя гады. Маладосць..............................21
    П. Замужжа. Двухгадовае пражыванне за мяжой. Скулытгура..41
    Ш. У краі ад 1854 да 1861................................81
    IV.  Гады 1861-1863.....................................119
    V.  Зняволенне..........................................149
    VI.  Дзённік падарожжа з Пінска ў Тамбоў................169
    VH.  Чатыры гады ў выгнанні.............................249
    Vin. Часовы побыт у Літве - Балаклава - Шахматы - Ганенне ... 285
    Дадатак.................................................331
    
    Літаратурна-мастацкае выданне
    
    
    Залескі Браніслаў
    
    ЗЖЫЦЦЯЛІТВІНКІ
    3 лістоў і нататак. 1823-1874
    
    Пераклад з польскай мовы
    
    
    Адказны за выпуск Віктар Хурсік
    
    Пераклад з польскай мовы Вікпюрыі Жук і Юліі Косцінай
    
    Пераклад дыялогаў з французскай мовы Ігара Лялькова
    
    Рэдактар перакладу
    Вольга Давідовіч
    
    Тэхнічны рэдактар Сяргей Давідовіч
    
    Карэктар Аліна Федарэнка
    
    
    
    Падтсана ў друк 19.09.2009. Фармат 84х108¹/³²' Папера афсетная. Гарнітура MyslC. Афсетны друк.
    Ум.-друк. арк. 17,85. Улік.-выд. арк. 13,73. Наклад 300 экз. Замова 584.
    
    Выдавец Віктар Уладзіміравіч Хурсік.
                           220117 Мінск, прасп. газ. "Звязда", д.57, кв. 31.
    Ліцэнзія ЛВ 2330/0494457 выдадзена 08.04.2009 http: \ \publisher-khursik. iatp. by
    
    Надрукавана з арыгінал-макета выдаўца ў друкарні ВПУП "Бізнесафсет". 220043 Мінск, прасп. Незалежнасці, 95/3.
    Ліцэнзія ЛП 02330/0150481 выдадзена 25.02.2009.