З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Другі, халоп, такі ж малады, як і першы, "выяўляе іншы тып, больш падобны да сялянскага. Удзел у баі разважлівы, асцярожны, чакальны. Цярпялівы працаўнік агульнай зямлі, мае толькі сціплы тапорык у руцэ".
У трэцім, цюры*, лагерным валацузе, як яго назвала ма-стачка, маем тып адмоўны, на жаль, калісьці вельмі часты. Пра яго запісала наступныя словы: "Вядома, якім няшчасцем для атрадаў і польскіх абозаў былі цюры. Перашкаджалі, за-міналі і ў разгульнай ахвоце чужаедна чакалі, што прыбраць да рук. Раслі не ў вайсковым чыне, а ў службе Бахусу, сапраў-дныя Сілены ** ў канфедэратках і кунтушах з адкіднымі ру-кавамі". Сядзіць гэты наш цюр на бочцы, ганарыста паклаўшы абедзве рукі на калені, у бязладна расшпіленай кашулі, з го-лымі грудзямі, і коса паглядае, як шапка спаўзае на карак. Акрытыя вусны, верагодна, мармычуць нейкую гуллівую песеньку, ужо апарожненыя бутэлькі ляжаць вакол.
Ад яго цалкам адрозніваецца чацвёрты - паляшук ці пінчук. Тэты ціхі, сумны, стомлены працаўнік зямлі і бору адпачывае, — кажа пра яго мастачка. - Лясны жыхар зялё-
тара і асеў на берагах Нёмана. Ад яго пачалася дзяржаўнасць Літвы. Годны беларускі род Радзівілаў у афіцыйных дакументах сваёй генеа-логіі заўсёды паказваў Палемона сваім родапачынальнікам.
*Цюра. (старабел., стараруск.) - размазня, вялы, бязвольны, нікчэмны чалавек.
**Сілен - у міфалогіі сын Гермеса і німфы, пастаянны спадарожнік, настаўнік і выхавацель Вакха. Ен мае еыгляд заўсёды п ’янага, вясёла-га і добразычлівага старога, лысага і з тупым носам, пры гэтым ён круглы, як вінны мех, з якім ніколі не растаецца.
316
ных балот, чуйны, паслухмяны, з глыбокімі вачыма і сэрцам. Мо гэта нашчадак сумленных крывічоў, адданых Літве. Як бы там ні было, з пачуццяў і памяці адкрыла свайго земляка. Такія жылі ў часы Сабескіх, ён імі кіраваў, такімі трымаюц-ца і па сёння. Дай Божа трываць, як яны!" Памяць сэрца ма-стачкі дзіўна спраўдзіла: адвечны жыхар яе родных мясцін сядзіць на вялікай калодзе ў сваёй кароткай світцы, у лап-цях з лыка і барановай шапцы. Сякеру, з якой працаваў у лесе і якая мо ссекла гэтую калоду, спакойна паклаў ля сябе, адпачывае і думае.
Але ў важным, змрочным, але лагодным твары нічога нельга прачытаць. Цудоўны паэт сказаў:
Lud піе darma to mysliwy Iskqpany w jezior /one! Bo glqboki jak wdd tonie, A jak tono puszcz strdzliwy.
Такой з’яўляецца гэтая цудоўная пешка - адзін з самых позніх і апошніх твораў пані Скірмунт. Фігуры маглі сімваліза-ваць рух, жыццё. Вежы ж павінны былі мець нешта нерухо-мае, мёртвае. 3 вялікім талентам і веданнем прадмета мас-тачка замяніла іх на геральдычныя фігуры. Адна з іх - дас-каналая кампазіцыя з львом, які ўзбіраецца на шчыты з гер-бам горада Кракава. "Выбрала льва, - пісала, - з герба Чыр-вонай Русі, дзе ён, залаты на сінім полі, узняты на сярэбра-ную гару. Сабескі ж быў родам з гэтай падкарпацкай краіны і меў сваю сталіцу ў Кракаве. Горад прадстаўлены гербам -арлом на трохвежавай браме".
Другую вежу замяняе герб Жмудзі - мядзведзь, які трымае ў лапах герб з выявай св. Крыштафа.
Меншая па колькасці турэцкая партыя таксама поўная характараў. Тут, як і ў польскім абозе, усё мае сваё значэн-не, складаецца з той адлітай у пластыку форм магутнасці, з
317
якой стагоддзямі змагалася Польшча, гордай яшчэ магут-насці, але якую перамаглі ўжо, якая ўжо гарэла. Насупраць Яна III стаіць султан. Гэта ўжо не партрэт, а агульны тып. "Калі прасачыць за тыпамі эпохі венскага паходу, - кажа пра яго мастачка, - то гэта можа быць Махмуд IV. Ён прад-стаўлены гордым, бяздзейным, без зброі, паколькі ў той час адпачываў у Адрыянопалі* і спакойна чакаў вынікаў вайны і захопу Вены". Султан у цюрбане, адна рука машынальна зат-кнута за пояс, другая трымае доўгі, з велізарным буршты-нам цыбук. Шырокае адзенне спадае да зямлі. Ён нерухомы, агорнуты ўсходнім квіетызмам**, абыякавы, здаецца, на-сычаны толькі пачуццём уласнай магутнасці, думкі пра на-канаванне лёсу, пра тое, што перамога павінна прыйсці без ахвяры і працы.
Вялікі візгр у гэтай партыі адпавядае польскаму гет-ману. Ім з’яўляецца Кара-Мустафа, які камандаваў пад Ве-най, ў хвіліну разгубленасці, калі, захоплены ў намёце атра-дам Сабескага, усхапіўся з падушкі з раз’юшаным адчаем". Кулакі сціснуты, адна далонь канвульсіўна сціскае акры-ваўлены меч. He толькі сам твар, але рух усёй постаці поўны праўды і жыцця, выключна адпавядае задуме мастачкі.
Замест зброяносца і харунжага тут- янычар, які моцна стаіць на нагах, з няскоранай адвагай трымаючы ў абедзвюх руках свой бунчук. "Уведзены, як абагульнены вобраз, - кажа пра яго пані Гэлена, - і хаця ў турэцкай партыі ўсе фігуры павінны выражаць паразу, гэты янычар мае ў сабе дадатко-вую вытрымку і вернасць бунчуку, як сваёй харугве, якую не мысліць аддаць без крыві. У аксесуарах пададзены му-зычныя інструменты ў памяць таго, што калісьці і ў нас сла-вілася так званая янычарская музыка".
*Адрыянопаль - грэчаская назва горада Эдырне ў Турцыі.
** Квіетызм (ад лац. qtiies — спакой), містыка-рэлігійны накіру-нак: патрабаванне поўнага пасіўнага спакою душы, адмаўленне ад жыцця. пагружэнне ў сузіранне Бога.
318
На фігурах коней майстэрскі скампанаваныя групы. У адной з іх ранены спах*, які, паміраючы, з адной рукі вы-пускае шаблю, а другой схапіўся за галаву і хістаецца на кані, пад якім ляжыць верны яму раб, гатовы помсціць за смерць гаспадара і прыняць ворага на вастрыё схаванага ў нагах ятага-на. Крытыка слушна папракае, што ў гэтай групе вельмі малы конь, і ўсё ж такі ў гэтай малой кампазіцыі разварочваецца цэлая драма. У другой групе эфіоп і маўр "павінны выра-жаць дзікую вынослівасць афрыканскага кантынента". На-самрэч, з аднаго боку ля ўздыбленага каня з дзікай адвагай рыхтуецца да смяротнага бою голы, ледзь апярэзаны вакол клубаў, эфіоп, які прыкленчыў на адно калена і засланіўся шчытом. 3 другога боку - абвіты ў свой бурнос маўр, таксама не думае здавацца. Самі фігуры і іх групіраванне - цудоўныя.
Пешак толькі дзве: башыбузук** з пісталетамі за по-ясам і ў руцэ, з дзікім, сапраўды вар’яцкім позіркам у адчаі чакае хвіліны, калі зможа ўжыць гэтую зброю. He такі дзікі, але таксама адчайны, арнаут*'"* трымае зброю напагато-ве. Абодва з’яўляюцца абагульненымі вобразамі.
Гербам Русі і Жмудзі ў турэцкай партыі адпавядае вельмі ўдала ўведзены для агульнай характарыстыкі вярблюд, на-мяляваны, як мы казалі, з натуры на рынку ў Сімферопалі. Мастачка на яго спіне "паставіла нешта накшталт святыні, мяркуючы, што можа быць апорай для кнігі Карана - палад-зіума**** мусульманскіх атрадаў".
Такі больш-менш поўны змест гэтай абшырнай кампазі-цыі. Малюнак пластычнай працы дакладна даць нельга. Бо ён прадставіць толькі адзін яе бок, які вока ўбачыць толькі з
*Спахі, сіпахі — у Асманскай імперыі ваенныя леннікі (еасалы), a таксама воіны кавалерыйскіх палкоў.
**Башыбузук (з турэцк. даслоўна сарві-галава). Салдат нерэгу-лярных часцеі'і турэцкага войска. У пераносным сэнсе - адчайны чала-век, разбойнік.
★**Арнауты - турэцкая назва албанцаў.
****Паладзіум (састарэл.) - абарона, аплот (па назве статуі багіні Афіны Палады, якая ахоўвала, паводле веравызнання стара-жытных грэкаў, бяспеку горада).
319
адной кропкі, а іх асаблівасць можа і павінна быць паказана з усіх бакоў. Каб праўдзіва ацаніць - трэба бачыць. Слова бяссільна перадаць прыгажосць ліній. Трэба бачыць, каб адчуць і ацаніць справядліва.
Аднак тут мусім яшчэ дадаць, што ўсе гэтыя творы пані Скірмунт перш-наперш вызначаюцца тым, што цалкам інды-відуальныя, родныя, выказаныя ад сябе, хаця кожная фігу-ра мае сваю адметнасць і існуе сама па сабе. У іх няма нічога выпадковага. Кожная драбніца мае сваю гісторыю, з’яўля-ецца патрэбнай і неабходнай. Пры такім багацці розных ак-сесуараў паўсюль шырокі стыль, агульныя лініі нідзе не прысвечаны дробязям. Задума адразу была агульнай, але ў выкананні адзінкавых постацей і асабліва груп турэцкая партыя па мастацкім майстэрстве пераўзышла польскую, бо рабілася пазней: талент яе развіваўся пастаянна і не дасяг-нуў канечнай мяжы свайго развіцця нават тады, калі асты-лая далонь выпусціла долата.
У 1872 годзе пані Гэлена пачала больш скардзіцца на здароўе. Аднак як заўсёды сілай волі перамагала пакуты, загартоўваючы цела, паслухмянае гэтай волі. Усё жыццё паз-бягала лекарскай дапамогі і зараз ледзь удалося ўгаварыць прыняць знакамітага на Украіне доктара Кнота, і то толькі з-за вачэй, зноў стомленых ўзмоцненай мастацкай працай. Паліцэйскі надзор быў з яе зняты, быў выдадзены пастаян-ны пашпарт, у якім ёй назаўсёды забаранялася наведваць сваіх родных у Літве. Паехала ў Пусташ, украінскую вёску, дзе жыў доктар. Гэта быў колішні студэнт даўняга Віленс-кага універсітэта. Пасля бліжэйшага знаёмства пані Гэлена знайшла ў ім і ўсёй яго сям’і сардэчных сяброў.
Прывядзём тут яе словы пра яго, бо, магчыма, некалі гэтыя лісты могуць трапіць яму ў рукі і чалавеку будзе пры-емна даведацца, у якім ён быў шанаванні. Для нас жа ўсіх у сённяшняй жалобе будзе ўцехай пачуць падобнае сведчанне пра каго-небудзь з нас.
320
Пасля амаль трох тыдняў, якія прайшлі ў Пусташы, пані Гэлена пісала: "Агульнае ўражанне пераўзыходзіць чаканні і перабівае папярэджанні. Пан Адольф Кнот з рэдкага тыпу людзей, можа, адзіны ў сваім родзе. Лекар варты свайго ун-іверсітэта. Вельмі цікавыя пра яго звесткі. Паэт, па сваіх па-чуццях - лірык, што досыць з яго льецца, чытае нам шмат сваіх твораў. Музыка ў душы таксама вельмі глыбокі, але больш адчувае, чым можа выказаць. Усё тое, што гэты чала-век знутры выказвае ці дае спазнаць, яшчэ далёкае ад скар-баў розуму і сэрца, якія без яго ў ім існуюць. У канцы павін-на паверыць, што доктар-лекар можа быць поўны набаж-насці і прастаты годнай, цвярозай, мудрай, натхнёнай, пры навуцы, з навукай і без яе. Шчыра шануе навуку, глыбока, але спакойна, крытычна і без ідалапаклоніцтва. Hi руціны, ні сістэмы, ні цягі, ні коснасці, ні наватарства. Да даследа-ванняў прыступае як да святарскага абраду, сканцэнтрава-на і дакладна, і гэта ўражвае. Але само даследванне выконвае з вялікай цяжкасцю і высілкам, а калі ажыццяўляе нешта, што замысліў у даследаваннях, лішняе адкідвае і не слухаец-ца, як бы спецыяльна пакідаючы ў недасведчанасці і абмежа-ванасці, чым асабліва здзіўляе. Нягледзячы на гэта, вынік даследаванняў здзіўляе дакладнасцю, яснасцю, прастатой. Найбольш выразна ў гэтым адчуваецца натхненне. Можна бясконца пісаць, якая гэта багатая індывідуальнасць, і разам з тым такая простая. Спагадлівасць, лагоднасць, разуменне, цярплівасць як вышэйшая сфера жыцця. Філантроп, у по-ўным сэнсе гэтага слова, міласэрдны, але ніякай выразнай пры-вязанасці. "Людзі ёсць, - любіў казаць, - а чалавека няма".