З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Разам з Леонам у паўстанне пайшлі 5 яго ўзброеных слуг, якія заставаліся вернымі яму да канца: прыслужнік (у дакументах — ка-мердыкер) Заблоцкі, стараста Цітовіч, шляхціц Нясецкі, фурман Ан-тоній (Панасевіч), кухар Ян Баўса (у іншых дакументах - Ян Баўэр).
Акрамя расстралянага 27-гадовага гр. Леона, усе астатнія ўдзельнікі нападу на транспарт зброі былі асуджаныя:
— на катаргу — шляхціц Віцебскай губ. Міхал Пачынскі (40 г.), аднадворац (незацверджаны шляхціц) Тамаш Цітовіч (28 г.) і вызва-лены з-пад прыгону Юзаф Заблоцкі (22 г.);
- у арыштанцкія роты - селянін Антоній Панасевіч (24 г.) і Ян Баўэр (40 г.);
— пазбаўлены правоў шляхецкага саслоўя і адданы "ў салдаты" асобнага Арэнбургскага корпуса - шляхціцы Віленскай губ. Браніс-лаў Чарвінскі (70 г.) і Ян Война (21 г.): шляхціцы Віцебскай губ. Юзаф Васілеўскі (21 г.), Ян Вішнеўскі (22 г.), Людвік Нясецкі (28 г.); "аднадворцы" Ян Пашкевіч (26 г.) і Рыгор Мацкевіч (23 г.)- Нарэшце, абшарнік Баляслаў Матэрна, западозраны ў саўдзеле ў дадзенай спра-ве, але віна якога была недастаткова даказана, быў высланы пад паліцэйскі нагляд у Пермскую губ.
Аўтар "Успамінаў" так характарызуе ролю гр. Леона ў захопе транспарту зброі пад Краславам: [Леон] накіраваўся на паказанае (Буйніцкім) месца і чакаў прыходу транспарту разам з падышоўшым са сваім атрадам камандзірам Буйніцкім. Транспарт зброі быў адбіты, пры гэтым 3 салдаты былі забітыя, a 2 — цяжка паране-ныя. Частку зброі (вінтовак) забралі, частку закапалі ў лесе. Затым падпалілі вазы, пакінуўшы на іх параненых, і адышлі. Леон са сваёй
334
прыслугай застаўся на месцы, каб, згодна з распрацаваным раней планам, пераправіцца за Дзвіну. Камандзір жа, нягледзячы на свой вай-сковы вопыт, дзейнічаў бездапаможна. Бо некалькі салдат з канвою ўцяклі ў Краслаў да тамтэйшага палкоўніка артылерыі, паведамляю-чы аб нападзе і просячы дапамогі супраць паўстанцаў. У выніку гэтага загадзя падрыхтаваныя сяляне, а менавіта суседнія стараверы (г.зн., стараабрадцы-расейцы, што пад час рэлігіііных пераследаў у Расеі часоў Пятра і пазнейшых знайшлі прытулак на польскіх ускраінах, у Інфлянтах), атрымалі загад злавіць бунтаўшчыкоў. Леон перш за ўсё ратаваў няшчасных салдат, пакінутых на палаючых фурманках, пера-вязаў іх, паклаў на мох у лесе і, дачакаўшыся знішчэння вазоў і лішняй зброі, стаў прабірацца бездарожжам цераз лес, праз т.зв. "землі па-селеныя" (колішняга Дынабургскага староства), дзе быў схоплены".
Аўтар "Успамінаў" гр. Яўген быў арыштаваны разам з другім братам Леона - Міхалам назаўтра пасля захопу зброі пад Краславам і пасаджаны ў дынабургскую турму.
"Галоўны ваенны ўрач Канрадзій ("Успаміны", стар. 9-10), чалавек прыстойны і чулы, які прыходзіў рэвізаваць вязняў, бо сярод іх былі і хворыя, увайшоў у нашае становійіча і паабяцаў перавесці нас як слабых у турэмны шпіталь. Там была вызвалена ад арыштантаў-злачынцаў адна так званая камера, куды і пасадзілі нас побач з коль-кінаццаццю іншымі, апрануўшы ў казённыя арыштанцкія палатня-ныя халаты. Д-р Канрадзій штодзённа прыходзіў аглядаць хворых, і ад яго мы даведваліся, што адбываецца з братам Леонам, бо яго доктар таксама бачыў штодня. Канрадзію мы абавязаныя і тым, што правялі разам з Леонам цэлы дзень у турэмным шпіталі — док-тар абяцаў яго як хворага накіраваць туды. Тады ж мы даведаліся ад яго і падрабязнасці арышту. Быў у добрым настроі і не прадба-чыў, каб яму пагражала такая вялікая небяспека, паколькі ніколі не быў песімістам. Ужо назаўтра прыйшоў загад аб яго пераводзе ў нядаўна пабудаваную новую турму, у самім горадзе (размешчаную на ўскраіне Новага Горада, каля "дамбы" і чыгуначнага пераезда, гэта вялікі гмах з чырвонай цэглы), адкуль яго толькі некалькі разоў вы-возілі ў крэпасць на следчыя допыты й так званыя "вочныя стаўкі". Канрадзій жа атрымаў вымову за тое, што наважыўся памясціць Леона ў шпіталь.
Была прызначана судовая камісія з Пецярбурга пад старшын-ствам стацкіх саветнікаў Старажэнкі і Панюціна, чалавека асабліва подлага, якая пасля ўзгаднення з Мураўёвым распачала сваю дзей-насць. Было відавочна, што існавала ўстаноўка на асуджэнне Леона, і мэта гэтая выразна праяўлялася на працягу ўсяго следства.
Тым часам Буйніцкі, зразумеўшы ўсю небяспеку свайго станоеішча, адразу падаўся ў Пецярбург, і там пра сваю сястру, якая была сяброў-кай п. Валуевай, атрымаў ад міністра Валуева пашпарт і ўцёк за мяжу... Ён (Зыгмунт Буйніцкі) накіраваў у Камісію ліст, дзе пісаў, што ён быў адзіным сапраўдным камандзірам атрада (гл. ніжэй), які адбіў зброю ў Балтынскім лесе каля Краслава. Яго жонка намерылася аса-біста ўручыць (гл. ніжэй) той ліст членам сабранай камісіі, якія пры-нялі ліст з недаверам, прачыталі, але не звярнулі на яго аніякай увагі, нават, як здаецца, не ўнеслі ў пратакол, бо ён парушаў іхнія планы.
У якой ступені панавалі прадузятасць і злая воля з боку членаў камісіі ў гэтаіі справе, акрамя іншых шматлікіх сведчанняў, дазваляе бачыць наступная акалічнасць.
335
Двух параненых салдатаў уратаваных Леонам, змясцілі ў лазарэ-це асобна. У ходзе следства да іх прыводзілі Леона, каб яны засвед-чылі, йіто ён камандаваў атрадам у лесе. У той жа палаце за шыр-май ляжаў быццам бы смяротна хворы нейкі абывацель з Літвы Петрусевіч, схоплены як паўстанец, які здаваўся ўжо зусім непры-томным, так што на яго не звярталі ніякаі'і увагі. Ён, аднак, усё бачыў і чуў, як Панюцін пасля голаснага сцвярджэння салдатаў, што стаячы перад імі Леон не быў камандзірам, нахіліўся да аднаго з іх, кажучы: "Несумнеўна, ён быў камандзірам?". На што паранены вы-гукнуў: ’Я вам сказаў, што не ён, ён мне жыццё ратаваў, камандзір жа выглядаў іначай"... і апісаў яго выгляд і адзенне. Пра гэтае, аднак, таксама ані згадкі ў пратаколе не зроблена.
Апошнія хвіліны жыцця Леона Плятэра
"Напрыканцы траўня мы з жахам даведаліся, што нечакана пад моцным канвоем Леон быў пераведзены з турмы на прадмесці, дзе ўтрымліваўся з палітычнымі злачынцамі, у вязніцу ў крэпасці пад № 1, дзе звычайна трымалі незваротна асуджаных на смерць. Там яму (26 траўня cm.cm.) загадалі быць гатовым, бо назаўтра раніцай яго растраляюць. Калі да яго ўвайшлі, ён спакойна маляваў пяром на паперы. Папрасіў ксяндза. Ягоная просьба была задаволеная, і выкон-ваючы абавязкі пробашча кс. Баляслаў Александровіч (у далейшым засуджаны на катаргу і памерлы па дарозе ў Цюмень) атрымаў даз-вол ад каменданта правесці з Леонам перадсмяротную ноч. Тая ноч прайшла ў працяглых шчырых малітвах і размовах, з высокім духоў-ным настроем. Леон паспавядаўся, атрымаў апошняе прычасце, да-раваў людзям, якія спрычыніліся да ягонай пагібелі, падзякаваў Богу за тое, што дазволіў яму быць ахвярай у добрай справе, прысвяціў сваю смерць святому Айцу і ворагам Царквы і Аіічыны, і гэтак, ума-цаваны духам, дачакаўся ранка. Прасіў аб спатканні з маці і сёст-рамі, якія дзеля гэтага прыехалі з вёскі ў Дынабург; аб развітанні з намі, братамі, у чым яму і нам адмовілі. Атрымалі мы ад яго толькі развітальную цыдулку (якую я захоўваю ў медальёне разам з ягонымі валасамі) наступнага зместу: "Любыя мае браты! He суджана нам пабачыцца на гэтай зяші, вельмі мне ад гэтага балюча. Прыміце ж хаця б толькі пісьмовыя мае абдымкі. Бласлаўляю Вас, прыціскаю да сэрца. Да сустрэчы некалі ў лепшым свеце - любячы Вас брат Леон. 27 траўня 1863 г." і пры гэтым — пасмяротныя распараджэнні ад-носна заеяшчання для верных яму слуг з просьбай заплаціць некалькі дробных даўгоў. Маці і сясцёр, якіх да яго дапусцілі, сустрэў спакой-ным і ўраўнаважаным, прасіў, каб не маркоціліся, бо гэткая смерць для яго - шчасце...
Расстрэл Плятзра.
Сеў з ксяндзом, які ўвесь час не мог стрымаць сваіх слёз, на воз і без аніякага спалоху даехаў да месца пакарання: на пясках за крэпас-цю, леваруч ад Дынабургска-Рыжскай чыгункі. Там на яго, зняўшы верхняе адзенне, усклалі смяротную кашулю, і залп з вінтовак у адзін момант паклаў канец шляхетнаму жыццюі Шматлікія сведкі, нават расейцы, а менавіта афіцэры, былі моцна ўражаныя гераічнасцю смерці Леона. Старажэнка, Панюцін, ген. Длатоўскі і некаторыя іншыя назіралі за экзекуцыяй з крапасных валоў...
Адбыўся расстрэл а адзінаццатай гадзіне перад полуднем. Мы ў турэмным шпіталі ведалі пра гэтае і, стоячы на каленях ля закра-таванага акна, чулі залп, які пазбавіў нас брата.
336
Дзе знаходзіцца магіла Леона Плятэра?
Адразу пасля расстрэлу Леона яго цела там жа і было закапана. Па традыцыі магілу затапталі войскі, некалькі разоў прайшоўшыся па ёй. Затым выставілі ахову, і ўсе разышліся. Але пасля паўночы пад'ехалі людзі з труной, выкапалі парэшткі і вывезлі. Куды? Пра гэтае ніхто даведацца не змог, нягледзячы на старанныя пошукі і даследаванні. Мяркуецца, што яны пахаваныя ў крэпасці, у камен-данцкім садзе. Камендант, пазней запытаны пра гэтае людзьмі, з якімі знаходзіўся ў добрых стасунках, адказаў: "Я не магу Вам даць аб гэтым ніякай дакладнай звесткі, магу сказаць толькі тое, што астанкі Леона Плятэра пахаеаныя ў прыстойным месцы".
Праз некалькі месяцаў пасля катастрофы мая маці падала пра-шэнне імператрыцы Марыі, молячы як маці аб дазволе на выдачу ёй астанкаў расстралянага сына. Князь Сувораў', тагачасны пецяр-бургскі генерал-губернатар, чалаеек шляхетны, які пастаянна спрыяў нам (Плятэрам) і якому мы абавязаныя тым, йіто нас не выслалі ў Расею, сам прачытаў тое прашэнне імператрыцы. Падалося, што яно зрабіла на яе ўражанне, але Марыя нічога не абяііала. I маці не атрымала на сваё прашэнне ніякага адказу.
'Сувораў Аляксандр Аркадзьевіч (1804-1882) — унук A. В. Суворава, расейскі ва-енны дзеяч, у 1861-1866 гг — пецярбургскі ваенны генерал-губернатар
337
Ліст Буйніцкага ў следчую камісію напярэдадні расстрэлу Леона Плятэра
У дакументах аб "міравым пасрэдніку" Баляславе Буйніцкім маецца копія ліста Зыгмунта Буйніцкага ў Дынабургскую следчую камісію, дата-ванага 3-м траўня (ст.ст.), з пазнакай уверсе па-расейску: "Копня с пнсьма, доставленного п. Буйннцкой Председателю; получено 26 мая".