З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
294
прыроды і яе законаў давядзецца зайздросціць лёсу тых шматлікіх насякомых, якія цудоўна выглядаюць ў форме ці рэспубліканскай, ці фаланстэрычнай*, ці мармонскай** ад стварэння свету... Што да вялікіх мысліцеляў, не бачу, каб у іх была цалкам адарваная саматворчасць думкі. Чалавек пас-ля чалавека заўсёды нешта атрымліваў у спадчыну, у яго па-зычыў ці пераймаў. Ніхто не стварыў таго абсалютна новага і небывалага паняцця, якое б не мела папярэдніка. Самы раз-бэшчаны ганарлівец думкі ці самы геніяльны прарок аднекуль узяліся і развівалі далей тое, што было і ёсць перад імі. Дум-ка, як і воля - незалежная. А калі і належыць каму, то дабра-ахвотна. Яна абавязкова шукае святла і праўды, гэта яе прык-мета. Калі пачціва шукае праўды, павінна патануць ў Богу, бо ён адзін ёсць праўда. Таму ўсім сэрцам паўстаю, калі ты ка-жаш, што нам ад веку неабходна шукаць праўду. Я надварот, у найбольшай нязгодзе з гэтым.
Але думка ў сваім панаванні мае не аднолькавую сілу. Дар пранікальнасці і палёты - разнастайныя. Такія ж разна-стайныя, як і здольнасці. Вера можа аднолькава яднаць і мудраца і малога. Праз веру пазнаем сапраўдных правады-роў і тлумачальнікаў праўды. Таму не дзіва, што таму, хто ў пакоры не давярае важнасці ўласнай думкі і ўсяляк імкнец-ца яе прывесці да праўды, праца мысліцеляў, якія звысоку ці з нізу глядзяць ў Неба, пажадана і патрэбна. Цалкам, па-добна, у бунце ганарлівасці, пыхі. Думка, таксама па чарзе, падмацоўваецца то цудам, то памылкамі і маной спрытных махляроў... Жыццё калектыву людзей у форме ўсяго чала-вецтва праходзіць тыя ж этапы развіцця, як і любая наша асобная істота ад нараджэння. Чалавецтва павінна вучыцца,
★Фаланстэр - у вучэнні фурьерыстаў: будынак асобага тыпу, у якім сканцэнтравана жыццё камуны-фалангі. Шарль Фур'е (1772 — 1837) — французкі сацыяліст, адзін з прадстаўнікоў утапічнага са-цыялізму.
**Мармоны - Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (Мармо-ны) - рэлігійны рух, заснаваны ў 1830 годзе ў ЗША Джозефам Смітам. Зараз у свеце налічваецца звыш 13 мільёнаў паслядоўнікаў гэтай секты.
295
распрацоўваць, змагацца і ўдасканальвацца. Канчаткова ўдасканальвацца перад пагрозай прышэсця. Эфемерная з’ява павелічэння зборнай істоты, разрастання яе гіганцкага цела за кошт жыцця шматлікіх пакаленняў - гэта секунды, гэта хвіліны жыцця ў існаванні вечнасці. Так, агульначалавечаму духу ўласціва рухомасць добрай ці злой воляй, але прычыны, дзеянні і вынікі, прыняцце і ацэнка спраў гэтай волі знаход-зяцца ва ўладзе Вышэйшай Волі. Ёсць кары і пакуты, ёсць натхненні, але вышэй за ўсё - ласка, бо без ласкі - нічога. Нас, якія ў гэтую хвіліну дыхаюць, думаюць і жадаюць пас-пешліва, горача і каротка, заўтра нас ужо не будзе, прах рас-сыплецца. А Вечны Бог глядзіць цярпліва з вышыні да нас падобных, на шэрагі, якія праходзяць, і міласціва і спакойна чакае, як мы ды іншыя расклапоцімся пра вольную волю...
Будзь жа здарова, мая дарагая!
Гэты ліст, як і папярэдні, хачу скончыць успамінам пра Ядвігу. У асноўным мы былі дакладнымі і бяспечнымі адна-думцамі, і хоць розніца ў нашых тэмпераментах дапускала крыху разнастайнасці ў выразах, мы ніколі з ёй праблему роўнасці жанчын не разбіралі выключна. Яна - спакойная ў сваёй веры, узнёслая, салодкая, глыбокая і зразумелая, на-ват да мітусні і пярэчання цярпліва паблажлівая. Я аддаля-юся, мізантропія маёй парады здзекуецца са слабасці і хібаў абодвух палоў, бо і свайму, вялікаму і малому, не дарую. Між тым я з Ядвігай спавядаю аднолькавую веру, разам з ёй спадзяюся, разам з ёй жадаю палюбіць выключна тое, што носіць ці можа даць выпрабаванне - знак, кляймо, знаменне ці абяцанне вечнасці...
Нідзе ў тваіх лістах няма выразаў: цярпенне, боль, спа-куса, віна і кара. Ці ж чым іншым пераплецены кароткія ра-дасці і ілюзіі гэтага жыцця? і чаму? Што прыносіць палёгку ў час смерці, непазбежнай смерці, якая ўсё тут вяршыць? Вось хіба душа, якая старанна спрабавала памятаць пра свой пачатак і сваё прызначэнне. Хаця ў бедах і слабасцях бяз-
296
дарнымі былі высілкі да добрага пакалечанай натуры, дух наш з вольнай сваёй волі прагнуў шчыра святла, ласкі і міла-сэрднасці ад Пана і Суддзі свайго.
Будзь здарова яшчэ раз, мая любая. Вельмі шкада, што паміж намі можа не быць аднадумства, - таго мілага адна-думства, якое злучае, на якое вельмі мала ўплываюць час і прастора. Адзін позірк унутр - і паразуменне. А мо нас цяг-не адну да другой толькі пакуль цела ў гэтай беднай мазан-цы? Думаю, што не. Таму адчуваю смутак. Тым часам можа здарыцца, што мазанкі пойдуць на корм чарвякам. Вось хоць тады і акрамя ўсяго дай нам, Божа, праз тваю міласэрднасць вечны адпачынак у Тваім вечным святле.
Амінь".
Так высока сягала ў думках выдатная пані Гэлена. Сярод сямейнага руху і гоману яна не магла прысвяціць сябе якой-небудзь вялікай мастацкай задачы, таму цярпліва і пакорліва працавала зараз над прызначанай для касцёла разной велі-коднай свечкай, ці так званым пасхалам. Задумаўшы ад-нойчы заняцца нечым больш значным, мастацкім, ні з-за якіх цяжкасцей не пакідала працу над "дышлам з налепленымі грушкамі", як звычайна называла пасхал. Спачатку зрабіла з вялікага драўлянага валіка першую мадэль, потым - гіпсавую свечку, над якой працавала вельмі старанна, адліла з яе з вялікім мазалём некалькіх дзесяткаў частак складной фор-мы, з якіх, урэшце, і атрымалася прыгожая, празрыстая, у чатырнаццаць фунтаў* белага бліскучага воску свечка - сап-раўдны пасхал. Высокі, на паўтара літоўскага локця**, строй-ны, у форме калоны, ён меў уверсе выяву крыжа і келіха для імшы. Знізу яго апляталі сімвалы найсвяцейшай ахвяры, якая ператвараецца ў цела і кроў Божую для збаўлення душ: пша-нічны сноп страляў каласамі ўгору, абвіты з ўсіх бакоў моцна пасаджанай унізе зелянінай, засланай лісцем і абцяжаранай
*Фунт - адзінка вагі. Рускі фунт=409,51 г.
**Локаць - старадаўняя еўрапейская мера даўжыні. Велічыня розная. Рускі XVI cm. роўны 45 7,2 juju, рыжскі - 53 7,62 мм.
297
буйнымі, ужо спелымі гронкамі вінаграду. У двух месцах гэ-тую калону апярэзвала стужка, пасярэдзіне якой бег надпіс па-польску: "Jam jest droga, prawda i zywot"* a ўверсе na-лацінску: "Ignis nunquam died, sufficit".
Першапачатковая задума мастачкі была ў тым, каб гэтая яе праца пры набажэнстве паволі таяла, і, як алтаравае кадзі-ла, спалілася на хвалу Божую. 3 такім намерам яна і ахвяра-вала яе ў касцёл францысканцаў у Пінску. Потым, паддаю-чыся шматлікім угаворам, перакананая, што пасля спальвання гэтай свячы ранейшы тып пасхалаў несумненна вернецца зноў, пагадзілася, каб яна пастаянна, з году ў год, захоўва-лася так, як гэта робіцца з пасхаламі ў рымскіх святынях, калі сама мастацкая свечка не паліцца, а другая, якая ўкла-даецца ўнутр, высоўваецца з дапамогай спружыны і замяня-ецца штораз новай. Падобныя, толькі іншай формы і заду-мы пасхалы, выканала пазней, для касцёла візітарак у Вар-шаве і для аднаго з касцёлаў ва Украіне. Чым большага ма-заля каштавала ёй гэтая праца, тым з большым запалам за яе бралася. Відаць, такім чынам "дзячыла", расплачвалася за раскошу, якую адчувала пры іншай мастацкай працы.
У час яе знаходжання ў Літве выдала замуж старэйшую дачку, ад малодшых дзяцей атрымлівала сардэчную ўцеху. Аднак у час агульнага разбурэння, сярод балючых уражан-няў, якія пастаянна паўтараліся з гэтай прычыны і сумных найчасцей "урокаў ад праметаў і людзей", якім, як казала сама, не было канца, не раз пачувала сябе спакутаванай, поўнасцю абяссіленай і толькі ўздыхала па спакою і цішы.
У красавіку 1869 года, калі яе паклікала да сябе пані Аляк-сандра, якая недалёка ад Хрысцінава наведвала сваю маці, ад-пісала ёй: "Мая дарагая! Твой покліч вельмі мілы, і тое, што твая маці побач, спакушае, але калі раней я неслася на зламан-не карка на нейкія вар’яцтвы, то зараз не маю энергіі ламаць нават дробныя хатнія перашкоды і трэсці, хоць бы і на чаты-
*Я ёсць дарога, праўда і жыццё.
298
pox нагах, гнілую сваю гліну. Таму, мая любая, бывала, здзіўлялася чаму і навошта гэтыя bis repetita*, каб свет-ласць свяціла, вечны спакой быў у вечным адпачынку і г.д. Цяпер разумею, што пасля адчування сябе мітуслівай сля-пой бабуляй у пакручастай цемрадзі таго святла, і пасля якойсьці на дзіва марнай, гарачай стомы пасля нікчэмнасцяў кожнага дня не напаўтарацца, не навымагацца, не нафарму-ляваць сабе тых жаданняў. Няма асцярогі, каб святла і спа-кою было зашмат".
Потым пераходзіла да дробных хатніх клопатаў, дада-вала: "Укол шпількай, у параўнанні з канцэравымі** апера-цыямі, якія ты мусіш цярпець. Вось жа кожнаму на яго меру плячо ці нервы: ты ў футры эскімоса, які разбірае цюленя, a я, сярод рою маскітаў, прывязана да прыгожай пальмы ў пышнай экватарыяльнай ваколіцы. Каму што".
I ўсё ж такі калі адзін з блізкіх заўважыў, што ўсе намаганні, каб застацца ў Літве, марна канаюць, атрымаць дазвол не атрымліваецца, ён падаў думку пра эміграцыйны пашпарт, якім у той час можна было замяніць выгнанне, яна адказала: "Як можаш пра гэта думаць. 0, не! Няхай тое крывавае ярмо, але адно, тое, што ў падзеле разам цягнуць нашы плечы і сэрцы, якія злучаны адзіным цярпеннем і жывуць агульнай надзеяй".
Паказаўшы сапраўдны прыклад, яна прысаромлівала тых, хто нашмат менш за яе зведаў, без параўнання менш страціў, нічым не прымушаны, часта поўны сіл і здароўя, добраахвотна прадаваў зямлю і пакідаў назаўсёды край вык-лючна з уласнай выгоды, для больш зручнага яго выкарыс-тання на карыслівыя мэты. Чужая бацькаўшчына, нават да-- ючы ім грамадзянства, ніколі не прыме іх за сваіх сыноў, бо
не паверыць няродная матка ў любоў таго, хто страціў ад-метнасць сыноўства, адрокшыся ад выканання абавязкаў
*Bis repetita (лац.) — двойчы паўтораныя.
**Cancerous (англ.) - ракавы (у адносінах да хваробы на рак).
299
перад роднай. Прыклад, які ім пакінула пані Гэлена, заўсё-ды будзе суддзём іх уласнага сумлення. Аднак і яна добра бачыла, якім мілым можа стаць побыт за мяжой.