З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Побач з паважаным мужам было ўсё роднае кола і да-лей, бо ў гэтым доме ахвотна прымалі моладзь. Супольныя чытанні, музыка не раз займалі гадзіны. У вялікай бібліятэ-цы сярод багатай калекцыі скрыпак і разнастайных інстру-ментаў адшукаўся не малы збор гравюр, які ўсімі быў най-менш ацэнены. Пані Гэлена прынесла лямпу да гэтага забы-
321
тага скарбу і, асвяціўшы яго багацці, змагла ў Пусташы абудзіць любоў да гэтай галіны мастацтва. Агульны прагляд збору пад яе кіраўніцтвам стаў сапраўдным урокам эстэтыкі. Калі заўважыла цікаўнасць, якая ўзрастала, а пазней і запал слухачоў, не шкадавала заўваг і сыпала іх поўнымі прыгар-шчамі, характарызуючы эпохі, краіны, школы, асобных май-строў. Прысутныя сведчаць, што здаралася была вельмі га-варкой, аднойчы закранутыя пачуцці снавалі з багатай нату-ры штораз новыя ніці вобразаў і думак, якім, здавалася не будзе канца. У такі час яна была ажыўленай. 3 любоўю імкнулася зразумець іншых, нібы хацела падзяліцца з імі ўнутраным святлом і цеплынёй. Тыя, хто менш яе ведаў, не ўяўлялі нават, што гэтая душа, такая чулая да іншых, больш за ўсё любіць цішыню і адзіноту. Парады доктара Кнота пры-неслі палёгку зроку, нават мелі ўплыў на агульны стан зда-роўя, і яна, вярнуўшыся да свайго кляштарыка, збіралася абавязкова скончыць распачатыя працы, рабіць новыя фігуркі для шахматаў. Вясной наступнага (1873) года з’ехала яе маці, але з-за няскончанага яшчэ трэцяга пасхалу пані Гэлена за-цягвала сваё новае падарожжа ў Пусташ, дзе павінна была яшчэ раз сустрэцца з пані Гартэнзіяй. "Мама мяне, напэўна, папракае гэтай працай, - пісала ў той час, - але я пакорліва, моцна настайваю на ёй. Гэта - мая падзяка за шахматы. Ма-залі і пакуты значаць для мяне больш, чым вынік, тым мазо-лем і расплачваюся. He хацела зацягваць з гэтым да наступ-най зімы. Хто ведае, што будзе зімой, а перад усім надта выгадна не адкладваць і не расцягваць маю адплату на ня-пэўнытэрмін".
У гэтых словах утрымлівалася ўжо быццам неяснае па-чуццё недалёкага канца. Летам наведала Пусташ, але, няг-ледзячы на знешняе ажыўленне і вельмі добры настрой, вярталася адтуль з пачаткам хваробы: на караблі, які пера-возіў падарожных з Адэсы ў Крым, адчула вялікую стому. У Севастопалі ж натрапіла на эпідэмію горлавай ангіны
322
(difteritis), якая лютавала і на якую хварэлі ў той час і ў Балаклаве. 3 Севастопаля хацела праводзіць на карабель мужа, які ад’язджаў у Вену, і, познім халодным вечарам вяр-нуўшыся дадому, знайшла ў горле дрэнныя знакі. Хоць ве-дала пра небяспеку, з-за позняга часу нікога не будзіла і назаўтра папрасіла мясцовага фельдшара прыпаліць нарост, які значна разросся. Няўмелы аператар быў вымушаны паў-тарыць гэта тры разы з вялікім болем для хворай, якая, зрэш-ты, сама гэтага жадала, каб, як сама казала, больш не мець з хваробай клопату і раз і назаўсёды гэта скончыць. Ангіна сышла, але пачаліся спазматычныя атакі ў горле, магчыма, выкліканыя гэтым прыпяканнем, і хвароба пачала хутка раз-вівацца. Былі закрануты лёгкія, і трэба было шукаць пара-тунку. "Мая жалезная, гордая натура, - пісала ў той час, -нязначна і здрадліва пахіснулася так выразна, што мушу паверыць, што хварэю". Паехала ў Сімферопаль, дзе лячы-лася некалькі тыдняў у лепшых мясцовых лекараў, але, на жаль, безвынікова.
Лекары раілі выехаць за мяжу на паўднёвыя воды. Пані Гэлена, калі вярнулася ў Балаклаву, пісала да швагра Кан-станціна: "Тыдзень ужо дома, трымаюся абедзвюма рукамі гэтых каменных, халодных, але ціхіх сваіх сцен, аб адным уздыхаю, каб мне да вясны не стала горш, а што там далей, -гэта як Пан Бог дасць і пакажа. 3 гэтага ўсяго можаш зрабіць выснову, як мне з маім бедным мастацтвачкам невыносна цяжка. Ляжыць укамплектаванае з вясны залежжу. Анічога не раблю, вочы з-за агульнага стану нездароўя былі запале-ныя, галава не свая, немач, звычайныя бяссонніцы, дарэм-ныя ўздыхі хоць пра адну хвілінку ранейшай рэчаіснасці, што роўна з дотыкам новага прадмету існуе і знікае. Твая і Казімірава справаздача з Вены толькі на хвілінку праясняе галаву, а потым зноў апускаецца смутак. Лета для мяне сыш-ло на нішто, бо з-за бляску, гарачыні і хваробы не змагла прыступіць да заканчэння дзвюх апошніх фігурак, а цяпер
323
яшчэ больш частыя прыпадкі ангінавага кашлю крывавяць вочы і заліваюць вільгаццю. Што да шахматаў, табе і Кан-станцыі, занадта гарачым антрэпрэнёрам, кажу, што ўзялі-ся за гэта заўчасна, бо пакуль жыву, я адказная за мастацкія дэфекты, брак і недахопы гэтых твораў, якіх не здолела, не змагла выдаць лепш, чым адчувала. Тыя недахопы будуць для мяне цяжарам. Адказнасць за тое, што там было, якое там было ўпушчэнне, спыніцца, як гэта звычайна бывае, ужо калісьці пасля мяне. Той ці іншы след. Ён становіцца фак-там... Мой адліты паляшук больш мяне расчараваў, чым узрадаваў, зноў пацвердзілася тая праўда, што няма нічога больш падманлівага, як эскіз, воск, гліна. Жыццё ажыўле-най думкі - у руках творцы, любы матэрыял, які бяздушна, механічна паўтарае, гасіць гэтыя іскаркі. Любы метал - гэта самы небяспечны пробны камень, які зноў вымагае жывой рукі, а гэта празмерна цяжка, і ў гэтым сакрэт таго, што процьма твораў з самага шляхетнага кшталту найчасцей спа-кушае вока толькі вартасцю матэрыялу. Паляшук паказаў свае, гэта значыць, мае, хібы, аж сумна зрабілася, што будзе з астатнім?.. А цяпер пытанне гравіроўкі. Каб набыць пат-рэбныя навыкі і тэхніку, ужо няма ні часу, ні вачэй. У кож-най тэхніцы галоўнай палёгкай з’яўляецца навык, навык па-вольна набыты, які, у прыватнасці, паранаўнальна мала за-дае працы вачам у рэчы для дылетанта на выгляд вельмі цяж-кай. Самае галоўнае - працуюць думка, сумленнае вымаган-не дакладнасці, жаданне выказацца, прага зрабіць уяўнай душу. Працую часам да крывавых мазалёў, якіх людзі не бачаць, але вочы, рукі гэта вельмі адчуваюць. Пры сваіх мізэр-ных здольнасцях маю ўпэўнены навык у гіпсе, і з-за гэтага такі бядачы матэрыял з-пад маёй рукі звяртае на сябе ўвагу. Mae вочы прывыклі да апрацоўкі белага матавага матэрыя-лу, лягчэйшага да маніпуляцый з тонкай апрацоўкай. 3 мета-лам рэч цалкам іншая. Ужо не пад матавасць (якая пазней атрымліваецца), а пад бляск, пад прамяністыя агеньчыкі трэба
324
было апрацоўваць прадмецік, і без пераробкі. Мне пра гэта ўжо позна думаць. Можа што-небудзь, урэшце, і змагла б праз амбіцыі, але не варта сціраць рэшткі вачэй, каб імі прыд-баць навык. Зрэшты, калі б толькі і адолела нейкі адзін камплект, то, можа быць, пайшла б да звычайнага гравёра. Калі аб гэтым размова, то звычайныя гравёры найменш ад-ступалі ад арыгінала, мелі ўзор першага твора і гэта вельмі спрыяла таму, што гіпсікі былі мала пашкоджаныя, пра што я найбольш хвалявалася. Зноў жа з гэтай прычыны меркава-ла, што пры фармаванні гіпс рассыплецца на парашок, спа-чатку думала пра дакладную механічную гальванапластыку. Калі ж неспадзяванка, арыгінальны гіпсік можа захавацца, бяды няма, ёсць узор (галавы, твару, тыпу) і рэч будзе зале-жаць ад сумленнага чалавека, які робіць копію... Таму кажу, што мне гіпсавых арыгіналаў не адсылайце. Пакуль магу, няхай у сям’і захоўваецца мой уласнаручны след, адначасо-ва гэта мяне звальняе ад празмерна цяжкай задачы. Гравіра-ваць не буду і захаваю рэшты вачэй, калі Бог дасць і адыдзе хвароба, на нешта яшчэ, што атрымае вашае прызнанне. За гэтую першую публічную спробу прызнання далі мне заш-мат. Дай, Божа, аддзячыць... Стаіць мне папярок быццам грэб-ля якая ці застава, што прычыняе хмурую маркоту. Пакуль не даведаюся хаця б прыблізна, колькі можа каштаваць усё пачынанне цалкам ці паасобку, датуль для поўнай свабоды слова не адчуваю сябе ўпаўнаважанай. Тваю апеку і патрэб-ныя расходы, якія былі ў яе ўкладзены, заўсёды разглядала як перспектыву таго, што гэты тавар, у выглядзе мадэлікаў, можа не знайсці пакупніка. Але ты нават не паспрабаваўшы гэтага расходы і кошты хочаш выкладаць наабум, і ў тым маю апасенні, каб празмерная шчодрасць і вялікадушнасць цябе далёка не завялі. Паўтараю: некалі пасля мяне - гэта іншая рэч, ваша воля. Але пакуль яшчэ жыву, мая воля па-кутуе на сумленне. На свеце ёсць сапраўды высокія тален-ты, якія ў голадзе і холадзе, жыццём і словам мусяць выбі-
325
вацца з-пад лёду, і толькі такім, як крошкі надзённага хле-ба, патрэбна апека. Ці не адбіраеце ў іх, калі мне даеце?.. Жыццё наша гэтым летам не толькі з-за выездаў Казіміра, хутчэй з-за працяглай і на дзіва знясільваючай мяне хваро-бы, прайшло для нас не скажу што зачынена і адасоблена, але як быццам замуравана. У мяне - за нейкім чытаннем, у кароткія ці доўгія вечары чыталі супольна і вялі бясконцыя дыспуты. Ніводнага падарожжа. На маю долю выпалі толькі дзве невялікія конныя прагулкі. Свайго верхавога каня ўжо не маю з зімы і не хачу мець... Трэба мець канчатковае ра-шэнне і філасофію, каб сказаць сабе, што найменш жадаю-чы, прагнучы і патрабуючы у гэтай здрадлівай людской спа-кусе пастаяннай ненасычанасці, доўгі час паўстрымацца -гэта самы хуткі шлях да задаволенасці”.
Чытанні і дыскусіі, пра якія згадвае, прыводзілі да пэўных трапных вынікаў і высноў. Вось, напрыклад, што пісала ў той час: "Цэлы тыдзень, як ад’ехаў Казімір, я шмат чытала ў Сімферопалі з Карановіча*. Сёння, калі пагляджу на гэтыя тры тоўстыя тамы "Слова гісторыі Польшчы", у мяне такое ўражанне, што гляджу на хворага вадзянкай, бо менавіта такімі, а не іншымі сокамі набраклая гэта друкаваная папера. 3 чыстым сумленнем так падаюць атруту, як Радцы Стану ў той брашурцы, якую мы чыталі ў Балаклаве. Як вядома, сафістычны розум асляпляе. Аднак у двух гэтых выпадках Пан Бог даў столькі цвярозага інстынкту нашай супольнасці, што ні малая кніжачка, ні тры тоўстыя вялікія тамы не знайшлі прызнання. 3 гэтымі пухлінамі супольнасць абыходзіцца ветліва і ў гэтым нічога дзіўнага. I вар’яту шмат прабачаецца, калі нешта любіць, хаця б тое, што любіць -поўнае глупства. У гэтай раскручанай макулатуры ёсць апалогіі, апафеозы ўласна таго, што дало смерць. Шляхецкая самавольнасць, liberum veto. Ідэал там пастаўлены так, што ўся гісторыя чалавецтва ў ранейшых і