• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
    
    z Zycia LITWINKI 18231874. >еэа£«к
    Z LISTOW I NOTATEK
    ZLOZYL BRONISLAW ZALESKI e^s^rt^JisT^ POZNAN. Nakladem Ksengarni Jana Konstantego ZupaNskiego 1876.
    
    
    УДК 908(476.7) "1861/1863"+ 821.161.3 Б.Залсскі =03.162.1=161.3
    ББК63.3(4Бел)
    
        323
    
    
    
    
    Выдавецкі праект Віктара Хурсіка
    
    Пры ўдзеле
    
    INSTYTUT POLSKI
    
    Польой Інстытут у МІнсху
    
       Навуковая кансультацыя Музея беларускага Палесся (Пінск)
    
    
    
    
    
    
    
    
          Залсскі Браніслаў
    323 Зжыцця літвінкі:3 лістоў і нататак. 18231874[псракл. з пол.]/Б.ЗалескіМн.:Выд.В.Хурсік,2009.340с.,іл.
    
              ISBN 9789856888246
    
               Дзённікі і нататкі рэпрэсаванай за ўдзел у паўстанні 1863 года землеўласніцы, мастачкі і скульптаркі з Пінскага павета Гэлены Скірмунт. Развагі пра месца мастака ў жыцці і творчасці, рэформу 1861 года, замалёўкі Расіі пад час пераезду ў ссылку, развагі пра нацыянальную годнасць беларусаў.
    
    
                     УДК 908(476.7)"1861/1863"+821.161.3 Б.Залескі=03.І62.1=161.3
    ББК63.3(4Бел)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
      I'SBN 9789856888246
    
    789856
    
    888246
    
    © Выдавец Віктар Хурсік, 2009
    
    Шчырая ўдзячнасць выдаўца
    
               Анішчанку Яўгену (Мінск)
               Данілюк Тамары (Брэст)
               Дзямчук Ірыне (Пінск)
               Кабану Веславу (Wiestaw Caban) (Польшча)
               Казакевічу Пятру (Piotr Kozakiewicz) (Польшча) Карсеку Міхаілу (в. Калоднае Столінскі раён) Лялькову Ігару (Мінск)
               Мартынавай Галіне (Віцебск)
               Рудкоўскаму Анатолю (Украіна)
               Цішуку Пятру (Брэст)
    
    Заўвагі да беларускамоўнага выдання
    
       У польскамоўным выданні кнігі (1876 г.) маюцца недакладнасці ў напісанні населеных пунктаў. Напрыклад, Дроскава і Дрошкава, Чарняўская і Чарнёўская. Пры перакладзе на беларускую мову прынята адно напісанне.
       Спасылкі, пазначаныя зорачкамі, належаць выдаўцу. Заўвагі аўтара Б. Залескага вылучаны асобна.
       Курсіў у тэксце захаваны згодна арыгінала.
       Пры перакладзе асабістых імёнаў у некаторых месцах захавана лацініца.
       Польскамоўны верш на стар. 316 наўмысна захаваны без перакладу.
       Для лепшага ўспрымання беларускамоўны тэкст, у адрозненне ад арыгінала, дадаткова разбіты на абзацы.
    
    Прадмова да беларускамоўнага выдання кнігі
    
    9
    
    
    
                Браніслаў Залескі і яго твор
    
    
       Гэта кніга чакала выхаду ў свет 123 гады. Дакладней, не сама кніга, а яе беларускамоўны пераклад. Столькі часу была не запатрабавана праўда пра лёс адной з выдатных жаночых асоб беларускага Палесся, спадчынніцы роду Скірмунтаў і Ардоў Гэлены Скірмунт. Скульптарка і мастачка, шчырая патрыётка, яна раздзяліла пакутлівы лёс паўстанцаў 1863 года. Накіроўваючыся ў ссылку, Гелена не раскаялася і не здрадзіла тым ідэям, якімі жыло тады ўсё свядомае беларускае грамадства: свабодзе ад рускага засілля, звароту да спрадвечных нацыянальных традыцый, магчымаму набыццю літвінамі дзяржаўнасці.
       Відавочна, што трагічны лёс такой асобы не мог застацца не заўважаным сучаснікамі. Адгукнуўся ж на яе пакуты тагачасны беларускі мастак, пісьменнік і грамадскі дзеяч Браніслаў Залескі. Ён здолеў выдаць кніжку пра яе ў Царстве Польскім, у Познані. Адзначым, што хаця Польшча і ўваходзіла тады ў склад Расійскай імперыі, але мела пэўную самастойнасць. Толькі гэтым можна патлумачыць тое, што такі шчыры аповед не быў забаронены расійскай цэнзурай і не быў знішчаны. 3 другога боку, нельга не заўважыць і вялікі талент Браніслава Залескага як публіцыста. Прыватны выпадак, адзінкавы лёс ён здолеў увасобіць у лёс пакалення.
       Дык што ж гэта за чалавек, які здолеў захаваць памяць пра пакуты нацыі ў час найгоршых выпрабаванняў?
       Нарадзіўся Браніслаў Залескі ў чэрвені 1820 года ў маёнтку Рачкевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Капыльскі раён Мінскай вобласці). Бацька Франак Залескі rep63 "Любіч" быў афіцэрам. Літаратурны дар Браніслава паходзіў хутчэй ад дзеда  Сымона Залескага, які праяўляў у
    
    10
    
    свой час літаратурныя здольнасці. Маці Юлія з Чарноцкіх была з багатай сям’і. Яе бацькам быў літоўскі падстольнік Франак Чарноцкі герба "Ліс", а маці паходзіла з роду Даўгялаў. Першыя навукі Браніслаў спасцігаў ў Ляцішыне ў доме дзядзькі Караля Чарноцкага, які доўгі час быў настаўнікам Дамініка Ходзькі, пісьменніка, гісторыка, журналіста, члена Таварыства філаматаў. He абмінула выхаванне ў духу высокай грамадзянскай годнасці і Браніслава. Пазней у пісьме да Ігната Дамейкі, які жыў у Чылі, ён з цеплынёй успамінаў свайго першага настаўніка.
       У1836 годзе Браніслаў прыбыў у Дэрпт (зараз г. Тарту, Эстонія) і пачаў падрыхтоўку для паступлення ў тутэйшы універсітэт, які пасля закрыцця рускімі Віленскага універсітэта заставаўся месцам спасціжэння навук для большасці тагачаснай беларускай моладзі. Ва універсітэце большасць выкладчыкаў складалі немцы, выхавацелі імкнуліся абудзіць у студэнтаў нацыянальную годнасць, прывіць свабодалюбства. Пасля паступлення на юрыдычны факультэт у 1837 годзе з першых дзён Браніслаў апынуўся ў цэнтры грамадскага жыцця, а ў 18371838 гадах ужо далучыўся і да падпольнай дзейнасці, якую арганізоўваў у Дэрпце Сымон Канарскі. Пасля арышту апошняга ў маі 1838 года і арганізацыі расійскімі ўладмі пераследу студэнтаўпатрыётаў частцы з іх удалося пазбегнуць арышту, але частка была пасаджана за краты. Апынуўся за імі і Браніслаў Залескі. Бацькі прадпрымалі дзеянні, каб вызваліць яго. Відавочна, гэта дапамагло. Ён пазбег жорсткага пакарання і, у выніку, быў сасланы ўсяго толькі пад нагляд у Чарнігаўскую губерню. Пазней дзякуючы маці, якая закідвала СанктПецярбург і Вільню прашэннямі аб паслабленні для сыну, у 1844 годзе Браніславу дазволілі закончыць навучанне і здаць выпускныя экзамены ў Харкаўскім універсітэце. У тым жа годзе ён вярнуўся дадому ў Рачкевічы.
    
    11
    
       Пасля адпачынку малады юрыст паехаў у Вільню ў пошуках працы і даволі лёгка адшукаў месца на службе ў Камісіі па люстрацыі землеўладанняў Віленскай губерні. Адначасова ён увайшоў у кантакт з сябрам па Дэрпту Эдуардам Жэлігоўскім, які прыбыў у Вільню на два гады раней і быў тут добра вядомы дзякуючы сваім літаратурным творам. Жэлігоўскі, старэйшы за сябра на чатыры гады, аказаў вялікі ўплыў на далейшае развіццё рознабаковых здольнасцяў Браніслава, які, як было тады модна, пачаў браць урокі малявання і жывапісу. У час паміж наведваннем салонаў і мастацкай студыяй Залескі, між тым, напісаў "Сакрэтны мемарыял". У гэтым дакуменце ён выклаў адміністрацыйныя, юрыдычныя і сацыяльнаэканамічныя пытанні, якія належала вырашаць Рэчы Паспалітай пасля адшукання незалежнасці ў межах да першага падзелу. У мемарыяле прадугледжвалася, што пасля таго, як беларусы і палякі будуць належным чынам падрыхтаваны для ўзброенай барацьбы з Расіяй, неабходна будзе рушыць на СанктПецярбург на сустрэчу з саюзнымі шведскімі войскамі, а потым звярнуцца да германааўстрыйскай дынастыі Габсбургаў і запрасіць іх на трон адноўленай Рэчы Паспалітай. Утапічны план меў у сабе апісанне стасункаў у Еўропе пасля таго, як ён удасца.
       Пазней, у Парыжы, Залесскі з усмешкай успамінаў свае юнацкія спробы і ўсяляк адмяжоўваўся ад гэтага плана.
       Між тым у 18421843 гадах абстаноўка ў Польшчы і былых землях Літвы паранейшаму была бурлівай. Адчуваўся ўздым нацыянальнавызваленчых настрояў. У 1845 годзе Залескі і Жэлігоўскі як папулярныя ў віленскім шляхетным асяроддзі людзі атрымалі ад Познаньскага цэнтра запрашэнне ўвайсці ў лік кіраўнікоў змовы супраць расійскіх улад ад Літвы, але адхілілі яго. Яны бачылі рэальную карціну жыцця і лічылі беларускі народ не падрыхтаваным у той час да ўзброенага выступу. Нягледзячы на гэта польскія эмісары працягвалі падрыхтоўку да паўстання на Літве і не аднойчы сустракаліся з Залескім.
    
    12
    
       Пасля таго, як у красавіку 1846 года ў вольным горадзе Кракаве правалілася спроба падняць паўстанне ва ўсіх былых землях Рэчы Паспалітай і арганізатары яго былі арыштаваны, у ліпені таго ж года быў арыштаваны і Жэлігоўскі, і Браніслаў Залескі. Хутчэй за ўсё яны былі змешчаны за краты па даносе, паколькі ў віну ім ставілася тое, што яны ведалі пра змову і не паведамілі пра гэта ўладам. Залескаму адматалі на ўсю катушку: яго пазбавілі дваранскай годнасці і аддалі ў салдаты. Пасля вынясення прысуду ён быў дастаўлены ў Арэнбургскую крэпасць.
       У час адбывання зняволення ў крэпасці Браніслаў Залескі пазнаёміўся тут з аддадзеным у салдаты будучым вялікім украінскім паэтам і мастакомТарасам Шаўчэнкам. Паміж Кабзаром і яго беларускім сябрам склаліся адносіны цеснага сяброўства, якія працягваліся ўсё жыццё. Тут жа ў час праходжання салдацкай службы Залескі праявіў сябе як выдатны мастак, які стварыў серыю найкаштоўнешых малюнкаў з жыцця кіргізаў і казахаў. Яго творы на гэту тэму і пасёння лічацца ў Казахстане нацыянальным здабыткам.
       У 1856 годзе Залескі вярнуўся на радзіму і жыў спакойным жыццём у Рачкавічах пакуль у 1859 годзе Тарас Шаўчэнка паклікаў яго ў СанктПецярбург. Год Браніслаў працаваў экспертам у рэдакцыйных камісіях, якія рыхтавалі сялянскую рэформу, адстойваў інтарэсы сялян. Але гады ў мурах адбіліся на здароў’і і праз год жыцця ў пахмурнай расійскай сталіцы ён зноў вярнуўся на радзіму. У гэты час ён наведваў сям’ю Скірмунтаў з якой быў у сяброўскіх адносінах. У1860 годзе Гэлена вырабіла і адліла з бронзы яго барэльеф.
       Браніслаў Залескі вітаў паўстанне 1863 года, але, пастаянна знаходзячыся ў полі зроку паліцыі, не мог прыняць у ім актыўны ўдзел на радзіме і выехаў за мяжу ў Германію. Пазней пасяліўся ў Францыі, дзе з’яўляўся замежным прадстаўніком паўстанцкага цэнтра.
       Залескі балюча перажываў паразу паўстанцаў. Аб гэтым сведчыць і яго зварот да напісання кнігі "3 жыцця літвінкі".
    
    13
    
    Старэйшы ўсяго на сем гадоў за сваю гераіню ён разумее яе мастацкія захапленні, ідзе за ёю радок за радком, адчуваючы ў канцы вялікую стому і расчараванне. Расчараванне ад тых памылак, якія ўсе яны дапусцілі ў змаганні за волю.
       Эдвард Вайніловіч, які прыбыў у Францыю пасля падзення Камуны, напісаў у 1871 годзе: "У Парыжы яшчэ дыміліся астаткі Камуны, і калона Вандома ляжала разбітая на каменнях маставой. Я спыніўся ў "Quartier Latin" і, не маючы знаёмых, акрамя хворага бібліятэкара з гатэля "Ламберт" Браніслава Залескага, пачаў актыўна наведваць лекцыі ў Сарбоне". У гэты час, як чытач даведаецца з кнігі, Гэлена Скірмунт яшчэ знаходзілася ў Балаклаве. Яе сэрца перастала біцца 1 лютага 1874 года. Гэта значыць, што стары парыжскі бібліятэкар не губляў сувязі з радзімай і быў сапраўды таленавіты, бо здолеў у кароткі тэрмін апрацаваць дзённікі Гэлены, напісаць твор і перадаць яго ў друкарню. Калі ўлічыць старыя паліграфічныя тэхналогіі і той вялікі тэрмін, які адводзіўся на ручны набор кніг, стане зразумелым, што яна вышла амаль імгненна пасля смерці выдатнай мастачкі.
       Да гонару аўтара і самой Гэлены Скірмунт кніÐ