• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
        Нарадзілася яна 5 лістапада 1827 года ў Калодным*, спрадвечным сямейным маёнтку, што ляжыць на Піншчыне.
        Вялікае каханне абодвух бацькоў апярэзвала яе калыс-ку, але яна прыйшла ў гэты свет такая кволая, што галоўным і няспынным клопатам бацькоў у першыя гады было ўтры-манне гэтага жыцця, якое, здавалася, увесь час патухала. Ад першых дзён маючы хворыя вочы, з’яўляючыся адзінай дач-кой, яна была пазбаўлена сяброўства з равеснікамі, яна рас-ла ў цярпенні, змушаная да самадастатковасці. Калі прыйшла ў гэты свет, Бог даў ёй шчодры пасаг - багаты ўнутраны свет, з якога яна кожны раз брала новае прадзіва для сваіх дзіця-чых фантазій і нават забавак. У сэрцы яе маці запісалася, як пазбаўленая сяброўства з дзецьмі, яна ўмела знаходзіць сабе сяброў сярод птушак. Першым такім яе пестуном была ка-нарэйка. Гэлена здолела так прыручыць птушку, што тая ляцела на яе голас туды, адкуль адгукалася. Пазней яе баць-ка прынёс галубка, які выпаў з гнязда, каб яна яго апекава-ла. Дзяўчынка так добра з гэтым справілася, што дарослае
    
        * Зараз Калоднае знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобл.
    
    26
    
    ўжо птушаня стала яе неадступным прыяцелем. He адной-чы, схаваўшыся, клікала галубка здалёк воркатам, а ён ляцеў на гэты заклік праз усе пакоі і, знайшоўшы яе, сядаў на плечы і біў крыльцамі. На світанні, прачнуўшыся, сядаў над яе ложачкам і сам, у сваю чаргу варкочучы, спрабаваў абудзіць спячую. Калі ў яго гэта не атрымлівалася, спускаў-ся да яе і лёгка дзюбкаю кранаў павекі, каб адкрыла іх. Заў-важыўшы гэта, маці, баючыся, каб не пашкодзіў вачэй, на-казала яго аддаць каму-небудзь.
        Пасля птушкі з'явіўся любімы сабака. Для яго ўласнымі рукамі зрабілі вупраж, каб ездзіць на ім па пакоі. Пазней заці-кавілася індыйскімі строямі, якія ўбачыла ў дзіцячай кніжач-цы. Пачала іх для сябе выкройваць і шыць. I так бясконца.
        He мела яшчэ чатырох гадоў, калі яе захапіў малюнак. Стары сусед бацькоў, які прыехаў іх адведаць, неяк узяў дзіцятка на калені і, добра памачыўшы пяро ў атраманце, расціснуў яго на паперы. Паказаў пляму Гэленцы і сказаў, што гэта муха. Для дзіцяці гэта было сапраўдным адкрыц-цём. На працягу некалькі дзён стварэнне мухаў такім споса-бам стала яе ўлюбёнай забавай. Маленькая галоўка так пра-цавала, што маці пазірала са здзіўленнем, як плямы штораз станавіліся больш падобнымі на сапраўдных мух.
        Пяро хутка замяніў аловак. У дзіцячых узорах ужо пра-яўлялася арыгінальнасць і незвычайны талент. А адначасо-ва, як гэта заўсёды бывае, захапленне станавілася ўсё боль-шым. У восем гадоў маляванне было ўжо яе найбольш улю-бёным заняткам. He маючы магчымасці з-за кволасці дзяў-чынкі прыступіць да сістэматьннага навучання, маці, каб гэты прыродны талент скіраваць у пэўным напрамаку, сама ма-ленькай ручцы паказала першыя правілы малюнка. Бацька тым часам браў яе на доўгія, часта наўкол усёй гаспадаркі і па лясах, шпацыры, у час якіх Гэлена знаёмілася з мясцовай прыродай і нават коньмі, якіх пазней так моцна палюбіла. Амаль у дзесяць гадоў асцярожна ўзяліся за кніжкі. Розум
    
    27
    
    імкнуўся да іх. I штораз усё больш расцвітала дзявочая фан-тазія. Толькі праз паслухмянасць стрымлівала сябе ў гэтым. Але нягледзячы на вялікую клапатлівасць і ахову з боку баць-коў, фізічныя сілы доўга не маглі адолець гэтае напружан-не. Сапраўды слабая, ледзьве дацягнула да трынаццаці гадоў. Калі бацькі ўжо не маглі задаволіцца дапамогай, якую пра-дастаўляла вёска, занепакоеныя жыццём дачушкі, вырашылі везці яе ў Вільню.
    
       Паехала туды Гэленка са сваёй каханай маці. He было ў тыя часы ў Літве не толькі чыгункі, але нават і пракладзе-ных дарог. Гэтая, першая ў жыцці дзяўчынкі, доўгая ванд-роўка стала для Гэлены сапраўдным падарожжам, поўным уражанняў і ўспамінаў на ўсё жыццё.
       Віленскія лекары загадалі ўсе кніжкі закрыць, ад уся-лякага навучання адмовіцца, а перадусім сцерагчыся якога-небудзь разумовага напружання, калі ж абавязкова трэба было даць пажытак для кемлівай галавы і няспынна працу-ючай фантазіі, дазволілі навуку малюнка. Тады ж звярнуліся да пейзажыста Вінцэнта Дмахоўскага, які жыў у Вільні. Ён быў вельмі высакародны чалавек і стаў першым настаўнікам дзяўчынкі, якая з запалам аддалася ўлюбёнай працы. Вынік быў неверагодны. Дмахоўскі, які падыходзіў да лекцый як да забавы, быў уражаны незвычайным самародным тален-там і ставіўся да яго вельмі паважна. 3 цягам часу ён прывя-заўся да вучаніцы. Яе мастацкія спробы з любоўю і гонарам абносіў па ўсім горадзе і хваліўся імі перад знаёмымі. Але час прыспешваў. На навучанне ўплываў стан хворай і, нягледзя-чы на добрую волю з боку настаўніка, яно засталося павяр-хоўным: прайшлі крыху эцюдаў дрэў і камянёў, закранулі асновы прынцыпу перспектывы, нават прыняліся за пэндзлі і палітры, галоўным чынам таму, што маляванне фарбамі больш забаўляла хворую. Дмахоўскі імкнуўся кампенсаваць урокі, не раз хадзіў з вучаніцай да касцёлаў, каб патлума-
    
    28
    
    чыць прыгажосць абразоў, паказваў каштоўныя рэчы, саб-раныя ў калекцыях Валовічаў і графаў Касакоўскіх. Усё гэта непамерна захапляла дзяўчынку, і было відавочна, што но-выя ўражанні ўзмацнялі яе сілы.
        Пасля двух месяцаў нашы вандроўнікі паехалі назад у вёс-ку. Усяго толькі трыццаць лекцый узяла Гэленка ў Дма-хоўскага* (Dmochowski), але на некалькі наступных гадоў яны з’явіліся яе мастацкім запасам, які на падставе ўнутранай пра-цы і ўласнага пачуцця дазволіў яе таленту развівацца далей.
    
        Між тым у Вільні маладзенькая душа знайшла штосьці яшчэ акрамя асноў навыкаў мастацтва. 3 першых дзён жыцця ўсё складвалася так, каб прышчапіць ёй любоў да краіны і адчуванне яе нядолі. Калі фармаваўся светапогляд Гэлены, да яе вушэй даляталі размовы пра нядаўняе паўстанне, яго святыя змаганні, аб пераследах ураду, турмах, канфіскацы-ях. Родны брат яе маці жыў у эміграцыі. Дзяўчынка не раз бачыла, яксляза па аддаленым злюбімых для яе вачэй сплыва-ла. Яго імя штодня ўзгадвалася ў дзіцячых малітвах, выкліка-ла мноства ўяўленняў і пачуццяў, якім новае сілкаванне дас-таўляла штодзённая гісторыя краіны. Навіны час ад часу, то страшныя, як смерць Міхала Валовіча* *, то падманлівыя, як прадказанні хуткага вызвалення, абуджалі грамадства. Усё гэта ўзрушвала сэрцы старэйшых, уплывала на маральны на-строй падрастаючага пакалення. I гэты ўплыў больш за тава-рыства равеснікаў зазнала, самотна ўзрастаючая сярод ста-рэйшых, але бязмерна чуллівая ад прыроды, Гэлена.
    
        *Вінцэнт Дмахоўскі (1807-1862) - выдатны літоўскі мастак, майстар пейзажа.
    
       **Міхал Валовіч (1806-1833) - палымяны беларускі патрыёт, наш-чадак старажытнага літвінскага роду, выхаванец Віленскага універ-сітэта, сябра славутых філаматаў і філарэтаў. У 1831-м у чыне капітана кавалерыі ваяваў супраць расійскіх войскаў у паўстанцкім корпусе генерала Гелгуда. Публічна пакараны смерцю на шыбеніцы ў Гродне ў жніўні 1833 года.
    
    29
    
       Тым часам з Вільні, куды была звернута агульная ўвага, прыходзілі найбольш хвалюючыя весткі. Былая сталіца ста-ла сапраўдным сэрцам Літвы. Нядаўна там праводзіўся пра-цэс па справе Сымона Канарскага* і шмат сем’яў з усёй правінцыі, якіх закранула гэта няшчасце, знаходзіліся ў го-радзе. Дадзеная справа ў той час дамінавала над усім. Да яе былі прыцягнуты людзі рознага грамадскага стану: студэн-ты медыцынскай акадэміі, апошняй рэшткі былога віленс-кага універсітэта, мяшчане і літаратары, заможныя зямель-ныя ўладальнікі і нават былыя маршалкі, пасівелыя на служ-бе грамадству. Ніхто не пытаўся пра тое, якія былі палітыч-ныя прынцыпы Канарскага, пасланцом якога боку ён мог быць, бо гэтых разыходжанняў, такіх распаўсюджаных на Захадзе і часта раздражняючых, тады ў нас яшчэ не ведалі, грамадства іх не ўсведамляла. Зняволеныя хацелі незалежнасці Радзімы. Гэта ведалі паўсюдна і больш ні аб чым не пыталі.
       Пакуль праводзілася следства, яго ход ажыўляў, захап-ляў грамадскую думку. Паўсюль былі вядомы ўсе яго пад-рабязнасці. Яны былі штодзённым аб'ектам размоў. Малыя дзеці гулялі ў героя і ката, у Канарскага і Трубяцкога, што кіраваў следствам.
       Вялікая высакароднасць і моц характару, якую прадэ-манстраваў Канарскі, поўная велічы яго смерць у прысут-насці ўсяго насельніцтва горада, нібы на трыумф сабранага, акружылі памяць пра яго нейкім арэолам святасці, якая,
    
        *Сымон Канарскі (1808-1839) - дэмакратычны публіцыст, паў-станец лістападаўскага паўстання 1830 г. У складзе корпуса генерала Хлапоўскага ўдзельнічаў у бітве супраць рускіх пад Гайнаўшчызнай.
        Пасля падаўлення паўстання выехаў за мяжу. У 1835 годзе вяр-нуўся ў Польшчу, дзе стварыў магутную падпольную арганізацыю, якая мела свае аддзелы на Беларусі, у Літве. і Украіне. У Вільні ўзна-чаліў кола студэнтаў медыцынскай акадэміі, арганізаванае Ф. Заві-шам. Сваім патрыятычным запалам, вальнадумствам яму ўдалося з'яднаць вакол сябе болей 3000 чалавек.
        Арыштаваны паліцыяй 27 мая 1838 года. Пад час следства, з-за здрады, арганізацыя Канарскага была раскрыта. Многія яе ўдзельнікі былі сасланы ў Сібір. Сам Сымон Канарскі быў расстраляны ў Вільні 27 лютага 1839 года.
    
    30
    
    здаецца, належала яму яшчэ да муроў астрога. Расстраляны на Пагулянцы стаў амаль нацыянальнай святыняй. Асуджа-ных разам з ім, якіх вывозілі адных на Каўказ, іншых углыб Расіі і на сібірскія руднікі, выпраўлялі з вялікім спачуван-нем. Імёны іх, усім вядомыя, паўтараліся з пашанай, пра іх складалі паданні. Hi адно з гэтых імёнаў ведала ўжо і наша дзяўчынка. Яны належалі суседзям і сябрам сям'і, бо Ка-нарскі доўга гасцяваў на Піншчыне, і тая старана першых ахвяр следству дастаўляла. Цяпер жа Гэлена апынулася ў месцы, дзе не так даўно ўся гэтая драма разыгралася, дзе муры самі аб ёй казалі, а памяць у сэрцах трывала жыла. Тыя ўспаміны атачылі яе з усіх бакоў, бо ўсё навокал жыло імі. Дмахоўскі, які сам біўся ў 1831 годзе, цалкам быў імі працяты. На краявідах, якія з гэтага часу маляваў, эмісар заў-сёды быў альбо дзе-небудзь пад дрэвамі, альбо на пароме ці каля асвечанай месяцам капліцы і г.д., і тым, хто глядзеў па-лотны, мастак ціха распавядаў легенду аб светлай памяці Сы-моне. He раз яе чула і ўлюбёная вучаніца. Але і гэта не ўсё.