З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Гэлена ўвесь час думала пра ўкрыжаванне, пастаянна да яго вярталася. "Мне сорамна, - пісала да маці ў студзені 1853 года, - Хрыста яшчэ не пачала. Цэзар фармальна не верыць, што магу зрабіць распяцце, лічыць, што гэта рэч не-звычайна цяжкая. Я і сама не ведаю чаму гэта мне так карціць паспрабаваць і чаму я так сабе ў гэтым давяраю".
Аднак такія памкненні часта суправаджаліся недаверам да ўласных магчымасцяў, сумным поглядам на жыццё.
"Хоць і знаходжу ў сабе невытлумачальную лёгкасць у разуменні скульптуры, аднак, каб стварыць штосьці вартае свайго прызначэння трэба значна больш ведаў і папярэдняга навучання. Я ж у дваццаць пяць гадоў толькі пачынаю і штосьці са здароўем у мяне не надта добра".
I ў іншым яшчэ лісце да мужа пісала: "Як ведаеш, мая адзіная рассеянасць, захапленне і дапамагаючае як кольвек вытрываць у цярплівасці адурманьванне - мастацтва. Назы-ваю і называць буду гэта адурманьваннем, бо хаця па сут-насці мастацтва - гэта нявінная і чыстая крыніца, але заліш-няя схільнасць да яго і выразная здольнасць, што дадзены жанчыне сярэдняга веку, не выклікаючы пачуццяў, якія су-пярэчаць абавязкам, заўсёды ставяць у цяжкае, незвычай-нае становішча... Таму надзеі майго настаўніка і ўсялякія
61
адусюль атрыманыя заахвочванні, ад абыякавай пацехі да пахвалы, ніякай мне радасці не прыносяць. Праўду кажучы толькі на гэтых заахвочваннях трымаюцца мае захапленне і цярплівасць, але гэтага не дастаткова".
Часам зноў звярталася да распяцця: любавалася выбра-ным узорам, таяла над ім, што раз больш усведамляючы яго прыгажосць.
"Мой узор, - пісала мужу, - паводде вялікага драўляна-га старой нямецкай школы у св, Сцяпана. Такі тып прыга-жосці цяжка ацаніць адразу: нішто не ўражвае, але чым да-лей, тым больш чагосьці надзвычайнага адкрываецца. Калі дашлю, то пэўна вы здзівіцеся, таму што не прыкмеціце тых, часта бачных, вымучаных, вытырклых мускулаў, на выгляд нягнуткіх і сухіх, але заўважыце, калі толькі прыгледзіцеся і зразумееце, рысы дзіўнай прастаты, лагоднай пакорлівасці.
Ты пэўна зразумееш, якая ўнутраная годнасць, глыбокая падрыхтоўка, чыстае разуменне павінны суправаджаць і кіра-ваць такой працай. Калісьці, нават у думках, не мела дзёрз-касці да такой працы. Сёння, калі ў мяне попел, чарната, ка-мень на сэрцы, мушу спрабаваць! He ведаю, не разумею сябе, можа мяне за такія святатацкія і такія ўпартыя намеры чакае хуткая кара? He ведаю, але будзь што будзе, паспрабую".
Нарэшце настаў доўгачаканы момант.
"Тым часам, - зноў пісала мужу, - заўзята і з вялікім замілаваннем, цягам некалькіх тыдняў вывучала анатомію, найбольш па барэльефах, пераносячы ў розных прапорцыях з акруглага, найбольш паводле невялікіх адлівак з Парфе-нона. Гэта, новае і найбольш карыснае, невымоўна захапіла мяне. Крануўшы гэты падмурак правільнага малюнка, прыз-наюся, што няма больш неабходнага ў мастацтве, чым дак-ладнае спазнанне постаці чалавека. Адчувала гэта заўсёды, але ніколі не думала, што веды могуць давацца так лёгка і спакойна. Заўсёды лічыла іх непераадольнай перашкодай.
62
Цяпер бачу, што гэтую навуку, як і ўсё іншае вышэйшае, трэба ўмець разумець, бачыць і падыходзіць да іх з вышэй-шага, а значыць, больш чыстага пункту гледжання. Тады страчваецца тая непрыстойнасць, якую ўмеюць вынаходзіць спрошчаныя розумы, чысціня сэрца і думкі не абражаюцца. Іх можна нават пэўным чынам узвышаць. Жадала б спасцігнуць больш, вывучаць дакладней, менавіта на прыкладах антыч-насці, бо тое, пра што дагэтуль паспела дазнацца, гэтая толькі прадмова, самае неабходнае. Але не магу, бо час збягае. Таго, што ведаю, ледзь хапае, каб адважыцца на Хрыста, якога на днях пачала. Ужо пры першай закладцы адчула, што гэта тэма слушна лічыцца найвышэйшай у мастацтве, як адносна тэхнікі, навукі, так яшчэ больш духа. Ах, мой даражэнькі, ты не мо-жаш уявіць, якая цяжкасць, няўпэўненасць, няздольнасць і адначасова нейкая неабходнасць адольваюць мяне. Як доўга буду рабіць, сама не ведаю. Здаецца, што вельмі доўга, най-менш тры тыдні, ды і адліўка пэўна столькі ж зойме".
Праца пайшла цудоўна. У апошнія дні красавіка пісала мужу: "Зрабіла ўжо мадэль Хрыста з гліны. Яшчэ паспрабую з гіпса, перад тым як адліць з бронзы. Бяда толькі, што гэтая праца, па прычыне тысяч перашкод мусіць пасоўваецца невы-моўна марудна. He ведаю нават як распавесці табе пра гэтую працу, бо настолькі мне сумна і маркотна, што нават сэрца не маю, каб з табой гэтаму парадвацца. Скажу толькі, што Цэзар і некаторыя іншыя адорваюць мяне нечуванымі пахваламі.
He ведаю сама, што і думаць. Мне здаецца, што ўмею і магу ўсё менш, хоць гэтая праца пайшла напрыканцы ў мяне з загадкавай лёгкасцю. 3-за чаго, сама не ведаю. He ведаю і як далей будзе! Найбольшае ўражанне пакідае выраз гала-вы, хоць цяжка было на цалевым твары выказаць штосьці значнае. Сама не ведаю, што ў гэтым сумленнага і сапраўдна-га. Нецярпліва чакаю, што на гэта скажа мама і што ты. Зноў вывучаю анатомію, бо гэта падмурак малюнка, нават у ду-хоўнымзначэнні".
63
У сярэдзіне траўня пісала маці: "Мая першая і найбольш важная спроба неспадзявана атрымалася. Аднак не магу шчыра сказаць, што ўсё зрабіла сама, але большая частка ўсё ж такі мая. He магу і сказаць, што сама задаволена, але лепш не магу, хоць і ведаю, што можна лепш. Хрыстос з бронзы яшчэ не адліты, на дадзены момант сканчваю пад-рыхтоўку з гіпсу і гэта вельмі для мяне важна".
У чэрвені ўкрыжаванне было цалкам скончана і яго аддалі на адліўку з бронзы. Мадэль хацелі ў мастачкі купіць, але яна не прадала. He аднойчы хадзіла ў ліцейню назіраць за працэ-сам і вучыцца адліўцы, гравіроўцы, шліфоўцы, абпілоўцы і г.д. У сярэдзіне ліпеня шчаслівы Цэзар прынёс на вуліцу Шо-тэн гатовае распяцце, якое дагэтуль захоўваецца ў сям'і.
Жывапіс цяпер быў зусім адстаўлены ў бок. "Адклала часова жывапіс, - пісалі пані Ядвізе, - а можа і зусім. Адра-зу на першым кроку была рада захапленню ў любой галіне мастацтва. Паспрабавала сябе ў скульптуры і знайшла ў ёй нечаканую лёгкасць. Цяпер ужо буду галоўным чынам гэтай галіны трымацца. Паўгадовае пастаяннае навучанне, хоць і ў малым маштабе, дазволіла мне дасягнуць больш высокага ўзроўню, чым у маляванні, бо авалоданне формамі з’яўля-ецца асновай малюнка і падмуркам скульптуры. Вывучыла трошкі анатомію".
Маці насцярожвала гэтае незвычайнае для жанчыны за-хапленне, шкадавала, што жывапіс, заняткі якім былі дачцэ прыемнымі і ў якім тая дасягнула дасканаласці, зусім забы-ты ёю. На заўвагі маці пані Гэлена так адказвала: "Маё маля-ванне, калі параўнаць папярэднія веды з тым, што тут ат-рымліваю, з тым, якія ў мяне паняцці сфармаваліся, было нічым. Заўсёды мне бракавала асновы, малюнка. А гэта ад-зіная навука набыць форму. Звярнулася да скульптуры з-за навізны і пераканання, што гэта лепш для слабага зроку. Ця-пер наколькі ўдалеч прадбачыць можна, бачу ў гэтым дзіўнае прадвызначэнне. Дзіўна, але гэта надзвычай доўга і цяжка
64
тлумачыць. Калі б нават зноў аднавіла заняткі малюнка, па-вінна была б маляваць яшчэ лепш, чым дагэтуль, спазнаўшы падмурак скульптуры, валоданне формамі. Калі б займала-ся толькі скульптурай, магла б выбраць адну спецыяліза-цыю, напрыклад, толькі Хрыста на крыжы - прадмет пат-рэбны, які служыць іншым, і смела, мне здаецца, магу ска-заць - на ўсё жыццё дастатковы, і за дар годна аддзячыць, і на ўсё жыццё аплоціцца. Нягледзячы на гэта, пра жывапіс не забываю, але мушу стрымліваць даўнія сардэчныя абя-цанні, і то адкладваю да Італіі, каб выклікаць найбольшую ўхвалу мамы, Казіміра іЯдвігі.
Калі мне будзе дазволена, зраблю копію, не з Ціцыянаў, Рафаэляў, хоць тыя і лічацца найвышэйшымі мастакамі, а з блаславёнага Анёла да Фьезале* (Fiesole), манаха, які па-водле меркавання нямногіх, але тых, хто разумее мэту хрыс-ціянскага мастацтва, мусіць стаяць яшчэ вышэй. I хоць Цэ-зар крыху паганец у мастацтве і вельмі незалежны і смелы ў сваіх поглядах, але прызнае, што для таго, каб капіраваць Фьезале, патрэбны зусім чыстая душа і бязвіннае сэрца, інакш увайсці ў яго дух немагчыма, і таму яго ніколі добра не пе-раймалі і не разумелі. Можа і грэх раблю, што пры ўнутра-ным перакананні аб ўсёй сваёй нягоднасці спрабую ухапіць такое, але няхай намер ачысціць сродкі і прадмет".
Тую, якая вывучала скульптуру, займалі і іншыя галіны мастацтва. Цэзар, які ўсё больш захапляўся талентам Гэле-ны, суправаджаў яе ў шматлікіх вандроўках па Вене і вако-ліцах, вадзіў па галерэях і майстэрнях вялікіх мастакоў. Ужо ў лютым пісала маці: "Цэзар - найнадзвычайны з людзей,
*Фра Джавані да Фьезале (Fra Giovanni da Fiesole) — адзін з выдатп-неыйіых італьянскіх жывапісцаў, дамініканскі манах. .Да свайго пас-туплення ў кляштар насіў імя Гвіда дзі Пьетра, празваны за душэўную чысціню і цноту "анёлападобным", Фра Анжэліка, і прылічаны катал-іцкай царквой да ліку блажэнных пад імем Беата Фра Джавані.
65
якіх дагэтуль ведала. Ён - высакароднасць, чуласць, шля-хетнасць, арыгінальнасць пачуццяў, другога такога цяжка знайсці. Нязмерна ўзнёслая і шчырая душа".
Пры яго дапамозе пазнаёмілася з цэлым колам венскіх мастакоў. Марк (Mark), Прэлёйтнэр (Preleutner), Бауэр (Bauer) і іншыя, хто нядаўна не жадаў прымаць яе ў вучані-цы, прыходзілі на вуліцу Шотэн паглядзець на працы, суп-раваджалі Гэлену пры наведванні найвыдатнейшых помнікаў і мастацкіх калекцый, ахвотна пасвячалі ў тайны мастацтва. Па меры таго, як шырыліся яе веды, думкі, усё больш глы-бокія, усё больш спелыя вярталі яе на Радзіму. Пасля адной з паездак са сваім настаўнікам у галерэю Бельведэра", дзе правяла пяць гадзінаў запар, пісала мужу: "Калісьці ў Берл-іне падобная ласка шчырага Краузе адкрыла нам вочы на шматлікія схаваныя прыгажосці. Сёння прайшла аднолька-вае навучанне, але адрознівалася яно аб’ёмам і глыбінёй, якая была паміж маімі тагачаснымі і сённяшнімі ведамі. Тады, маючы семнаццаць гадоў, яшчэ верыла, што мне для прагрэ-су часу хопіць, аднак сёння са страхам і сумнівам думаю, што нічога не ўмею, а найлепшыя гады ўжо мінулі. Толькі сябе эгаістычна шкадаваць не буду, а звярнуся да Цябе, мой даражэнькі, не з прыхільнасці да мастацтва ці недаўгавеч-ных ўцехаў моды ўсё больш бачу, што і Табе патрэбны наву-ка і досвед, абнаўленне даўніх ведаў, гарт для летуценных тэорыяў. 3 дакорам адчуваю, што мне дадзена абарачацца на вялікім полі асветы, а Табе, якому лягчэй было б выкарыс-таць і ўздзейнічаць, пазнаць і навучыць, дасведчыць і адплаціць,