З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
55
пані Гэлена. Такім чынам, яны накіраваліся да яго. Юзаф Цэзар* (Cezar) спачатку прыняў іх як і іншыя: са здзіўлен-нем, нават з пэўнай жорсткай іроніяй. Ён не хаваў таго, што яму здавалася дзёрзкай думка, каб жанчына вучылася скуль-птуры. Аднак урэшце рэшт скульптар пагадзіўся даваць лек-цыі і сам прыходзіў на вуліцу Шотэн. Спачатку бачыў у гэтых занятках толькі забаву, як некалі Дмахоўскі, а потым і Крау-зе, але, як і папярэднія настаўнікі, вельмі хутка пачаў ставіц-ца да іх з павагай і быў уражаны першымі спробамі вучаніцы. "Вы напэўна ўжо калісьці рабілі мадэлі!" - ускрыкнуў адной-чы Цэзар, і цяжка было яго пераканаць, што акрамя лепкі гаршчкоў у вёсцы Гародна пад Пінскам, ніколі ніякага падоб-нага выкарыстання гліны дзяўчына не бачыла. Менавіта ў той момант Гэлена патрапіла на свой сапраўдны шлях.
"Я сама здзіўлена, мой даражэнькі, - пісала яна пасля некалькіх лекцый мужу, - што з дзяцінства мае майстра-ванні, спробы лепкі, на дзіва трапна, інстынктыўна накіро-ўваліся да галоўных прынцыпаў так, што цяпер мне ўсё па-даецца нібы знаёмым".
3 той пары аддавалася гэтаму занятку з запалам. Яе лісты да маці і мужа былі поўныя мастацкіх назіранняў, справаз-дач аб ўласных працах, нават праектаў на будучыню. "Што тычыцца мяне, - пісала да маці, - ранейшыя напрацоўкі для касцёла не забываю. Ужо абдумала і нават пачала рабіць ма-дэль Хрыста на крыжы паводле драўлянага арыгінала рэд-кай прагажосці, што знаходзіцца ў касцёле св. Стэфана. Мой будзе зроблены з добрай копіі, вышынёй больш за палову
*Юзаф Цэзар (1814-1876) - вядомы венскі гравёр, медальёр і скульптар. У 1848 годзе быў абраны ў члены Вемскай акадэміі мас-тацтваў, дзе з 1856 года выкладаў мадэліроўку. У 1855 годзе атры-маў залаты медаль на Парыжскай сусветнай выставе. У апошнія гады займаўся выключна буйнымі скульптурнымі мастацка-прамыс-ловымі работамі.
Яго найбольш значныя теоры: бронзавая статуя св. Алены ў іерусалімскім храме, мармуровыя статуі Калумба і А.Сміта на фа-садзе будынка Венскай камерцыйнай акадэміі, статуя архітэктара Фішэра фон Эрлаха на Елізавецінскім мосце ў Вене.
56
локця, каб аздобіць нейкі прыдатны cyborium*... Аднак гэта ўсё, магчыма, будзе не вельмі хутка, бо, нягледзячы на тое, што настаўнік бязмерна задаволены мной і шмат у чым на мяне спадзяецца, прадмет усё ж настолькі складаны, што мне яго пачаць дагэтуль наўпрост не дазваляе, на мае паста-янныя просьбы пачаць працу не звяртае ўвагі. Спачатку трэ-ба засвоіць уводную навуку і адпрацаваць тэхнічныя навыкі. Мы натрапілі на добрага ва ўсіх адносінах настаўніка, які ўмее навучаць па-майстэрску, як Радыка, калі б той быў такім самым практыкам, як і тэарэтыкам. Магчыма, нават дзеля гэтай навукі прыйдзецца застацца даўжэй. Маю намер скон-чыць укрыжаванне тут".
He нашмат пазней, у снежні 1852 года, Гэлена так апіс-вала сваё жыццё: "Скульптура мяне настолькі паглынае і зай-мае, што фармальна ані есці, ані спаць не магу, толькі пра-цую гадзінамі аж да дзвюх ночы. Ведаю, што гэта вельмі дрэнна, пасля тыдня нервовая бяссонніца мяне атакавала і мучыць рознымі нязбытнымі марамі. Таму думаю лепш за-няць чым-небудзь сваю галаву, і скульптура тут мае перава-гу, бо над ёй працаваць гэтак жа добра можна пры асвят-ленні. Лепка, найбольш мілы занятак, на дадзены момант ідзе вельмі марудна, наперад пасоўваюся павольна, нягледзя-чы на маю вялікую ўседлівасць. Аж дагэтуль Хрыста не маг-ла пачаць. Праўда, адцягнулі маю ўвагу дзве фігуркі, але, пэўна, дарэмна прападуць. Цэзар сказаў мне, так як і Краузе ў Берліне, зрабіць штосьці з успамінаў ці уяўленняў. Адра-зу вылепіла дзве фігуркі з палову локця, якія прадстаўлялі прыказку "шляхціц на загродзе** роўны ваяводзе". Гэта было бачна па постацях і ў выразах тварыкаў. Мой спадар настаўнік быў так уражаны іх арыгінальнасцю, што захацеў, каб я зра-біла эскіз і скончыла іх у гіпсавым адліве. Я на славалюбстве
*Cyborium (стараж. грэч.) - сасуд у форме кубка-чашы, з накрыў-кай і крыжам на ёй. У каталіцкай, англіканскай і іншых цэрквах выка-рыстоўваецца для захоўвання прычасці.
** Zagroda (польск.) - двор, сядзіба.
57
так хутка вылепіла шляхціца, што Цэзар забраў сабе мадэль "на памяць". Заставалася толькі ножкі замацаваць. Аднойчы ўвайшла ў мой астрожык, дзе я працую, дачка доктара fire-pa Аўгуста. А я ў гэты момант, галантна падскокваючы, вешаю шляхціца, пераварочваю - і яшчэ мяккая гліна падае, умінаецца і разбіваецца ўшчэнт. Вельмі шкадавала ў той мо-мант, але не аб рэчы, бо вырашыла, што ў наступны раз лепш зраблю, а аб страчаным часе. Прайшло трохі часу і ўзялася' за ваяводу. Так натхнёна і добра па ўспамінах раблю пане Каханку, што Цэзар хацеў прывесці сваіх сяброў, каб тыя падзівіліся. Скончыла да такой ступені па-мастацку, што на-ват не магу апісаць. Узяў тады Цэзар ваяводу ў абарот, каб яго да першага прымайстраваць, але, на жаль, анямечыўся ваявода зусім. Я згубіла ўсялякую цікавасць і фігуркі дагэ-туль так і стаяць. Толькі паціху выкідваю каленца ваяводзе, каб так, як і шляхціц, перавярнуўся і разбіўся, настолькі не магу трываць нямецкага ваяводу".
Відаць, ваявода ўсё ж такі пад долатам мастачкі сабе польскі выгляд вярнуў, бо ў яе лісце да мужа мы знаходзім наступныя падрабязнасці адносна гэтай статуэткі. "Змора-ная маруднасцю працы, некалькі разоў хацела яе спыніць (пры гэтым ведала, што прадмету сама павінна надаць харак-тар і выраз, насамрэч карысць для мяне), але Цэзар не раз гаварыў пра гонар і настойліва схіліў мяне яе скончыць, a калі справа дайшла да адліўкі, сам цягам некалькіх гадзінаў пільнаваў італьянца-фармоўшчыка, пры гэтым вучыў мяне абыходзіцца з формамі.
Але калі трэба было ўжо адліваць формы, высветлілася, што мала намыленыя, дробныя выпукласці зліліся так, што нос, вусы, вушы, вочы павыкрышваліся. Што рабіць? Дык вось ў накладзеным гіпсе, па меры таго як цвярдзеў, штукатурарбайт усю ад пачатку трэба было перарабляць. Паколькі гэты тып тут зусім невядомы і арыгінальны, то мне самой прыйшлося за гэта ўзяцца (улічваючы стомленасць
58
Цэзара і страчаны час). Уяві сабе, якая цяжкасць! Пры абсалютнай папярэдняй недасведчанасці цэлы тыдзень пакутвала. I што, мой даражэнькі? Вымучыла мадэль яшчэ лепшую, чым была. Так што Цэзар тую няўдачу лічыць вельмі паспяховай".
"Такім чынам, - дадае далей, - мая першая праца будзе ў адзіным экземпляры". Мужу даслала толькі малюнак скуль-птуры з наступнымі словамі на адвароце: "0, выяўленчае мастацтва вышэйшага паходжання! Чыстае і недасягальнае, нягледзячы на тое, што той, хто ім займаецца, не аднойчы сам сябе прафануе.
Што тычыцца маёй першай спробы, то звярніце ўвагу, што цалкам па памяці, для забавы, з вельмі ўрыўкавых успа-мінаў стварала тып абсалютна тут невядомы".
Заняткі скульптарай усё больш паглыналі Гэлену. Рас-павядаючы мужу аб сваім здароўі і ладзе жыцця, увесь час да іх вярталася. "Нягледзячы на тое, што ўжо чацвёрты тыд-зень пад наглядам, - пісала яна, - але не адчуваю ніякага паляпшэння зроку. Глыбокі боль і ячмень, як і раней, ці на-ват горш, бо менш рухавае жыццё, спёртае паветра горада, пастаяннае напружанне розуму ўсё больш распаляюць гала-ву. Ёгер і рады штосьці зрабіць, але я сама не спрыяю, бо менавіта тое, што знішчае, тое і падтрымлівае. Выяўленчае мастацтва, у тым ліку новае для мяне - скульптура, прызна-юся, мой каханы, са сваёй навізной да жыцця, да цярплі-васці ўжо крыху схіляюць... бяда толькі, што маю цёмны пакой, а вуліца такая людная і грукатая, што і першае і дру-гое даводзяць да нецярплівасці, а шаноўная галава як і раней ёсць сядзіба ўсіх маіх вартасцяў і недахопаў... Цалкам змян-іла лад жыцця, бо ўстаю рана, раней кладуся спаць і нават так здаралася, што а сёмай была ў парафіяльным польскім касцёле св. Рупэрта. У час, калі мой пакой прыбіраюць, я не менш трох-чатырох касцёлаў наведваю. Заўсёды заканчваю
59
ў велічнай базіліцы св. Стэфана, і калі няма святой імшы, хаджу па касцёле і вывучаю неапісальную прыгажосць аз-дабленчага гатыцызму, цудоўна захаваную амаль без зняве-чанняў. Вяртаюся і бяруся за воск або гліну, а ў дні, калі спадар Цэзар не прыходзіць, яшчэ іду або разглядаць, або, прынамсі, калі дзень ясны і вочы дазваляюць, маляваць не-каторыя дэталі гатычных барэльефаў і аздабленняў у касцё-ле св. Стэфана. Калі Цэзар прыходзіць, то з'яўляецца а трэ-цяй пасля абеду. Я старанна падрыхтоўваю працу. Ён звы-чайна спачатку хваліць, а потым моцна крытыкуе, папраў-ляе і гаворыць спосабам, паняццямі, зваротамі зусім як Ра-дыка, толькі больш жыва, больш дасціпна і на больш шы-рокім полі.
За гэта вельмі яго люблю... Другая мая спроба, твой ме-дальён, зроблены дагератыпам. Раблю яго лёгка, для мілай забавы, але, на жаль, вочы не дазваляюць мне яго дагэтуль скончыць. Таму пачала з гліны мадэліраваць у натуральную велічыню антычную галаву, bas-relief*. Адна, з групы Ніо-бы, ужо адліта з гіпсу. Цяпер раблю партрэтТорвальдсана ў профіль, потым зраблю акруглую форму, для чаго трэба будзе адважыцца і вувычыць трошкі анатоміі. Раблю ўсё гэта так, нібыта як іншыя пасля года навучання ў акадэміях. Паў-сюль атрымліваю падтрымку, але сама сабой зусім не зада-волена, мне заўсёды чагосьці не хапае, бачу, што пластычная творчасць значна больш павольная ў прагрэсе, чым маляван-не... Цяпер раблю вялікую круглую галаву музы Таліі, з ка-ласальнай адліўкі антычнай копіі, потым зраблю натураль-нага памеру, пасля трэба будзе выканаць барэльеф профілю. Гэта для навучання добра, бо цяжэй. Урэшце я хачу адва-жыцца на найбольш складаную рэч - Хрыста на крыжы. Цэзар, звяртаючы ўвагу на мой малы досвед і адукацыю, лічыць гэта надта цяжкім і пастаянна мяне адгаворвае, відаць,
*Bas-relief (франц.) - барэльеф.
60
баіцца, што цяжкасці мяне збянтэжаць зусім. Але я сама не ведаю, чаму мяне да гэтага так цягне. Мне здаецца, што гэта мой абавязак, спосаб расплаціцца з даўнімі задумамі. Можа, гэта будзе лепш і больш дарэчна, чым тое, што раней задум-вала. Гэтая праца будзе меркай і вынікам майго знаходжан-ня тут. He хачу нічога адкладаць, па-першае, таму, што гэта мусіць быць адзін з першых маіх скульптурных твораў, па-другое, я сумняваюся, што дзе-небудзь спаткаю мадэль, што будзе гэтак жа адпавядаць маім жаданням і ўяўленням. Урэш-це ёсць сумненні наконт таго, ці змагу зноў працаваць дзе-небудзь пад такім каштоўным па сутнасці кіраўніцтвам сяб-роўства і мастацкасці, якое дае Цэзар".