З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Калі б зноў жа яе найвышэйшы выдатны талент супра-ваджала павярхоўнае і перад усім мастацкае выхаванне, што так часта развівае прагу да зменаў і новых уражанняў, павы-шае вартасць уяўных з прыніжэннем сапраўдных бакоў жыц-ця і настройвае на лёгкія натхненні, захапленні, фантастыч-ныя мары і прымхаці, моцная ўнутраная плынь магла б яе выштурхнуць з прыроднай каляіны і давесці да пошукаў у мастацтве адзінай, найвышэйшай мэты. Гэлена з’явілася на свет з такім выключным і магутным мастацкім талентам да выяўленчага мастацтва, што адданасць яму і мастацкая твор-часць былі неабходнай, нястрымнай патрэбай яе духу, а вы-хаванне, якое атрымала ад слаўных маці сваёй і бабкі, дало ёй такое высакароднае і паважанае ўспрыманне жыцця, што яна не магла ігнараваць ніводнага абавязку. Думала, што мастацтва з гэтымі абавязкамі спалучыць не здолее, бо яе гарачае сэрца не ўмела прысвячаць сябе чаму-небудзь напалову. Адсюль няспынныя ўнутраныя пакуты, паволь-нае знішчэнне ў сабе гэтай любові да мастацтва. Пры гэтым яе гераічная душа ўвесь час разрывалася, а яна неаднойчы адчувала знясіленне. Павучальнай была б гісторыя гэтых змаганняў вышэйшай душы з унутранымі цяжкасцямі, амаль добраахвотнага пакутніцтва, але гэта занадта асабі-стыя і святыя рэчы, каб неасвечанай рукой да іх дакранац-ца. У далейшым апавяданні скажам аб іх толькі тое, што дазволяць уласныя лісты Гэлены і кароткія давераныя па-перы, нататкі. Мы ўбачым яе праз некалькі гадоў, калі ў якасці ўзнагароды за гэтую крывавую ўнутраную бараць-бу, аб якой ведалі толькі блізкія асобы, сустрэла той супа-
45
кой і тую ўнутраную раўнавагу, якія дазволілі ёй, пасля выканання ўсіх абавязкаў, задаволіць мастацкія патрэбы духу і, адначасова з заснаваннем дома, пакінуць яшчэ пас-ля сябе сведчанне сапраўды вышэйшай, творчай здольнасці. Ідэалы мастацтва напаўнялі заўсёды яе душу, а, дзякуючы выстаўленай унутранай варце нічога ў ёй не зламалі, не скрывілі, наадварот, усім яе натхненням, нават схільнас-цям і памкненням да публічнасці толькі дадалі бляску.
Божая міласэрнасць, якая падтрымлівае тых, хто змага-ецца, павінна была прыйсці на дапамогу ўнутрана ўжо злад-жанай і вельмі высакароднай душы. Праз некалькі гадоў пасля шлюбу пані Гэлена пад час паездкі з мужам на воды ў Друскенікі пазнаёмілася там са сваёй равесніцай паніЯдві-гай К., у асобе якой знайшла найдаражэйшую і найбольш блізкую на ўсё жыццё сяброўку і сапраўдную ва ўсіх унут-раных цяжкасцях падтрымку і апору. Дачка ўлюбёнага Гэ-ленай Палесся, толькі народжаная у іншым яго кутку, пані Ядвіга таксама любіла мастацтва, і гэта зблізіла іх перш за ўсё. Адзінства нацыянальных пачуццяў і нават саміх ідэалаў абедзвюх душ з’явіліся новым вузлом паміж імі. Калі яго замацавалі і рэлігійныя пачуцці, то сяброўства гэтае стала неразрыўным ужо назаўсёды і насамрэч асвечаным саюзам. ПаніЯдвіга, якая не мела творчага таленту, пераўзыходзіла пані Скірмунт спакоем і ўнутранай дасведчанасцю, мела, як цудоўна казала аб ёй сяброўка, "дар добрай рады і дзявочай мудрасці поруч з невычэрпнымі скарбамі пачуццяў, цярплі-васці і волі". Яна прыпала да душы пані Гэлены. Гэтыя адно-сіны сталі для мастачкі вялікім выратаваннем і ў дачыненні да яго без перабольшвання можна прыгадаць словы паэта:
...С вятыя тыя на зямлі,
Хто завязаць сяброўства ўмее са святымі.
46
Да гэтых адносінаў не аднойчы нам прыйдзецца вярнуц-ца. У момантах запалу маладосці яны ўзрасталі і станавіліся больш паважнымі. У першымлісце, напісаным сяброўцы пас-ля расстання, пані Скірмунт так апісвае гэтае ідэальнае па-чуцце:" 0, я ведаю, што ты робіш у дадзены момант, мая ты ўдумлівая! Ранак такі прыгожы і пагодны, імгла аддалення такая сінявая і цёплая, звон касцёла поўны нябеснай гар-моніі, ты ж прыйшла да ручая роздумаў, ідзеш увесь час уздоўж яго плыні, даходзіш да яго вытокаў, у якіх ён губля-ецца, чэрпаеш з гэтай крыніцы, чэрпаеш нястомна, пакуль не ўгледзіш залатой чысціні дно. А іншыя? Прыйдуць да ручая і скажуць: "Прыгожы ручаёк, але ўздоўж яго сцежка не пра-топтана". А тут вецер лісцем зашуміць, птушка праляціць, сар-на праскочыць, адцягнуць думкі і вочы, і ручай знікае і да крыніцы не сустракаецца. Мой ідэал! Ці ведаеш, як ты цяпер уяўляешся мне? Так, нібы стаіш на тым мысе над Нёманам (з якога найлепш маляваць), а я ў хмызняку ўнізе. Ты стаіш не-рухома, мяне не бачыш, а я ўвесь час думаю, як гэта да Цябе ўскараскацца, бо так стромка і высока, пясок глыбокі, камен-не вострае... не зайду, калі не падасі мне руку!.. Аб кветках, не магу быць браткамі, бо я і сама занадта іх люблю і ведаю іх цноту. Мне толькі крохкім быць сцяблом травы, альбо лісточ-кам канюшыны, калі настойваеш на чым-небудзь большым".
Пад час утварэння гэтага саюза пані Гэлена атрымала пер-шы ўнутраны штуршок, які значна паўплываў на яе будучы-ню. Сярод шчырых узаемных выказванняў пані Ядвігу ўразіў пэўны холад рэлігійных пачуццяў сяброўкі. Гэта была абса-лютна натуральная рэч. Пад уплывам французскай рэвалю-цыі і першай імперыі вышэйшыя сацыяльныя праслойкі ў нас сталі абыякавымі да навучанняў касцёла, прытрымліваліся ка-таліцкай канфесіі хутчэй з-за матываў нацыянальных, патры-ятычных, чым па прычыне глыбокага, сфармаванага перака-нання і грунтоўнай веры. Вельмі часта каталіцтва ў гэтых сфе-
47
pax было толькі абрадавае, быццам прыстойнае, але павяр-хоўнае і ў найлепшым выпадку абапіралася толькі на пачуцці, не з'яўляючыся сапраўдным стрыжнем душаў, іх асновай.
Гасподзь праз пакуты клікаў нас да сябе. У Вільні, ся-род палітычных следстваў, што безупынна цягнуліся на пра-цягу некалькіх гадоў, шмат пераараных да дна сэрцаў пачалі вяртанне да глыбокіх рэлігійных пачуццяў, амаль адначасо-ва абуджалася грамадства на Захадзе, гэтая з’ява ўвесь час пашыралася і з'явілася адной з адзнак цяперашніх дзён.
Пані Ядвіга правяла ў Вільні некалькі гадоў. Сярод гэ-тай маральнай атмасферы вырасла і тлела каля палаючага там вогнішча яе душа. Таму не выпадкова, што ў асобе, з якой была злучана найвышэйшай сімпатыяй, прагнула ба-чыць тое, што было асвячэннем яе ўласных пачуццяў і сап-раўднай каронай. Яна не задавальнялася ўласнымі сіламі і ўласным святлом, маліла сяброўку, каб тая пад час знаход-жання ў Вільні, куды збіралася ехаць, пазнаёмілася з сяст-рой Марыяй Чапскай, візітаркай*, што была адорана вялікім талентам і нібы паклікана ў тыя часы да абуджэння ўнутра-нага жыцця ў шматлікіх дзявочых душах.
Яе пажаданне было задаволена. Пані Гэлена ехала ў літоўскую сталіцу, каб бліжэй пазнаёміцца з пані Снядэц-кай, цёткай свайго мужа, узгаданай раней, якая прайшла праз турму і, вярнуўпіыся цяпер у грамадства, жыла ў горадзе, агорнутая ўсеагульнай павагай. Абедзве цудоўныя натуры ўзаемна хіліліся адна да адной. Пры ўсёй розніцы ва ўзрос-це, характарах, настроях усё ж такі мелі вялікае падабен-ства. Шчырае замілаванне праўдай і пагарда да любой хлусні, гарачая і шчырая любоў да радзімы, ахвярнасць і гераізм, гатоўнасць да пакутаў і пры гэтым жывое спачуванне іншым і бязмежная міласэрнасць злучалі гэтыя душы. Былі яны па-
*Візітары - члены невялікага сузіральнага манаскага ордэна, які абапіраецца на Статут Аўгусціна. Аўгусцін (354-430) - адзін з выб-ітных і ўплывовых айцоў хрысціянскай царквы, святы каталіцкай і праваслаўнай цэркваў
48
добны і здольнасцю да запалу і да сапраўднага, найбольш высакароднага ўнутранага захаплення. Паміж імі хутка за-вязаліся блізкія адносіны. Пані Гэлена ў чуллівай пакоры схіляла калені перад сваёй цёткай, а тая туліла да сэрца ма-ладую мастачку, у якой разгадала сапраўдную дачку духа і, здавалася, спадкаемцу сваёй нацыянальнай думкі. Амаль мацярынскі клопат пра маладую душу дапамаглі пані Сня-дэцкай заўважыць унутраны неспакой, які не раз адольваў Гэлену: кемлівы розум пакутваў ад пытанняў найвышэйшых праблем жыцця, на якія адказаў маладая асоба яшчэ не мела. Свет мастацтва, які ёй адкрыла пані Ядвіга, ужо вабіў яе, але сама яшчэ не асмельвалася ўвайсці ў яго. Для душы, што так самабытна развівалася, была патрэбна ўласная ўнутра-ная праца. I пані Снядэцкая, як і маладая сяброўка Гэлены, хацела завесці яе да візітарак. I вось аднойчы яны разам апы-нуліся ў ціхім манастырскім пакоі для сустрэч. Першыя сло-вы, поўныя ветлівасці і спакою, якія пачула з вуснаў сястры Марыі Гэлена, так скарылі маладую душу, што яна адразу ўступіла ў доўгую свабодную размову і, паддаўшыся чароў-насці, ахвотна паабяцала прыйсці яшчэ раз і нават выказала жаданне прайсці рэкалекцыю*. Дні, што правяла ў манасты-ры, пад час якіх сястра Марыя ад яе не адыходзіла, урачыс-тасць і актуальнасць яе словаў пакінулі нашай Гэлене неза-быўнае ўражанне. Там, паклаўшы галаву на калені манашкі, сама казала, што першы раз сябе наскрозь пабачыла. Там жа на пытанні, што адольвалі яе здаўна, былі знойдзены свае адка-зы. Адначасова перад вачыма душы і цвёрдай дарогай хрысці-янскай дасканаласці паўстала важнасць усіх абавязкаў, вы-разней стала бачна і барацьба з самім мастацкім пакліканнем.
Такому рэлігійнаму запалу спадарожнічалі патрыятыч-ныя ўражанні. Яшчэ нядаўна Вільня была сведкам зняво-лення новых людзей. Памяць пра раны, слёзы і пакуты, што суправаджалі такога роду следствы і іх звычайныя развязкі,
*Рэкалекцыя — абмеркаванне разам са святаром самых розных пытанняў.
49
захавалася ў сэрцах людзей, жывая была памяць і ў сэрцы пані Снядэцкай. Горад, які яна так любіла, праз свае гіста-рычныя рэліквіі прамаўляў цяпер да маладой мастачкі. He дзіва, што той віленскі перыяд заўсёды з удзячнасцю і замі-лаваннем узгадвала, і нават пасля больш чым дзесяці гадоў казала: "На працягу тых нешматлікіх дзён, якія правяла пад Трыкрыжжам і Бекешавай гарой, дзьмула на мяне такім па-ветрам бацькаўшчыны, што дагэтуль грудзі яго не выпусцілі". Моцная ва ўсіх сваіх найбольш высакародных пачуццях, не-ўзабаве пісала сяброўцы: "Ужо больш устрымана і больш бяспечна люблю, думаю пра далёкую наперадзе трываласць: тую трываласць на столькі ў сабе і побач з сабой адчуем, наколькі падмуркі будзем закладваць не толькі з зямлі і на зямлі. Так паміж намі павінна быць. Ты мне толькі скажы тое самае больш выразна і практычна, але мусіць быць так. Тое, што нас так невымоўна яднае, здаецца мне зробленым з нейкага незвычайнага, не гэтага свету цэменту, і таму не на звычайную павінна быць прызначана пабудову".