• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
       Нежаданне прыцягваць увагу, нізкая ацэнка сябе ад ма-ленства былі адметнай рысаю гэтай выбітной асобы, якая пазней, пры глыбокай рэлігійнай дасведчанасці, вырасла ў характэрную для яе залатую хрысціянскую пакору.
       Любімая Гардзюта доўга яшчэ служыла сваёй Пані. Прайшло дзесяць гадоў, калі аднойчы, вярнуўшыся з карот-
    
    36
    
    кага падарожжа ў Варшаву, Гэлена ўжо не ўбачыла яе дома. Загадала тады пані сабраць косткі любімай жывёлы і скласці іх пад улюбёны дубовы выварацень, і ўласнай рукой насыпала там пясчаны курган. "Шчырае стварэнне, - пісала яна тады сваёй самай дарагой сяброўцы, - мела такія якасці і вартасці характару, якія вельмі рэдка ў жывёл сустракаюцца. Выкон-вала абавязкі не з-за боязі, але з надзвычайнай разважнасцю і ўласнай добрай воляй. Такой больш не знайду, не сустрэну, ані таксама да іншай не змагу гэтак жа прывязацца".
    
        У васемнаццаць гадоў прыхільніцу літвінаў і прыроды яшчэ больш захапіў свет мастацтва. Сардэчная сяброўка яе маці, якую мы ўжо ўзгадвалі, пані Канстанцыя Скірмунт з роду Сулістроўскіх, цяжка захварэла і вырашыла ехаць за мяжу. Маючы жаданне даглядаць хворую і адначасова, каб адолець хваробу вачэй Гэлены, яе маці вырашыла суправад-жаць пані Скірмунт. У красавіку 1844 годзе ўсе разам з ёй выехалі ў Берлін. Нядаўняя вучаніца Дмахоўскага, якая пэў-на яшчэ не зусім усведамляла сваё мастацкае прызванне, ма-рыла аб грунтоўным навучанні ў вялікіх майстроў. Маці здоль-на была задаволіць яе жаданне, тым больш што запланаванае ў шмат якіх гарадах пражыванне абяцала, як здавалася, уся-кую ў гэтай справе лёгкасць. Аднак здарылася інакш. Адкры-тыя для вучняў мастацкія майстэрні закрываліся перад вучан-іцай. Відаць, меркавалі, што яна звычайная дылетантка, якая шукае забавы і трошкі досведу, пры гэтым не здагадваліся, што яна мае надзвычайны мастацкі талент, які прагнуў сап-раўднага і строгага навучання. Трэба было мець сапраўдную ўпартасць, каб ад гэтых адмоў не расчаравацца. Толькі пасля шматлікіх безвыніковых спроб знайшоўся мастак-марыніст Краузе* (Krause), які пагадзіўся прыняць яе ў сваю майстэр-
    
       * Вільгельм Аўгуст Леапольд Хрысціян Краузе (Wilhelm Krause) (1803-1864) - вядомы нямецкі мастак-марыніст. Пачынаў у 1824 годзе як мастак-дэкаратар і спявак. У 1846 годзе выдаў кнігу: "Die
    
    37
    
    ню. Ён сам меў вялікую сям'ю, а яго дочкі прысвяцілі сябе мастацтву. Краузе дазволіў, каб у час, які ён прысвячаў наву-чанню сваіх дачок, і Гэлена магла слухаць яго парады. Але вядома, што poetae nascuntur*, і гэта тычыцца мастацтва. Настаўнік робіць больш лёгкім адчуванне інструмента, удас-канальвае тэхніку, можа развіць пэўны навык, але змест, глы-бокае эстэтычнае адчуванне, творчасць, што складаюць як паэта, так і кожнага сапраўднага штукара, плывуць толькі з яго самаго. Іскрай Гасподзь надзяляе толькі сваіх абраннікаў. Акрамя Яго ніхто больш яе даць не можа. I дзе гэтая іскра ўспыхвае, там да сябе нібы знявольвае, прыцягвае і заваёўвае.
    
        Гэлена з гэтай іскрай нарадзілася. Як толькі яна прыйшла ў майстэрню Краузе, адбылося тое, што пазней ні адзін раз яшчэ паўтаралася ў яе жыцці. Пасля некалькіх лекцый мас-так быў уражаны запалам і надзвычайным талентам сваёй вучаніцы. Калі яна не магла прыйсці ў майстэрню, сам спя-шаўся да яе дамоў. Траціў там на размовы і навучанне доўгія гадзіны. Але на гэтым не спыняўся. Нягледзячы на тое, што сам маляваў толькі пейзажы і адданы быў выключна гэтаму напрамку, ведаў і любіў гісторыю мастацтва. Усе свае веды ён быў рады перадаць сваёй вучаніцы, падобнай на якую ніко-га дагэтуль не сустракаў. Менавіта яму Гэлена была абавяза-на першымі сваімі глыбокімі ведамі аб эпохах і паслядоў-ным развіцці мастацтва, першым знаёмствам з галерэямі і музеямі. Маладой мастачцы ён даў дакладныя веды адносна рэліктаў старой германскай школы, якія захаваліся ў роз-
    
    Maler-Technik der Meister des 15. bis 18. Jahrhunderts wiederentdeckt von Prof. Wilhelm Krause in Berlin".
        Краузе быў першым, xmo працаваў y жанры марыністыкі ў Берліне. Яго палотны з марскімі сюжэтамі давалі неблагі прыбытак, цёпла ўспрымаліся публікай, што рабіла мастака вядомым і папулярным.
         Пазней у Берліне ўтварылася кола марыністаў у якое ўваййілі Герман Эшке (Hermann Eschke), Эдуард Хільдэбрандт (Eduard Hildebrandt), Шарль Хог (Charles Hoguet) і Фрыц Бамбергер (Fritz Bamberger).
        *Poetae nascuntur (лац.) — паэтамі нараджаюцца.
    
    38
    
    ных гарадах і мястэчках і якія яна пад час свайго падарожжа магла бачыць.
       Лекцыі Краузе не былі больш працяглымі, чым віленскае навучанне. Пасля двух месяцаў пані Канстанцыю муж па-вёз у Карлсбад, Гэлене прапісалі воды ў Эмсе, і маці паеха-ла з ёю туды. 3 хворай сяброўкай дамовілася, што сустрэ-нуццаўДрэздэне.
       Пасля лячэння ў Эмсе нашы вандроўніцы паехалі ў Па-рыж, каб наведаць дзядзьку Гэлены, Напалеона Арду, які з 1831 года нікога з сям'і не бачыў. Некалькі тыдняў, што Гэ-лена правяла ў французскай сталіцы, узбагацілі яе запас ма-стацкіх ведаў і ўражанняў. He раз цэлы дзень праводзіла ў Луўры, скарбы якога паказваў ёй і расказваў пра іх скульп-тар Уладзіслаў Аляшчынскі. Менавіта з таго часу пачала збіраць старыя гравюры і эскізы. 3 сваіх вандровак па горадзе часта вярталася зновым набыткам для ўлюбёнай сваёй ка-лекцыі, які купляла на грошы, выдаткаваныя на касцюмы.
       Для юнай мастачкі, якая ўжо была крыху знаёма з гале-рэямі Берліна і Парыжа, калекцыі Дрэздэна сталі невычэрп-най крыніцай разважанняў, назіранняў і доследаў. Гэлена магла пазнаёміцца бліжэй з іх скарбамі, бо правяла ў Дрэз-дэне ўсю зіму, але стан здароў'я пані Канстанцыі пагаршаў-ся, напаўняў неспакоем і цалкам нацешыцца прыбываннем у сталіцы Саксоніі не дазволіў. Жыццё хворай прыкметна гас-ла. 3 вялікім душэўным спакоем, рыхтуючыся да, верагод-на, недалёкага свайго канца, запатрабавала яна аднойчы ад Гэлены, каб напісала яе партрэт. Гэта стала для мастачкі штуршком, каб кінуць пейзажы і прысвяціць адгэтуль сябе выключна маляванню партрэтаў і чалавечых постацяў у поўны рост, што больш адпавядала таленту такой моцы і прасторы. 3 боку мясцовых выкладчыкаў знайшла ў гэтым дапамогу і плённа працавала аж да моманту, калі Гасподзь паклікаў пані Канстанцыю да Сябе. Закрыўшы ёй павекі, абедзьве вярнуліся вясной у Літву.
    
    39
    
        Год, што правяла за мяжой наша Гэлена, меў у яе жыцці важнае значэнне. Нядоўга і толькі ўрыўкамі, як мы бачылі, магла яна вучыцца, але шмат бачыла, і паволі адкрылася пе-рад ёю сапраўдная прыгажосць, аб якой не здагадвалася спа-чатку. Цяпер, уласна кажучы, упершыню перад маладым во-кам і фантазіяй паўстаў прасторны і бязмежны свет мастац-тва, з прамяністым сваім абліччам, поўным захаплення, над-зей і чароўнасці. Гэлена адчувала ў сваім сэрцы пульс, які біў з ім ва ўнісон, а ўнутраны голас пэўна шаптаў, што і яе крылаў хопіць, каб падняцца да гэтага неба, і што яна калісьці ў гэтых светлых храмах сядзець будзе і выяўленне знойдзе адпаведную форму, створыць тыя ідэалы, якія ўжо пускалі кволыя парасткі ў душы. Вясёлкі маладосці яшчэ засланялі ад яе ўсе церні, смутак і пакуты прафесіі мастака, як, зрэш-ты, і ўсяго жыцця, і ў душы мастачка марыла, што зможа з асалодай прысвяціць сябе мастацтву.
        Калі вярнулася ў сваё Калоднае, аднавіла шпацыры на вернай Гардзюце і ўсё часцей сумяшчала іх з працай з пэнд-злем і палітрай. Па суседстве ў графаў Плятэраў у Варобіне была калекцыя карцін, у якой знаходзілася палатно дзіўнай прыгажосці - Найсвяцейшая Маці Журботная. Знаўцы лічылі яго работай Дамінічыно*. Гэту карціну маладая мас-тачка двойчы скапіявала, а таксама напісала вельмі падоб-ныя партрэты. Сярод іх, між іншым, сваёй бабкі Юзэфіны Арды, да якой акрамя сямейнай любові адчувала яшчэ вялі-кую пашану. Калі заканчвала гэты партрэт, заехаў у Калод-нае яе даўні віленскі настаўнік Дмахоўскі, які не мог забыць сваю вучаніцу і хацеў дазнацца пра яе поспехі. Пазней гэтай вандроўцы ён быў удзячны за найлепшыя свае палотны, на якіх былі прадстаўлены так добра знаёмыя нашай Гэлене палеская прырода, млыны, гаці і лясы Піншчыны, На гэ-тым дружалюбным візіце і скончым успаміны аб яе першай бясхмарнай маладосці.
    
        *Даменічыно - Domenico Zampieri (Domenichino)(l581-1641) - іта-льянскі мастак эпохі барока.
    
    
    
                IL
                Замужжа. Двухгадовае пражыванне за мяжой. Скульптура
    
    
    
    Выхад замуж за Казіміра Скірмунта - Друскенікі -Ядвіга К... - Вільня - Антаніна Снядэцкая - сястра Чапская -мастак Радыка - падарожжа за мяжу - Кракаў - Вена -лячэнне ўЁнгера - Цэзар, настаўнік скульптуры -фігурка шляхціца - укрыжаванне - прыпыненае мастацтва -архітэктура - думкі пра мастацтва - спадарожніца немка -падарожжа з Вены ў Парыж і Рым - святая сталіца -скульптары Галі і Амічы - айцец Геранім Кайсевіч -вяртанне на радзіму
    
    
    
    
    
                    II.
    
    
    
    
    
    ля маладой мастачкі, якая кожны раз з боль-шай любоўю і захапленнем аддавалася мас-тацтву, разам з дваццаць першым годам жыц-
    
    ця прыйшлі і паважныя яго абавязкі. Яна стала жонкай Казіміра Скірмунта, сына той пані Канстанцыі, якую, як бліжэйшую сяброўку сваёй маці, ад першых гадоў жыцця навучылася любіць, якую так клапатліва даглядала, калі
    
    тая хварэла.
       Гэты саюз адпавядаў пажаданням сэрца, магчыма, нават быў праектам абедзвюх матак, якія ў ім бачылі шчасце сваіх дзяцей і ўвекавечванне свайго сяброўства. Быў ён да апош-няга моманту і ўзорам прыгожай, сапраўды ідэальнай лю-басці з абодвух бакоў і абсалютнай у высакародных памк-неннях еднасці. Маладыя не пакінулі Калоднага. Наадварот, менавіта пры любячай маці прайшлі першыя гады іх сумес-нага жыцця. Гэта шчаслівае закрыццё маладосці было ў звы-чайнай плыні людскіх спраў, якія зачароўвалі мілае і спа-койнае жыццё. Калі б Гэлена мела толькі звычайную, дадзе-ную большасці, хоць і не заўсёды развітую здольнасць да малявання, калі б схільнасць да яго не пераходзіла межаў усё больш распаўсюджанага дылетантства і з'яўлялася толькі адной з яе дзявочых забаў, як здараецца ў іншых, яе жыццё ва ўмовах маладосці, дастатку, вялікіх якасцях сэр-
    
    44
    
    ца і светлага кахання да мужа, што на пашану абапіраецца, паплыло б ціхім неўскаламучаным рэчышчам. Мімалётная і нібы часовая мастацкасць уступіла б месца іншым схільнас-цям, што выплываюць з новых абавязкаў. Алоўкі і пэндзлі былі б паволі забыты і апынуліся б сярод дзіцячых цацак і нявінных успамінаў першай маладосці.