З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Найбліжэйшай сяброўкай маці нашай Гэлены была жон-ка іх кроўнага - пані Канстанцыя Скірмунт з Сулістроўскіх. Яе родная сястра, пані Антаніна Снядэцкая, праз увесь час тых падзей жыла ў Вільні і была бясспрэчна найвыбітнейшай постаццю ў грамадстве тых часоў, увасобіўшы ў сабе ўсе най-шляхетнейшыя яго пачуцці. Хто яе там не ведаў? Галота веда-ла яе шчодрасць і міласэрнасць, цэрквы гарачую набожнасць, патрыёты найглыбейшыя нацыянальныя пачуцці.
Сама яе постаць, заўсёды пакрытая жалобай, здавалася, не належала да гэтага свету, асабліва калі яна была ўсхваля-вана думкамі альбо найбольш узнёслымі патрыятычнымі пачуццямі. У такія моманты яна здавалася часткай тых ня-бесных хораў, якія ва ўяўленнях паэта з'яўляліся на досвіт-ку на яго небе. Антаніна Снядэцкая ўмела вельмі далікатна задаволіць патрэбы хворых, дадаць мужнасці заняпалым, прыняць да свайго сэрца кожны смутак, падтрымаць няў-пэўненых, пахваліць усялякую мужнасць і ўзняць дух сама-
31
адданасці. Вучыла, што перад ворагам трэба захоўваць най-вышэйшую годнасць і ніякіх, як казаў паэт, з крывадушнас-цю змоў не мець. Сама здольная да найвышэйшага гераізму жанчына, яна была сярод цяжкіх выпрабаванняў, разумела сэнс сапраўднай ахвяры, і ў пакорнай малітве не стамлялася.
Пасля крывавай развязкі справы Канарскага следчыя камісіі імкнуліся адшукаць новыя ахвяры і працягвалі весці менш важныя, распачатыя пасля першай, справы, імкнуліся дацягнуцца да асобаў, што польскаму грамадству нібы зада-валі тон і былі вядомыя сваімі патрыятычнымі пачуццямі. Гэтыя камісіі ўвесь свой высілак скіравалі на ўцягванне ў справу пані Снядэцкай. Падкуплены паскуднік надаў харак-тар палітычнай змовы простым пярсцёнкам, якіх яна разда-ла каля дваццаці розным асобам на памяць аб смерці Канар-скага, і камісія да гэтай спланаванай хлусні паставілася з усёй сур’ёзнасцю і адважылася на гэтай падставе прыцяг-нуць пані Снядэцкую да адказнасці, зняволіць яе і зацяг-нуць справу на бясконца. Снядэцкая сядзела за кратамі, калі Гэленка з маці гасціла ў Вільні. I калі лекцыі Дма-хоўскага ў нейкай ступені адкрылі ёй свет мастацтва, то ўсе гэтыя ўражанні павінны былі скалануць маладзенькае, але да іх ужо прыгатаванае, сэрца непараўнальна глыбей, дзей-сна ўплываючы на далейшае развіццё пачуццяў.
Калі Гэлена вярнулася дадому, яе зноў акружыла цішы-ня палескай вёскі, сярод якой яна магла парадкаваць і нада-лей снаваць атрыманыя ў Вільні ўражанні. Адноўленае на-вучанне цяпер чаргавалася з частымі шпацырамі ў таварыстве бацькі, а часам з коннымі прагулкамі, якія былі прадпісанымі для падтрымання сіл і ў якіх з кожным разам знаходзіла ўсё больш задавальнення і нават пажытак для думак. Аднак хутка яе бацька памёр, і яна, увесь час пакутваючы з-за хва-равітасці вачэй, прыпыніла ўсялякае сістэматычнае навучан-не і пад канец чатырнаццатага года жыцця вымушана была
32
ад яго рашуча адмовіцца. Ад гэтага моманту вучылася сама-стойна, як вучыліся звычайна выключна адораныя душы: да-лучалася да прыроды ў кантакце з самой сабой, праводзячы нябачную для непасвечаных унутраную працу, пры якой інтуіцыяй уласнага духу спазнавала тое, што іншыя дася-галі ламаючы галаву, апярэджвала равеснікаў і дасягала не-дасягальных для іншых вышыняў. Гэта назаўсёды стала яе адметнай рысай. Абуджаны дух у ёй не ведаў спакою, пра-цаваў да сканчэння. Тых, хто толькі павольнае і сістэматыч-нае разумее развіццё, неаднаразова ў маладосці ўражвала тым, што некаторыя называюць эксцэнтрычнасцю, а іншыя дзівацтвам, Таму, хто глядзеў на яе збоку, магло падацца, што ў асобы не было патрэбных у навучанні гармоніі і адзін-ства, але ўсё ж такі цяжка было знайсці больш цэласнае развіццё на працягу ўсяго жыцця. Ёсць такія натуры, што як дрэвы падатлівыя на прышчэпкі і з лёгкасцю прымаюць чужыя парасткі, а калі апошнія разгарнуцца, пакрываюцца нават запазычаным лісцем і кветкамі. Ёсць і іншыя, у якіх не толькі сукі, але нават дробныя галінкі і рознае лісце аж да найменшага пад уплывам тае таямнічае сілы, якая спавіта ў іх зярняці. У нашай Гэлены ўсё перапрацоўвалася на ўнут-раным вогнішчы. Заўсёды любіла чытаць, бо розум працаваў увесь час. Але гэта чытанне было нерэгулярным, пазбаўле-ным не толькі сістэматычнасці, але нават усякага ладу, бо ўвесь час вымушана была яго перарывалаць з-за хваробы ва-чэй. Можа таму, кожная кніжка станавілася не толькі пра-вадыром і гаспадаром яе розуму, але і давала штуршок для ўласнай думкі, бо Гэлена брала з яе толькі тое, што магла пазней прыстасаваць да ўласнай істоты, і перадусім шукала галоўныя прадметы. Такім чынам, і гэта знешне неахайнае чытанне не тармазіла яе развіццё і не псавала, прынамсі. Быў у яе душы сапраўдны ўнутраны рэгулятар, які ажыўляў усю гэтую працу, парадкаваў, скіроўваў на карысць росту Гэле-ны як асобы. Гэтая праца не прыпынялася ніколі, не раз кры-
33
вавымі высілкамі знаходзіла новыя цвёрдыя прыступкі, і што аднойчы здабывала ў гэтым імкненні да ідэалу, тое ста-навілася яе сапраўднай уласнасцю. He было ў ёй нічога па-зычанага, хвіліннага, насланага, што скідаецца як сукенка, якую насілі, альбо з лёгкасцю забываецца. Усё заставалася ў яе ў непарыўным, найбольш сціслым саюзе.
Яна некалькі гадоў правяла з маці ў вёсцы. Агульны стан здароўя вымагаў шмат руху, і ў яе развілася жывая спадоба да коннай язды. Клапатлівая маці дала ёй надзейнага і лагод-нага верхавога каня, на якім Гэлена ажыццяўляла доўгія са-мотныя вандроўкі. Шырокія прасторы, што належалі Ка-лоднаму, з усёй сваёй прыродай пінскіх ваколіц спрыялі тым падарожжам. На шырокіх лугах там раслі разложыстыя дубы, у нізінах шумелі чараты, урадлівы чарназём палёў ах-іналі густыя лясы, над соннымі балотамі ўзносіліся купіны вольхаў ці белых бяроз, частыя твані перасякаліся гацямі. Увесну і ўвосень значныя прасторы пакрывала вада, па якой на чоўне плыў спрадвечны жыхар гэтых мясцін - пінчук -знаўца ўсіх таямніц гэтых пушчаў, усіх сцежак, усіх схова-нак, бродаў. Поўна там было і таямніц для розуму, што ма-рыць, поўна было гульні святла і ценяў для мастацкага вока, поўна было паэтычнасці, уласцівай гэтым мясцінам. Мала-дая Гэлена на сваёй любімай Гардзюце (так звалася яе кабы-ла), "дыхаючы, як кажа прапаведнік, пахам кветак, якіх ча-лавек не садзіў, услухоўваючыся ў шум лясоў, якіх чалавек не садзіў", шмат там "упалявала мараў". А ў частых сустрэ-чах з мясцовым людам сэрцам спазнала і палюбіла вялікія маральныя скарбы, спавітыя на дне тых простых і неразгор-нутых душ. У тых конных выправах яе заўсёды суправад-жалі альбом для малявання і аловак, і часта конь, прывяза-ны да дрэва, чакаў сваю Пані, якая рабіла накіды для буду-чых пейзажаў альбо разважала ў цішы. Так з’явіўся цэлы шэраг кішэнных альбомаў. Той з іх, які прысвяціла выключ-
34
на ўвекавечванню прыгодаў з Гардзютай, адзін з членаў сям’і апісвае так: "На адным з малюнкаў мастачка на сваім верным верхавым кані перапраўляецца праз глыбокі брод у лесе. Паслухмяна крочыць у вадзе кабыла, ззаду за пані крочаць праваднікі - два селяніны-палешукі. На другім - мастачка ў гушчары лесу сядзіць на зваленай калодзе, закрыўшы твар далонямі, капялюш насунуты на вочы. Гардзюта, якую пані лёгка трымае за лейцы, навастрыла вушы і прыглядаецца, быццам хоча адгадаць думкі. На іншых Гардзюта ўзбіраецца наверх галопам, альбо прадзіраецца, выцягнуўшы шыю, праз сплецены гушчар разам са сваёй пані, якую сцябаюць галі-ны. Адзін з малюнкаў быццам выкананы з найбольшай лю-боўю, прадстаўляе наведванне могілак пры свеце месяца. Ма-ладая мастачка стаіць у глыбокім задуменні перад вяско-вымі могілкамі, на якіх шмат нізкіх надмагільных дамкоў і прыкладзін. Высокі крыж схіляецца над імі. Лейцы звешаны праз руку Гэлены, побач стаіць Гардзюта, асвечаная меся-цам. Яна пранікнёна прыслухоўваецца, яе галава павернута назад, быццам яна ўночы пачула нейкі водгалас.
Яшчэ на адным малюнку праліўны дождж, бліскавіцы прабягаюць па небе, Гардзюта бяжыць рыссю, імчыць сваю Пані, якая хаваецца пад парасонам, захутаная ў бурку.
Поўныя чароўнасці яе малюнкі-накіды ў лесе. На пер-шым плане Гардзюта, прывязаная да дрэва. Яна нецярпліва круціцца і паглядае далёка, у глыб лясной паляны, дзе мас-тачка абапёрлася на дрэва і малюе. А вось шляхетная кабыла з апушчанай галавою прабіраецца разважліва праз фашыны і накаты гаці, пані на верным верхавым кані спакойная, не глядзіць на дарогу - лічыць сабе птушак, што ляцяць. На іншым малюнку намаляваны дзіравы мост на гаці - пера-ехаць яго нельга. Маладая мастачка, перайшоўшы сама, заах-вочвае кабылу, каб тая пераступіла дзіры. Гардзюта за Пані ідзе спакойна, асцярожна, бачна, што пяройдзе. Яшчэ на ад-ным малюнку пані хавае лясныя нарысы ў папку. Гардзюта, атрымаўшы харчы, у паслухмянай паставе чакае, калі дзяў-
35
чына захоча на яе сесці. Новы нарыс - пані ў насунутым на вочы капелюшы, сумная і журботная, сядзіць у лесе над стру-менем. Побач лясны пень, растуць грыбы. Гардзюта выцягвае галаву, слухае і глядзіць, нібы хоча пацешыцца. Падпісана (кожны малюнак мае подпіс, што датычыць вернай кабылы): Гардзюта наймілейшая. На апошняй старонцы некалькі чорных постацяў пераганяюцца. Постаці - гэта конь і пані ў некалькіх размашыстых дотыках алоўка ў разнастайныя мо-манты: пад час бегу, скоку, галопу, язды ступою, у воблаку пылу. На двух большых малюнках на той самай старонцы пані расчулена развітваецца з вернай сваёй Гардзютай".
Такой была ў найбольш сціслых сваіх рысах паэма пер-шых яе гадоў маладосці, першых мрояў і перажыванняў. Між іншым трэба прызнаць, што дзіўнай чысціні была душа, якой гэтага свету было дастаткова, і вельмі гасцінны быў той куток зямлі, дзе маладая дзяўчына сярод падданых ёй людзей, аб уціску якіх, з аднаго боку, і варварстве з іншага столькі было сказана і напісана, у поўнай бяспецы адна па лясах і бездарожжы магла вандраваць і бавіцца.
"Надзвычайным яшчэ ў тым шэрагу малюнкаў, -дадаец-ца ў вышэйцытаванай справаздачы, - з'яўляецца тое, што нягледзячы на стараннае засланенне твару, у рухах і постаці мастачка дакладна перадала сябе. Напрыклад, калі пешшу са спадарожніцамі неадемнай сякеркай сцінае дрэўца ў лесе, рухі постаці, замах рукі надзвычай падобныя да Гэленіных, але вялікія палі капеялюша твар, як заўсёды, закрываюць. А калі ў нейкім руху нельга абысціся без абазначэння рысаў, гэта выканана як мага больш нядбайна, амаль карыкатурна".