З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Жыццё абедзвюх сябровак з кожным разам усё больш было падпарадкавана канчатковай мэце жыцця - Богу. Выз-начанае для сябе поле служэння бачылі ў сям'і, на Радзіме. Таксама аднолькава разумелі мастацтва. Адсюль сумесныя рашэнні прысвячэння сябе галоўным чынам аздабленню кас-цёлаў. Такім спосабам яны жадалі выказаць падзяку Госпа-ду за асалоду, якую ім давала мастацтва.
Пасля вяртання дадому пані Скірмунт знайшла ў ста-рым пінскім касцёле шмат старых, забытых, застаўленых, счарнелых і часткова знішчаных абразоў. Для іх рэстаўра-цыі выклікала да сябе мастака Радыку (Radyka), які займаў-ся менавіта такога роду працай. Ён быў мастак-самавук, які не меў паважанага навучання, не бачыў галерэяў, бо межаў краіны ніколі не пераступаў, але меў прыроднае пачуццё
50
прыгажосці і вялікую трапнасць крытыкі. Вельмі шчыры па сутнасці, але бурклівы і пануры, мастак працаваў вельмі па-вольна, выпраўляў і перарабляў, прытрымліваўся ўласнай тэорыі мастацтва, для людзей і іх твораў часта не шкадаваў неміласэрнай крытыкі. Ніводнай уласнай ідэі ажыццявіць не мог, сам стварыць нічога не ўмеў, але, як казала пані Скірмунт, "добра адчуваў і выдатна тэарэтызаваў". Ён і стаў крытыкам, Заілем маладой мастачкі. Яна любіла яго тавары-ства пад час працы, з пакорай паддавалася яго мармытанню і бурчанню, і такім чынам ішла наперад.
Неўзабаве ў яе мастацкім развіцці павінен быў надысці вырашальны час - Гэлена зноў цяжка захварэла на вочы. Айчынныя лекары раілі падарожжа за мяжу, у Вену. Заклі-калі, каб туды паехалі муж і маці. Урэшце рэшт падарожжа прызначылі на восень 1852 году. Менавіта падчас гэтай па-ездкі за мяжу павінна было канчаткова вырашыцца яе мас-тацкае прызначэнне. Ёй наканавана было атрымацьтоестро-гае грунтоўнае навучанне, якое да канца жыцця стане ўсім яе запасам. Пра пачуцці, з якімі Гэлена чыбіралася за мяжу, расказваюць яе лісты.
"He дзеля забаў вясёлых выязджаю, - пісала ў той час да пані Ядвігі, - пустых прывабнасцяў свету для адурмань-вання шукаць не буду. Нават улюбёнае мастацтва засланя-ецца тым, што я раблю, бо кожны раз са смуткам і неспако-ем думаю, як хутка пэндзлі і алоўкі ў агонь кінуць прыйд-зецца. Мой зрок з кожным днём слабее. 3 намаганнем пішу да Цябе, і гэта ў ясны дзень, бо розум мае шматгадовую звыч-ку працаваць уначы. Пішу, і сціскае жаль, што з любай, мілай, сардэчнай, роднай мовай трэба будзе развітацца, пэўна толькі зрэдку яе пачую, удосталь свабодна нацешыцца, выказацца ўжо не прыйдзецца. Вельмі шкада, што з-за напышлівасці і фанабэрыі свой язык пад чужыя мовы нахіляем?.. Я марыла калісьці распачаць вялікую вандроўку па радзіме. Ведаю ўжо
51
Панары і Сафіеўку. Яшчэ мне хацелася б наведаць даліну Прудніка, трапіць у сталіцу Пястаў і Ягелонаў. Маё пада-рожжа будзе без кветак, духмяных і салодкіх пахаў, бо ці існуюць больш любыя, чым родныя?.. Хоць і пазбягаю людзей, але пад час маіх конных вандровак выпадкова суст-ракаюся з імі. Цяпер нават не ўхіляюся пачаць размову. Можа таму, што вымушана буду іх пакінуць. Ніколі не зна-ходзіла ў нашым бедным неадукаваным народзе столькі скар-баў сумленнасці, столькі запасаў для вышэйшых і высака-родных пачуццяў, столькі роднай залатой удзячнасці, колькі цяпер. Калі будзеш мне пісаць, абавязкова расказвай што-небудзь пра сялян, пра нашых любімых палешукоў, аб Літве дарагой нашай, аб Вільні пальмавай ад пакутніцтва".
Мастачка са смуткам развіталася з сваімі роднымі, з Літвой і скіравала свой шлях да Кракава. Першы ліст з Вены, напісаны да мужа, поўны самых гарачых пачуццяў, змяшчаў доўгае апісанне ўсіх помнікаў старажытнага горада. Пабы-вала тады Гэлена і ў Вялічцы, якая яе захапіла. Кажучы аб унутраным падземным азярцы, так пісала: "Пры гэтым ней-кая цішыня невымоўная, урачыстая, глыбокая, нейкая свая ўнутраная пустата і нікчэмнасць". Усё яе там захапіла: "Ад-чуваецца ветлівасць, прастата, далікатнасць мясцовай упра-вы ў адносінах да наведвальнікаў, гэта выклікае захапленне і глыбокую пашану, бо ўсё бясплатна, апроч бенгальскіх агнёў, але і тыя не шмат каштуюць. Усіх запрашаю на Веліч-ку, цябе перш за усё, яшчэ больш горача запрашаю ў Кракаў. Падземныя цуды Велічкі адзіныя спакон веку, з кожным днём становяцца ўсё больш значнымі ў прасторы і скарбы маюць невычарпальныя. У Кракаве таксама незлічоныя скар-бы... але тыя горш за статуі таямнічай саляной капліцы то-пяцца (самае адпаведнае слова, топяцца), бо на іх месцы слёзы ўзнікаюць. Калі пабачыш маю Ядвігу, перадай, што ёй трэба туды паехаць неадкладна, зараз жа паехаць, няхай спяшаецца, скажы гэта і іншым..."
52
Ужо месяц гасціла ў Вене, калі даведалася, што адна з яе стрыечных сёстраў-равесніцаў збіраецца за мяжу, так да яе пісала: "Мая дарагая! Ты думаеш, мы сустрэнемся? He, не магу паверыць у такую радасць.
Гэтая радасць невымоўная, хоць вас да яе схіляюць так-сама сумныя прычыны здароўя, і такая неверагодная, бо з тужлівай радасцю пра гэта думала і я! Так горача прагнула! Ну што ты яшчэ кажаш "у дужках ці за імі", калі гэта вялі-кая раскоша на чужой зямлі далонь суайчынніка сціснуць. 0, мая дарагая! Гэта такая асалода, такое пачуццё, што аб ім, нібы аб нейкай святыні, з любоўю і пашанай кажаце, о, вы, шчасліўцы, што ўсведамляеце, колькі апярэння ў птушкі, колькі лісця на дрэвах.
Выгляньце па-за родны парог: заўчасная зіма, ня свой-скія самалюбцы будуць мёрзнуць да самых касцей, да спіннога мозгу. Дзеля таго пішу, каб сабе і вам сказаць, тое што наво-кал сябе бачыце і маеце, што адсюль з зямлі вырасла ці ўжо ў любы міф прытуманенае, альбо існуе каштоўнай рэчаіс-насцю, каб вы толькі гэта даглядалі, любілі, мілавалі, і тое, што на адзінай пасадзе вечна трывае, развівалі, да сэрца прышчэплівалі, гэтым толькі жылі.
Кажу вам, толькі ў вас цяпер жыццё - жыццё, якое вы зблізку не ведаеце, як пульс злёгку крануты не чуеце, а я вам кажу-толькіўвас б'еццасэрца.
Мая даражэнькая Амелія! Калі і вы па свеце вандраваць вырашыце, то ўжо з пэўным досведам гэтай справы прашу вас, малю, ні з якім іншым пачуццем у чужую старану не рушце, як толькі з вялікай любоўю да таго, што пакідаеце. I як у каханай ведаюць постаць, рысы твару, індывідуальныя асаблівасці, а перад усім сэрца і душу, і з яе душой яднаюц-ца, так няхай кожны з вас мае такую каханую.
Бо яна адзіная. (Пішучы праз айчынную пошту, больш выразна сказаць не магла.) Я кажу вам, любыя, тутэйшы свет хоць і шырокі, але яго можна ахапіць, спазнаць і зразумець
53
за адно імгненне. Уцягнуцца ў тутэйшае жыццё, знайсці спру-жыны, зразумець працэсы можна адразу, але чым далей, тым шырэй і больш тужліва трэба крычаць: наша лепшае!
He дазнавайцеся, што і як тут, бо калі ўжо ступіце, зра-зумееце, як плямёны індзейцаў, што знікаюць у Амерыцы і наяве маюць рэшткі і косці, пясок, сухое лісце, тое ж вы ў сэрцы майце!.. Калі вы жадаеце разабрацца найбольш дак-ладна і грунтоўна, то тут падстава - гісторыя, трактаваная найбольш працягла і падрабязна, але неапісаную прыгажосць прыроды ці мастацтва можна ацаніць толькі праз пачуцці, бо яны разнастайныя, як і асобы. Канечне, з вялікай адука-ванасці, напрыклад, праз параўнанне можна ацаніць, аднак моц і трапнасць мусяць быць прыроджаныя".
Знаходзячыся ў іншым горадзе, дасылаючы сваім любі-мым на радзіме сардэчныя словы, пісала да той жа стрыеч-най сястры: "0, мая Амелія! Я тут зоркі шукаю і пытаюся: ці можа мне, як растратчыцы, гэта ўсё патрэбна, ці праўда, што толькі ў нас яны такія? Жывем ціха і нязмерна сціпла, толькі я невыказна фанабэруся з сармацкай мовы і зямлі вайдэло-таў, часцей фанабэруся ўпотай, бо адкрыта сабой любуюц-ца толькі самалюбы. Адкрыта ганаруся, калі ўдаецца суст-рэць высакародную душу. Але гэта бывае рэдка. Таму ганар-лівасць хоць, магчыма, і адзіная слушная, але балючая.
Некалькі дзён таму атрымала ліст ад А. і, як і пасля ат-рымання твайго, вір і журба агарнулі мяне... Кажу вам, якія ведалі мяне зусім нячулай да паэзіі, я цяпер галавой разу-мею, кажу вам, што толькі ўзгадаць магу, не аднойчы ў шэ-рую гадзіну, ледзь не са слязамі паўтару... Любыя мае! Будзь-це лепш за мяне падрыхтаванымі. I я баялася, каб не знай-шоў мяне і не палічыў замежны свет надта парафіянкай, якая не ўсведамляе сваіх цудаў, запляснелай на сваіхрадас-цях, здурнелай. Ведаеце мяне, слабая сярод вас, але ж дагэ-туль (хоць не ведаю, як далей) аж надта з гэтым светам спраў-лялася, спазнала і ацаніла яго, і з гонарам, дзе магу, выстаў-
54
ляю нашую парафіяльнасць. 0, шчырая і простая, і нявінная яшчэ наша зямля! Вялікая наша сям'я, вялікая наша парафія! Любыя мае, я інакш вас папярэдзіць не магу ды й не ўмею".
Гэта, прынамсі, не перашкаджала ёй шанаваць і любіць ўсё, што старая цывілізацыя сфармавала ў заходніх грамад-ствах, і аддаваць належнае вялікім якасцям, што сустракала ў асобах, да якіх здаралася наблізіцца.
Прыяцелькай па падарожжы Гэлены была пані В., родам немка, якая шмат гадоў настаўнічала ў яе сям'і. Прыехаўшы ў Вену, Гэлена адправіліся да доктара Ёгера (Jager), слыннага ў тыя часы акуліста, які жыў і працаваў на вуліцы Шотэн, і там пасяліліся. Лячыцца пачала неадкладна. Але як некалі малой дзяўчынцы ў Вільні, так цяпер тым больш, зусім раз-вітаму розуму і ўяўленню трэба было даць ежы, каб лячэнне магло прынесці станоўчыя вынікі.
Ёгер не пярэчыў заняткам мастацтва. Аказалася, што жы-вапіс вымагае меншага напружанння зроку, чым чытанне, да таго ж прага да першага занятку ў пацыенткі была неадоль-ная. Прыйшло Гэлене тады на думку, што для пашкоджана-га зроку скульптура павінна быць яшчэ больш бяспечнай. Узгадала даўнія намовы дзядзькі па маці і Уладзіслава Аляш-чынскага ў Парыжы, каб паспрабаць сябе ў скульптуры. Сама навізна прадмету зачароўвала. Вырашыла тады паклапаціц-ца пра настаўніка. Аднак сустрэла цяжкасці яшчэ большыя, чым некалькі гадоў таму ў Берліне. Безвынікова абышла са сваёй прыяцелькай майстэрйі знакамітых венскіх скульпта-раў, ніхто з іх не хацеў прыняць вучаніцу. Амэрлінг (Amerling), Прэлёйтнер (Preleutner), Баўэр (Bauer) адмаў-лялі адзін за адным. Паненкі аддалі шмат часу на пошукі і амаль страцілі сілы, калі ім распавялі пра яшчэ аднаго сціпла-га мастака. Гэта быў чаканшчык медалёў і скульптар Юзаф Цэзар, у тыя часы яшчэ не надта вядомы, але прыроджаны мастак, у поўным сэнсе гэтага слова, як казала аб ім пазней