З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
*Бельведэр - belvedere (італ.) - літаральна - "цудоўны краявід". У будаўніцтве — прыбудоўка над домам, павільён ці альтанка, з якіх адкрываецца прыгожы краявід.
У Ватыкане Бельведэр - архітэктурнае збудаванне, якое ўключае як пабудову — бельведэр, так і парадны "Двор Бельеедэра (Cortile del Belvedere), узведзеныя выдатным архітэктарам Брамантэ ў 1503-45 гг., а таксама сады. У галерэях Бельеедэра захоўваюцца многія шэдэўры антцчнага мастацтва: Апалон Бельеедэрскі, Бельведэрскі торс, Лаакоон, Афрадзіта Кнідская і інш.
66
Табе дагэтуль яшчэ не дазволена адкупіцца ад матэрыяльных, адвязацца ад таварыскіх сувязяў".
Пад час наведвання галерэй і калекцый заўсёды думала пра Радзіму. Апісваючы вілу Дзёблінг (Dobling), даводзіла мужу: Яна належыць аднаму з венскіх мецэнатаў фон Арт-габеру (Arthaber), які мае вельмі добрую карцінную гале-рэю сучасных мастакоў, галоўным чынам суайчыннікаў, нем-цаў . Ухваляючы яго, дадала: "Наведвала вілу з думкай аб шматлікіх нашых quasi мецэнатах, якія замест таго, каб дапамагаць развіццю мастацтва суайчыннікаў, купляючы іх працы, цяжкія, крывавыя працы, лічаць за лепшае фальшы-вым бляскам нікчэмных копій або замежных пасрэднасцяў свяціць. He дзіва, што адукаваны іншаземец, які выпадкова заблукае да нас, над нашым разуменнем мастацтва толькі пацісне плячыма".
Калі ж прыгледзелася да тэхнічнага спосабу вырабу так званых terracot"", так адпісала мужу:" He ведаю, ці здоле-еш уявіць, мой даражэнькі, якое мяне ахапіла жаданне. Так хочацца, каб гэтая лёгкая тэхніка, не больш складаная, чым выраб дахоўкі, і ў нашым краі распаўсюдзілася, каб будо-вы, мёртвыя ад аднастайных ліній прытарна-гладкіх гзым-саЎ > праз дробную, але зграбную дэталь набралі жыцця. Гэта праца больш грубая і простая, чым выраб кафлі для печы, толькі ў мадэлі патрабуе майстэрскага разумення".
Якое аднак прадбачанне таго, што мусілі так цудоўна развіць пазней яшчэ толькі падрастаючыя Матэйка*** (Matejko) і Гротгер**** (Grottger)!
Тут на пастаянных невялікіх выставах, - пісала яшчэ МУЖУ, дзе галоўным чынам размешчаны айчынныя і за-, *Ру°опьФ Фон Лртхабер (1795-1867) - аўстрыйскі тэкстыльны фабрыкант, збіральнік твораў мастацтва, мецэнат.
^Terracotta (італ.) — вырабы з абпаленай гліны.
**Ян Матэйка^ (1838-1893) - польскі мастак, лідэр нацыяналь-нага рамантызму ў польскім выяўленчым мастацтве.
***Артур Гротгер (1837-1867) - польскі графік і жывапісеіі
Нрадстаўнік рамантызму.
67
межныя творы, мяне прыводзяць у роспач так нечувана ўдасканаленыя genre* і пейзажы, якія становяцца ўжо штодзённасцю. Эфекты, зіхаценне святла, так лёгка раскіну-тыя своеасаблівасці. Так гэтага шмат. Напрыклад, гісторыя адлюстравана ў творах слаба і пасрэдна — відаць напружан-не і нясмеласць. У найвышэйшым - рэлігійнай гісторыі -паўтарэнні і падробка без жывога духу, без свайго ідэала. Безумоўна, трэба новае, арыгінальнае разуменне рэчаў, каб над гэтай ўжо штодзённай, так званай г/г/йо5гУаГ'*падняцца. Увогулетэхніка звышдасканалая. Пасля адной толькіВены магчыма спяшаюся вынесці прысуд, можа пазней вазьму свае словы назад, але скажу, што нашым мастакам фатальна не стае арыгінальнасці, фатальна не стае смеласці. Нязмернай пахвалы годны іх памкненні, але чаму яны так па-рабску пе-раапранаюцца ў замежныя формы? He дастаткова для тва-раў падбіраць сармацкія тыпы. Мой даражэнькі! Дзе мо-жаш кажы пра гэта, настойвай на смялейшым ўвасабленні айчыннай традыцыі, на смялейшым паказе айчынных адцен-няў, якія абавязкова мусяць быць. Хай вывучаюць народ, у найніжэйшых праслойках няхай знаходзяць першапачатко-выя адзнакі, няхай намацваюць маральны характар народа, не шмат яго потым прыйдзецца ідэалізаваць, і няхай, барані Божа, асцерагаюцца касмапалітычнай заразы, на якую і тут скардзяцца тыя, хто адчувае глыбей. Цудоўныя, годныя пах-валы іх памкненні. Але, каб іх ажыццявіць, няхай удасканаль-ваюцца толькі адчужаземцаў, няхай пераймаюць надзвычай-ную і гнуткую тэхніку. Скажы гэта маёй Ядвізе, яна ўжо на шляху вывучэння народа, няхай імкнецца глыбей спазнаць. Скажы брату Канстанціну, а ён гэта здолее адчуць, няхай так-сама апостальствуе, паэтызуючы ў сваёй творчай душы".
Далейшае разгортванне гэтай думкі знайшло адлюстра-ванне ў пазнейшым лісце. He ведаю, як табе распавесці,
★Genre (франц.) - жанр.
★★Virtuosity (англ.) - агульны настрой.
68
пісала, аб пранізлівым уражанні, калі перад даспехамі Ба-торыя стаяла. He вялікія, аднак закрылі мне сваім бляскам усе іншыя: залацістыя, майстэрскія, бліскучыя рыцарс-кія даспехі імператараў і князёў. Адразу да мяне прыйшла думка замаляваць іх для Віленскага альбома¹.
Толькі наш Баторый мае выяву крыжа на грудзях. Сто-мліваючае гэтае маё заданне, але поўнае невымоўных, глы-бокіх пачуццяў і ўспамінаў. Здаецца, менавіта яны будуць мне наймілейшымі. Пры пераходзе ў збраёўню праз зал ан-тычнасці можна бачыць даволі цікавыя, хоць і пасрэдныя, з боку гісторыі, рэлікты. Мяне найбольш уразіў вялізны сар-кафаг, вывезены з Грэцыі пасля бітвы пад Лепанто. Вучоныя адносяць яго да постфідэістычнай эпохі. Уздоўж яго барэ-льеф, што прадстаўляе бітву амазонак з грэкамі. Надзвычай простая, праўдзівая і шляхетная кампазіцыя. Пасля ўся-лякіх імператараў, Амураў і Геркулесаў затрымліваюся пе-рад бюстам таксама рымскай школы, як мяркуюць даслед-чыкі, галавой Цэнтаўра з выразам цярпення, якая выканана вельмі старанна. Уразіў тып. Сярод нашых палешукоў такіх тузіны можна налічыць. Таму разам з пані Б. намагаемся на-ракці гэты прадмет даўніны нейкім добра нам вядомым му-жыцкім імем. Праца мае вельмі ўмелае і мастацкае выканан-не, нягледзячы на тое, што з горшай эпохі - сведчанне таго, як майстэрства можа набраць цікавасці і паказаць характа-ры пры дапамозе адданага захавання лакальнага, айчыннага тыпу. Састарэлае і аднабаковае меркаванне, што мастацтва не мае радзімы. Той бег у мінулым стагоддзі за прататыпамі Грэцыі і Рыма прывёў да стварэння такіх непрывабных, жах-лівых, для народа дзіўных твораў, якія зразумелыя толькі эрудытам класічных пародый. Прыгледзімся ж да народа. Калі толькі мастацтвы развіваліся самабытна, нацыянальна, мясцова, лакальна, арыгінальна - тады толькі былі на най-
Малюнак золатам і фарбамі быў выкананы вельмі старанна і аоасланы выдаўцу. (Заўвага аўтара кнігі Б. Залескага.).
69
вышэйшай ступені разумення, адчування і выканання. Як толькі ў народзе пачыналі выракацца асабістай арыгіналь-насці дзеля чужаземных, вывучаных, выведзеных формаў, усё пачынала выраджацца ў агульныя, нясталыя, невыраз-ныя, але вытрыманыя творы. Калі нават пакінуць па-за ўва-гай скулыітуру, то адшукаецца шмат сведчанняў таго, што мастацтва мусіць мець радзіму. Сёння ў межах італійскай, фламандскай, нямецкай і іншых школ, шмат адметных ла-кальных адценняў і індывідуальных задум".
Іншым разам пісала: "Найшчырэйшы мой! Калі ў гэты час ты з лінейкай і цыркулем над нейкім планам ламаў гала-ву, прабач, бо скажу табе: "He рабі нічога, пакуль не паба-чыш як робяць тут". Ведаеш, ані ўяўлення, ані дагадкі не мела, каб архітэктура магла мець столькі духоўнай моцы, паэзіі, красамоўства, выразнасці. Меркавала, што толькі пэўным краінам, адзначаным прыродай, дадзена ўвекавеч-ваць у камені славу сваю, а майстрам гэтага мастацтва адлю-строўваць у камяні свае думкі. Пэўна, што да найвышэйшага з вядомых нам узроўняў трываласці можа быць прыдатны толькі камень, але да вельмі значнага, выдатнага мастацтва таксама прыдатныя наша гліна і цэгла, якія некалькі пака-ленняў перажыць могуць. Віват! Выкрыкнула. Мы маглі б шмат узвесці з нашых айчынных земляных матэрыялаў, калі б толькі ўмелі іх граматна ўжываць. Мы можам сваім мясцо-вым абыйсціся, без запазычвання чагосьці іншага, апрача арыгінальнай замежнай тэхнікі і шматгадовага досведу. Але вось дайшла ўжо да таго, што напрыканцы мусіць быць ска-заным, да першапачатковай, высокай задачы архітэктуры.
Ведаеш, з якім замілаваннем шукала, цаніла выключна гатычны стыль. Штосьці адчувала ў ім невымоўна ўзнёслае, містычнае, значнае, аб чым не ўмела выказаць. Аддавала на-лежнае мастацкаму боку і галоўным чынам яго шукала. Ма-быць таму, што нашы рэлікты сумна рассыпаюцца ў Крака-ве, а тут велікапышны св. Стэфан працінаў мяне невымоў-
70
ным захапленнем і працінае сёння. Найлепшым лічу паволь-нае і ціхае блуканне паміж узнёслых і значных калон пяці-сотгадовай базілікі. 3 зачараваннем вывучаю загадкавую смеласць і прастату дэталяў, недасягальную ў сваёй коль-касці разнастайнасць аздабленняў у тых самых дэталях, дзёр-зкасць фантазіі, выразнасць выканання. Але ўсё гэта я табе кажу, у асноўным, з мастацкага боку.
Яшчэ на пачатку майго навучання скульптуры, калі га-ворка ішла пра вельмі агульныя, але заўсёды больш цікавыя прадметы, Цэзар распавёў, што нядаўна пазнаёміўся з архі-тэктарам, не падобным на сваіх калег. Калі першыя працу-юць з цыркулем і падлічваюць, гэты разважае, і што ён зрабіў план касцёла, які ніколі не пабудуюць, і што спазніўся на конкурс, бо такі касцёл лепш навучае катэхізісу, чым тыя, каму гэта належыць (можаш пазнаёміцца з арыгіналам і вос-трым пераканаўчым выяўленчым спосабам гэтага арыгіна-ла), урэшце, калі нас гэта зацікавіць, можам таксама паба-чыць гэты план. Мы пайшлі ў касцёл у Лерхэнфэльдзе, дзе наверсе пад купалам знаходзіцца кабінет архітэктара Сітэ (Sitte). Ён нам паказаў некалькі кардонаў, на якіх мы паба-чылі, здаецца, вельмі звычайны гатычны касцёл. Але калі Сітэ пачаў тлумачыць, паказваць суадносіны ліній, аж сэр-цы мацней забілаіся, так незвычайна, нечакана нашым вачам і розуму адкрылася разуменне рэчаў. 0, мой даражэнькі! Які гучны і адначасова чуллівы голас гэтай мовы будаўніцт-ва! Ад падмуркаў да найвышэйшай вяршыні вежы можна ўбачыць дакладны і выразны ход развіцця веры. Эпохі ў ад-дзелах, а ў асобных выпадках і ў дэталях, заключаны ў най-больш простую і зразумелую сістэму. He ведаю, ці павінна я тлумачыць табе сутнасць выказвання, апісаннем некаторых дэталяў. Баюся, каб няўмелым, нягодным пяром гэтую містычную прыгажосць не сапсаваць... 0, наколькі дакладна трэба ведаць рэчы, каб узмацніць вялікую любоў перака-наннем, але любоў тады бязмежная! Няўмелае валоданне