З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
Да гонару аўтара і самой Гэлены Скірмунт кніга "3 жыц-ця літвінкі" не страціла сваёй каштоўнасці і ў нашы дні. Яна яшчэ раз прымушае задумацца над гістарычнай праўдай, сут-насцю падзей, якія адбываліся ў нашай краіне ў мінулым, чалавечай годнасцю. Высокія ідэалы нацыянальнага адрад-жэння жывыя і сёння.
Вгктар Хурсік
У прадмове выкарыстана праца польскага гісторыка з горада Кельцэ, Польшча, Веслава Кабана (Wiesfaw Caban) "Bronislaw Zaleski wobec tajnych spiskow lat trzydziestych i czterdziestych XIX wieku''.
Прадмова Браніслава Залескага да польскамоўнага выдання кнігі 1876 года
аша літаратура налічвае не шмат дзённікаў, a яшчэ менш асобных, падрабязна, нібы пад сак-рэтам напісаных, жыццяпісаў. Калісьці мы не
звярталі ўвагу на выключную індывідуальнасць найбольш зас-
лужаных між намі людзей і мала клапаціліся аб захаванні
хоць нейкіх звестак пра іх, здавалася, яны зусім танулі і знікалі
ў патоку нашых дзеяў. Нядаўна дасціпны іншаземец адносна невядомасці, якая і дагэтуль акружае калыску Каперніка, вы-казаў меркаванне, што вялікі мудрэц павінен быў быць паля-кам, бо калі б ён належаў да нямецкага народа, то суайчыннікі ўсе падрабязнасці адносна яго нараджэння даўно адкапалі б і данеслі наступнікам. Сярод шумнага грамадскага жыцця, пры пастаянным ляскаце зброі, гомане соймікаў і трыбуналаў у нас меней чым дзе-небудзь браліся за пяро, а тыя, хто сябе толькі яму і ахвяраваў, былі перадусім занятыя агульнай спра-вай і не мелі часу задумвацца над годнасцю постацяў, клапат-ліва выяўляць падрабязнасці іх жыцця і самую існасць.
Войны і сельскагаспадарчыя бедствы, якія напаткалі край, знішчылі шмат хатніх кніг, успамінаў і тых silvae rerum*, у якіх часта для ведама сям'і запісвалі парадак дзеяў
*Silvae rerum (лац.) - даслоўна: лес прамоў. Выраз сягае да стара-польскіх сямейных кніг, у якіх час ад часу запісваліся хатнія паданні, выдаткі, нататкі пра суседзяў і знаёмых, надвор’е, прыроду і г.д.
18
і свае назіранні. Такім чынам, гэтая галіна літаратуры, што так буйна расцвіла на Захадзе, у нас развілася нашмат менш. Эпоха суцэльных няшчасцяў таксама не спрыяла развіццю, па прычынах, што ляжаць у самой няпэўнасці, у недаверлі-васці ўраду, у небяспецы дзяліцца сваімі ўнутранымі пачуц-цямі. Аднак якраз з гэтай прычыны дадзеная галіна літара-туры больш важная для нас, чым для каго іншага. Пасля страты палітычнага існавання змяніўся і сам дыяпазон на-шай гісторыі, а ў выніку развеяліся шматлікія ілюзіі, мы спасціглі, што перш за ўсё павінны займацца сабой, бо ў нас саміх, у нашых душах, знаходзяцца перадумовы будучыні нацыі, і гэта мы перадусім закладаць павінны. Хто ўласнае, унутранае, індывідуальнае жыццё хоча звязаць з думкай пра радзіму і працаваць дзеля яе будучыні, той павінен ведаць, што жыццяпісы асобных людзей могуць даць найбольш ка-рыснага. Таму падрабязны жыццяпіс слаўнага паляка сёння з'яўляецца для кожнага з нас прадметам для роздуму, і можа стаць не толькі ўзорам, але нават найлепшым компасам ся-род журбы і смутку на нашым цвёрдым шляху. Бо сапраўды, калі мы сёння ў палітычным свеце бяссільны і пазбаўлены якой-небудзь надзеі, то ў нашых найлепшых, выключных душах Бог дазваляе развівацца скарбам, якім і найбольш шчаслівыя грамадствы могуць пазайздросціць. Дзе ёсць свед-чанні сапраўднага жыцця, там сумненняў быць не павінна. Бо няма смерці там, дзе існуе толькі дакладна заслужаная, але таксама міласэрна дазволеная спроба, што можа і павін-на выстаяць, калі яе мэта, скіраваная на нашае дабро, будзе дасягнута. I гэтая мэта знаходзіцца ў нас саміх.
3 такімі пачуццямі прадстаўляем сёння нашым чытачам гэтыя старонкі аб памерлай нядаўна пані ГЭЛЕНЕ СКІРМУНТ 3 РОДУ СКІРМУНТАЎ. Яе імя вядома шырока-му колу суайчыннікаў, якія маглі бачыць на Венскай выставе ў Кракаве прыгожыя шахматы яе працы. I калі незвычайны (у нас дагэтуль не спатканы) для дзяўчыны талент скульптара
19
павінен быў прымусіць задумацца кожнага, то мы перакана-ны, што бліжэйшае знаёмства з яе жыццём яшчэ больш схіліць да яе і стане для многіх штуршком да трываласці і маральнай чысціні, а ў нацыянальнай журбе падмацоўван-нем і падбадзёрваннем.
Сапраўднае дзіця і кветка тамашняга грамадства пані Скірмунт нарадзілася ў адным з аддаленых куткоў Літвы і ўсім сэрцам зраслася з той зямлёй. Гэта абсалютна наша су-часніца жыла ва ўмовах агульнага вясковага жыцця і спазна-ла ўсе змены нашага грамадства. Яна прайшла праз страту маёмасці, турэмнае зняволенне, высылку, пры гэтым адной толькі думкай і пачуццем пераўзыходзіла шматлікіх сваіх сучаснікаў. 3 вялікім гартам душы, з шырокай думкай умела спалучаць дзявочую чуласць. Як напачатку ў барацьбе з унут-ранымі выпрабаваннямі мастацкай натуры, так і пазней ся-род розных выпрабаванняў і пераследванняў яна ўзрастала духам і прыгажэла ўсё больш. Гарачая вера, любоў да Радз-імы і мастацтва, як тры залатыя пасмы перапляталіся ў яе жыцці, поўным міласэрнасці да іншых і пакорнага пачуцця да сябе. А калі ўнутраная праца дайшла да абсалютнага зам-ілавання неўміручымі рэчамі, і яна мудра ацэньвала адносі-ны, патрэбы і нашае сённяшняе становішча, у тленных над-зеях адносна нашай Бацькаўшчыны не пахіснулася да кан-ца. Побач са слядамі мастацкай творчасці пакінула пасля сябе нашмат больш за гэта, з’яўляючыся сапраўдым ганаровым узорам полькі-хрысціянкі.
Маем надзею, што такой, праз вытрымкі з уласных лістоў, убачыць яе і польскі чытач. Яе ўласнапісаныя на-таткі, што захоўвае цяпер у Рыме сяброўка пані Гэлены, лас-кава нам дадзеныя так званыя каляндарыкі, прадмет сучас-най silva rerum, дазволілі дазнацца пра не адну сапраўды дробную, канфідэнцыяльную і арыгінальную дэталь. Такім чынам, пані Гэлена ў нейкай ступені сама апавядае аб сваім жыцці, і гэтыя яе ўласныя міжвольныя сведчанні, што на-
20
клалі адбітак на яе штодзённы вобраз, лепш за самыя доўгія нашы словы адлюструюць яе самабытную, узнёслую і сімпа-тычную асобу ва ўсёй рэчаіснасці і праўдзе, і мы спадзяем-ся, стануць нагодай да больш жывой да яе любові.
I.
Дзіцячыя гады. Маладосць
Сям'я - першыя гады - Вільня - навука малюнка -Дмахоўскі - конныя вандроўкі на Гардзюце -першае падарожжа за мяжу - мастак Краузе ў Берліне -Вяртанне на Бацькаўшчыну
ям'я Скірмунтаў, што вядзе свой пачатак ад аднаго з князёў яшчэ перад Міндоўгам, або ад так званых Кунгасаўлітоўскіх, не вылучала-
ся ў гісторыі гучнымі дзеямі. Той, каго называла сваім рода-
пачынальнікам, хвацкі біўся з рускімі князямі, адмовіў та-
тарам у вымаганых праз іх подацях і перамог пад Койданава завалодаўшы ўсёй Северскай зямлёй і Карачавам. Запісалі пазней у хроніках, што сыны гэтага Скірмунта ў іншай пера-можнай бітве з манголамі ў першай палове XII стагоддзя пад Мозырам палеглі. Але далей не сустракаем выбітных асобаў гэтага роду, ані з боку гетманаў, ані ў каралеўскай радзе. He знаходзім іх і ў крэслах Сената, і ў шэрагах першых саноўн-ікаў Рэчы Паспалітай. Аднак, спрадвеку валодаючы зямлёй на Палессі, займаючы там разнастайныя грамадскія пасады, жывучы агульным жыццём ваяводскай шляхты, дом гэтай сям'і стаў адным з тых, якія называлі "гнездавымі", бо іх пачатак пэўным чынам быў звязаны з пачаткамі самаго гра-
мадства. Ніхто і ніколі не мог закінуць ім, што з чужой ста-раны прыйшлі. Былі яны сапраўды родныя, мясцовыя, былі косцю косці спрадвечных жыхароў і нашчадкаў гэтага краю, якіх памяць людская дасягала. У апошні ж час сталі вельмі
багатымі і пародненымі з першымі шляхетнымі дамамі. На-прыканцы мінулага стагоддзя, калі Станіслаў Аўгуст, які ехаў на сейму Гародню (у 1774 г.) наведаў на Літве вясковае
24
грамадства і так сардэчна быў прыняты, маладыя Скірмун-ты ў Пінску віталі яго наўмысна дзеля гэтай нагоды склад-зенымі прамовамі і атрымалі ад караля, які заахвочваў мо-ладзь, што навучаецца, медалі з надпісам "Diligenitale"*.A тагачасны гарадскі пінскі суддзя Матэвуш Бутрымовіч хва-ліўся перад манархам насыпанай за ўласны кошт, дзеля па-лёгкі ў гандлёвай камунікацыі паміж Валынню і Пінскам, працяглай на некалькі міляў грэбляй, што вяла праз непра-ходную дагэтуль багну. Плывучы Пінай на вялікай лодцы, што называлася" Bucentaurem" **, Станіслаў Аўгуст па гэ-тай грэблі ехаў у Хрысцінаў, маёнтак Бутрымовіча, дзе з вя-лікай пышнасцю быў частаваны і заклаў краевугольны ка-мень будучага палаца нашчадкаў. Для забавы каранаванага госця на ставах Хрысцінава былі арганізаваны дзве фла-тыліі чоўнаў, на якіх пераапранутыя ў галандцаў пінчукі ра-зыгрывалі марскія сутычкі; адпаведна з замежнымі ўпадаб-неннямі часу на сенажацях, што атачалі гэтыя ставы, паказ-валі ідылію: пастушкі, што пільнавалі шматлікія статкі, гралі для гасцей на жалейках, нагадваючы найбольш модныя ў тыя часы пісаныя і маляваныя карцінкі. Спецыяльна пабу-даваная для гэтай урачыстасці калона сваім надпісам абвяш-чала свету, што творца грэблі ў гонар наведвання Найясней-шым Панам выракаецца ўсіх сваіх правоў на мыта з грэблі на чатыры гады і дазваляе ў гэты час усім карыстацца ёю бясп-латна. Нашчадак Хрысцінава меў дачку, якую звалі Юзэфа. Яна перад каралём іграла на фартэпіяна. Праз некалькі гадоў і Бутрымовіч, які быў абраны паслом на вялікі сойм, прына-лежаў да патрыятычнай партыі. Яго дачка скончыла выха-ванне, і Бутрымовіч хваліўся перад каралём сапраўды высо-какаліграфічным яе почыркам. Станіслаў Аўгуст, каб не на-стройваць супраць сябе прыхільніка новага закона, сярод
*"Diligenitale" (лац.) - "Стараннаму".
**Bucentaur - венецыянская цырыманіяльная галера. Прыкладная даўжыня яе складала 30 метраў шырыня — 6 метраў. Афіцыйная галера дожаў Венецыі. "Bucentaur" — назва судна Станіслава Аўгуста.
25
навалы важных спраў, павінен быў знаходзіць вольныя хвіліны, каб маладой паненцы адказваць на яе лісты, зычыць ёй, каб і ў іншых-навуках таксама былі поспехі і каб з часам усімі цнотамі свайго полу зазіхацела.
Зычэнні караля споўніліся. Яго маладая карэспандэнт-ка пазней узяла шлюб з адным з жыхароў пінскага краю -Ардом, дажыла да позняга веку, і ў акружэнні агульнага шанавання была для маладых пакаленняў узорам сапраўд-най хрысціянскай, старапольскай матроны, поўнай вялікага розуму, павагі і адначасова слодычы і абаяльнасці. Адзін з юнакоў, якому кароль падараваў медаль, быў дзедам нашай Гэлены, а Юзэфа Бутрымовіч - яе роднай бабкай. Сын узор-нага вучня пінскіх школ, Аляксандр Скірмунт, узяў шлюб з дачкой каралеўскай карэспандэнткі Гартэнзіяй Ардой. Гэ-лена была іх адзіным дзіцём.