З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
*А pen pres (франц.) — пра недаробленае, непаўнавартаснае.
310
гальванікі. Можа, нават занадта пазбягаю выступаючых ча-стак з перасцярогі цяжкасці самога металу, але зараз з кож-ным годам тэхнічныя адкрыцці і ўдасканаленні адсоўваюць цяжкасці і, хто ведае, што на сёння даказала гэтая індуст-рыя, прыкладаў якой не бачыла ўжо некалькі гадоў. Кажу тое з упэўненасцю ў ведах: няма пярэчанняў для даскана-ласці якога-небудзь працэсу. Але толькі таго працэсу, які гарантуе непарушнасць арыгінальнага вырабу, які найбольш дакладна захоўвае арыгінальныя рысы першай рукі, а таму пажаданы, ад якога будзе залежаць адпаведны назве ўплы-вовы выраз гэтых хоць і малых фігур... 3 вышэй сказанага можаш зразумець мае цяжкасці з матэрыялам, мадэлямі воб-разаў. Цяпер у мяне іх менш, чым да гэтага. Па-першае, з-за атачэння, па-другое, што закінуўшы гэтую працу, з сабой узяла галоўныя альбомы малюнкаў па ўкрыжаванні і сімво-ліцы арнаментаў. 3 пункту гледжання матэрыялу, асабліва ўбораў і ўзбраення, трэба было б мець іх з уласцівай эпохі. Можа, з Варшавы маглі б іх дастаць. Але чакаць іх я не магу і не буду. Павінна як мага хутчэй рабіць сама, як ўмею, як здолею. Матэрыялы магу здабыць тыя, што даваў Косак у "Tygodniku", хоць вельмі мала могуць дапамагчы і ў некато-рай ступені будуць мала служыць. Трэба здабываць ад сябе. Іначай - плагіят і крадзёж, а гэта здрада ў імгненне вока, якая выклікае агіду. Усе матэрыялы павінны служыць столькі, колькі чытанне кніжак для розуму. Чытанне чытанню розні-ца. Трэба ўмець чытаць, et prendre son bien ou on le trouve*. Развітваюся з табой, дарагі брат швагер, заўсёды і за ўсё ўдзячная".
Мы прывялі гэты доўгі ліст цалкам не толькі для чытача, але каб паказаць, у якіх варунках ствараліся гэтыя шахматы і якія цяжкасці сябравалі з гэтым творам. Ацэньваючы твор, пра іх нельга забываць. Працавала над шахматамі пані Гэле-на са звычайнай сваёй энергіяй, але павольна, разважліва, як
*Et prendre son bien ou on le trouve (франц.) - добрую думку не грэх скарыстаць.
311
сама казала, з перапынкамі, якія наканаваў клімат паслаб-ленаму зроку. Тым часам была аб’яўлена міжнародная Вен-ская выстава. Летам 1872 года пан Казімір і пан Канстанцін пачалі настойваць, каб паслала шахматы на гэтую выставу. "Уздрыгвала ледзь не з абурэннем, каб з гэтымі бядоткамі на смех не вытыркацца, - пісала пані Гэлена да панны Ядвігі. -Але не перасталі настойваць, і гэтая думка стала для Кан-станцыі такой палымянай марай, такую жахлівую упартасць паказвала, што літаральна днём і ноччу не давала мне спа-кою. Хутка я пачала саступаць, але з той умовай, іпто буду рабіць так, як магу і колькі магу, згодна з магчымасцю вачэй, і не аддам працы да таго часу, пакуль не будзе даведзены да ладу задуманы камплект. Але гэта ўжо як і калі Бог дасць. Без камплекту - не аддам. Дапякалі мяне цэлую зіму. Ад-казвала, што пакідаю на волю лёсу, але хачу давесці справу да канца. А тут як раз, быццам спецыяльна, адна за другой пачалі з’яўляцца справы, якія перашкаджалі, ды яшчэ коль-кіразовае абвастрэнне хваробы. Да вядомых табе сямі польскіх фігурак і сямі турэцкіх дадаліся яшчэ - сем дадат-ковых да кожных падвойных і пара пешак. Спачатку думала ў гэтых фігурках адлюстраваць пэўны грамадскі воблік, хаця б нешта галоўнае тагачаснай эпохі. Але дні сыходзілі. Паве-дамленні ў лістах пра ўмовы прадстаўлення экспанатаў да прыняцця, занясення ў каталогі і г.д. усё памнажаліся. Я не варушуся. Тэлеграма ад брата за некалькі тыдняў - быццам нож да горла. Дала волю тады і Канстанцыі, і ўсёй рабоце, паколькі думала: дай сябе выпрабую. Да выніку стаўлюся больш чым абыякава, найбольш верагодна, што абумоўлю свой удзел у нейкай нашай краёвай выставе, і то будзе вялікім шчасцем, калі гэтыя творыкі, так званыя мадэлькг, туды праб’юцца, бо гіпс - упарты, непакорлівы, можна сказаць, подлы і нікчэмны матэрыял - прыдае ім непаважны выгляд. У воску эскізы заўсёды выглядалі лепш. Гэтак жа ў іншым матэрыяле. Для мяне гэта ледзьве не справа пакорнасці і факт заўсёды вялікай да яе прыхільнасці!"
312
Шахматы, якія выстаўляліся ў Вене, слушна могуць быць названы гістарычнай паэмай. У іх такая разнастайнасць тыпаў, такое глыбокае пранікненне ў нацыянальны харак-тар, такая гармонія і еднасць цэласці пры вялікім багацці дробязяў. Гісторыя, адлюстраваная ў іх, падтрымлівае і ўзмацняе мастацкую творчасць. Сама задача была нялёгкай, бо нязмерна абмяжоўвала мастачку. Прадметам кампазіцыі абавязкова павінна была быць барацьба, нічога, акрамя ба-рацьбы. Характар амаль кожнай фігуры неабходна было ба-чыць з вышыні. Трэба было стварыць дзве цалкам роднас-ныя партыі, і кожнай з іх даць караля, каралеву, вежу, сла-ноў, конікаў і пэўную колькасць пешак. Пані Гэлена выка-нала гэта вельмі ўдала. Прыхільніца нацыянальнай гісторыі прадметам барацьбы абрала тое, што доўгія стагоддзі было задачай, нібы пасланнем Польшчы, — гэта барацьба з нявер-нымі. Звяла яе да адной хвіліны і ўзяла тое, піто стала за-канчэннем барацьбы і яе кульмінацыяй - венскі паход Яна III. Выбар прадмету не мог быць больш трапным. Ён адразу дзяліў кампазіцыю на дзве абсалютна розныя партыі: польскую і турэцкую. Сутнасцю яго стаў самы вядомы факт з нашай гісторыі, так скажам, агульнаеўрапейскі, кожнаму вядомы і зразумелы, а для нацыянальнага пачуцця - пах-вальны і мілы; волатаўская постаць караля магла быць вы-датна ўвасоблена разьбярствам.
А зараз што тычыцца выканання. Па асноўнай задуме мастачкі ніводная з фігурак абедзвюх партый не павінна была паўтарыцца. Усяго іх намервалася выканаць трыццаць дзве. У Вене знаходзілася толькі дваццаць: дванаццаць - з польскай і восем - з турэцкай партыі. Але і тых было дастат-кова, каб зразумець задуму і ацаніць гэты твор. Галоўнай асобай у польскай партыі з’яўляецца, зразумела, вызвалі-цель Вены. Партрэт Яна III Сабескага перададзены з дак-ладнасцю. Галава ўвенчана лаўрам двухкратнай перамогі. У
313
даспехах, пададзеных з гістарычнай дакладнасцю, г.зн. у пан-цыры, наплечніках і пальчатках, якія да гэтых часоў захоўва-юцца ў Дрэздэнскім музеі, кароль спакойна абапіраецца на пераможную шаблю, за якой, ззаду, ляжаць турэцкі шчыт і бунчук з паўмесяцам. Свабодны і пышны каралеўскі плашч з гарнастаямі, закінуты на плечы, дадае яшчэ больш павагі гэ-тай годнай постаці, па-майстэрску закончанай, увасобленай у такім вялікім стылі, што дастаткова было яе павялічыць, каб яна стала манументальнай.
Каралеву мастачка вельмі ўдала замяніла гетманам. "Бо, - пісала, - некалі даўно мне быў дадзены старасвецкі польскі трактацік, аўтар якога ўзмоцнена даводзіў, што фігу-ра каралевы - пазнейшае французскае вынаходства, таму, паводле персідскіх і індыйскіх падказак, у гэтай фігуры вы-рашыла ўвасобіць ваяра. Для гэтага самым прыдатным мне здаўся СтаніслаўЯблонскі, верны да смерці сябар і паплечнік караля Яна пры элекцыі, дзейны ваяр і высакародны муж".
Маючы пад рукамі далёка не ідэальны матэрыял, пані Гэлена не брала адказнасць за партрэтнае падабенства гет-мана, але неабходнасць яго постаці, поўнай павагі і характа-ру, вартай стаць каля Яна III, яна зразумела вельмі ўдала. У адной руцэ ён трымае булаву, а ў другой - апушчаны меч, a па павароце галавы можна зразумець, што глядзіць на шэ-рагі, якія пашыраюцца, і чакае хвіліны, каб даць каманду да бою. Каля караля і гетмана сталі дзве фігуры, якія замяшча-юць у гульні так званых сланоў (lesfous* французскіх). На падставе праведзеных пошукаў адну з іх мастачка назвала зброяносцам, а другую - сцяганосцам-харунжым. Пра першага пісала: "Абрала тып шчырага бывалага ваякі, верна-га свайму міласціваму пану, які з гонарам і годнасцю шляхц-іца трымае меч і шчыт каралеўства, падголены лоб яго - на-памін дробнай шляхце пра роўнасць". Ён стаіць важна, зака-ваны ў даспехі, з вялікім мячом, закінутым на плячо, з дабра-
*Les foils (франц.) - надзвычайна.
314
душным, але поўным рашучасці тварам, - верны стражнік год-насці паводле сардэчнага пачуцця і пераканання.
Цалкам адрозніваецца поўная жыцця і руху постаць ха-рунжага, які з запалам нясе каралеўскую харугву з гербам Сабескіх - Янінай. Пры жалезцы харугвы сакаліныя кры-лы, якія, як вядома, азначалі знаходжанне ў абозе самога караля. За сланамі наступаюць коні. У пані Скірмунт іх прад-стаўляе, перш-наперш, крылаты панцырны гусар. Пра яго піша: "Гэта фігура - зборная, яна ўвасабляе не толькі агульны тып цяжкай конніцы, але і адборны атрад, які сваім бязмерна смелым наступленнем прадвызначыў лёс бітвы. Спакойнае хараство рыцара апавядае пра прыроджаную даб-рыню племені, якое даравала непрыяцелю жыццё. Паслух-мяны гаспадару аргамак вокам і вухам паказвае абразу ад дотыку чужынца". Усё ў гэтай прыгожай кампазіцыі так, як было ў сапраўднасці. Рыцар важны, закаваны ў даспехі з рынграфам, з замацаванымі на плячах крыламі, як у нашых гусар. Ён сядзіць на добрым аргамаку, які ўздыбіўся і па-вярнуў вуха да гаспадара, бо перад канём упаў на калені, склаўшы на зямлю зброю, і пакорна абдымае яго грудзі пераможаны басурман. У знак прабачэння гусар апусціў долу руку з мячом, і на суровым твары жаўнера, які мужна ідзе на смерць і гатовы да канца выканаць свой абавязак, поўна даб-рыні, якая прабачае пераможанага і шануе бяззбройнага.
У якасці другой фігуры каня служыць Аітоўская Па-гоня. Пра гэтую фігуру мастачка кажа: "He выяўляе, пры-намсі, якога-небудзь чыннага тыпу ў атрадах Сабескага, але мае мэту ўвасаблення народа, над якім адначасова панаваў, і гербавае імя якога было добра прыдатнае да гэтага прадме-ту. Малады рыцар з мячом, узнесеным угару, поўны запалу, ад дубовага зарасніку пераскаквае цераз шчыт Палемона-вых* калон". Гэта самыя чынныя фігуры ў каралеўскім або-
*Палемон - легендарны продак беларускага народа. Згодна з вус-ным пераказам ён даводзіўся раднёй рымскаму імператару Нерону (37-68 гг.), аднак пакінуў Рым у пошуку паратунку ад уціску імпера-
315
зе. Але і пешкі разнастайныя. Нават па чатырох, якіх маем, можна зрабіць выснову, што мастачка задумала ўвасобіць і абагульніць у іх характары розных сацыяльных слаёў наро-да. Першы з іх, названы служкам, маладзён дзіўнай аба-яльнасці ў нацыянальным строі, у шапцы-канфедэратцы на галаве і з крэмневай пішчаллю ў руцэ, яшчэ поўны дзіцячай наіўнасці і запалу, як і жадала пані Галена, выдатна прад-сталяў "зборны тып той шляхецкай моладзі, якая трохі бяз-думна бегла наперад і толькі наперад".