• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
    
    281
    
        Праз некалькі месяцаў, у сакавіку наступнага года, пані Гэлена запісала ў сваім каляндарыку: "Пачынаю працу над калыскай, якую Казімір учора поўнасцю скончыў. Пакуль яна сохла, вугольчыкам на паперы зрабіла эскіз. Цяжка галаве і вачам, але ж рэч важная, бо няўрымслівай малой усё менш падабаецца свая цесная калыска. Шмат прыгатаванняў: фар-бы, палітру, пэндзлі распакоўваю першы раз ад Пінска.
        Назаўтра хутка, эскізна, alma ргіта* размалёўваю ніз на адным баку - ад акруглага вянца з руж і лілій да тэалагіч-ных сімвалаў дабрачыннасці. Але зрок ад гэтай працы падае проста жахліва".
        Хвароба вачэй не спрыяла працы, але Гэлена вярталася да яе пры першай жа магчымасці.
        "Так хваравіта, марудна, - пісала праз колькі дзён, -што з вялікімі блуканнямі ледзьве скончыла чацвёртую час-тку першай паловы, бо ніколі кветак не малявала алеем, a цяпер - па памяці, без ніякай натуры...
        Вачам крыху лепш. Увечары магу маляваць да трох гадзін. Тыя, што заходзяць, здзіўляюцца крыху, чаму гэта калыска размалёўваецца так доўга. Недасведчаныя і дылетанты не адзін раз ад мяне чуюць, з якімі цяжкасцямі для вачэй раб-лю гэтую працу".
        У сярэдзіне красавіка скончыла "трэці бок калыскі, дзе да эмблем сваёй каханай дадала яшчэ знакі архітэктуры і разбярства". Нарэшце 19 мая запісала ў каляндарыку: "Ка-лыску заканчваю цалкам з-за таго, што не раблю на яе ўнут-раных баках гербаў і эмблем, якія праектавала, каб, часам, не дапусціць небяспечнасці калыскі. Таму толькі з аднаго боку ад галоўкі намалявала вельмі светла і непрыкметна сімва-лы Вышэйшай Волі і Святога Духа і некалькі кветак - сімва-лаў тых цнот, якія ёсць ці могуць быць на зямлі. На гэтым канец. Гэтая калыска абавязкова паездзе з намі на радзіму".
    
        *АІта ргіта (італ.) - у жывапісе: тэхніка малявання ў адзін прыём.
    
    282
    
       На зваротнае падарожжа ў родны край выгнанцы спадзя-юцца заўсёды. Скірмунты ад самага пачатку гэтай надзеі ад-далі цэнтральнае месца. Надышоў час, першыя з тамбоўскай купкі насамрэч вярнуліся дадому, але ім да гэтага было яшчэ далёка.
       Між тым да розных пакут выгнання дадавалася безу-пынная пакутлівая часовасць усяго. Як мы бачылі, нядаўна Скірмунты з Тамбова былі пераселены ў Кірсанаў, дзе знайшлі новае колка выгнаннікаў. Але аднойчы аднаго з іх, Любецкага, без ніякай яўнай і вядомай прычыны вывезлі не-вядома куды. I падобныя рэчы паўтараліся паўсюдна, яны пагражалі ўсім і адбіралі ўсялякі спакой. Было нешта вык-лючна падазронае і прадузятае ў тагачасных дзеяннях ўрада ўадносінахданас.
       Спачатку нават сама грамадскасць была настроена суп-раць нас, і гэтую прадузятасць перамагчы было нялёгка. Ішлі да гэта праз цярплівасць, паразуменне і самае ўзорнае з роз-ных пунктаў гледжання жыццё.
       "Калі нас пачалі высылаць, - пісала пані Гэлена да маці, -усе ставіліся прадузята і недаверліва. Дрыжалі і зараз дры-жаць да ўпаду, бо, нягледзячы на падсалоджванне размоў, іх натура ўвогуле хітра па-купецку спекулюе, але калі зараз нас якім-небудзь спосабам выкарыстоўваюць, то кожны раз усё гучней адгукаюцца, што "не толькі не мелі такіх квата-рантаў, але нават не ведалі такіх людзей". 3 радасцю можам гэта запісаць, бо гэта істотная перамога, сапраўдны маральны набытак. Аднойчы пачцівы і высока адукаваны рускі адкрыта прызнаваўся, што тамтэйшае грамадства мае ад нас вялікую выгаду для ўласнага развіцця, і нават будаваў на гэтым тэо-рыю. Але мы павінны прызнаць, што гэта быў рэдкі выпадак. Пані Гэлена слушна зазначала, што "час ідзе, гэтыя тэорыі сплываюць, як вада, і штораз б’юцца ў новыя берагі. Форма рэчаў ўвогуле зменлівая. А прынесенае нашым апостальствам і не пачутае яшчэ Слова Божае лунае над водамі".
    
    283
    
        Хутчэй для ўласнай перабудовы, чым для апостальства, пасылаў нас туды Бог. Можа, для таго, каб падрыхтаваць сапраўдных апосталаў, у якіхкольвечы будучых пакаленнях, пакуль у тамтэйшай прасторнай вінніцы* паспявае збожжа для жніва. Хто ж асмеліцца судзіць Божыя наканаванні, ці думаць, што дакладна іх адгадаў?
        Пра агульны ўплыў выгнання пані Гэлена пісала: "Уво-гуле мы шмат змяніліся і знутры, і звонку, прайшлі школу загартоўкі. Думаю, што калі збярэмся ў коле знаёмых, то пабачым, што ўсе, хто застаўся на старым смецці, са старымі навыкамі, змяніліся менш, чым мы, хоць у іх таксама прыму-су хапала. 0, мы - невычэрпная матэрыя! Праблема перамен у нас і пасля нас настолькі імкліва праявіла сваю неабход-насць, што хацелі мы таго, ці не, а ўдзень і ўночы натоўп падганяў нас сябе перарабляць". I ў думках, сягаючы ў буду-чыню, дадавала: "Часткова ў нас ёсць дабро, але, відавочна, дрэнна, што гэта дабро не чыстае, не адасобленае ад самалю-бавання. He адны гатовы верыць, што дастаткова толькі, каб яно было ў заданні, і я, уласна, гэтага баюся. Жадаю, вельмі жадаю сабе і іншым быць лепшымі, больш чыстымі, сум-ленна карыснымі".
        У развагах пра цяжкія варункі, у якіх заставаўся родны край, ужо маючы жыццёвы досвед, яна прадбачыла непаз-бежныя паследкі такога стану, які рэхам адгукаўся ў многіх душах. У пісьме да маці пісала пра яго:" У нас там страшна нямілыя, кашлявыя** і ў шмат чым прыкрыя пазіцыі. Нату-ральна, па вялікім рахунку мусіць выпрацавацца безулад-дзе, бяссілле і брыдкі эгаізм. Калі сёння гэта згадваю, то, была б магчымасць, пешшу гатова вярнуцца туды, каб сумна пайсці ўпоперак і маму сям-там напаткаць".
        Тым часам сваю немач лячыла ўласнай энергіяй і дзей-насцю: "Каб даць рады бяссонніцы, абрала для сябе пасіль-
    
        *Вінніца (старабел.) - вінаграднік.
    
       **Кашлява (польск) - абы як.
    
    284
    
    ны кухонны клопат. Сон патрабуе моцнай фізічнай стомле-насці, таму рашчыняю і мяшу цеста на хлеб. Тым самым, бачыш, што мастацтва перайшло на адваротны бок зямнога шара не з-за таго, што мне не хапае мэтанакіраванасці. Наад-варот, уласна тут выявіліся і дамагаюцца мяне мэты, павод-ле нашага пачуцця і разумення, але наўпрост не маю для іх ні вачэй, ні часу. Шахматы мае да гэтай пары не скончаны, зна-ходзяцца ў мяне. Заказчык трымае гэтае пытанне ў падвеша-ным стане. I чым далей, тым больш сумнеўна пытаюся, ці хопіць майго зроку на іх заканчэнне, бо шкада не скончыць іх - ці не самае лепшае, што я рабіла". ■
       Аднак закончыць шахматы было наканавана ў іншым месцы. Вясной 1867 года ў Кірсанаў для Скірмунтаў прый-шоў дазволчасовавярнуццаўЛітву.
       Адразу заспяшаліся ў доўгачаканую дарогу.
    
    
    
                VIII.
                Часовы побыт у Літве - Балаклава -Шахматы — Ганенне
    
    
    
    
            Сустрэча з маці і дзецьмі - пан Казімір высланы ў Крым -стан краіны ў гэтую хвіліну - ліст пра маладога мастака -пра рацыянальную навуку і роўнасць правоў жанчын -пасхал для касцёла - эміграцыйны пашпарт - выезд у Балаклаву - апісанне мясцовасці - падарожжа на Чатыр-Даг - унутраны супакой - мастацтва - чацвёртае ўкрыжа-ванне - літоўскія гравюры - шахматы, якія названыя пашпартам у Іерусалім - адпраўка іх на Венскую выставу -хвароба - падарожжа ў Пусташ - доктар Кнот -новая хвароба - ліст да швагра Канстанціна пра шахматы -выказванне пра справу Карановіча і пра "Унію" Матэйкі -паўторнае падарожжа ў Пусташ - падарожжа на поўдзень - Кракаў - Дрэздэн, Марсілья - Amelie-les-Baihs -укрыжаванне Карла V - смерць.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                    VIII.
    
    
    
    
    
            втаражытны маёнтак, дзе стагоддзямі жылі продкі, ужо быў у чужых руках. На любімай Літве для Скірмунтаў не засталося і пядзі ўлас-най зямлі. Маці і дзеці сустрэлі пані Гэлену ў доме брата мужа, з якім не раз ліставалася. Гэта было новае знаёмства: дочкі, якіх пакінула дзецьмі, ужо сталі паненкамі, пачынаў сталець сын. Урок пані Гэлены, які ўздзейнічаў на ўсіх, най-больш моцна быў павінен адбіцца на дзецях. Прасякнутыя пашанай, яны гарнуліся да яе ўсёй душой. I яна ўвесь час прысвячала выключна ім.
                Пераехаўшы ў маёнтак цесця ў Альбрэхтоў, які зна-ходзіўся пад самым Пінскам, яна канчаткова аддалася выха-ванню дзяцей, імкнучыся ўзброіць маладыя душы для жыц-цёвага шляху ў новых умовах. У гэты ж час, нават для тых нашых выгнаннікаў, якім урад дазволіў вярнуцца, адмаўля-лася ў праве застацца ў Літве. Яны павінны былі пераехаць ці ў Кангрэсавае Каралеўства*, ці ў якую-небудзь расейскую губерню.
           Праз некалькі месяцаў пану Казіміру было загадана з’яз-джаць. На гэты раз месцам яго выгнання павінна была стаць
    
                 *Кангрэсавае Каралеўства — Польшча (польск. Krolestwo Polskie) — тэрыторыя ў Еўропе, якая знаходзілася ў уніі з Расійскай імперыяй з 1815 па 1917 гады. Расійскі імператар адначасова з'яўляўся і польскім каралём. Межы Каралеўства Польскага ў складзе Расіі пасля вайны з Напалеонам былі замацаваны на Венскім кангрэсе 1814 -1815 гадоў.
    
    288
    
            не паўночная правінцыя краіны, а паўднёвы Крым (бацька Казіміра меў кавалак зямлі ў ваколіцах Балаклавы для закладкі вінаграднікаў і гэтую ўласнасць перадаваў сыну).
               Прыспешвалі, павінен быў ехаць.
               Пані Гэлена тым часам засталася на Піншчыне. Яе жыццё тут было прысвечана выключна сваёй сям’і і доў-жылася два гады.
               Пасля чатырох гадоў адсутнасці яна, як сама казала, знайшла радзіму ў стане раскапанага мурашніка. Аднак, нягледзячы на гэта, праз мастацтва яна здолела ўбачыць людзей такімі, якімі, яны былі без таварыскіх заслонаў і адзежаў. Для вострага на дабро вока ў гэтую хвіліну адра-зу сталі выразнымі ўсе выпрабаванні, калецтвы і хваробы няшчаснага грамадства. Свае тагачасныя назіранні яна апі-сала ў лісце да сяброўкі, якая на той момант пераехала ўжо з бацькамі ў Рым: "Што да нашага грамадства - то сапраўды эгатычнае*. Наша злучнасць знясіленая, сумная, замкнутая ў сабе. А ўвогуле, тая, якой была калі не пры Сасах, то пры апошнім Аўгусце. Безумоўна, гэтаму не рада. Але ўсё ж такі, калі яго параўноўваць і прымяраць, то, падобна, сыйдуся на выключным параўнанні, што Карона свой трохсотгадовы разліў цяпер вымушана прымае назад у свае схуднелыя бе-рагі. Дзіўная і вялікая флуктуацыя**!
               Літва тады выглядае неблага,нават-добра. Але нега-тыўна добра. Усяго толькі таму, што не робіць зла, хоць з-за голаду і холаду мела на гэта права. Сумна і цяжка. Нехта тут сказаў, што мэта гэтага моцнага націску на Карону - раз-дзьмуць разлад. He дай Божа! Гэта не цяжка. Дух раздраж-няльнай гарачнасці не заснуў з пускам абедзвюх крывей, таму і дакоры. Нехта тут таксама сказаў, што сяброўства, як вада: адчарпнеш кубак - і паверхня загладзіцца, вычарпанае мес-