З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
*Эгатычнае - пераболыйанае меркаванне пра сябе, перабольша-нае пачуццё значнасці сваёй асобы.
**Флуктуацыя - тут у перан. сэнсе быць няўстойлівым, мяняцца.
289
ца не знойдзеш. Я ж пастаянна бачу гэта страчанае месца, якое не толькі засталося без уласнага даху, але яшчэ і з-пад ног уцякае. Горка і балюча пералічваць тыя крушэнні, у якіх толькі і права на жыццё, як у дзядоў на бабінцы ля касцёла. Вёскі ж зараз весялеюць, становяцца больш заможнымі, нягледзячы на нястомнае святкаванне паводле афіцыйнага календара. Даводзяць, што самі сабе парадзяць. Халопскі розум здзекваецца з нашага песімізму. 0, чаму ж гэта не па-чалося дзесьці паўтары пакаленні таму. He свяціліся б зараз руінамі і пустазеллем закінутыя двары з гнілымі паркамі, адгароджаныя толькі рэштай халопскай пачцівасці. Ці па-мятаеш, як райей у зносінах з імі мы чула раздавалі сардэч-ныя вітанні? Цяпер, калі здараецца, старанна ўхіляюся ад гэтых іх вітанняў ці падзяк, як і раней дабрадушных, але з дамескам хлюбы" ва ўрадавай мове. He дзіва, што гучыць яна міла для іх! Дасканала навучыліся ўлаўліваць ганьбу хітрага грабяжу, якому гэты голас служыць. Але разам з тым ён дае ім набытак волі і асабістай годнасці, чаго мы, калі было неабходна, даць не пажадалі, мяркуючы толькі пра ўласныя выгоды. 0, сорам! Ёсць за што пакутаваць! Паводле распараджэння ахвоча і паспешліва адпускаюць густыя баро-ды і валасы. Ужо і след прастыў паголеных чупрын. На вулі-цах і прызбах - святочна, урачыста. Карчмы, якія памнажа-юцца, здаецца, цягнуць з іх маёмасці менш, чым арандатары маёнткаў. Гаспадараць і спажываюць. Затое мы сабой цяпер не кіруем. Кожны без будучыні спажывае ці дажывае неда-бітую рэшту. Дзіўна, як яшчэ ўвогуле існуем. Але ў што пе-раўтварыліся гэтыя купкі, якія жылі з лішку нашага маёнтка? Сапраўды цудоўна, што ад хлеба яшчэ так мала адступнікаў. Сапраўды, у цэлым нашае існаванне цудоўнае - сапраўдная містэрыя для заходніх палітычных эканамістаў, якія рашэнні Волі Божай у сваіх лічбачках ніяк не разумеюць".
Пра сябе казала:
*Хлюба (старабел.) — гонар, слава, хвальба.
290
"Мастацтва даўно ўжо надта рэдка і мала ўваходзіць у расклад размеркавання майго часу і то з асцярожнасцю, каб заняць не мае ўласныя мастацкія задавальненні. Чытання дзе-ля ахвоты і патрэбы таксама празмерна мала. Займаюся толькі тым, што дае найбольшую карысць маладым. Відаць, такая доля і прызначэнне, каб шчыра ўдзельнічаць у гэтым вельмі мізэрным задавальненні. Чытаем, у асноўным, рэчы старыя і добрыя, узорныя, якія фарміруюць густ і разуменне".
Аднак, нягледзячы на гэта, яе жыва займала тое ж, што і раней, толькі з больш высокім і глыбейшым поглядам на рэчы. У канцы 1868 года, калі вядомы нам пан Канстанцін збіраўся за мяжу, пісала яму пра маладога мастака, якому некалі дава-ла трапныя парады: "Мілы і самы ласкавы пане швагр! Мне паведамілі, што не прыедзеш да нас на святы і ў хуткім часе выедзеш за мяжу. Таму бяру ў руку пяро, давяраючы тваім словам, што майго крывога пісання не прымаеш.
Я кажу пра збліжэнне, наколькі гэта магчыма, некато-рых нашых спрэчных момантаў. Бо нічога так не яднае, як аднадумства, хаця, канечне, знешняя розніца была і будзе. Твая пазіцыя ў абароне таленту - даць магчымасць кожнаму вольна ісці сваім шляхам. Паколькі новыя дарогі толькі для геніяў, а ў грамадстве здаровы крытычны сэнс грунтуецца на правераных прынцыпах, я пераканана ў тым, што пэўны насціск трэба рабіць на тым, каб таленавітая пасіўнасць здольна была цудоўна выбіраць, а не цешыць сябе надзеяй, што ніжэйшае ўзнясе да вышэйшага. Дарэчы, гэта наша спрэчка на днях знайшла жывы ўжытак... 3 дыскусіі пера-каналася, што тваё сцвярджэнне грунтуецца на практыцы. Немагчыма пераканаць у тым, чаго другі розум не хоча і не можа зразумець. Пасіўнасць мала можа дапамагчы іншай па-сіўнасці. Але мне заўсёды шкада той здольнасці і той працы, якія і ў бягучы момант выдаюць неадпаведныя сабе вынікі. Таму паспрабую яшчэ раз пагадзіцца з табой, бо ніхто, акра-мя цябе, дарагі швагр, не можа быць кіраўніком і крытыкам.
291
Наш мастак так далёка адступіў ад народа, што не чуе, не любіць наш ідэал ўжо і з вялікім задавальненнем пра гэта распавядае. Але акрамя ўнутранага незадавальнення, якое штораз узнікае, калі яго параўноўваюць з іншымі, яго яшчэ вельмі раздражняе і непакоіць тое, чаму ён да гэтага часу не дасягнуў той мэты, да якой імкнуўся ў лепшыя гады жыц-ця? Імкнулася паказаць яму, што не нагоніць упушчанага капіраваннем іншых, што чужое - не сваё. Сваё ж, акрамя мастацкага самавыказвання, можа мець і адну, і другую, і больш пераканаўчых мэт, і ў стакроць аплоціцца ды яшчэ забяспечыць годнае месца сярод шчыра працуючых. Спрэч-ка тады пра беднасць матэрыяла, пра цяжкасць тыпу (калі яго не адчувае). На гэта я кажу, што толькі на першы погляд так здаецца, фактуры тут не менш, чым у іншых месцах, няг-ледзячы на тое, што зборы раскіданы, знішчаны і тыя самыя матэрыялы не адкрыты. Трэба толькі ўмець гэтае сваё даб-ро адшукаць і умець схапіць вокам асаблівасці. Рысаў, дро-бязей - часам зашмат. А тыпы? Можна браць так званыя агульначалавечыя, агульнамастацкія, тым больш, калі звяр-нуцца да "родных вобразаў" (genre)* і ўжыць так, што не чужому, не запазычанаму будуць служыць. На той нашай аблозе загоны на вялікі плён. Эпізоды вялікага трыумфу з XVII і XVIII стагоддзяў можна выказаць у прычэсаных ко-лерах і чужаземным фасоне, але праз гэта ўвасобіць сваю думку. Нам не хапала часу, каб вычарпаць праблему да дна, дайсці да больш годнага паразумення, хаця пробліскі адна-думства бывалі. Таму ў памяці і адчуванні Цябе не губляла, спадзяючыся, што дапоўніш, што пацвердзіш, падкажаш і навучыш. Навучыш дзе шукаць - праз чытанне. Чытанне -шчодрае, дабрадзейнае падмацаванне, прарочы штуршок многім натхнёным! Ён кажа, што "паэзія - колер". Праўда гэта адносная. У колеры вельмі прыгожа глядзіцца відавоч-нае. Змест жа твора гаворыць пра прыгожосць нябачную, асаблівую прыгажосць".
★Genre (франц.) - жанр. Тут маюцца на ўвазе жанравыя сцэпы.
292
Такія задачы ставіла перад тымі нашымі маладымі маста-камі, якія не змаглі падняцца да найвышэйшай ступені ў мас-тацтве - да рэлігійнага жывапісу. Але адначасова цягам цэла-га жыцця, знайшоўшы ўжо для ўсіх сваіх перакананняў непа-рушны фундамент і шчырай любоўю агортваючы сваіх блізкіх, шматкроць сцераглася збочвання з бітага гасцінца веры на ра-цыянальны і матэрыялістычны падман. Усе сілы сваёй душы клала на тое, каб свяціць заблукаўшым, каб вяртаць іх. У той час вельмі змучанай ніколі не шкада было сіл не толькі на доўгія размовы, але і на доўгія лісты.
Пад уплывам пэўных заходніх уяўленняў кола яе блізкіх адгукалася гарачай любоўю да рацыянальнай, антырэлігій-най навукі, якой лакнуў* рухавы жаночы розум. 3 гэтай пры-чыны пані Гэлена пісала: "He магу паверыць у карыснасць гэтых даследаванняў. Будзе толькі хаатычны дадатак да ха-осу хлуслівай вучонасці, вучонасці, якая Genesis** асмель-ваецца называць "фантазіяй" толькі таму, што сэнс многіх слоўгэтай кнігі застаецца незразумелым. Паволі, вельмі па-волі яна адкрываецца, хаця дух яе слоў для небунтарнага розуму ніколі не пераставаў быць ясным. Таму, не адхіляю-чы з насмешкай яе містычных тэорый, а літаральна з іх зы-ходзячы, са свайго духу, паслухмянага, богабаязненна-г«,геніяльнага і пакорлівага ў высакароднасці, зрабілі свае адкрыцці Калумб, Капернік, Галілей, Ньютан і інш. Што хачу давесці? Што сапраўдны і карысны дадатак да сумы добра-сумленных набыткаў чалавецтва, набыткаў, якія дзякуючы сапраўднай і глыбокай навуцы рухаюць сапраўдны праг-рэс. Веру і прымаю яго з рук людзей, якія кладуць свой геній ці розум каля ног Суддзі, а не сучасных ганарліўцаў".
3 той самай асобай, якая з запалам выступала ў імя пра-воў розуму і правоў прыроды, і адначасова была працята заходнімі ідэямі раўнапраўя жанчын, яна вяла абшырную,
*Лакнуці (старбел.) - прагна жадаць.
**Genesis (грэч.) - даслоўна - паходжанне. Біблейская старазапа-ветная кніга Быцця, у якой апавядаецца пра паходжанне чалавека.
293
грунтоўную, поўную любові карэспандэнцыю, якая вызна-чалася вялікімі абмеркаваннямі. У канцы пісала да яе: "Ка-нечне, мая дарагая, варта было б наш пісьмовы дыспут якім-небудзь спосабам скончыць з пераканання ў яго дарэмнасці: пустая трата часу і пустыя намаганні ў аргументах; каб ад-шукаць кропку сутыкнення ў пытанні абедзве застанемся пры сваіх унутраных перакананнях, а яны ў цэлым спрэч-ныя, хоць часам у выразах і маюць адноснае падабенства. Адны і тыя ж словы могуць быць і праўдзівымі, і памылко-вымі. Празмерна доўгія лісты цяжка ўважліва прачытваць у трэці і чацвёрты раз, каб даць годны і катэгарычны адказ. Зрэшты, гэта палемічны спосаб, ці, чапляючыся за словы, спосаб, які можна перацягнуць ad infinitum*. Таму што адзін і той жа выраз (нават у самай сціслай форме, якой карыстаецца юрыспрудэнцыя) павінен падлягаць шматбако-ваму тлумачэнню, а тут ужо што ні галава, то розум. А розум людскі кволы, убогі, абмежаваны, цалкам як і яго зямное стварэнне... He, мая дарагая, усё з таго, што так рознабакова ў імя правоў прыроды выстаўляеш наперад, нічога мяне не пераконвае. Кладзеш ніжэйшае на вышэйшае.
Запанаваць над прыродай, спазнаць і прызнаць яе, ра-зумна і годна выкарыстоўваць яе моц ці падказкі, паглыб-ляць яе цудоўную надзвычайнасць чалавеку можна. Чалавек можа рупіцца ў карысных даследаваннях прыроды.
Але Бог, паставіўшы чалавечы дух над мудрасцю і пры-гажосцю ўсёй прыроды, тут жа выдаў на дзіва жахлівы за-кон, што чалавек у сляпой і мяцежнай фанабэрыі хоча шана-ваць не самога Тварцу, а яго стварэнне, і канчыне пакланяец-ца больш, чым бясконцасці. Паглыбляючыся ў матэрыю, ча-лавек уражвае сваім вар’яцтвам, бо тым самым ён страчвае адчуванне свайго бяссмерця, яму хапае часовасці, а ў пры-родзе - яе апошняга, нізкага, калі не агіднага, боку. Што такому на парозе вечнасці ў хвіліну смерці? Такім аматарам
*Ad infinitum (лац.) - да бясконцасці.