• Газеты, часопісы і г.д.
  • З жыцця літвінкі  Браніслаў Залескі

    З жыцця літвінкі

    Браніслаў Залескі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 340с.
    Мінск 2009
    223.91 МБ
                "Тут столькі волі і прыемнасці, - пісала аднойчы да маці, -колькі за грошы на чужыне. Так гэта, на жаль, даўно на нас звалілася, што мілы ўласны дом стаў поўны прыгнёту і па-кут. Гэта хвароба нашага краю выразная некалькі пакален-ня, але, толькі пражыўшы дзесяткі гадоў, магу па сабе ска-заць, што пэўны пласт нашага грамадства, нягледзячы на тое, што дом і зямля штораз хварэюць на новае цярпенне, не стам-ляецца верыць, што гэтая хвароба вылечная. I то адзінае, па-праўдзе, што можа вылечыць - вера і цвёрдасць".
                Надзея змены прысуду для пана Казіміра знікла, атры-маць далейшы працяг побыту ў Літве для самой пані Гэлены не ўдалося. 5 верасня 1869 года яна выехала ў Крым, дзе муж з цяжкасцямі закладаў вінную гаспадарку, цалкам но-вую справу для польскага шляхціца. Спачатку хацела сваю малалетнюю дачку пакінуць пры бабулі, але маладая істота, якая ўсім сэрцам прытулілася да маці і называла яе сваім ідэалам і святлом, змагла ўпрасіць і пераканаць, што павінна яе суправаджаць. 3 ёй, і з самым малодшым дзіцём, народ-жаным у Кірсанаве, ад’ехала пані Гэлена ў Балаклаву, дзе ёй было наканавана правесці апошнія гады свайго жыцця.
                Само мястэчка, дзе жылі грэкі, было для Скірмунтаў цалкам чужым светам, які на іх не ўскладаў ніякіх таварыскіх абавязкаў. У абсалютна замкнёным сямейным коле знайшла пані Гэлена для сябе вельмі жаданыя цішыню і спакой. Праз некалькі месяцаў пісала адтуль да пані Аляксандры: "3 дум-кай, каб і сябе паспрабаваць і натуру тутэйшых рэчаў спаз-наць лепш, адцягвала гэту пісаніну да цябе. Траціны года дастаткова для мадыфікацыі першых уражанняў. I што ж? Нічога іншага не магу сказаць, як, дай Божа, каб на тутэй-шай зямлі больш познія ўражанні адпавядалі першым. Ка-нешне, ведаю, што так не бывае на свеце, нават у паўнаце
    
    300
    
           людскіх пачуццяў і празе іх не спадзяюся на нешта пастаян-нае пад сонцам. Аднак яшчэ не было ў мяне больш ціхай келлі і больш ўтульнага ложка, і ночы найспакайнейшай і больш бяспечнай, і раніцы з найменшымі клопатамі, і дня з працай больш даспадобы, і вечара з больш прыемнай сто-май, і ўчора кожнага дня ў мінулае адыходзячага больш ціхага і ўдзячнага".
               У хуткім часе пасля гэтага сваёй сяброўцы так апісвала сваю новую сядзібу выгнаннцы: "Што ж магу табе сказаць пра нашае тут знаходжанне? He можа больш выгаднейшым быць з пункту гледжання спакою, цішыні, сканцантрава-насці, працы і рэгулявання матэрыяльных цяжкасцей для нас. Выгоды жыцця пры сціплых нашых патрабаваннях вельмі дастатковыя, кіраванне бацькоўскім прадпрыемствам, ужо адразу пастаўленым на гаспадарчы ўзровень, дае нам выгоды ў паслугах чэлядзі ці выкарыстанні інвентара, якіх мы ў такой ступені пры сціплых запасах ніколі б не мелі. Скажу табе, гэтая новая для нас справа некалі, канешне, пойдзе. Аднак зараз з сумным уздыхам гляджу на прыго-жыя сіметрычныя доўгія рады шырокага ўзгорка, узгадва-ючы тыя шырокія палі цудоўнага збожжа, якое, як надзея, зелянела парасткамі, але ў гумнах не заняло таго месца, на якое спадзяваліся. Жытло наша - таксама добрае. Пра больш выгаднае пры нашых цяперашніх патрэбах і марыць не магу. 3-за размяшчэння і мэблі называю яго кляштарам. Тое, што з дрэва, пад светлую вохру - жоўтае, а пабелка - па грубым, няроўным тынку. Трохі прасцейшай мэблі прыбыло аж з Рухчы, у пакунках для кухонных прыбораў, для стайні і кніг. Яно для мяне, бадай, больш прыемнае, чым тое, дзе сякі-такі прыемны камфорцік служыў выключна майму эгаізму, а тут яму няма месца каля рэшты той нашай грамадкі, якую цалкам усю люблю. Чатыры келлі, у кожнай па аднаму акну, якія выходзяць на маленькі, ледзьве закладзены гэтай вяс-ной садок. Кожны падаконнік сведчыць пра густ гаспадыні і
    
    301
    
           адпавядае парадку ўнутры келлі. Гарызонту не бачна. Пле-цены плот у некалькі сажняў вышынёй вельмі падобны на нашыя хварасцяныя. Над ім - нахілёна стаіць скала з шэра-цаглянага мармуру, з невялічкай агульнай трапезнай. 3 яе -від на заліў з вельмі прыгожымі лініямі і гарызонтам, на маленькія хаткі невялікай даліны, на бліскучы клін мора. Клін - ля падножжа вежаў, можа, Дарыяў*, можа, Фіескіх**, а далей наперадзе - Азія. Туды можа ляцець за-думенны позірк. Аднак часцей ён прабівае сцяну перад вок-намі келляў, бо за ёй зялёныя, сакавітыя, з галінастымі дрэ-вамі абшары дарагіх мне зямель, з якіх ужо ступня сышла, але душа і сэрца цягнуць прыпасці назад да іх усім целам і сілай свайго жыцця і надзеі. I колькі ж яшчэ трэба вытрымкі і энергіі да тлену, калі вось яна - тленнасць!
               Ці ведаеш, у якім далёкім гістарычным кутку Таўрыды мы жывем? Кажуць, арыгінальны тутэйшы заліў, у вельмі маляўнічым атачэнні скал. Некалі сімвал старажытных грэ-каў апеў Гамер. За мілю адсюль, у старанна агледжаным намі месцы, дзе сёння стаіць тыповы манастыр святога Ежы, хут-чэй за ўсё была святыня Дыяны Таўрыдскай з яе Іфігеніяй і Арэстам. Роўна за мілюадсюль, несумненна дзесці ў Інкер-мане, была некалі высечана ў скале келля (сёння цэркаўка) святога Папы рымскага Клеменса, які быў закатаваны ў другім стагоддзі ў гэтых мясцінах (але не тут, а дзве мілі адсюль у Херсанесе Гераклейскім***, што пад Севастопа-лем). А Херсон! Альгердавы**** атрады пераўтварылі яго ў
    
              *Дарыі (грэч. Dareios), старажытныя персідскія цары.
    
                  **Фіескі (Fieschi, Fiesco), графы Лавага - італьянскі род, які бярэ пачатак з 994 г.; належаў да чатырох самых магутных у Верхняй Італіі.
    
              ***Херсанес Таўрычаскі, ці проста Херсанес - горад, заснаваны старажытнымі грэкамі на Гераклейскім паўвостроее на паўднёва-заходнім узбярэжжы Крыма. Цяпер Херсанескае гарадзішча зна-ходзіцца на тэрыторыі Гагарынскага раёна Севастопаля.
    
                 ***Альгерд Гедзімінавіч (1345-1377) - вялікі князь літоўскі. На-прыканцы 1362 года, пасля пераічожнай бітвы на Сініх Водах, далу-чыў да ВКЛ Падольскую, Валынскую, Пераяслаўскую землі, паўднёвае Падняпроўе, прычарнаморскія землі ў еусці ракі Серат, басейнах Дня-стра і Паўднёвага Буга.
    
    302
    
            тыя мармуровыя разваліны, якія ляжаць па сёння і сярод якіх жадаючыя Зніча “ паднялі самую каштоўную жамчу-жыну таго горада - забрала і шчыт, якія існуюць да гэтай пары разам з яго жыхаркай . Сёння рэшту рассыпаных, заім-шэлых руін, якія засталіся ад будоўлі Севастопаля, брыдка ўзаралі французскія бомбы. Вакол шмат абломкаў.
               Гэта было адно з нашых першых самастойных падарож-жаЎ удвух, крыху рызыкоўнае з-за пустэчы воўчага стэпу і аддаленасці, але ніякім іншым, больш бліжэйшым, падарож-жам яго нельга было замяніць з-за гарачай нецярплівасці і парыву Канстанцыі ўзняцца над памятнымі руінамі. Шырэй не ведаем тутэйшых ваколіц. Пару міль далей пужаюць мяне клопатам і коштам. Але маладой фантазёрцы нельга не даць надзеі і перспектывы...
               А мастацтва? Ох, мая адзіная, скажу праўду: многае з яго чароўнасці і інтарэсу для мяне страцілася, штодзённа з сумам адчуваю яго малую карысць. Некалі для мяне ма-ладзейшай магчымасць валодаць і вучыцца сапраўды нешта значылі. Сёння любаванне спусташае, а немагчымасць пера-дачы наводзіць сум. Вока перастала заўважаць. Тутэйшы клімат вельмі нядобра адбіўся на маіх вачах. Аднак мая "па-лацавая" моладзь гвалтам цісне і падтрымлівае. Што-небудзь раблю пастаянна ў якасці адчэпнага для Канстанцыі, якая не дае мне ў гэтым спакою і прымушае з напорыстасцю фар-міраваць у яе пэўныя ідэалы (літоўскіх княгінь)".
               Хутка на новую сядзібу павінна была прыехаць маці пані Гэлены. У той час пісала да пані Аляксандры: "Тым больш тужліва пра цябе думаць, калі мы тут у гэтай каменнай прыс-
    
                ★Зніч - святарны агонь.
                Выява Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай у Вільні. (Заўвага аўтара кнігі Б. Залескага.)
                J6 лістапада — Дзень абраза Маці Божай Вострабрамскаіі. Маці Міласэрнасці з Вострай Брамы ў Вільні шануецца ўсші хрысціянсші як заступніца Беларусі і Літеы. Штогод у гэты дзень здзяйсняюцца паломніцтвы ў Вільню на сеята Маці Божай Вострабрамскай. Яе абраз ёсць у йшатлікіх беларускіх храмах.
    
    303
    
           тані, у прыемным спакоі і кампаніі. Ці ўзгадваеш, як мне было некалі няёмка, калі я сама спажывала галандскі сыр (Рухч)". Зноў жа тутэйшы архісціплы і цесны кляштарык нашмат больш дагаджаў бы, калі б цэнобіум** больш падзяляўся і выкарыстоўваўся. Цяпер ужо нічога не маю супраць, калі мая мама, як старэйшая, намі ўсімі пакіруе і будзе з намі раздзяляць тое, што нам тут прыемна. He дзіва, што ў па-ганскіх вераваннях багатваралі цішыню і спакой. Нам на-казана не губляць гэтага ідала нават у мітусні і ў барацьбе. Усё ж такі, калі Бог дае знешнія гарантыі і нават аказвае ўнут-раную дапамогу для гэтага, то цішыні і спакою - не надзяка-вацца". I пазней дадавала: "Ужо год з акладам*** паспраба-валі тут modos et res**** і, Deo gratias, мне, папраўдзе, асаблівая асалода ад цішыні і адасаблення, ад той больш-менш пэўнай непарушнасці заўтрашняга ранку, бяспечнасці, чаго не ставала штодня на працягу некалькі гадоў. Гэта маг-чымасць без ніякай адказнасці перад сумленнем не бачыць іншых чалавечых твараў, акрамя тых, якія сапраўды патрэб-ны; гэта незалежнасць ад папярэдніх традыцый, якія пра-цягваюцца і якім адказаць няма чым; гэта свабода ў распа-раджэнні часам, які да гэтага не ведаю калі і ці абавязкова ішоў на карысць, бо ў пустым распыленні, бясплодным, мар-ным, балбатлівым, пераліцаваным, залатаным, прышпіленым, сціснутым, збытым і г.д. з любымі сяброўскім жартамі пры чыстым сумленні калі на нуль зыходзіў, то гэта яшчэ добра".
              Усе гэтыя ўмовы, гэтая цішыня і спакой, надзейнасць ранку, нарэшце прысутнасць маладзенькай дачкі, якая бра-ла на сябе штодзённыя дамашнія клопаты і ажыўляла ўсё сваёй маладосцю, паўплывалі на здароўе пані Гэлены. Пада-
    
                **Цэнобіум - coenobium (лац.) - кляйітар.
    
                 ***Аклад - грашовы падатак з маёнтка, гаспадаркі.
    
                ****Modos et res (лац.) - меру рэчаў.
    
               *"Калі я сама спажывала галандскі сыр (Рухча)" - вобразнае вы-казванне Гэлены Скірмунт. Пад галандскім сырам яна мела на ўвазе сядзібу ў Рухчы (ужо тлумачылася аўтарам).