З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
★Магчыма, маецца на ўвазе кніга: Koronowicz (Wroblewski) W "Slowo dziejow polskich”. — Lipsk: Wolfgang Gerhard, 1858.
326
сучасных гістарыяграфічных і матэрыяльных поглядах падаецца недасягальнай, немагчымай, непрыступнай як для адзінак, так і для супольных грамадстваў. Няхай сёння тыя законы, з дапамогай якіх Божы промысел кіруе чалавецтвам і паводле якіх дазваляе чалавецтву кіраваць, людзі называюць, абзываюць і класіфікуюць як хочуць, гэта не зменіць іх унутранай істоты. Гэтыя самыя законы, пакуль будуць трываць у кароткай і зменлівай часовасці, трэба пакорліва прызнаць. А рабіць ідэал шчасця і дасканаласці ў бяспраўі на зямлі нельга.
Карціну Матэйкі"' "Унія", вядомую ёй па фотаздымку, ацэньвала так: "Матэйка шыкоўны. Якая вынаходлівасць сцэны, часу, тыпаў, духу, дзеянняў, рухаў, вынаходлівасць б’е цераз край. Усё там дасканала, наколькі можа быць дас-каналым, акрамя гістарычнай ідэі з погляду Літвы. А што да выканання рысунку і замыслу, то тая рука столькі скажа, колькі галовы. Пра гэту кампазіцыю магла б шмат што ска-заць і соп атоге**, калі б час і вочы".
На колькі магла, зацягвала сваё знаходжанне ў Балакла-ве, не жадаючы прадпрымаць перад вясной ніякага падарож-жа і, як заўсёды, спадзявалася перамагчы хваробу сілай волі. Але перамагала хвароба: кашаль станавіўся ўсё цяжэйшым, працяглая бяссонніца падрывала рэшткі сіл, у канцы дада-лася гарачка. Тады саступіла просьбам сям’і і згадзілася яшчэ раз з’ездзіць на Украіну, каб параіцца з доктарам Кнотам. У апошнія дні кастрычніка пакінула свой дарагі кляштарык. У Пусташы была прынята з вялікай сардэчнасцю, нягледзя-чы на вялікую слабасць, незвычайна ажывала, калі нешта сапраўды мастацкае абуджала яе ўвагу. У той час думкі і вобразы зноў пачыналі раіцца, і ёй трэба было рабіць шмат
*Ян Матэйка (1838-1893) - польскі гістарычны жывапісец. У яго палотнах драматызм, патрыятычныя сюжэты, бляск каларыту і аксесуараў. Найбольш значныя творы: "Варшаўскі сейм 1773 г.", "Унія", "Ян Сабескі пад Венай " і інш.
**Соп атоге (італ.) - з спачуваннем.
327
прыпынкаў, каб шкадаваць хворыя лёгкія. Прынамсі адной-чы, не ацэньваючы вартасці, ёй паказалі старажытныя ілюс-трацыі да "Іліяды". "Гэта нешта добрае, - сказала, углядаю-чыся ў першую картку. - Гэта нешта вельмі добрае, - сказа-ла, працягваючы прагляд. Гэта павінен быць Флаксман!*" -закрычала ў канцы. Сапраўды, гэта былі славутыя кампазі-цыі англійскага майстра. 3 гэтага часу ў вольныя ад кашлю хвіліны займалася іх калькаваннем, захапляючыся прыга-жосцю ліній. "Лініі Флаксмана, - выказвалася пра іх, - калі б можна было бачыць іх аўтэнтык. Гэтая лінія дасканалая сама па сабе, як у прыродзе сняжынка, злом крышталю, ніць мастака-павука, падвяночак белай кветкі, стан нявіннай ма-ладосці, вока чыстай душы. Лінія гэтая дакладная і чыстая знутры сябе, бо бралася з глыбіні сваёй істоты, нікому яе не паўтарыць".
На жаль, гэтыя копіі павінны былі стаць апошнім яе ма-стацкім заняткам. Доктар Кнот таксама прызнаў абавязко-васць пераезду на поўдзень. Забяспечаная яго парадамі і ле-камі, якія прыносілі часовую палёгку, у палове снежня з мужам і дачкой пачала падарожжа па Еўропе, у тую пару сапраўды страшнае для згасаючых сіл. У Кракаве, дзякую-чы выключна цёпламу дню, яшчэ здолела зайсці ў Марыяцкі касцёл, дзе перад адчыненым у гэты час алтаром Ствоша** перапоўненая пачуццём душа выбухнула голасным рыдан-нем. У Дрэздэне паслала 1.1. Крашэўскаму* фотаздымак сваіх шахматаў і з пакорай пыталася яго думкі. У Страсбургу стан яе значна пагоршыўся, далейшая дарога стала сапраўднай
*Флаксман, Джон (1755-1826) - англійскі мастак, гравёр і скульп-тар. Пры падарожжы ў Рым стварыў серыю ілюстрацый для клас-ічмых тэатральных пастановак (напрыклад, "Іліяды" Гамера), якія прынеслі яму міжнародную вядомасць.
**Алтар Ствойіа - алтар работы нямецкага скульптара, жы-вапісца і гравёра Віта Ствоша (1455-1533) складаецца з цэнтраль-най часткі і чатырох крылаў. Цэнтральны сюжэт алтара — вянчанне Богамацеры вянцом Уладаркі Нябеснай. У XX стагоддзі фашысты скралі гэты алтар і схавалі яго. У 1946 годзе алтар быў знойдзены, адрэстаўраваны і вернуты ў храм.
328
пакутай. У Марселі злягла ў ложак і для яе самой наступілі хвіліны адчаю. Голасна чытала малітвы, спадзяючыся на хуткі канец. Пасля прыняцця сакраментаў Бог спаслаў ёй дзіўнае супакаенне, прайшла ўся трывога і пасвятлелы дух, здавалася, надаў новыя сілы целу. У той дзень устала з ложка, уласнымі сіламі прайшлася некалькі разоў па пакоі, поўная добрага настрою і вяселля. Назаўтра ж павольна па-чала вяртацца немач, але невымоўны супакой ужо не адпус-каў яе да канца. Сіл прыбыло настолькі, што хоць і з паку-тамі, а здолела пакінуць Марсель, і паехала ў Амелі-лес-Байнс - у месца з сернымі крыніцамі ля падножжа Пірэ-неяў, якое падказалі лекары. Апошнія некалі міль, пакінуў-шы чыгунку, давялося ехаць карэтай. Дарога ішла сярод вінаграднікаў і коркавых плантацый, дзе-нідзе раслі века-выя дубы. Пасля іх перад вачыма хворай паўстала роднае Палессе, прыгожыя дрэвы Калоднага і Рухчы, сведкі і сяб-ры яе маладых гадоў. Усмешка праляцела па яе твары, рука паслала дубам пацалунак, вусны прамовілі: "Разложыстыя, нібы нашы".
Пасля прыезду на месца яе ахуталі цішыня, спакой, паўд-нёвае сонца. Родныя мелі надзею, што сярод гэтых умоў яе сілы ўзмоцняцца, але тыя выразна пачыналі знікаць, хутка ўжо зусім не змагла падняцца з ложка. У гэтыя апошнія дні яе душа мела магчымасць яшчэ раз асвяціцца мастацкай ра-дасцю. Паміж тымі, хто лячыўся ў гэтай установе, знаходзіў-ся брытанец, уладальнік старажытнага ўкрыжавання з сла-новай косткі і эмалі, аднаго з самых прыгожых на свеце, вядомага як распяцце Караля V. Набожны дзядок, расчуле-ны сваім скарбам, усцешыўся пры думцы, што можа зрабіць прыемнае хворай, і прынёс гэтую архіпрацу да яе ў пакой. Паднялася на ложку, каб лепш яе разглядзець. Выраз за-хаплення разліўся па твары. Папрасіла павярнуць крыж у
^Крашэўскі, Іосіф Ігнацій (1812—1887) — польскі пісьменнік-ра-маніст і публіцыст, адзін з самых пладавітых пісьменнікаў свету, напісаў больш за 500 тамоў.
329
розныя бакі, паказваючы лепшыя кропкі для агляду скуль-птуры і прамовіла: "He бачыла, і вы не ўбачыце нічога больш прыгожага". Так на парозе вечнасці ўбачыла тое, што ахвот-на хацела бачыць задачай усяго свайго жыцця, калі рабіла першыя крокі свайго разбярства. Шыкоўны твор адпавядаў выпеставанаму ў яе душы ідэалу і з-за гэтага напоўніў яе глыбокай вяселосцю.
Хворая захоўвала поўную цвярозасць розуму аж да кан-ца, але сілы знікалі з кожным днём. Хутка гэта і сама заўва-жыла і спакойна абвясціла сваім перад смерцю, што чуе ўжо блізкі канец. Перад ранкам апошняга дня паклікала яшчэ раз святара, горача прыняла сакраменты. Развіталася з му-жам і дачкой, блаславіла астатніх адсутных членаў сям’і. Перадала развітанне маці і найлепшай сяброўцы жыцця, і пасля абеду, а палове трэцяй, 1 лютага 1874 года спакойна адышла да Бога. Апошняя хвіліна разліла на канаючым воб-ліку выраз нязмернага спакою і шчасця. Пасля атрымання дазволу яе прах быў перавезены ў краіну і 2 кастрычніка 1875 года спачыў на парафіяльных могілках сярод продкаў у зямлі, якую яна так горача любіла ўсё сваё жыццё і для якой стала сапраўднай аздобай.
Мастацкія творы Гэлены Скірмунт
Скульптура
Вобраз Палонія (1853), стэарынавы гіпс, вышыня паўлокця.
Укрыжаванне паводле венскага ў [касцёле] Святога Стэфана (1853-1854 гг.), з бронзы, 14 цаляў.
Галава халопа і галава капуцына, з гліны, вышыня 3 цалі.
Другое ўкрыжаванне (1863 г.).
Трэцяе ўкрыжаванне (1865 г.), стэарынавы гіпс, вышыня 20 цаляў.
Чацвёртае ўкрыжаванне (1871 г.), гіпс, вышыня 14 цаляў.
Шахматы (20 фігурак); (пачатыя ў 1863 г., скончаныя ў 1873 г.).
Гедзімін, барэльеф (1870 г.), стэарынавы гіпс, квадратная стапал.
Міндоўг, барэльеф (1870 г.), стэарынавы гіпс, на паўтары цалі мен-шы за папярэдні.
Тры васковыя пасхалы, адданыя ў касцёлы: у Пінску, Варшаве і Ружыне на Украіне.
Некалькі дзесяткаў партрэтных медальёнаў асоб з сям’і, сяброў і выгнанцаў.
Табліцы некалькіх медальёнаў, гербаў, розных барэльефаў і г.д.
Малюнкі
Арыгіналы
Абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі (натуральнай велічыні, у касцёле ў Дукштах).
ПартрэтЯзэфіны Ардзіны, бабулі (палова постаці, натуральная вел-ічыня).
Партрэт пані Любанскай (бюст, натуральная велічыня).
Некалькі сямейных партрэтаў.
Партрэт верхавой кабылкі Міхалінкі (галава, шыя, перад, у нату-ральную велічыню).
Копіі
Партрэт падкаморага Кажанеўскага з Лампега (вялікі бюст).
Абраз Маці Боскай Балеснай (з арыгіналу, які прыпісвалі Даменічы-но), палова постаці, у натуральную велічыню.
Святы Казімір (алтарны абраз паводле арыгіналу Хадзевіча).
Канал-гранд у Венецыі (паводле арыгіналу Каналеты).
*Стапа (англ. foot) - 12 цаляў = 30,48 см, квадратная стапа = 0,09290304 м²
Дадатак да беларускага выдання
333
Граф Плятэр
Сярод асоб таго паўстання, ў якім брала ўдзел Гэлена Скірмунт, постаць графа Леона Плятэра адна з магутнейшых. Каб пераканацца ў гэтым, прапануем увазе чытача наступны матэрыял, заснаваны на архіўных звестках і даследаваннях. Звернем увагу на тое, што ў ссыл-цы ў Гелены Скірмунт былі добрыя адносіны з пані Буйніцкай, жон-кай Зыгмунта Буйніцкага, пра якога згадваецца ў гэтым дадатку.
Родны брат Леона, гр. Яўген Броэль Плятэр, у сваіх успамінах, надрукаваных у зборніку "3-над Дзвіны" (1910 г.) (далей - "Успаміны") і перавыдадзеных з рукапісу 1908 г. у брашуры "Паўстанне ў Інфлян-тах Польскіх і смерць Леона Плятэра ў 1863 г." (Познань, 1922 г.), сцвярджае, што не гр. Леон камандаваў нападам на транспарт зброі, а былы вайсковец Зыгмунт Буйніцкі: "Леон, думаючы аб Буйніцкім, які меў жонку і дзіця, узяў віну на сябе і не запярэчыў [абвінавачанням]".