З жыцця літвінкі
Браніслаў Залескі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 340с.
Мінск 2009
304
рожжы, пра якія ўзйадвала ў лісце да панны Ядвігі, пачалі паўтарацца штораз часцей. Да іх прыцягвала сама маляўні-часць краю. Паволі, пры наведванні горных яроў, далін і схілаў давялося пазнаёміцца з рассыпаным па іх мясцовым насельніцтвам. Простыя і гасцінныя ад прыроды татары, па-ланёныя дабрынёй, даступнасцю і прыхільнасцю, з якімі яна звярталася да кожнага, ахвотна прымалі мастачку на сваіх ўбогіх ганках. I кожны татарын, які завітваў у балаклаўскі дом, знаходзіў там вельмі гасцінны прыём. У суседніх сялі-бах прыбыло столькі знаёмых, ці, па-усходняму - "прыяце-ляў", што ўдваіх з дачкой яны найбяспечна маглі здзяйсняць конныя падарожжы. Наведалі ўсе абрывы, ручаіны, ваколь-ныя руіны, пячоры. He раз цэлы дзень праводзілі ў сядле, але гэта не адбірала сіл. Наадварот, конная язда ў такія гады для пані Гэлены зноў стала найлепшым ачышчальным срод-кам. 'Tygodnik illustrowany", які прыходзіў з Варшавы, аднойчы надрукаваў паведамленне аб пражыванні ў тых кра-ях Міцкевіча. Арганізавалі падарожжа на Чатыр-Даг для пошуку яго слядоў. На гэты раз кампанія складалася з чаты-рох асоб, сярод якіх быў адзін француз. Падарожжа заня-ло дванаццаць дзён, на працягу якіх на малых горных коні-ках, прывучаных да сядла, было пераадолена вёрст двесце. "У Сімферопалі, - піша пані Гэлена пра гэта падарожжа, -задаволілася мая досыць асаблівая мастацкая патрэба на-конт шахматаў. Маюць там татары велізарных, найбольш тыповых вярблюдаў, якіх выкарыстоўваюць для запрагання, - карыкатурныя страшыдлы сяродчатырохногіх. Маляванне іх на рынку было досыць адметнай рысай нашага прыезду". Калі выязджалі на Чатыр-Даг, пісала: "...Дзень быў цудоў-ны. Санеты Міцкевіча не прышпіліш да сядла, бо... сапраў-ды ведаю іх на памяць. Перспектывы і віды такія, як быццам для ступні велікана. Як мы там пегасавалі ў падскоках, узды-ме і захапленні, то няхай ужо гэта застанецца ў Канстанцыі.
305
Але каб было але, трэба каб яе зрабіла палітыка. Седан, рэспубліка*, усё, што зрабіла перад гэтым, усё, што можа быць потым на цэлым свеце, чаплялася за схілы Чатыр-Дага. Гэтая Schusterpolitik горш, чым імгла, засланіла і засля-піла вочы". Знясіленая дарожнымі нязручнасцямі, заехала ў Партоніцу пад Аю-Дагам, хацела маляваць арэхавае дрэва Міцкевіча, якое было апісана ў "Тыгодніку" і знаходзілася тут. "Сталі мы, - як сама казала, - пад дрэвам, хадзілі каля яго. Атачэнне рэдкай грацыёзнасці. Ахайная і жывая вёсач-ка, уся ў ярусах ізумруднай вільгаці. Цікаўныя назолы за-надта ветлівыя, можа з-за традыцыі, не ведаю. Я пераплята-юся, ці ўплятаюся між сукамі іншага, спарахнелага дрэвава-га соцыума, каб мяне хто-небудзь ці што-небудзь падтры-мала, здабываю алоўкі і паперу. Але хоць ты плач: мроіцца, цьміць, баліць, павекі не магу ўзняць. Вішу, як чмель у дуп-ле, не ведаю, дзе знаходжуся. Але з старым наглядчыкам кволай традыцыі марудзіць няма чаго. Тоўстыя галінкі адм-іраюць, зрэдку худыя пупышкі, суседзі ззаду апранаюцца ў нейкае упрыгожанне густым лісцем, велізарны шкілет пня. Толькі і мела сілы, што на гэты пень, а астатняе замацавала ў памяці так, як гэта робіцца з важным і прыгожым сном, які нельга пакінуць марай".
Гэта, як казалі, была экскурсія, стома ад якой на зварот-ным шляху да хатняга кляштара адразу прайшла. Зрэшты, маладая сяброўка цяпер пільнавала, каб гэтыя дарагія сілы не апанавала стома, каб не закралася неахвота, і сваім запалам здабывала з-пад долата пані Гэлены штораз новую працу.
Пара гадоў, праведзеных у тамтэйшай цішы і супакоі, стала самай пладавітай для яе скульптурных твораў. Пасля ўсіх перанесеных боляў дайшла да таго стану, які мудрэц апісвае словамі:
*Седан, рэспубліка... - Гэлена згадвае самыя апошнія тагачасныя падзеі ў Францыі - паразу французскіх войскаў пад Седанам у вайне з Прусіяй у 1870 годзе, якая стала прадвесніцай Парыжскай Камуны 1871 года, і наступнае ўсталяванне ў Францыі Трэцяй рэспублікі.
306
"Няхай твая душа, як даліна, раскінецца, I па ёй, як рака, паплыве Божы Дух".
Хрыстос ужо цалкам панаваў у гэтай душы. Даўнія ўнут-раныя буры беспаваротна сышлі. Калі дачка, пачынаючы ра-зумець і ацэньваць яе працу, у маладым запале закрычала: "Мы б хацелі зусім не існаваць, абы толькі мама перашкод не мела і стварыла які-небудзь вялікі мастацкі твор", адказала ёй лагодна: "Што ты кажаш, каханая? Што ёсць людскія спра-вы ў параўнанні з вашымі несмяротнымі душамі!" Цяпер, бы ўзнагарода за ўсе перамогі над сабой, яе талент дасягнуў найвышэйшага росквіту. Разгарнулася бурлівая творчасць і, калі б мела якія-небудзь спадручныя палёгкі, кагосьці, хто б замяніў яе ў рамеснай працы прыгатавання формаў, выка-нанні адліўкі, яна несумненна пакінула б нашмат больш до-казаў сваёй творчай здольнасці - пастаянна раіліся штораз новыя задумкі. Да гэтай эпохі найперш належыць чацвёртае ўкрыжаванне, якое цалкам адрозніваецца ад выкананага ў Кірсанаве. Калі тое праймае невыказальным цярпеннем, у гэтым постаць Збаўцы поўная сілы і жыцця, здаецца, што яна ляціць угору і ўсіх цягне за сабой. Цела лёгкае, маладое, твар з выразам захаплення, лірычна ўзняты да Бога Айца. Боль нібыта пераможаны ў адчуванні справы адкуплення.
У Балаклаве таксама былі зроблены два новыя, зусім не падобныя да францысканскага пасхалы і два барэльефы з літоўскай гісторыі. Адзін з іх прадстаўляе Міндоўга, другі -Гедзіміна. Абодва ўзяты са старых дрэварытаў хронікі Гваг-ніна*, але мастачкай яны адчуты і перададзены па-свойму, асабліва апошні. Памер яго не менш квадратнага фута. На
*Аляксандр Гвагнін Веронскі - пісьменнік другой паловы XVI ста-годдзя. Італьянец з Вероны, у маладосці прыйшоў у Польшчу, пас-тупіў на службу караля Жыгімонта II, удзельнічаў у войнах з рускімі. Знаходзіўся ў свіце, калі кароль падарожнічаў па краіне. Пакінуў ціка-выя апісанні земляў Рэчы Паспалітай. Пры наступніку Жыгімонтаа Стэфане Баторыі Гвагнін быў камендантам Віцебска. Ва ўзросце 76 гадоў памёр у Кракаве ў 1614 годзе.
307
ім з мураванай брамы абарончага горада выступае наперад закаваная ў даспехі, са шлемам на галаве фігура рыцара, які збудаваў Вільню і заклаў аснову магутнасці Літвы. Сум-ны і задуменны твар поўны характару і нязломнай волі. Побач разгорнуты пергамент, які сведчыць пра граматы і перапіску з Рымам. Рука сціскае велізарны меч, які адбіў пяць крыжовых паходаў. Знізу пыхлівыя галовы тура і ваў-ка, як сімвал прарочага сну, які папярэдзіў аб неабход-насці закладання сталічнага горада. Пад пергаментам агня-стрэльная зброя, бо ад яе загінуў.
Пасля Гедзіміна яна хацела выканаць дзве гістарычныя групы ў форме старажытных трыпціхаў: "У адной павінны былі стаць духоўнікі, прадстаўнікі народнага духу: Войцэх Табар - віленскі біскуп, дзяржаўны дзеяч, патрыёт, стражнік згоды; Мельхіёр Гедройц - жмудскі біскуп, гарачы ўваскра-сіцель літоўскай мовы, а над імі - малады патрон краіны -святы Казімір. У другой - бачыўся рыцарскі дух у постаці Вітаўта, пераможцы крыжакоў". Мастачка казала, што мае ўсё гатовае ў галаве і ўжо прыгатаваны вялікі запас ачышча-най гліны, але здзейсніць сваю задуму ёй не было дадзена.
Самая вялікая і найбольш скончаная яе праца, якую такса-ма дарабіла ў Балаклаве, гэта ўжо агульнавядомыя шахматы.
Ведаем, дзе ўзнікла першая думка аб гэтай працы і з якой мэтай. Некалькі фігурак скончыла адразу, але хвароба, a пазней і нараджэнне Казі, спынілі працу, і таму фігуркі ля-жалі некранутыя ў сваіх скрынках некалькі гадоў. Задума далей не развівалася. У Балаклаве ўсё ж такі пачала да яе вяртацца. Швагер, пан Канстанцін, які прыходзіў з прапано-вай адліцця шахмат з металу, апублікавання пра іх у друку і продажы якому-небудзь калекцыянеру, пабудзіў мастачку заняцца імі больш імпэтна. "Ці мне гэта прыснілася, дарагі і ласкавы швагер, - адказвала яму ў чэрвені 1870 года пані Гэлена, - каб яшчэ пры маім жыцці маё мастацтва магло на-блізіцца да грашовай каштоўнасці. Вельмі вядомыя акаліч-
308
насці - каб крохкія гіпсавыя брылькі ўмацаваць якім-не-будзь металам, аздобіць дрэвам ці слановай косцю - развеялі мроі. Таму даўно цалкам адмовілася ад пачынання, пакінула, няхай плыве як вада, каб некалі гэтыя спробы, калі перат-рываюць, маглі засведчыць, як пасмертны опус, і гэтым са-мым набрацца адноснай каштоўнасці і ўзнесціся аж да ка-рысці. Але твая прапанова дазваляе паглядзець на рэч з іншага пункту гледжання. Яна не з’яўляецца мне цалкам супраціў-най. Справядліва хоць раз быць здольнай сабе і і ншым зрабіць нейкае персанальнае дабро. Але сумняваюся наконт вачэй, ці здолею скончыць. Гэта ўжо ў Божых руках, але калі зма-гу, хацела б імі падзякваць, пазіраючы на святло святога Гроба ў Іерусаліме. 3 маладых гадоў мару аб падарожжы да святой зямлі, і яно магло б стаць явай, калі б такім шляхам атрымалася здабыць сродкі". Паводле ацэнкі замежных ма-стакоў за камплект шахмат можна было атрымаць 1000 рублёў, і таму пані Гэлена называла яго "пашпартам да Іеру-саліма". Пачала думаць пра іх і так распавядала пану Кан-станціну: "Тыя сем фігурак польскай партыі, якія маеш на фотаздымку, утварылі ўжо пэўны камплекцік, але на гэтым не хачу спыняцца. Дзве фігуркі контрпартыі туркаў маю за-кончанымі толькі ў воску. У папярэдняй працы- рэпетыцы-ях змагла вытрымаць хіба толькі патрэбную колькасць гэ-тых туркаў, гэта значыць шэсць, і то з-за цяжкасці адшукан-ня тыпажу, але ў нашай партыі не дапускаю іншага, як зрабіць столькі асобных вобразаў, колькі трэба, гэта зна-чыць шаснаццаць, і столькі ж асобных тыпаў. У той час мас-тацкае заданне было б дастаткова поўным. Але для мяне га-лоўнае зразумець рух мастацтва, бо кожны калекцыянер з мэтай рэпрадукцыі можа з-за якіх-небудзь сваіх поглядаў паўтарыць ці апусціць якія-небудзь тыпы, гэтак жа як дра-му на сцэне ўразаюць і мадыфіцыруюць. Хаця я жадаю, каб гэтага не было. Ужо даўно маю ў галаве ўсе тыпы, акрамя некаторых туркаў, як з-за недахопу матэрыялу, так і з-за неўважлівага агляду збораў і музеяў; калі са сваімі не ат-
309
рымлівалася - найбольш намагала памяць. Браць жа з сучас-ных татараў, якіх бачу, гэта анахранізм, хоць мушу яго сабе спецыяльна дазволіць дзеля пэўных нашых сімвалаў". По-тым задумвалася над адліўкай шахмат з металу і адмоўнымі бакамі, якія відавочна будзе мець гэты яе твор у бронзавым ці іншым выкананні." Колькі ведаю і бачыла маніпуляцый з бронзай, - пісала, - гэта не абыходзіцца без рэтушы, без гравіроўкі і напілка. Мастакі, калі дбаюць пра сваю руку, для такіх малых прадметаў бяруць адліўкі ад рамесніка і даводзяць, рэтушыруюць самі. Нашы, пра якіх гаворка, хут-чэй за ўсё пры рэтушы чужаземца, магчыма, з нейкага боку і слаўнага тэхніка, пэўна страцяць большую частку рысаў і характару. Рэтушор, хоць і мастак, зробіць гэта міжволі, бо не можа адчуваць іначай тое, што мае ў сабе. Таксама і з копіямі. Індывідуальныя адметнасці, уласцівыя рысы, якія ўтвараюць арыгінальнасць, абавязкова знікнуць і застануц-ца можа толькі нейкія агульныя a peu pres*, якія не да спадобы знаўцам... Ёсць таксама і іншыя металы, лепшыя для маніпуляцый, больш тонкія, лепш плавяцца і тонка адліваюц-ца, у якіх рэтушы не бачыла, але затое адліўкі з іх нязносна прытупленыя, загладжаныя, размытыя. Зробленыя з іх дроб-ныя рэчы, адразу кампануюцца так, каб хоць і прытупле-ныя, а мелі эфект. Ён дасягаецца рознай афарбоўкай мета-лу, адценнямі, матавасцю, залачэннем, бурасцю і г.д., калі ўсё гэта па-майстэрску, кемліва і з густам ужыта, на прадук-цыю з гэтага металу найбольш ловяцца напалову знаўцы. Але толькі б сутнасць рэчы не сапсаваць вонкавым выглядам. Ад-нак ёсць, як мне здаецца, адзін больш бяспечны за рэтушы-раваныя адліўкі працэс, гэта - гальванапластычнае асаджэн-не. Форма арыгіналу робіцца з механічнай дакладнасцю, якая дасягаецца пэўнайтэхналогіяй. Праца электрычнасці беспамылковая, абы толькі была добрая форма. Трохі з вопы-ту, і цяжкага вопыту, абдумваю кампазіцыю фігурак, як для