Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
СіАдзінцоў, С. Сідор
ЗАЙМАЛЬШ гйграфія БЕПЯРУСІ
С.АдзІнцоў, С. Сідор
ЗАЙМАЛЫМЯ ГЕАГРАФІЯ БЕПАРУСІ
Мінск «Народная асвета» 1995
ББК 26.8 (4Бен)
A 29
УДК 914.76 4882.61
Адзінцоў С., Сідор С.
A 29 Займальная геаграфія Беларусі.— Мн.: Нар. асвета, 1995.— 80 с.
ISBN 9850302224
У кнізе змешчаны складзеныя ў займальнай форме заданні — віктарыны, чайнворды, крыжаванкі і інш., а таксама вершы пра Беларусь.
Прызначаны для выкарыстання ў якасці дапаможшка пры вывучэнні геаграфіі Беларусі, будзе карысны для ўсіх, хто цікавіцца геаграфіяй Бацькаўшчыны.
9140760000 059^ ББК 26.8(4Бен) + 65.9(4Бен) + 84(4Бен)5
МЗОЗ(ОЗ) — 95
ISBN 9850302224
© С Адзінцоў С Сідор 1995
ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ!
Кніга, якую вы разгарнулі, прысвечана роднай Беларусі, яе прыродзе, азёрам і рэкам, лясам, запаведным мясцінам, яе гарадам і вёскам. У кнізе вы знойдзеце вершы, напісаныя ў розныя часы рознымі паэтамі, і старонкі займальнай геаграфіі — віктарыны, чайнворды, крыжаванкі, цікавыя звесткі і заданні. Усё — пра геаграфію нашай Бацькаўшчыны.
Выдатны беларускі географ і грамадскі дзеяч Аркадзь Смоліч ва ўступе да сваёй «Геаграфіі Беларусі», выдадзенай у 1923 г., пісаў: «...3 паняцьцем Бацькаўшчына ў нас зьвязуецца яшчэ і нейкае цёплае, а іншы раз вельмі гарачае пачуцьцё да нашае роднае стараны. Кожны чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну, незалежна ад велічы і хараства яе прыроды, ад яе багацьця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дарыць сваіх сыноў... А гэткае замілаваньне змушае нас цікавіцца роднаю стараною, яе рэкамі, гарамі, лясамі, месцамі, як цікавяцца кожным прадметам, якога любяць.
...3 гэтага мы бачым, як чалавеку патрэбна навука геаграфія Бацькаўшчыны».
Хочацца спадзявацца, што наша кніга будзе карыснай не толькі для настаўнікаў, вучняў і студэнтаў, але і для ўсіх, хто цікавіцца геаграфіяй Беларусі і хоча праверыць або пашырыць свае веды.
Гэта ты, мая Беларусь
Пятрусь Броўка
Беларусь
(Урывак)
Зямля Беларусі! Бары і дубровы, Жытнёвае поле, шаўковы мурог, У промнях рабіны заход вечаровы, Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы I ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Алесь Бачыла
Цябе мы назвалі Радзімай
Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам Ты вабіш сабою здаля, Зямля між Дняпром і між Бугам, Спрадвечная наша зямля.
Цябе мы назвалі Радзімай
He годам раней, не двума, He годамдвума прынялі мы Тваё дарагое імя.
3 тых дзён і па сёння прадвеснем Па нівах і ціхіх гаях
Гучаць: твая звонкая песня, Пявучая мова твая.
I нам нездарма аддавалі, Як скарб запаветны зямлі, Каб мы — праз вякі шанавалі, Каб мы — праз вякі бераглі.
Калі ж гэты скарб чужаніца Панішчыць захоча ў агні, Каму ж, як не нам, заступіцца, Каму ж, як не нам, бараніць!
Табе прысягалі ў жыцці мы, За вернасць пад кулі іішіі, Мы самі цябе як Радзіму У сэрцы свае прынялі.
Мая Беларусь
Янка Золак
Беларусь для мяне — мая родная маці, што ў залочаны восені цвет у сялянскай з лучынаю хаце нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне — гэта шчырая вера, гэта сэрца сыноўняга стук.
Беларусь для мяне — гэта звонкая лера і цымбалаў раскацісты гук.
5
Беларусь для мяне — гэта белыя зімы
і вясновы бурлівы разліў; васількі ў жытох гаманлівых, водар бэраў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне — гэта восень з кастрыцай, верацёнаў гудзенне, красён перастук;
кужаль, вытканы мамай, сястрыцай, гэта плёны ад працы мазолістых рук.
Беларусь для мяне — гэта слуцкія ткаллі, што прыгожыя ткуць паясы; гэта рэк і азёраў срабрыстыя хвалі, Белавежская пушча і Пінска лясы.
Беларусь для мяне — гэта нафта Палесся і капальні калійнае солі;
гэта спевы птушыныя ў лесе і палеткаў шырокіх прыволле.
Беларусь для мяне — Каліноўскі, Скарына, Багушэвіч, Купала і сотні такіх, каго горабяда не скарыла, хто ніколі не зрокся сваіх.
Беларусь для мяне — гэта спеўная лера і крынічка, што з лесу бяжыць;
у свой край непахісная вера, што ён жыў, і жыве, й будзе жыць.
Уладзімір Скарынкін
Беларусі
Белая Русь мая! Чыстая ты мая!
Родная ты мая!
Белыя гоні бульбы, Белыя косы дзяўчат. Воблакаў белых над Бугам Вечны парад.
Белых грыбоў кашолкі, Белыя плечы бяроз,
6
Белыя россыпы золкіх Чыстых світальных рос.
Белых туманаў плыні, Белыя вершы буслоў.
Ціхая завадзь Бялыніч, Рык белавежскіх зуброў.
Вейкі рамонкаў белых, Белыя грывы завей.
Чыстыя душы смелых, Простых тваіх людзей.
He засмуцілі войны Позірк лагодны твой. Толькі бялеюць скроні Ўдовінай сівізной.
Белая Русь мая!
Чыстая ты мая!
Родная ты мая!
Невялікае падарожжа па запаведных кутках Беларусі Белавежская пушча
Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Польшчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана і Прыпяці, у 60 км ад Брэста. У межах Беларусі Белавежская пушча займае плошчу каля 145 тыс. га. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у XIII стагоддзі (Белая Вежа ў Камянцы). На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны XVII стагоддзя Белавежская пушча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля першай сусветнай вайны зуброў у пушчы не засталося зусім. У 1929—1930 гг. у Германіі і Швецыі было закуплена 7 зуброў для Белавежскай пушчы. У 1939 г. пушча аб’яўлена запаведнікам, у 1957 г,— запаведнапаляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш 180 зуброў.
Калі апынаешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго некранутай прыгажосці. Тут узвышаюцца векавыя дубы і сосны, разгалістыя грабы, стройныя клёны і вязы. У змроку блукаюць ласі, дзікі, касулі...
У флоры пушчы налічваецца каля 850 вышэйшых раслін. Растуць тут і рэдкія расліны. Сярод іх арніка горная, цыбуля мядзведжая, чына гладкая, купальніца еўрапейская і інш. У фауне, тыповай для лясоў Усходняй Еўропы, 59 відаў млекакормячых, каля 230 відаў птушак, 11 відаў земнаводных, каля 30 відаў рыб. Складзены спіс рэдкіх раслін і жывёл, якія ахоўваюцца і занесены ў Чырвоную кнігу.
У 1991 г. Белавежскай пушчы нададзены статус нацыянальнага парку.
Блакітныя азёры
На паўночным захадзе Беларусі, дзе сходзяцца межы трох абласцей — Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай, размешчана Балдуцкая група азёр. Невялікія па плошчы, але глыбокія, азёры паражаюць сваім хараством. Злучаныя паміж сабою ручаямі, яны здаюцца казачнымі. У 1972 г. дзеля аховы гэтага дзіўнага прыроднага комплексу быў створаны ландшафтны заказнік «Блакітныя азёры».
Хваёвыя лясы займаюць каля 90 % тэрыторыі заказніка. Растуць тут больш за 500 відаў вышэйшых раслін, сярод якіх шмат ахоўных (венерын чаравічак, баранец звычайны). Толькі тут у межах Беларусі сустракаецца мечтрава звычайная. Расце яна ў прыбярэжнай паласе на глыбіні да 0,5 м. Пустыя, амаль цыліндрычныя сцяблы гэтай расліны дасягаюць да 1,5 м. Мечтрава расце толькі ў двух невялікіх азёрах— Глубенька і Ячмянец.
Чыстая вада, маляўнічыя берагі азёр, лясістыя ўзгоркі штогод прывабліваюць да сябе сотні турыстаў.
Браслаўскія азёры
На захадзе Віцебскай вобласці, ля самай мяжы з Латвіяй, у маляўнічай узгорыстай мясцовасці размешчана вялікая група азёр пад агульнай назвай — Браслаўскія азёры. Каля 30 азёр займаюць плошчу звыш 110 км². Самыя вялікія сярод іх азёры Дрывяты і Снуды. Азёры злучаны паміж сабой рэкамі, ручаямі і пратокамі.
На беразе возера Дрывяты стаіць адзін са старажыт
8
ных беларускіх гарадоў — Браслаў. Яму больш за 900 гадоў. Каля возера знаходзіцца турысцкая база «Браслаўскія азёры». Пракладзены цікавы воднатурысцкі маршрут.
Бярэзінскі біясферны запаведнік
Запаведнік размешчаны ў межах Барысаўскага раёна Мінскай, Докшыцкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці. Ён займае плошчу 76 тыс. га. Праект запаведніка быў распрацаваны А. У. Фядзюшыным, які ў 1920х гг. выявіў у вярхоўях Бярэзіны пасяленні баброў. Да таго часу лічылася, што бабры зусім зніклі з тэрыторыі УсходнеЕўрапейскай раўніны. Бярэзінскі запаведнік арганізаваны ў 1926 г. У 1978 г. яму нададзены статус біясфернага запаведніка.
Раўнінную тэрыторыю запаведніка з поўначы на поўдзень перасякае рака Бярэзіна. Апрача яе, у межах запаведніка больш за 50 невялікіх рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Налічваецца не менш як 200 паселішчаў баброў.
Лес займае 83 % запаведнай тэрыторыі, астатняя плошча занята балотамі, лугамі, азёрамі і рэкамі. Галоўныя лесаўтвараючыя пароды — сасна, бяроза, елка, чорная вольха. У падлеску растуць ляшчына, рабіна, крушына, маліна, чаромха. У запаведніку знайшлі свой прытулак воўк, дзік, ліс, янотападобны сабака, барсук, выдра, куніца. Можна сустрэць бурага мядзведзя, высакароднага аленя, касулю. Гняздуюцца чорны бусел і шэры журавель, з рэдкіх драпежных птушак — аролберкут, малы падворлік, філін, скапа.
У Бярэзінскім запаведніку вядуцца разнастайныя назіранні і даследаванні па праграме біясферных запаведнікаў міжнароднага значэння.
Вялікі камень
На палях паўночнай і цэнтральнай часткі Беларусі часта сустракаюцца акруглыя згладжаныя камяні. Гэта валуны — след ледавіковай дзейнасці ў мінулыя геалагічныя эпохі. У старажытнасці з валуноў будаваліся замкі, абарончыя вежы. Цяпер валуны выкарыстоўваюцца для вырабу друзу, для стварэння архітэктурных кампазіцый.
Памеры валуноў іншы раз дасягаюць нек