• Газеты, часопісы і г.д.
  • Займальная геаграфія Беларусі  Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор

    Займальная геаграфія Беларусі

    Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1995
    78.08 МБ
    »ьны запаведнік. 8. Заказнікжуравіннік на Палессі. 9. Адміністрацыйны і навуковы цэнтр Белавежскай пушчы. 10. Возера ў Бярэзінскім запаведніку.
    
    
    48
    
    
    
                Паселішчы. Гаспадарка
    
    
    
                                               Генадзь Бураўкін
    Песня пра Мінск
    
                Над зялёнай тваёй галавой Нетаропка плывуць аблокі. Ля паўдзённага сонца б’юць Жаўрукі трапяткім крылом. Я шчаслівую песню нясу Па праспектах тваіх шырокіх, Мой любімы, мой родны Мінск, Мой прасторны і светлы дом.
    
                Мой родны Мінск, Чароўны Мінск, Мая сталіца.
                Табой заўсёды Мне ганарыцца. Мой родны Мінск — Натхнёнасці крыніца. Жыві, і слаўся, I красуйся, Горад мой!
    
                Поўняць ціхія паркі твае Закаханых нясмелыя крокі. Задуменныя плошчы ад сну Будзіць мірны ласкавы гром.
    
    
    49
    
                He змаўкае дзіцячы смех На праспектах тваіх шырокіх, Мой любімы, мой родны Мінск, Мой прасторны і светлы дом.
    
                Мой родны Мінск, Чароўны Мінск, Мая сталіца.
                Табой заўсёды Мне ганарыцца.
                Мой родны Мінск — Натхнёнасці крыніца. Жыві, і слаўся, I красуйся, Горад мой!
                Хай вечна свеціць Сонца над табой!
    
               Адам Русак Маладзечна, Маладзечна
    
                Маладзечна, Маладзечна Над ракою быстрацечнай, Над ракою звонкай, вузкай — Гарадок наш беларускі.
    
                Ты знарок пабудаваны На дарогах скрыжаваных.
                Усе крыніцы к табе льюцца, Мне з табой не размінуцца.
    
                Маладзечна, Маладзечна Ў маладых садах зарэчных. Хто імя табе такое Даў на свеце маладое?
    
                Ты цвіцеш у зорах весніх, Маладзеюць сэрцы ў песнях, Маладзеюць рукі ў працы, Што ўзнялі твае палацы.
    
    
    
                Маладзечна, Маладзечна, Мой паклон табе сардэчны. Жыць у шчасці табе вечна, Маладзечна, Маладзечна!
    
    
    50
    
                                                Алесь Звонак
                            Ліда
    
                Журавы крычаць здалёку Над зямлёю разамлелай. Красавік, я чую крок твой, Неспакойны, захмялелы!..
    
                У нязнанасць далячыняў, Як калісьці, вабяць вёрсты, Дзе лятуць на крылах сініх Маладога часу вёсны;
    
                Дзе набраклі сокам жылы Ў стройным целе тапаліным, Дзе з табою падружылі Адвячоркам цёплым, Ліда...
    
    
                3 вас ніхто не будзе ў крыўдзе,— Калі выпадзе прыгода, Пабывайце, другі, у Лідзе, Ліда — мілы слаўны горад!
    
                Ліда стрэне вас па форме
                I прыветна, і зычліва, Канцэнтратамі накорміць, Пачастуе добрым півам...
                Праз Ашмяны, праз Гальшаны, Міма родных краявідаў
                Я імчаўся на спатканне Да цябе, красуня Ліда!..
    
                Асабліва ў час кіпення Буйнай квецені вясновай, Калі дрэвы ў белай пене Спяць на золаку ружовым...
    
                Асабліва на змярканні,
                У разгар вясны пявучай,
                У пору першага кахання, Першых кветак і заручын...
    
                Ліда! Ліда! Мужны горад! Ты змагла, і неаднойчы,
    
    
    5і
    
                 Адстаяць і чэсць і гонар Сілай рук сваіх рабочых.
    
                 Гэтай сілай небывалай Гулка дыхаюць заводы, Беласценныя кварталы Вырастаюць год ад году...
    
                 Ліда! Удалеч толькі гляньце: Між бярозак беланогіх Працягнула, нібы пальцы, Аж ва ўсе канцы дарогі.
    
                 Выбірай любую, словам, Хоць на Гродна, хоць на Вільнюс, Хоць на Іўе, хоць на Слонім — Да чаго душа прыхільна!
    
                 Толькі я скажу ад сэрца: Тут пабыў хоць раз калі ты, Доўга ў памяці не сцерці Воблік слаўнай мілай Ліды!
    Пімен Панчанка
    Ода Талачыну
    
                 Талачынцы — не злачынцы, Добрых спраў яны зачынцы: Ад гарэлкі не шалеюць, Сеюць лён, Жывуць з алеем.
                 А дзяўчынкі — талачынкі, Як вясновыя хусцінкі,— Кветкамі прыбраныя, Вечна закаханыя:
                 To ў цябе, то ў мяне — Шчасце дзевак не міне. Каб сустрэцца з нашай любкай, He ў Бабры ты злазь, He ў Крупках, Трэба ў Коханаве злезці — Спадабаемся нявесце.
                 А далей — пяшэчкам 3 ільняным мяшэчкам: He шануем важны чын, А шануем Талачын.
    
    
    Хведар Жычка
    
    Я нарадзіўся ў вёсцы Марс
    
             Нямала вёсак ёсць у нас, Нямала ёсць у вёсак назваў дзіўных. Пад Жлобінам, у вёсцы Марс Я нарадзіўся.
    
             Адкуль такая назва?
             Даўніны
             He варушыў я — прызнаюся шчыра,— Ды знаю: крыважэрны бог вайны Тут не прычына.
    
             Прыгнуты да зямлі работаю зямной, Да войнаў і разбою не ахвочы, Відаць, глядзеў далёкі продак мой У будучынь прароча.
    
    
    
             Мы сёння сведкі явы, а не мар:
             Лятаць панад Зямлёй — для нас не дзіва, Ляціць ракета На планету Марс.
             ...У вёсцы Марс я нарадзіўся.
    Фёдар Янкоўскі
    Паперня
    
        На Вячы, пры дарозе з Мінска, калі выехаць са Старажоўкі на Вільню, на дванаццатым кіламетры ёсць невялікая вёска Паперня. Вёска як вёска, а ў яе назва, само слова... Яно мне — выразнае, гаваркое, жывое. Яно ўжылося ў цэлы ланцужок слоў нашай мовы: пякарня, ганчарня, друкарня, цукраварня... Крышку пра самае апошняе. На Навагрудчыне дзесьці з XVIII стагоддзя збярогся падмурак; гэты падмурак і мясціну называюць і сёння цукраварня: там «варылі» цукар, там быў завод — цукраварня.
        А на беразе Вячы рабілі паперу. 3 таго і Паперня. Гадоў 35 таму назад адзін тутэйшы, зпад Паперні, чалавек казаў мне: «Пры паляках (акупацыя ў 1920 г.) знайшлі закаркаваны і воскам аблеплены слоік, разбілі яго, а там старадаўняя чыстая папера. I забралі. He было каму не даць. А ёй, можа, цана залатая».
       Чуў я і другое. На Вячы, дзе Паперня, стаяла нека
    
    
    53
    
    лісьці варта, стаяла і паперы (значыць — дакументы) правярала... У Паперні паперы правяралі.
       I гэта расказалі каля Паперні. To як быць? Хутчэй за ўсё тут адно дапаўняе другое. Ва ўсякім разе: папера і Паперня — «свае людзі», «сваякі», «крэўныя» (пра ўзнікненне назвы Паперня ўжо было ў друку).
    
    Віктарына «Ці ведаеце вы гарады Беларусі»
    
       і. Назвы якіх гарадоў і гарадскіх пасёлкаў паходзяць ад назваў распаўсюджаных на Беларусі жывёл?
       2.    Паспрабуйце назваць 12 гарадоў Беларусі, назвы якіх складаюцца з пяці літар.
       3.    Гэты горад узнік у канцы XIX ст. у сувязі з будаўніцтвам чыгунак на тэрыторыі Беларусі. Цяпер гэта буйны транспартны і прамысловы вузел. Назавіце яго.
       4.    Некалі — гэта буйны горад, цэнтр вялікага княства на землях дрыгавічоў: цяпер — невялікі гарадскі пасёлак.
       5.    Адзін са старажытных гарадоў, першая сталіца Вялікага княства Літоўскага.
       6.    Які горад яшчэ ў XVIII ст. быў вядомы ў Еўропе сваімі ткацкімі вырабамі?
       7.        Самы старажытны горад Беларусі.
       8.    Пералічыце гарады, якія ў свой час былі абласнымі цэнтрамі.
       9.        Назва якога горада супадае з назвай месяца?
       10.    Самае паўночнае, паўднёвае, заходняе і ўсходняе гарадское паселішча Беларусі.
       11.    Назавіце адміністрацыйны цэнтр вобласці, якая мяжуе з трыма дзяржавамі.
       12.    Пералічыце гарады Беларусі, размешчаныя на Дняпры.
    Крыжаванка «Гарады і пасёлкі»
    
       Па гарызанталі: 4. Горад у Магілёўскай вобласці. 6. Горад на Гродзеншчыне. 8. Раённы цэнтр Магілёўскай вобласці. 11. Чыгуначны вузел на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. 12. Горад на Палессі. 13. Горад на Дняпры. 14. Раённы цэнтр Мінскай вобласці.
       Па вертыкалі: 1. Курортны пасёлак. 2. Горад у Гомельскай вобласці. 3. Раённы цэнтр на Віцебшчыне. 5. Гарадскі пасёлак на Міншчыне. 7. Адзін з маладых беларускіх гарадоў. 9. Чыгуначная станцыя ў Мінскай вобласці. 10. Горад на Прыпяці.
    
    
    54
    
    Галаваломка «Геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на «ічы»
       Выкарыстоўваючы прыведзеныя на малюнку літары, запоўніце кожны радок назвамі гарадоў і населеных пунктаў, якія заканчваюцца на «ічы».
    
          a a
    в        
        э   a
      У   3  
    ч   ч    
          0  
    Е        
    
    Геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на «ск»
                Выкарыстоўваючы прыведзеныя літары, запоўніце кожны радок назвамі гарадоў і пасёлкаў, якія заканчваюцца на «ск».
    
    55
    
    Геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на «ь»
    
    
    
    
       Выкарыстоўваючы прыведзеныя літары, запоўніце кожны радок назвамі рэк ці населеных пунктаў, якія заканчваюцца на «ь».
    
    
    
    
    
    
    Гарады і даты
    
    
       Да кожнага з прыведзеных у пераліку гарадоў падбярыце дату першага ўпамінання аб ім у летапісе або афіцыйнага аднясення да катэгорыі гарадоў:
       Гарады: Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў, Орша, Пінск, Мазыр, Салігорск, Полацк, Наваполацк, Старыя Дарогі.
    
    
       Даты (г.): 862, 1019, 1021, 1067, 1097, 1102, 1128, 1142, 1155, 1267, 1387, 1582, 1963, 1963.
    
    Назвы з двух слоў
    
       Шэраг населеных пунктаў Беларусі маюць назвы, што складаюцца з двух слоў. Паспрабуйце ўставіць словы, якіх нестае ў прыведзеных назвах.
        1.     Буда...
        2.     Зялёны ...
        3.     ... Слабада
        4.     ... Горка
        5.     Вялікая ...
        6.     Астрашыцкі...
        7.     ... Дарогі
        8.     Сасновы ...
        9.     ...Гарадок
    
    
    3 гісторыі гаспадаркі. Падзеі і даты
    
       1.     Калі і дзе былі заснаваны першыя на Беларусі шкляныя мануфактуры?
    
    
    56
    
       2.       Калі на тэрыторыі Беларусі знайшлі калійную соль?
       3.    У якім годзе быў выпушчаны першы беларускі трактар?
       4.    Якую электрастанцыю называюць першынцам беларускай энергетыкі? Калі яна была пабудавана?
       5.    Калі і дзе была заснавана першая на Беларусі папяровая фабрыка?
       6.    У 1960 г. у Мінск упершыню па трубаправодзе прыйшоў прыродны газ. Адкуль быў пракладзены трубаправод?
       7.    У якім годзе стаў выпускаць спажыўную соль завод у Мазыры?
       8.    У якім годзе пачалася прамысловая здабыча нафты ў межах Беларусі?
       9.       Калі пачаў дзейнічаць Мінскі метрапалітэн?
       10.    Калі і дзе на Беларусі быў пушчаны першы трамвай? першы тралейбус?
    
    Галаваломкі
    Лёгкая прамысловасць
    
    Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы
    
       1.    Цэнтр вытворчасці баваўняных тканін. 2. Горад на Гродзеншчыне, цэнтр шарсцяной прамысловасці. 3. Горад, вядомы з XVIII ст. як цэнтр тэкстыльнай вытворчасці. 4. Цэнтр вытворчасці панчошнашкарпэткавых, трыкатажных, швейных вырабаў, абутку. 5. Цэнтр вытворчасці штучнага футра. 6. Буйнейшы цэнтр лёгкай прамысловасці. 7. Горад на МагілёўшÑ