Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
алькіх метраў. Буйныя валуны аб’яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды і з’яўляюцца запаведнымі. Яны маюць свае назвы: Камень
2 С. Адзінцоў, С. Сідор
9
Багушэвіча, Камень філарэтаў, Каменьволат. Самы буйны валун знаходзіцца на Віцебшчыне, на ўскраіне невялікай вёскі Горкі Шумілінскага раёна. Гэта — Вялікі камень. Даўжыня яго 11 м, шырыня — 5,6 м, вышыня — 2,8 м. Вялікі камень мае цёмнакарычневы колер і прасавідную форму.
Возера Сялява
На самай поўначы Крупскага раёна Мінскай вобласці ёсць возера з дзіўнай назвай Сялява. Гэта сапраўды цудоўны куток беларускай прыроды. Плошча возера ўсяго 15 км². Шырокай пратокай яно злучана з другім возерам — Абіда. Нізкія пясчаныя берагі Сялявы зліваюцца са схіламі.
Возера багата рыбай. Водзяцца ў ім плоткі, акуні, ляшчы, шчупакі, ліні. А колькі тут вадаплаўных птушак! Чайкі, чаплі, чыркі, качкі... У прыбярэжных лясах з’явіўся чорны бусел. На жаль, знікае шыракапальцы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Для падтрымання воднага рэжыму возера ў 1981 г. арганізаваны гідралагічны заказнік «Прошыцкія балоты».
Святая гара
За 30 км на паўднёвы захад ад Мінска, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, ля вёскі Скірмантава знаходзіцца вышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і ўсёй Беларусі. Ён мае вышыню 345 м над узроўнем мора. Спрадвеку гару гэтую называлі Святой, толькі з 1958 г. яе сталі называць гара Дзяржынская.
I не скажаш, што гэта вышэйшая кропка нашай краіны, да і гарой яе не назавеш. Антрапагенавыя адклады згладзілі вяршыню гары, яна набыла від буйнога спадзіставыпуклага падняцця. Схілы гары ўзараныя, толькі на поўначы і паўночным захадзе пакрыты маладым лесам. Ля падэшвы Святой гары размешчаны вытокі Волмы, Усы, Пцічы. Над імі гара ўздымаецца на 40—50 м.
«Брат і сястра»
Ля дарогі з пасёлка Гарадзеі ў горад Нясвіж многім даводзілася бачыць цікавы прыродны аб’ект. Два дрэвы — звычайныя дуб і сасна — растуць быццам бы з аднаго кораня. Дрэвам ужо амаль 100 гадоў. Вышыня дуба — 21 м, сасны — 23 м. Згодна народнаму паданню дуб і сасна
10
растуць на месцы пахавання закаханых, разлучаных злым князем. «Брат і сястра» — такую назву атрымаў гэты помнік прыроды.
Ганалес
У 1956 г. за 10 км на паўночны захад ад Мінска, на паўднёваўсходніх схілах Мінскага ўзвышша, было створана вялікае вадасховішча. Плошча яго склала каля 30 км², сярэдняя глыбіня — 3,8 м. Вадасховішча сталі называць Ганалес. Такую назву насілі вёска і балота, на месцы якога ўзнікла вадасховішча. Крыху пазней вадасховішча перайменавалі ў Заслаўскае.
Спадзістыя схілы, спрыяльныя мікракліматычныя ўмовы, маляўнічыя лясныя масівы, пясчаныя берагі сталі адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчан. Яны назвалі вадасховішча Мінскім морам. Гэтая назва паступова стала выцясняць дзве папярэднія. Відаць, далёка не кожны мінчанін сёння ведае, што такое Ганалес.
На беразе вадасховішча размясціліся міжнародны маладзёжны цэнтр «Юнацтва», санаторыі, спартыўныя базы. Багатае рыбай, яно прыцягвае да сябе ўлетку і зімой сотні рыбакоў.
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка»
Мемарыяльны запаведнік арганізаваны ў 1972 г. Ён уключае вёску Вязынку Маладзечанскага раёна і яе навакольныя мясціны па берагах ракі Вязынкі. Цэнтральнае месца ў ім займае сядзіба з хатай, у якой нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Яблыневы сад, штучны вадаём, насаджэнні ліпы, бярозы, елкі, бэзу. Побач з хатай устаноўлены помнік паэту. У хаце — філіял літаратурнага музея Янкі Купалы.
На вялікім валуне, што каля хаты, выбіты словы паэта: «Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку — зямлю Беларусь».
Вакол помніка Я. Купалу 60 кустоў руж: столькі год пражыў пясняр.
У 1982 г. у гонар 100годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы на тэрыторыі запаведніка пасаджана 100 маладых дубоў.
Кожны год тут праводзяцца святы паэзіі, праходзяць злёты студэнтаўфілолагаў. I гучаць словы паэта.
11
Коласаўскі мемарыяльны заказнік
Мемарыяльны заказнік арганізаваны ў 1972 г. для захавання месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Ён знаходзіцца ля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, размешчанай на беразе Нёмана, у 12 км ад Стоўбцаў. Заказнік уключае маляўнічыя навакольныя дубровы, сасновыя лясы, лугі.
Захавалася хата, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта, хата і гаспадарчыя пабудовы на сядзібе, дзе жыў паэт у 1890—1902 гг. Тут размешчаны філіял літаратурнага музея Якуба Коласа. «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы»,— пісаў паэт аб сваіх родных мясцінах.
Налібоцкая пушча
У цэнтральнай частцы Беларусі, на захад ад Мінска, у басейне правых прытокаў Нёмана Бярэзіны з Іслаччу і Усы, раскінуўся буйны лясны масіў. Гэта Налібоцкая пушча. Яна займае больш за 60 тыс. га. Тут пераважаюць сасноваяловыя лясы, растуць таксама алешнікі і беразнякі. Цераз Налібоцкую пушчу праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджання грабу. У поймах рэк дамінуюць асаковыя лугі. Значная частка пушчы забалочана.
Сярод насельнікаў пушчы ласі, казулі, дзікі, бабры. Можна сустрэць бурага мядзведзя, барсука, рысь. Пушча багата баравой дзічынай. Сустракаюцца рэдкія для Беларусі віды травяністых раслін. У паўднёвай частцы пушчы знаходзіцца маляўнічае возера Кромань.
У 1940—1951 гг. Налібоцкая пушча мела статус дзяржаўнага запаведніка (Вялаўскі запаведнік). Ён быў арганізаваны для аховы і аднаўлення каштоўных капытных жывёл і рачных баброў. 3 1960 г. пушча з’яўляецца паляўнічым заказнікам.
Прыпяцкі запаведнік
Беларускае Палессе — моцна забалочаная нізіна, частка вялікага прыроднага рэгіёна. Палессе называюць галоўным балотам Еўропы. Якуб Колас называў гэты прыродны куток «зачараваным краем». Ён пісаў: «Цяжка адарваць вока, калі неабсяжныя прасторы Палесся, залітыя праменямі веснавога сонца, аблытаныя бэзавай дымкай, поўныя зача
12
равання, паўстаюць перад вашым поглядам». Але гэта было напісана больш чым паўстагоддзя назад. Памылкі ў правядзенні меліярацыі прывялі да таго, што на значнай частцы Палесся панізіўся ўзровень падземных вод, зніклі многія малыя рачулкі, звычайнымі сталі тарфяныя буры, адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
У 1969 г. для захавання унікальных краявідаў Беларускага Палесся і вывучэння змяненняў у прыродным комплексе ў сувязі з меліярацыяй быў заснаваны Прыпяцкі ландшафтнагідралагічны запаведнік. Ён размешчаны на захадзе Гомельскай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Убарці і Сцвігі. Займае плошчу ў 63 тыс. га.
На тэрыторыі запаведніка балоты, лугі, сасновыя і драбналістыя лясы, дубровы. Сустракаюцца рэдкія рэліктавыя расліны. Сярод насельнікаў запаведніка — лось, казуля, лясная куніца, рысь, янотападобны сабака, выдра, бобр, андатра, янотпаласкун. Шмат вадаплаўных, балотных і лугавых птушак. Водзяцца балотная чарапаха, бязногая яшчарка, земнаводныя.
Вусце Лані
На левабярэжжы Прыпяці пры ўпадзенні ў яе ракі Лань быў арганізаваны біялагічны заказнік «Вусце Лані». У гэтым месцы перасякаюцца міграцыйныя шляхі шматлікіх відаў птушак. У вусці Лані знаходзіцца адна з буйнейшых у Еўропе калоній шэрых чапляў. Усяго ж у заказніку каля 60 відаў птушак. Сярод іх сапсан, пустальга, чарацянкі, пугач, зімародак і інш. Адзначана балотная чарапаха. Ёсць і рэдкія віды раслін (малачай глянцавы, дуброўнік часночны).
Максім Рыльскі
Беларусь
Ляжаць упартыя на полі валуны
На Маладзеччыне, у азёрным краі;
Мой спадарожнік, безумоўна, знае: Ледавіком пакінуты яны.
Ды Беларусі ўпартыя сыны Сказалі: неадольных не бывае — I камень перад плугам адступае, Як снег перад атакаю вясны.
13
Як добра бачыць позіркам уласным, Што йдзе вясна народу ў промнях ясных, Што на палях, дзе мужны лёг Кастусь,
Пшаніцай спелай, сінякветным лёнам, Заводаў несціханым перазвонам Жыве і маладзее Беларусь!
Пятрусь Броўка
Родныя словы
Яны даспадобы мне, хай і старыя, He толькі ў гучанні хвалюючы змест. Як многа гавораць мне назвы такія — Мінск,
Пінск, Брэст.
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца, Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр, Што продкі любілі спакойную працу,— Шклоў,
Клецк, Мір.
А вораг находзіў,— бязлітасна білі, Трываць не хацелі абразы і слёз, I разам з Бярозаю катаў тапілі — Пціч,
Друць, Сож.
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была, як агонь. У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,— Блонь,
Струнь, Звонь!
«Віктарына «Падарожжа па карце Беларусі»
1. Якія гарадскія паселішчы знаходзяцца на 26м мерыдыяне ці паблізу яго?
2. Якія раённыя цэнтры знаходзяцца на 30м мерыдыяне ці паблізу яго?
14
3. Назавіце самы заходні раён Віцебскай вобласці.
4. Назавіце самы паўночны раён Гродзенскай вобласці.
5. Назавіце самы ўсходні горад Гомельскай вобласці.
6. Назавіце рэкі, па якіх на пэўным працягу праходзіць мяжа з дзяржавамісуседзямі.
7. Якая рака некалькі разоў перасякае дзяржаўную мяжу Беларусі?
8. Які абласны цэнтр размешчаны бліжэй за астатнія да сталіцы?
9. У межах якой вобласці знаходзіцца Мірскі замак?
10. Праз якія гарады трэба праехаць, каб трапіць з Мінска: а) у Маладзечна; б) у Барысаў; в) у Салігорск?
11. Якія раённыя цэнтры размешчаны на Прыпяці?
12. Назавіце самы паўночны раён Брэсцкай вобласці.
13. Па тэрыторыі якіх раёнаў Мінскай вобласці не праходзяць чыгункі?
Віктарына «Выберы правільны адказ»
Выберыце правільны адказ з ліку тых, што прыведзены ў дужках.
1. Колькасць насельніцтва Беларусі складае (менш за 10 млн чалавек, больш за 10 млн, 10 млн чалавек).
2. На тэрыторыі нашай краіны здабываюць (прыродны газ, граніт, жалезную руду, баксіты).
3. На Беларусі на ўзвышшы прыпадае прыкладна (1/2, 1/4, 1/5, 1/3) частка ўсёй плошчы.
4. Гара Лысая знаходзіцца на (Мінскім, Навагрудскім, Віцебскім, Ваўкавыскім) узвышшы.
5. Самы вялікі па плошчы рачны басейн (Нёмана, Дняпра, Заходняй ДзвіÐ