Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
чна з табою, Асцёр!
Асцёр — левы прыток Сожа. Цячэ па тэрыторыі Расіі і Беларусі. У межах Беларусі даўжыня каля 50 км — у Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах.
Ганна Зінкевіч
Роднае
Зорка ў хвалю глядзіцца, Месячык мые сярпок — Плаўна цячэ Аржаніца — Сініх азёр паясок.
Звонка струменіць вадзіца, Студзіць падэшвы пясок... Песняй гучыць — Аржаніца! — Роднай зямлі галасок.
Аржаніца — рака даўжынёй 35 км у басейне Дзісны, у Глыбоцкі.м раёне.
Займалка «Рэкі»
Ніжэй прыведзены назвы 20 беларускіх рэк. Кожная з іх працякае ў межах толькі адной вобласці. Вызначце з дапамогай карты, па тэрыторыі якой вобласці працякае кожная з названых рэк. Падказка: у Мінскай і Гомельскай абласцях — па 4 ракі, ва ўсіх астатніх — па 3.
32
1. Асцёр. 2. Бася. 3. Ведрыч. 4. Гайна. 5. Дзітва. 6. Дрыса. 7. Іпа. 8. Котра. 9. Мнюта. 10. Мышанка. 11. Нача. 12. Пліса. 13. Проня. 14. Рось. 15. Стыр. 16. Сха. 17. Убарць. 18. Уза. 19. Ула. 20. Ясельда.
Займалка «Азёры і вадасховішчы»
Ніжэй прыведзены назвы 20 азёр і вадасховішчаў Беларусі. Вызначце, на тэрыторыі якіх абласцей размешчана кожнае з іх. Падказка: у Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях па 4, у Гомельскай і Гродзенскай — па 3, у Магілёўскай вобласці — 2 возеры ці вадасховішчы.
1. Асіповіцкае вадасховішча. 2. Богінскае возера. 3. Берштаўскае возера. 4. Вераўскае возера. 5. Воўпаўскае вадасховішча. 6. Возера Кромань. 7. Вадасховішча Лактышы. 8. Возера Ласвіда. 9. Возера Лукомскае. 10. Лукоўскае вадасховішча. 11. Возера Мядзел. 12. Возера Крушынаўскае. 13. Вадасховішча Пагост. 14. Спораўскае возера. 15. Сяргееўскае возера. 16. Возера Тартак. 17. Вадасховішча Чачора. 18. Чыгірынскае вадасховішча. 19. Чырвонае возера (Князьвозера). 20. Чырвонаслабодскае вадасховішча.
Галаваломка «Рэкі»
Правільна адкажыце на пытанні і ў выдзеленым слупку вы прачытаеце назву прытока Заходняй Дзвіны.
1. Прыток Дняпра. 2. Рака агульнай даўжынёй 613 км. 3. Прыток Нёмана. 4. Прыток Пцічы. 5. Невялікая рака на поўначы Брэсцкай вобласці. 6. Рака ў Беларускім Паазер’і.
Галаваломка «Азёры»
Калі вы правільна адкажаце на пытанні і запоўніце гарызантальныя рады назвамі азёр, у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву аднаго з азёр на Палессі.
33
вай частцы Віцебскай вобласці. 3. Самае вялікае возера Беларусі. 4. Возера на Браслаўшчьше. 5. Возера ў Брэсцкай вобласці. 6. Другое па плошчы возера на тэрыторыі Беларусі.
* * *
Віктар Гардзей
Ля Браслава звоняць крыніцы.
Азёры Наддзвіння бруяць.
I вербы схіляюцца ніца, I вёслы, і вёслы блішчаць.
Якая ж нязменная сіла
I вабіць сюды, і заве, Дзе Нарач нябёсы ўтапіла, Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.
Запеў пастушковае дудкі Ля плёса яшчэ не замёр.
I росна цвітуць незабудкі Маіх беларускіх азёр.
Пятрусь Броўка
На Браслаўшчыне азёры...
На Браслаўшчыне азёры Сінія, як неба ўранні, Што ў аправе ў гонкім лесе. Па начах злятаюць зоры, Мыюць твары да світання I знікаюць у паднябессі...
34
На Браслаўшчыне азёры Чарацінамі затканы, Усміхаюцца пад сонцам... Глянеш сам, і нікне змора, Дно, што ў золаце пясчаным, Піў і піў бы з іх бясконца...
На Браслаўшчыне азёры Як не бачыш год ці болей, Так і хочацца сустрэцца; Што б ні зведаў — горы, моры, А азёраў тых ніколі He забыцца...
Любіць сэрца!
Мікола Хведаровіч
Нарач
На Нарач кладуцца сівыя туманы I беляць чупрыны курчавыя соснаў. А чайкі крычаць і крычаць несціхана Пад хваль тваіх, Нарач, задумлівы плёскат.
Адвечнага раю шукалі народы — Тлуміла галовы легенда старая. Я слаўлю твае нарачанскія воды, He трэба на свеце святлейшага раю.
Тут сонца ўстае зза высокага бору
I ў люстра глядзіцца крыштальных азёраў. А вецер хвалюе ў бязмежным прасторы Духмянага жыта шумлівае мора.
Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап’ецца з твае жыватворнае чашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў. О Нарач! Краса беларуская наша.
Паўлюк Прануза
На Свіцязі
Прыціхлі яліны, бярозы, Зляцеў з іх асенні ўбор. У Свіцязь упалі нябёсы I свецяць рамонкамі зор.
35
А месяца човен празрыста Павольна плыве ў вышыні. Прыемна і ўрачыста Ад звонкай, густой цішыні.
А свежым, з расінкамі ранкам, Як зоймецца толькі зара, Чутно, як пяюць свіцязянкі 3 Нясвіжа, з Карэліч, з Міра.
Алесь Ставер Палік
(Урывак)
Абапал Бярозы лугі і лугі...
Званочкамі клічуць сюды мурагі, Халодныя косы на сонцы блішчаць, Аблокі плывуць над стагамі.
3 крыніц ручайкі да Бярозы імчаць, Бы яшчаркі, ўюцца лугамі — Рака іх збірае няведамы лік I льецца ў шырокі блакітны Палік.
Навокал адвечны балотны прастор, А далей задумліва высіцца бор, Дзе кожная птушка гаворыць са мной, Кране лось галінку рагамі, Мядзведзь часам след праштампуе тут свой, Наступіць на хатку з бабрамі, Чуваць над балотам гусей дзікіх крык,— Як любы ты сэрцу, мой родны Палік!
Палік — возера на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Плошча — 7,7 км².
Станіслаў Шушкевіч
Ля возера Вечалле
Калісьці раніцай уздоўж Хадзіў ля возера я Вечалле. Як змей, звісаў з абрыву лоўж, Аж дуб спалоханы самлеў.
Былых крывавых дзён сляды У завадзі я ўбачыў вязкай,
Тырчала ржавая з вады, Прабітая чужая каска.
Праменні залацістых хваль Старую вабілі ляшчыну, Такую ж і ў вадзе амаль Уніз вяршыняй хтосьці кінуў.
На бераг лозы ўпалі ніц, Струменьчыкі цяклі ля іх, Пачатак бралі з тых крыніц, Дзе драч крыклівы толькі сціх.
Нядаўна я хадзіў, гасціў, Быў салаўём зачараваны, А водар крашанскіх мясцін Зрабіў мяне як апантаным.
Ад светлай радасці п’янеў, Глядзеў, прачнуліся каменні. Тут сябра добрага сустрэў, Быў ад яго я ў захапленні.
Вечалле — невялічкае возера ў басейне ракі Крашанка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Плошча — 1,4 км².
Кастусь Цвірка Возера
Хто яго кінуў сюды, у імхі, 3 сіняю хваляй ды чайкаю? Б’ецца паціху аб бераг глухі, 3 дзіўнаю назвай — Скачальскае.
Помню, праз ельнік пад лыскавы брэх
Босыя беглі пад градам мы: Недзе ў затоцы, казалі, бярэ Воду азёрную радуга.
Вечарам, мокрыя па жываты, Ледзьве пляліся задворкамі: Зноўку аблазілі ўсе чараты, Ды — як растала — вясёлка ў іх!
Сёння ж, ледзь толькі пад хмаркаю дзесь Бразнуць ключы жураўліныя,
37
Кідаю ўсё: хоць на дзень, хоць на дзень — Да берагоў з журавінамі!
Плешчуцца, плешчуцца хвалі сабе,
Гонячы лісце пакорнае:
Недзе ў тумане восень скубе
Беразнячкі прыазёрныя.
Так бы й стаяў каля светлай вады, Слухаў, як ціха аер пяе.
Тут вось, у возеры гэтым, заўжды
Сэрцам натхненне я чэрпаю.
Скачальскае — невялікае возера ў басейне Пцічы, у Старадарожскім раёне. Плошча — 0,45 км².
Раслінны і жывёльны свет
Наталля Арсеннева
Май
Абляцелі вішні... Пагусцелі клёны, зашумеў, бы ўлетку, свежы, новы гай, праляцеў нячутна красавік зялёны, на зямлі пануе светлапышны май. Пасінела й неба... Ласкай залатою залівае сонца поле і мяне.
Пасмаю сівою проста прада мною таюць плямыгоры недзе ў тумане. Сонца шчыра грэе. Хораша ў полі, зацвітаюць краскі між травы густой. Чую ўсёй душою, што я зноў на волі, што ізноў у сэрцы — веснавы настрой! Сцень паклаўся сіні ад бярозаў тонкіх на дыван, заліты залатым святлом.
У красе калінаў, у лістках рамонкаў свецяцца расінкі, з маладым лісцём ветрычак жартуе, а ўгары, у нябёсах белыя хмарыны заплятаюць сець. Пад гарой палоскі маладых калоссяў зырка зелянеюць... Хочацца глядзець, заглядаць бясконца ў блакіт празрысты, аб нічым не думаць, толькі сніць а сніць, сніць аб сінім небе, гэткім чыстым, чыстым, і аб сонцы й шчасці, што мне значаць дні
39
Якуб Колас
Лясам Беларусі (Урывак)
3 маленства люблю я лясы, Іх сцішаны голас і шум патаёмны, I пушчы глухія, а ў іх бураломы, Дзе віхры гудзелі пад гулкія громы Ды слалі дажджоў абрусы.
Вучыў мяне лес пазнаваць Прыгоства, суладнасць і чары прыроды, Дзе птаства спраўляе штогод карагоды, Дзе тояць крьшіцы празрыстыя воды Для рэчак, каб край умываць.
Ой. лес, беларускі наш лес!
Я песень за век свой злажыў табе многа, У свет праз цябе мне ляжала дарога, Ты песціў юнацкасць, і цешыць старога Сягоння твой полагнавес.
Віктарына «Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі»
Ніжэй прыводзяцца апісанні асобных відаў рэдкіх і ахоўных жывёл і раслін Беларусі, занесеных у Чырвоную кнігу. У канцы кожнага апісання трэба паставіць пытанне «Хто гэта?» або «Якая гэта расліна?». Адказаць на іх можна з дапамогай Чырвонай кнігі Беларусі.
1. Млекакормячае сямейства пустарогіх. Самы буйны прадстаўнік беларускай фауны. Харчуецца травяністай і дрэвавай расліннасцю. Занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу.
2. Драпежная птушка сямейства ястрабіных. Даўжыня цела 70—95 см, размах крылаў да 2 м. Сустракаецца на лясных астравах, буйных балотах у Паазер’і і на Палессі. Харчуецца птушкамі, амфібіямі, буйнымі насякомымі.
3. Вельмі рэдкая птушка. Гняздзіцца пераважна на поўначы Беларусі каля багатых рыбай вадаёмаў. Самкі буйнейшыя за самцоў. Адлятае на зімоўку ў сярэдзіне восені.
40
4. У народзе адна з назваў гэтай птушкі — вадзяны бык. Вельмі скрытная птушка з вялікай галавой, масіўным клювам і доўгай шыяй. Гнёзды будуе па забалочаных берагах азёр, сажалак, у зараслях чароту, асакі і трыснягу.
5. На Беларусі гэтая рыба знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Рэдка сустракаецца ў басейнах Нёмана, Дняпра і Заходняга Буга. Трымаецца часцей на ўчастках рэк з камяністым грунтам і хуткай плынню. Ікра ядавітая. НароднаÑ