Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
� назва — марэна.
6. Гэтая рыба захавалася з ледавіковага перыяду. Прэснаводная форма ласосятайменя. Любіць хуткае цячэнне, халаднаватую ваду. Нерасціцца ў лістападзе — снежні.
7. Вельмі рэдкі прадстаўнік рукакрылых. Трымаецца пераважна ў змешаных пасадках з дуплаватымі дрэвамі. Харчуецца насякомымі. Карысны для лясной і сельскай гаспадаркі. У канцы лета — пачатку восені адлятае на зімоўку ў Заходнюю Еўропу.
8. Адна з самых прыгожых на Беларусі раслін. Расце ў вадаёмах. Буйныя белыя пялёсткі прыемна пахнуць. Чаранок ліста доўгі, цягнецца ад карэнішча ўверх праз усю тоўшчу вады.
9. Вельмі рэдкі рэліктавы від роду вечназялёных ліян. Ва ўмовах Беларусі гэтая расліна не цвіце. Яе звілістае сцябло сцелецца па зямлі і зрэдку ўзбіраецца па ствалах дрэў пры дапамозе паветраных карэньчыкаўпрысосак.
10. Звер сямейства куніцавых. Жьіве ў лясах на ўзвышаных месцах, дзе рые разгалінаваную сістэму нор, часцей паблізу вадаёмаў. Актыўны ноччу. Харчуецца разнастайнай ежай. Футра малакаштоўнае, тлушч выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Чайнворд «Прырода Беларусі»
1. Буйны, яркі, прыгожа афарбаваны матыль. 2. Беспазваночная жывёла атрада весланогіх ракападобных. 3. Рэдкая птушка сямейства сакаліных, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. 4. Род шматгадовых травяністых раслін. 5. Возера ў Астравецкім раёне. 6. Род травяністых раслін. 7. Правы прыток Заходняй Дзвіны. 8. Расліна сямейства парасонавых, занесеная ў Чырвоную кнігу. 9. Род шматгадовых травяністых раслін. 10. Аднагадовая і шматгадовая расліна — кармавая, меданосная, лекавая, дэкаратыўная. 11. Аднагадовая травяністая расліна. 12. Bo
41
Друці на тэрыторыі Быхаўскага раёна. 14. Драпежная птушка. 15. Возера на Віцебшчыне. 16. Возера на Браслаўшчыне. 17. Хвойнае дрэва. 18. Пеўчая птушка атрада вераб’іных. 19. Дзённы матыль сямейства паруснікаў. 20. Рака ў Гродзенскай вобласці. 21. Рака ў Аршанскім раёне. 22. Возера ў Міёрскім раёне.
Галаваломка «Белавежская пушча»
У контуры са словам «Белавежская»: 1. Млекакормячае сямейства куніцавых. 2. Лекавая расліна. 3. Птушка сямейства цецеруковых. 4. Распаўсюджанае дрэва. 5. Дзікарослая лекавая расліна. 6. Ліставае дрэва. 7. Жывёла атрада насякомаедных. 8. Драпежная жывёла. 9. Распаўсюджаная паляўнічапрамысловая жывёла. 10. Жывёла, завезеная з Паўночнай Амерыкі. 11. Млекакормячае сямейства аленевых.
У контуры са словам: «пуійча»: 1. Бясхвостая амфібія. 2. Буйная птушка. 3. Рыба. 4. Прадстаўнік паўзуноў. 5. Распаўсюджаная млекакормячая жывёла.
42
дрэва. 4. Птушка балот і заліўных лугоў. 5. Ядомы
грыб. 6. Водарасць. 7. Балотная расліна. 8. Род шматгадовых травяністых раслін. 9. Гарадское дрэва. 10. Род сінезялёных водарасцей. 11. Драпежная птушка. 12. Род двух і шматгадовых травяністых раслін, кустоў і паўкустоў. 13. Рэдкая водная расліна Палесся і Паазер’я.
43
Галаваломка «Дрэвы»
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву яшчэ аднаго ўсім вядомага дрэва.
1. Хвойнае дрэва. 2. Самая распаўсюджаная на Беларусі парода дрэў. 3. Род кустоў і дрэў сямейства ляшчынавых. 4. Рэдкае для Беларусі дрэва сямейства хваёвых. 5. Ліставае дрэва з густой кронай. 6. Дрэва з чырвонымі пладамі.
Цікавыя звесткі
© На Беларусі вядома 18 відаў дзікарослых вербаў. Найбольш распаўсюджаны белая вярба, або белалоз, вербалоз і ракіта. Вярбу нярэдка выкарыстоўваюць для замацавання пяскоў і яроў. 3 маладых парасткаў вярбы плятуць кошыкі. Вярба — цудоўны меданос.
© Брусніцы па ўзросту могуць параўнацца з дрэваміпатрыярхамі.
© На галінках дарослай сасны налічваецца да 40 мільёнаў хваінак. Сасновая хвоя трымаецца 2—3 гады, яловая — 6—7 гадоў. Даўжыня каранёвай сістэмы сасны перавышае даўжыню каранёў елкі ў 12 разоў.
© 3 адной ліпы пчолы могуць сабраць да 12 кг мёду, столькі ж, як і з аднаго гектара пасеваў грэчкі.
© Вядома больш за 200 відаў лёну — шматгадовых і аднагадовых раслін, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных шыротах. У якасці культурнай расліны вырошчваюць усяго некалькі відаў лёну, на Беларусі адзін з іх — лёндаўгунец.
Расліныдрапежнікі
Ці ведаеце вы, што драпежнікі ёсць не толькі сярод звяроў, птушак, але і сярод раслін? Як ні дзіўна, але гэта так. Расліндрапежнікаў на Беларусі нямнога. Раскажам пра дзве драпежныя расліны.
Расянка круглалістая расце на тарфяных балотах.
44
Гэта тоненькая чырванаватая травінка. Яе маленькія лісцікіпласцінкі па акружнасці пакрыты высокімі чырванаватымі валасінкамі, а ў цэнтры — нізкімі. На патоўшчаных кончыках валасінак блішчаць кропелькі вадкасці. Яны падобныя на расу, адсюль і назва расліны. Але вадкасць гэтая ліпкая. Камар, які апускаецца на расянку, прыклейваецца лапкамі і ўжо не можа вырвацца. Валасінкічастакол ахопліваюць ахвяру, лісцік скручваецца і высмоктвае цела камара.
Яшчэ адна насякомаедная расліна — плывунец. Расце ў сажалках, зарастаючых азёрах, канавах, на балотах. Расліна не мае карэнняў і свабодна плавае на вадзе. Даўжыня сцябла можа перавышаць 1 м. На сцябле размешчаны разгалінаваныя ніткападобныя лісці, на якіх знаходзяцца лоўчыя пухіркі. Гэта мяшочкападобныя патаўшчэнні з клапанамі, пакрытыя ўнутры залозістымі валаскамі. У пухіркі трапляюць пры дакрананні да іх водныя насякомыя, рачкі, маляўкі рыб. Адбываецца засваенне іх раслінай.
Жукалень
Гэта самы буйны сярод жукоў фауны Беларусі. Жыве ён у лісцевых лясах, пераважна ў старых дубровах. Трапляецца ў цэнтральнай частцы Палесся — Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Столінскім раёнах, а таксама ў Белавежскай пушчы.
У самца моцна развіты верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць вялікія рогі аленя. Адсюль паходзіць і назва гэтага насякомага. Цела яго чорнае, матавае; у самца надкрылы і верхнія сківіцы карычневыя, у самкі чорныя. Даўжыня цела дасягае 75 мм. Кормяцца жукі сокам, што выцякае з параненых ствалоў і галін дуба. Каля ранак, з якіх выцякае сок, збіраецца іншы раз шмат жукоўаленяў. Яны нярэдка ўступаюць у бойку паміж сабою, адганяючы адзін аднаго.
У ліпені—жніўні жукі з гудзеннем лётаюць вакол вершалін дрэў. Жукалень занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Віктарына «Флора і фауна Беларусі»
1. Якая балотная расліна валодае антысептычнымі ўласцівасцямі?
2. Чаму для замацавання пяскоў саджаюць сасну?
3. У якім узросце зацвітае дуб?
45
4. Якая травяністая расліна мае непрыемны мышыны пах?
5. Якія ягады лічаць самымі «вітаміннымі»?
6. Якую расліну лічаць самай духмянай?
7. Ці можна па кветках вызначыць, колькі гадзін?
8. Плады якой расліны выкарыстоўваюцца ў піваварэнні?
9. Які небяспечны шкоднік сельскагаспадарчых раслін быў упершыню выяўлены на Беларусі ў 1956 г.?
10. Якая пеўчая птушка вясной спявае раней за іншых?
11. Якая птушка насвіствае да 2000 мелодый?
12. Футра якой жывёлы прынята за эталон трываласці?
13. Якога небяспечнага садоваагароднага шкодніка называюць ваўчком, ці земляным ракам?
14. Якая птушка можа паварочваць галаву на 270°?
15. Якія млекакормячыя за суткі з’ядаюць ежы ў 2 разы больш, чым маса іх цела?
16. Якія млекакормячыя пры адсутнасці корму на працягу 9—10 гадзін гінуць?
17. Якая рыба мяняе афарбоўку ў* залежнасці ад умоў асяроддзя, узросту і пары года?
18. Якія жывёлы глыбей за іншых пранікаюць у зямлю?
19. Чым пераважна харчуецца змеяед?
20. Калі на Беларусі быў акліматызаваны янотпаласкун?
Віктарына «Ці ведаеце вы грыбы»
1. Як называецца навука аб грыбах?
2. Які грыб называюць «двайніком» белага грыба?
3. Які грыб мае ножку вышынёй да 30 см і шапку ў дыяметры да 25 см?
4. Якія ядомыя грыбы растуць на пнях і ламаччы?
5. Якія яшчэ назвы мае падбярозавік?
6. Якімі грыбамі лечацца ласі?
7. Назавіце некалькі грыбоў, мякаць якіх пры дакрананні сінее.
8. Якія ядомыя грыбы растуць групамі на лугах, палях, агародах, у садах?
9. Які грыб мае назву жывёлы?
10. Якія грыбы з прыведзенага ніжэй пераліку з’яўляюцца ядавітымі: падасінавік, бяляк, мухамор, апенька несапраўдная, рыжык, грузд, перцавы грыб, масляк, зялёнка?
46
Галаваломка «Грыбы»
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву ядомага грыба.
1. Грыб, які расце групамі на лугах, палях, агародах, у садах. 2. Распаўсюджаны ядомы грыб. 3. Атрутны грыб. 4. Ранні веснавы грыб. 5. Грыб, што выкарыстоўваецца для засолу. 6. Ядомы грыб. 7. Грыб, мякаць якога мае белы, пякучавостры млечны сок.
Дапішыце словы
Назвы многіх раслін і жывёл складаюцца з двух слоў. 3 прыведзенага ніжэй пераліку падбярыце адпаведнае слова да кожнай назвы.
1. Зязюлін ... . 2. Карэльская ... . 3. Балотны ... . 4. Лугавы... .5. Баранец .... 6. Піхта .... 7. Гарлачык .... 8. Кадзіла ... . 9. Павойнік ... . 10. Вадзяны ... . 11. Купальнік ... .12. Меч... . 13. Шпажнік ... . 14. Мядзведжая ... .15. Вялікая ... . 16. Звычайная ... . 17. Арлан... . 18. Чорны ... . 19. Чаротная .... 20. Мёртвая .... 21. Жук.... 22. Шыракапальцы .... 23. Бакаплаў ... . 24. Янотападобны ... .
Другое слова ў назве: мірт, сармацкае, бусел, рапуха, сабака, лён, бяроза, белахвост, белы, горны, балотны, начніца, палятуха, белая, чай, трава, прамы, рак, арэх, Паласа, звычайны, цыбуля, галава, алень.
Галаваломка «Рыбы»
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву рыбы, што водзіцца ў рэках і азёрах нашага краю.
1 Драпежная рыба. 2. Нешматлікая рыба рэк. 3. Рыба, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. 4. Рыба, што нерасціцца зімой. 5. Драпежная рыба. 6. Сажалкавая рыба.
Галаваломка «Ахова прыроды»
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву мемарыяльнага заказніка ў Мінскай вобласці.
1. Рака ў Белавежскай пушчы. 2. Азёрны заказнік у Паазер’і. 3. Біялагічны заказнік у Брэсцкай вобласці. 4. Рака на тэрыторыі заказніка «Блакітныя азёры». 5. Паляўнічы заказнік. 6. Заалагічны заказнік на Міншчыне. 7. МемарыяÐ