Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
ка, прыток Зальвянкі
Я
Я_____________а Рабочы пасёлак у Магілёўскай воб
ласці
Яа Прыток Прыпяці
Яа Рака, прыток Дзісны
22
Адам Міцкевіч
Па блакітных прасторах
Да Нёмана
Нёмне, рэчка мая радаводная, дзе Тыя воды, што браў я ў маленстве ў далоні, Па якіх потым плыў у самотным палоне Сэрца ахаладзіць, што зайшлося ў нудзе?
Цень красы тут Лаура сачыла ў вадзе, Валасы заплятала і ўквечвала скроні, Вобраз вабны яе ў срэбных хвалях на ўлонні Я слязамі ў запале муціў у жудзе.
Радаводная рэчка мая, дзе твае Маладыя крыніцы, што білі няспынна, Дзе нявінных гадоў навіна і правіна?
Дзе бунтоўнасць,
Якой мне цяпер нестае?
Дзе Лаура мая? Дзе былая сябрына?.. Знікла ўсё, што ж не высахлі слёзы мае!
Алег Лойка
Балада пра Шчару
Да сясцёр сваіх Шчара спяшалася —
Да Гарыні, Ясельды, Цны.
Тыя з Прыпяццю ўжо абдымаліся, Дружна хвалі гайдалі яны.
23
Ды што ж гэта са Шчараю сталася? Затуманіўся сіні зрок?..
На сясцёр, можа, зазлавалася?.. Прыгадала які зарок?..
Ці адчула: Дняпро пераборлівы, He яе сваёй назаве?..
Павярнула крутном на бор глухі — На паўночныя зоры плыве!
Туманы палескія гналіся, Заступаў шлях дрыгвяністы глей: «Можа б, Шчара, ты апамяталася, Ты ж палескіх, нашых крывей?!»
«Не! Дарма! Я нікому не здрадзіла, He заплямлю святой дабраты, Я б успомніць вам толькі радзіла: I Дняпро ваш і Нёман — браты!..»
I тады туманы адступіліся,
I тады, як з жаданай сястрой, Нёман хуткі са Шчарай злучыліся Пад дубамі і вечнай зарой.
Прыпяць хвалямі не адгукаецца, Суму, радасці не выдае,— Хоць, вядома, ёй падабаецца, Што за Нёмнам сваячка яе!..
Алесь Звонак
Вілія
(Урывак)
Вілія, Вілія,
Ціхаплынная сонная рэчка, На крутым беражку гарадок, На другім беражку паплавы, А за імі ружовае мора Квітнеючай грэчкі, Аблямоўкаю сіняй удалечы Бор векавы...
24
Над Вілейкаю ціша, У прыцемку сцелецца вечар Ды мелодыя песні дзявочай Ліецца здаля;
Над вадою
Нахіленых вербаў Гамонкае веча, Ціхамірная, чуе праз сон Вілія, Вілія...
Цішыня...
Толькі падаюць словы, Як волава кроплі, Гэта голас сумлення, Суровая споведзь мая... Стому з цяжкіх павек Ты згані, вецер ціхі і цёплы, Пыл нялёгкіх дарог Змый вадзіцай сваёй, Вілія!..
Ноч.
Нябёс халадок.
Лье Мядзведзіца коўш сямізорны, Росны водар травы прагна п’е Перагрэтая сонцам зямля...
Як я ўдзячан табе За спакой, што табою падоран, Ціхаплынная рэчкакраса, Вілія, Вілія!..
Віктар Шымук
Тры рачулкі
Выйду сонечным ранкам За ваколіцу я.
Як жывеш ты, Ятранка, Рачулка мая?
Ты шуміш напрадвесні Між густых лазнякоў. Гэту простую песню Чую сёння я зноў.
3 С. Адзінцоў, С. Сідор
25
Ты цячэш без аглядкі, Шлях скірованы твой Да сястры, да Маўчадкі, Да рачулкі другой.
А далей, між паніклых Кучаравых ракіт, Ўецца рэчка Паніква, Ў хвалях — неба блакіт.
Вы — як цуд, як абнова, Тры рачулкісястры.
... Сустракае вас Нёман У зялёным бары.
Моўчадзь — левы прыток Нёмана, цячэ ў Баранавіцкім і Дзятлаўскім раёнах, даўжыня 98 км.
Ятранка (31 км) і Паніква (16 км) — прытокі Моўчадзі, цякуць у Дзятлаўскім і Навагрудскім раёнах.
Аляксей Зарыцкі Дняпроўскія кручы
Паталаніла мне: над Дняпром Рос я.
Змалку вучылася вока — 3 круч надрэчных, 3 уздыбленых стром Бачыць гэтак далёкадалёка. Далячынь нас уладна заве, Вабіць вечна смугою зыбучай. I запомніў таму я навек Пайменна дняпроўскія кручы. He паблякнуць таму, не счаўрэць, Што юнацтвам завязана туга. Там Турэйка, Равека, Чурэц... Там Адмолак, там Розмычка, Струга... Круч дняпроўскіх імёны гучаць, Быццам назвы легенд і паданняў. Можна казку пра гэта пачаць На разгарыстай мове світанняў.
I калі ад тугі і нуды Зашчыміць маё сэрца знянацку, Парываюся зноў я туды, На мой бераг высокі, юнацкі.
Дзе Турэйка, Равека, Чурэц, Дзе шумяць Кісцянёўскія плёсы, Дзе так молада ўмеюць сінець Над ракой старажытнай нябёсы. Дзе такі неаглядны прасцяг Адкрываецца з кручы заўсёды, Дзе на свята святла і жыцця Так спяшаюцца веснія воды.
Пімен Панчанка
Бярэзіна
(Урывак)
Мы вандроўнікамі ўсе Знатнымі зрабіліся.
У дарозе пакрысе Ад сям’і адбіліся.
Наглядзеўся на мадонн
Ціхіх і гарэзлівых...
Каму Тэмза, каму Дон, Мне — рака Бярэзіна.
Петлі вузенькія ўе Недзе каля Докшыцаў, Пераходзіў праз яе Па маленькай дошчачцы.
3 бацькам ездзіў я на рум — Сосны, воды сінія.
Знаў я кожную нару I шляхі ласіныя.
Начаваў над ёй не раз I не мог нагледзецца, Як плыве раказара, А бярозы свецяцца,
I плыве, і мые жвір,
I нідзе не спыніцца, 3 радасцю ў дняпроўскі вір 3 галавою кінецца...
27
Пятрусь Броўка
Гайна!.. Гайна!..
Гайна!.. Гайна!..
Што за рэчка,— прыгажэйшае няма.
Гайна!.. Гайна!..
3 назвай, блізкай да паэтава імя.
Гайна!.. Гайна!..
Хоць малая,— неспакойны нораў твой.
Гайна!.. Гайна!..
Ты, як мора, разліваешся вясной.
Гайна!.. Гайна!..
Раннім летам ззяеш срэбрам у лугах.
Гайна!.. Гайна!..
Што малодка, ўся ў зялёных ты шаўках.
Гайна!.. Гайна!..
Ты пад восень граеш колерам другім.
Гайна!.. Гайна!..
Быццам вежы, над табою скрозь стагі.
Гайна!.. Гайна!..
Позна ўзімку, як удараць халады,
Гайна!.. Гайна!..
Ахінешся белым кужалем тады.
Гайна!.. Гайна!..
Ты як быццам засынаеш у снягах.
Гайна!.. Гайна!..
Твар твой белы, толькі горача ў грудзях.
Гайна — правы прыток Бярэзіны. Цячэ ў Лагойскім, Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах. Даўжыня — 100 км.
28
Генадзь Пашкоў
Прыпяць
(Урывак)
Тваіх крыніц гаючых выпіць не здолеў час крутых вятроў, мая любоў
і лёс мой — Прыпяць, калыска песень і дуброў.
I па вірах туманнай волі ваду — аж пеніцца зара — нясеш шырока ўсцяж Нароўлі і коціш міма Мазыра.
Пакуль зіма не ляжа злая і плёсы не зашкліць мароз, за хвалю пенную хапае ў чорным чадзе рудавоз.
А ў дубняках па сцежках тайных блукаюць здані туманоў, сівыя, быццам бы паданні ля Юравіцкіх курганоў.
I хочацца праз цемрадзь крыкнуць, каб толькі — рэха ўсцяж ракі: «Цячы, любоў і лёс наш, Прыпяць, злучай і сэрцы, і вякі!»
Кастусь Цвірка
Пціч
Паўз бераг — зялёнаю хваляй асокі, Вада нібы сінька — на фарбы пазыч. ІДячэ, пазбіраўшы па свеце аблокі, Нікім не апетая Пціч.
He ўбачыш на люстры яе парахода, Курортны палац не засвеціць зза ліп. Варушыць чарот ад усходу да ўсходу, Люляе, люляе чаўны ля сяліб.
Z9
Ля моста жанкі, падаткнуўшы спадніцы, За хвалю бяруць яе — мыць ручнікі, Яна ж вырываецца з рук, жартаўніца, Імчыцца, адносячы пены шматкі.
Ды доўга няма як разгульвацца плыні: Нясе на спіне за плытамі плыты, Варочае жорны каменныя ў млыне Ды сонца развешвае ўсцяж на драты.
Бяжыць, падбіраючы следам крыніцы, Дубы падмывае — шторазу дужэй.
Хай песень не чуў я аб ёй, працаўніцы, Ды мне за ўсе рэкі яна прыгажэй!
Рэчка Красная Кастусь Цвірка
Назвалі рэчку — Красная.
Здавён бруіць яна
Між берагоў, што краскамі
Усыпала вясна.
Паціху лугам коціцца
Пад хмарку нацянькі —
I серабрацца ў коціках Абапал лазнякі.
Згубіўшы ў вольхах старыцу,
Што ўсю заняў аер, Цячэ далей, стараецца, Дарогу ў свет віе.
Ля белае завоіны,
Дзе плешчуць акунькі, Над паплаўкамі — во яны! — Застылі хлапчукі.
Вада — бы і няма яе, Бы, як сувой, між траў Само тут неба мая Па лузе хто паслаў.
Усё — як на далоні ў ёй:
I ліст вярбы сівой,
30
Што стала, буйнакроная, У бездань галавой,
I хвойнікашматзвонніка Крыло ўдалечыні,
I ўсход вясёлы сонейка,
I вечара агні,
Зара калянаясная
3 кругамі бакаса...
Цячэ рачулка Красная — Зямлі маёй краса.
Красная — невялікая рака, левы прыток Пцічы, даўжынёй усяго 16 км. Цячэ ў Бабруйскім і Глускім раёнах.
Пятрусь Броўка
Размова з Дзвіною
(Урывак)
Ты з дзён юнацтва па сягоння Прываражыла да сябе.
Дзвіна! Дзвіна!.. I слова звоніць, Як толькі ўспомнім пра цябе.
А хваляў колер сінісіні, Адкуль іх вецер назганяў... Напэўна, ў іх глядзеў Скарына, Калі ў рад літары складаў.
I з тых часоў да нашых ранняў, Праз даль стагоддзяў ідучы, Калі пачуеш: «Палачанін!», Дык сэрцу радасна: гучыць!
Павел Пруднікаў
3 табою, Асцёр!
Далёкае, юнае, светлае, Як казка мільгнула, як сон... Паўвека блукаю па свеце я, А сэрцам к табе не засох.
31
Як доўга з табою ў разлуцы мы, Мой добры і ціхі Асцёр!..
Праз годы з буранамі, кручамі Я зноў к табе рукі прасцёр.
Успомніў дзяцінства гады я: Маркотна шумела трысцё... Цяпер жа сады маладыя Цвітуць над табою, Асцёр.
I зоры зямныя, бясконцыя Над люстрам тваім зіхацяць, I песні натхнёныя, творчыя Ў бязмежную далеч ляцяць.
Прайшоў праз шматлікія далі я, А з сэрца цябе я не сцёр.
Гады мае блізкія, дальнія Наве