Займальная геаграфія Беларусі
Сяргей Адзінцоў, Сяргей Сідор
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1995
‡ыне, у якім размешчаны адзін з ільнозаводаў.
57
Харчовая прамысловасць
3 выкарыстаннем прыведзеных літар запішыце ў кожным радку назвы гарадоў, у якіх знаходзяцца прадпрыемствы розных галін харчовай прамысловасці.
Машынабудаванне
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы
1. Горад — цэнтр выпуску пасажырскіх ліфтаў. 2. Марка беларускіх трактароў. 3. Адзін з цэнтраў сельскагаспадарчага машынабудавання. 4. Цэнтр машынабудавання ў Мінскай вобласці. 5. Горад аўтамабілебудаўнікоў. 6. Цэнтр вытворчасці карланных валоў амартызатараў для аўтамабіляў. 7. Цэнтр вытворчасці кавальскапрэсавых машын. 8. Горад, у якім вырабляюць электрычныя лямпачкі і газавыя пліты.
Хімічны комплекс
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву вядомага вытворчага аб’яднання хімічнай прамысловасці.
58
1. Цэнтр нафтаперапрацоўкі. 2. Адзін з цэнтраў вытворчасці хімічных валокнаў і нітак. 3. Горад, у якім было пабудавана першае буйное прадпрыемства хімічнай прамысловасці Беларусі. 4. Цэнтр горнахімічнай вытворчасці. 5. Цэнтр вытворчасці мінеральных угнаенняў. 6. Горад, у якім размешчаны буйнейшы лакафарбавы завод. 7. Цэнтр бытавой хіміі.
Лясная дрэваапрацоўчая і цэлюлознапапяровая прамысловасць
3 выкарыстаннем прыведзеных літар запішыце ў кожным радку назвы гарадоў, у якіх размешчаны прадпрыемствы гэтай галіны.
Транспарт
Пры правільных адказах у выдзеленым слупку вы прачытаеце ранейшую назву ДняпроўскаБугскага канала.
1. Чыгуначны вузел у Гомельскай вобласці. 2. Горад, які сваім узнікненнем абавязаны будаўніцтву чыгунак. 3. Прыстань на Прыпяці. 4. Назва Гродзенскага аэрапорта. 5. Абласны цэнтр, буйны транспартны вузел. 6. Горад,
59
у якім быў пушчаны першы трамвай. 7. Чыгуначная станцыя на Міншчыне. 8. Самы буйны транспартны вузел краіны. 9. Горад на чыгунцы Орша—Крычаў. 10. Чыгуначны вузел у Брэсцкай вобласці.
Па асобных мясцінах Беларусі
* * *
Мікола Аўрамчык
Мая Бабруйшчына зялёная, Здаешся іншым ты малой 3 тваёй Бярэзінай хвалёнаю I з непрыкметнаю Алой.
А мне заўсёды паўнаводнымі Здаваліся іх берагі, Былі твае мясціны роднымі, Куток з маленства дарагі.
He дзіўна, што тут людзі лечацца... Куды ні траплю — у Туркі, Панкратавічы або Лейчыцы,— Мяне сустрэнуць сваякі.
Панюшкавічы дзесь пад бокам тут...
Змаглі адгэтуль у жыцці
3 якойсьці Глушы ці з Пабокавіч На свет пісьменнікі прыйсці.
Накшталт мядзведзя касалапага, Я ў дол закручваў бур пусты
61
I мераў ад Хімоў да Ламбава Твае тарфяныя пласты.
I кожнага сцябла і каліва
Знаў ураджайнасць колькі год: Ад Міхалёва і да Малева Калгасны важыў умалот.
Ля Ступянёў і за Цялушаю Майго кахання з той пары Сляды нічым не зацярушаны — Цвітуць пралескамі ў бары.
Калі даяркі варатынскія Свае спрабуюць галасы, Дык чуюць слухачы ўсе мінскія Іх песні дзіўнае красы.
Якія стравы беларускія Падносіла ты да стала!.. I нават прозвішча бабруйскае У спадчыну ты мне дала.
Генадзь Бураўкін Полаччына
He шукайце красы за морамі, Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,— Прыязджайце да нас на Полаччыну, Пахадзіце яе прасторамі.
Тут азёры, як неба, сінія, У чаротах чароды гусіныя, А на дне Млечным Шляхам свецяцца Трапяткія гурты язіныя.
Навальніцы грымяць над кручамі, 3 гор бягуць ручаі грымучыя, Тут ля Дрысы сасонкі звонкія, Над Дзвіною бары пявучыя.
Тут вясёлкай сонца акружана, Усміхаецца з кожнай лужыны. Тут на кожнага закаханага Салаўёў па чатыры тузіны.
62
Тут дзяўчаты ўсе — чарнабровыя, На палях ільны двухмятровыя... Тут пад кожным курганам і каменем — Ці быліна, ці казка чароўная...
* * *
Анатоль Грачанікаў Гомельшчына!
Выспы і бары.
Прыпяць...
Сож...
Дняпро...
Між іх — азёры...
Дзе яшчэ сустрэнеце, сябры, Гэтакае шчырасці ўзоры?
Кажуць людзі: чым гаротней доля, Тым бліжэй ты да чужога болю...
* * *
Кастусь Цвірка
Палессе...
Рэха правадоў сустрэчных.
Ваюе наш аўтобусік з пяском.
Пад вечар — песня ціхая — Славечна Дарогу перайшла нам пад мастком.
Куды ляцім, этнографы?
Ля песні
Палатку ўскінем —
Пачакае час!
Тут, пад зарой,
Калі камар не з’есць нас, Палесся нораў вывучым мы ўраз!
Якая ціш!
Чуваць крынічкі мова —
Хто кінуў нітку срэбную са стром?
А звечарэла —
3 чарнаты альховай На ўсё Палессе — Салаўіны гром!..
Зялёнакрылы край славян — Славечна...
Дзесь скрыпнуў граб —
Ці мо чумацкі воз?.. ₆₃
Стаю і слухаю самую вечнасць, Што захавалі Голлі вербалоз.
* * *
Ніна Мацяйі
Спытаюцца: «Адкуль ты?
Скуль ты родам?»
I адкажу:
— 3 палескай той раўніны, Якая з даледавіковых часоў Пароднена і з доляй, і з нядоляй, О, нездарма яна, мая старонка, I Белым возерам глядзіць, Як вечнасць,
I Чорным возерам глядзіць, Як памяць...
Бярозаўшчына!
Жылкаю блакітнай
Пульсуе Ясельда ў цябе на скроні. Вясёлыя гаі твае бярозавыя Нітуюцца з барамі ды з дубровамі, Каб з травамі, імхамі, чаратамі
Няўзнак на ўвесь зеленасвет Еўропы важыць. А ці ж не такі і чалавечы лёс твой Панітаваны з лёсам чалавецтва, Мая Бярозаўшчына?
Еўдакія Лось
Матыў Магілёўскае шашы
Шлях паслаўся, Быццам Волга, Канцакраю не відно, Будзе Чэрвень, Будзе Волма, Будзе тут Беразіно... Будуць белыя Бялынічы — Сцяжынкі талакой.
Як снягурачкі, дзяўчыніцы — Шафёраў неспакой...
Волма—Волма, А не Волга,
64
Чэрвень—чэрвень, He іюнь...
Што ты едзеш гэтак доўга?
Пабялела ў полі рунь...
Шлях ад Мінска Роўныроўны, Магілёўская шаша. Дзень дарогі Поўныпоўны, Як паўнюткая душа. Прабягаюць сосны, ёлкі, Працякае ўдаль рака.
Поплеч, як дуга вясёлкі,— Спадарожніка рука...
Павел Пруднікаў
Клімаўшчына
Дзе б ні быў я, куды б ні паехаў — На любой шырыні, даўжыні — У сэрцы ты адгукаешся рэхам, Як юнацтва далёкія дні.
Мне з дзяцінства знаёмы дубровы, Што шумяць на ўзбярэжжы Астра, Смех вясёлы дзяўчат чарнабровых У купальскую ноч ля кастра.
А крыштальныя воды Лабжанкі!
To не казка — цудоўная быль.
Вы таксама знаёмы мне змалку, I да смерці мне вас не забыць.
ІІіыр лугоў і палёў васільковых Там, дзе Іпуць бярэ свой разгон, Дзе штогод наліваецца колас I не моўкне лясны перазвон.
лляксей Зарыцкі
Верце, хлопцы, толькі мне!..
Наша гордасць — Белавежа. Там, нібыта на падбор, Высяцца красуні сосны, Старажытны дрэмле бор.
65
Слуцак наш садамі славен. Абыдзі увесь белы свет — Дзе такая грушабэра, Гэткі яблычакранет?
А калі нявесту хочаш Выбраць, друг мой малады, To спяшайся ў Прыдняпроўе, Паязджай хутчэй туды.
Там дзяўчат прыгожых многа, У вачах глыбее сінь.
Там ужо, калі палюбяць. To заўсёды — назусім.
Хлопцы, слухайце старога, Верце, хлопцы, толькі мне: Сам калісь шукаў нявесту Я ў дняпроўскай старане.
Рыгор Барадулін
На Ушаччыну
— Няйначай, Зямлячка, 3 Ушачы! — Стракоча сарочы базар. Чаканне вавёркаю скача, Стажарыцца смутак зза хмар.
Самога сябе хоць адкрыў, Ды з тугой не заключыш умоў. Па ласку
Ад гора, ад крыўды ,
Захочацца збегчы дамоў.
Пагоднеюць радасцю вочы. Нібы птушаня, Цішыня.
Да гутаркі сэрца ахвоча. Лапоча
Лістоў малышня.
Рукой да сасны дакраніся — Быліну даверыць яна.
66
Шчырэй прыпадзі да крыніцы — Прагрукае сэрца да дна.
На вуснах чыгункі гарачых На ўсіх кантынентах даўно: Уша
чыушачыушачы — Журбоціцца слова адно.
Мікола Пракаповіч
Белая Вежа
Ты з’яўляешся на світанні 3 цемры, быццам з глыбінь вякоў, I блукаюць ля сцен, як здані, Посвіст стрэлаў і звон падкоў.
Чужынцаў цягнуліся рукі Да тваёй святой чысціні. Ты цярпець не хацела прынукі, Ты не ведала цішыні.
Білі золатам і жалезам, Чорны дым засцілаў зару,— Ты стаяла, Белая вежа, Прыкрываючы Белую Русь...
Над табою карона з промняў — Аж адвесці нельга вачэй!
Адчуваю, як мужнасць продкаў Цёплай хваляй у сэрца цячэ.
Васіль Зуёнак
Зялёная пушча
Зялёная пушча — калыска мая — Галінкаю памяці ў сэрцы.
Пад шатамі звонкімі хлопчык стаяў, Куванне збіраў у вядзерца.
Паляны — як Млечнага шляху сляды — Усе закіпалі ў суніцах,
Лічыла зязюля такія гады, Што ў сне толькі могуць прысніцца! Зялёнае лета планетай плыло, У дол прарастала карэннем.
На сцежках лясных распраўляла крыло Касмічнае пакаленне.
I час гэты выспеў, і год надышоў: Ракета ўразаецца ў просінь!
А дома — Мядзведзіца зорным каўшом Зноў мары камусьці прыносіць.
Пад небам лясным — Падбярэззе і Клён, I воблачкам — Белае ў маі...
Загадкава кліча ў палёт Арыён, Зялёная пушча вяртае.
Васіль Вітка
Случчына
(Урывак)
Мы на Случы — усе сакуны, Завомса сакунамі.
Спрадвеку хлеб наш сакаўны I мова сакаўная.
Звязала рушніком рака, Тугім вузлом злучыла 3 лесавіком палевіка I дружбе навучыла.
Здавен адзін на аднаго Мы не глядзелі скосо I хоць пабачылі усяго — Усё перажылосо.
Наб’е гузаÐ