Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
б) HC1 < HF; г) H2Se > Н2О;
д) AsH3 > H2S; ё) PH3 > NH3;
е) Н2Те > HI; ж) NH3 < HF.
461. У цвёрдых целах з якім тыпам крышталічнай рашоткі паміж часціцамі існуе міжмалекулярнае ўзаемадзеянне? Прывядзіце тры прыклады такіх рэчываў.
462. У вузлах крышталічнай рашоткі цвёрдага гелію знаходзяцца атамы гелію. Які тып крышталічнай рашоткі ў цвёрдага гелію? Якіх тэмператур плаўлення і кіпення варта чакаць у гелію? Растлумачце свой адказ.
463. У рэчываў з якім тыпам крышталічнай рашоткі — атамнай, малекулярнай, іоннай або металічнай — варта чакаць высокай электраправоднасці?
464. Якая асаблівасць вады з’яўляецца прычынай таго, што ў зімовы перыяд у вадаёмах працягваецца жыццё?
465. Паміж малекуламі якіх з пералічаных рэчываў узнікае вадародная сувязь: метанол, серная кіслата, воцатны альдэгід, фенол, стырол, азотная кіслата, метанавая кіслата, фармальдэгід, прапанол-2, этылен, бутадыен-1,3, гліцэрына, дыметылавы эфір, метыламін, бензойная кіслата?
466. *Ацаніце сярэднюю адлегласць паміж малекуламі вады пры н. у. і пры тэмпературы 125 °C і ціску 101,3 кПа.
РАЗДЗЕЛ 4.
ХІМІЧНЫЯ РЭАКЦЫІ
§ 18. Класіфікацыя і агульныя характарыстыкі хімічных рэакцый
467. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях змяняецца электраадмоўнасць атамаў;
б) у рэакцыі замяшчэння рэагентамі з’яўляюцца два складаныя рэчывы;
в) пры раскладанні складанага рэчыва можа ўтварыцца шмат простых і складаных рэчываў;
г) пад дзеяннем МпО2 вада раскладаецца на вадарод і кісларод;
д) рэакцыі паміж цвёрдымі рэчывамі заўсёды з’яўляюцца гетэрагеннымі;
е) электронны баланс — гэта роўнасць ліку электронаў у зыходных рэчывах і прадуктах;
ё) рэакцыі абмену не з’яўляюцца акісляльна-аднаўленчымі;
ж) усе рэакцыі раскладання з’яўляюцца экзатэрмічнымі.
468. Назавіце часціцы, якія могуць удзельнічаць у хімічных рэакцыях. Прывядзіце па тры прыклады кожнага віду такіх часціц.
469. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
С -> СО2 -> -> СаСО3 -> СаС12 -> СаСО3 -> СО2 -> Na2CO3.
Для кожнай рэакцыі ўкажыце яе тып.
470. Састаўце малекулярныя ўраўненні рэакцый, якія адпавядаюць наступным ураўненням у скарочанай іоннай форме:
a) Ag+ + СГ = AgCl;
б) Cu2+ + 2ОН' = Cu(OH)2;
в) НРОГ + Н+ = Н2РО4;
г) Ва2+ + SO^’ = BaSO4;
д) НСО3 + ОН = Н2О + СО|“;
е) COf’ + 2Н+ = СО2 + Н2О.
471. Закончыце хімічныя рэакцыі і назавіце, да якога тыпу па прыкмеце суадносін ліку зыходных рэчываў і прадуктаў яны адносяцца:
a) Zn + H2SO4 в) AgNO3 + NaCl
б) СО2 + СаО —г) Н2СО3
472. Вызначце ступень акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у рэчывах: Mg, Cl2, О3, HC1, FeCl3, Н2О, H2SO3, HNO2, Na2SiO3, NH3, NaOH, NH3 • H2O, Mg3N2, K2Cr2O7, KH2PO4.
473. Вызначце ступень акіслення атамаў усіх хімічных элементаў у іонах: Mg2+, СГ, SO2-, С1О4, В4О2-, NH4.
474. Вызначце акісляльнік і адноўнік у наступных хімічных рэакцыях:
a) 2Cu(NO3)2 = 2CuO + 4NO2 + О2;
б) H2S + 8HNO3 = H2SO4 + 8NO2 + 4H2O.
47 5. Якія з прыведзеных рэакцый з’яўляюцца акісляльнааднаўленчымі:
a) 2H2S + H2SO3 = 3S + ЗН2О;
б) NaOH + HC1 = NaCl + H2O;
в) NH4NO2 = N2 + 2H2O;
r) CaCO3 = CaO + CO2;
д) Na2O + 2HC1 = 2NaCl + H2O;
e) H2S + 2HNO3 = S + 2NO2 + 2H2O?
Укажыце акісляльнік i адноўнік.
476. Вызначце, якія з прыведзеных рэакцый з’яўляюцца акісляльна-аднаўленчымі:
a) Na2CO3 + 2HC1 = 2NaCl + Н20 + С02;
б) 3HNO2 = HNO3 + 2NO + Н2О;
в) 2NaOH + CuCl2 = 2NaCl + Cu(OH)2;
г) CaCO3 + CO2 + H2O = Ca(HCO3)2;
д) 2KNO3 = 2KNO2 + 02;
e) Na2O + H2SO4 = Na2SO4 + H20.
477. У якіх з прыведзеных рэчываў cepa можа праяўляць толькі акісляльныя, толькі аднаўленчыя, як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці: CaS, SO2, SO3, S, H2SO4, H2S?
478. Якія з пералічаных іонаў могуць праяўляць толькі акісляльныя ўласцівасці, а якія — толькі аднаўленчыя: СГ, Cu2+, S2’, Г, Са2+, Вг~, А13+?
479. У адносінах да якіх металаў іоны вадароду могуць выступаць у якасці акісляльніку: магній, золата, цынк, ртуць, серабро, алюміній, плаціна, хром?
480. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыекты ў схемах акісляльна-аднаўленчых рэакцый:
a) Cu + HNO3 -> Cu(NO3)2 + NO2 + Н2О;
б) Zn + HNO3 -> Zn(NO3)2 + NH4NO3 + H2O;
b) KMnO4 + HC1 -> MnCl2 + Cl2 + KC1 + H2O;
r) Na2S + Cl2 + H2O -> Na2SO4 + HC1;
д) Cl2 + KOH -> KC1 + KC1O3 + H2O;
e) K2S + KMnO4 + H2SO4 -> S + MnSO4 + K2SO4 + H2O.
У кожнай з рэакцый адзначце акісляльнік і адноўнік.
481. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ў схемах акісляльна-аднаўленчых рэакцый:
a) KNO3 -> KNO2 + О2;
б) SO2 + HNO3 + Н2О -> H2SO4 + NO;
в) Cu + HNO3 -> Cu(NO3)2 + NO + H2O;
r) Ag + H2SO4 —> Ag2SO4 + SO2 + H2O;
д) KC1O3 -> KC1 + O2;
e) Cl2 + KOH -> KC1 + KC1O + H2O.
У кожнай з рэакцый укажыце акісляльнік і адноўнік.
482. Прывядзіце па тры прыклады хімічных ураўненняў рэакцый:
а) з дадатным цеплавым эфектам;
б) з адмоўным цеплавым эфектам.
Ці ёсць сярод іх акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі?
483. Пастаўце знак роўнасці ці знак абарачальнасці замест знака пытання ў наступных ураўненнях хімічных рэакцый:
а) СН4 + 2О2 ? С02 + 2Н2О;
б) С2Н5ОН + ЗО2 ? 2СО2 + ЗН2О;
в) N2 + ЗН2 ? 2NH3.
484. Якія з наступных рэакцый з’яўляюцца каталітычнымі:
a) KOH + HC1 = KC1 + Н2О;
б) С2Н5ОН = С2Н4 + Н2О;
в) ВаС12 + H2SO4 = BaSO4 + 2HC1;
г) 2Н2О2 = 2Н2О + 02?
485. Выберыце з прыведзеных хімічных рэакцый гетэрагенныя:
а) 2Сй(цв) + О2(г) = 2СйО(ЦВ);
б) СН4(г) + 2О2(г) = СО2(г) + 2Н2О(г);
в) СО2(г) + 2NaOH(p.p) = Na2CO3(p.p) + Н2О(в);
г) Na2CO3(p.p) + 2НС1(р.р) = 2NaCl(p.p) + Н20(в) + С02(г).
486. Ахарактарызуйце наступныя хімічныя рэакцыі:
2Mg(4B) + О2(г) = 2MgO(4B) + Q;
2СО2(г) 2СО(Г) + 02(г) — Q;
NaOH(p.p) + HNO3(p.p) = NaNO3(p.p) + Н20(в) + Q
a) па прыкмеце суадносін ліку зыходных рэчываў і прадуктаў;
б) па прыкмеце змянення ступені акіслення атамаў;
в) па прыкмеце вылучэння ці паглынання цеплавой энергіі ў ходзе хімічнай рэакцыі;
г) па прыкмеце абарачальнасці;
д) па прыкмеце ўдзелу каталізатара;
е) па агрэгатным стане рэчываў, што рэагуюць.
487. Які аб’ём (н. у.) вадароду спатрэбіцца для атрымання 5,40 кг аміяку з азоту?
488. Якую масу вуглякіслага газу можна атрымаць пры гартаванні мелу масай 460 г, масавая доля карбанату кальцыю ў якім складае 96,8 %, а астатняе прыпадае на прымесі, якія не раскладаюцца пры награванні?
489. Асадак якой масы ўтвараецца пры зліванні раствору масай 95 г з масавай доляй раствору нітрату серабра 4,0 % і раствору масай 10 г з масавай доляй хлоравадароду 14 %?
490. Сульфід калію масай 12,3 г апрацавалі растворам масай 80 г з масавай доляй HC1 12,0 %. Серавадарод H2S, што вылучыўся, прапусцілі праз лішак воднага раствору сульфату медзі(П). Разлічыце масу ўтворанага асадку.
491. Аб’ём (н. у.) сумесі вадароду і кіслароду роўны 30 см3. Пасля рэакцыі паміж кампанентамі сумесі аказалася, што кісларод прарэагаваў не цалкам. Аб’ём (н. у.) кіслароду, які не прарэагаваў, роўны 7,5 см3. Разлічыце аб’ёмную долю кіслароду ў зыходнай сумесі.
492. Серу масай 3,20 г сплавілі з цынкам масай 13,0 г. Потым атрыманы цвёрды прадукт цалкам растварылі ў лішку салянай кіслаты. Разлічыце аб’ём (н. у.) газу, які вылучыўся пры гэтым.
493. Разлічыце аб’ём раствору з масавай доляй сернай кіслаты 15,0 % і шчыльнасцю 1,10 г/см3, які спатрэбіцца для поўнага растварэння цынку масай 5,0 г.
494. Сумесь аксіду вугляроду(ІІ) і аксіду вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 5,0 дм3 прапусцілі праз лішак раствору гідраксіду натрыю. У выніку рэакцыі аб’ём (н. у.) газу зменшыўся да 2,0 дм3. Разлічыце масу карбанату натрыю, што ўтварыўся.
495. Запішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
Р Р2О5 -> Н3РО4 Na3PO4.
Разлічыце максімальную масу фасфату натрыю, які можна атрымаць з фосфару масай 5,60 т апісаным спосабам.
496. Разлічыце аб’ём раствору з масавай доляй хлоравадароду 36,5 % і шчыльнасцю 1,18 г/см3 і масу аксіду марганцу(ІУ), якія спатрэбяцца для атрымання хлору аб’ёмам (н. у.) 112 см3.
497. Нікель можа быць атрыманы аднаўленнем аксіду нікелю(ІІ) вугляродам па рэакцыі:
NiO + С = Ni + CO.
Якую масу коксу трэба ўзяць для атрымання нікелю масай 130 г, калі масавая доля вугляроду ў коксе складае 95,8 %?
498. Якая хімічная колькасць HNO3 расходуецца на акісленне цынку хімічнай колькасцю 1 моль у рэакцыі, якая працякае па схеме:
Zn + HNO3 -» Zn(NO3)2 + NH4NO3 + Н2О?
499. У выніку ўзаемадзеяння сумесі магнію і цынку масай 8,90 г з лішкам салянай кіслаты вылучылася 4,48 дм3 (н. у.) газу. Разлічыце масавую долю цынку ў сумесі.
500. Разлічыце лік электронаў, якія перайшлі ад цынку да іонаў медзі Cu2+ да канца рэакцыі, пасля таго як цынкавую пласціну масай 345 мг апусцілі ў лішак воднага раствору сульфату медзі(ІІ).
501. *Пры ўзаемадзеянні серы з канцэнтраванай азотнай кіслатой утвараецца серная кіслата, аксід азоту(ІУ) і вада. Які лік электронаў пяройдзе ад адноўніку да акісляльніку пры ўзаемадзеянні серы масай 156 г з лішкам канцэнтраванай азотнай кіслаты?
502. *Якую максімальную масу этану можна акісліць сумессю азону і кіслароду аб’ёмам (н. у.) 14,3 дм3, у якой масавая доля кіслароду болыпая за масавую долю азону ў 7 разоў?
503. *Пры раскладанні пераксіду вадароду адны атамы кіслароду аддаюць электроны і з’яўляюцца адноўнікамі, а другія — далучаюць і з’яўляюцца акісляльнікамі. Якім лікам электронаў абмяняліся атамы кіслароду, калі цалкам расклалася 1,50 дм3 раствору з масавай доляй пераксіду вадароду 30 % і шчыльнасцю 1,08 г/см3?
§ 18.1. *Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі. Найважнейшыя акісляльнікі і адноўнікі. Акісляльнааднаўленчыя працэсы ў прыродзе, тэхніцы, побыце
504. *Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) за кошт атамаў кіслароду пераксід вадароду можа быць у хімічных рэакцыях толькі акісляльнікам;
б) пры растварэнні цынку ў салянай кіслаце акісляльнікам з’яўляюцца хларыд-іоны;
в) разведзены водны раствор сернай кіслаты з’яўляецца акісляльнікам за кошт іонаў вадароду;
г) злучэнні, якія змяшчаюць атамы галагенаў у дадатных ступенях акіслення, часта праяўляюць моцныя акісляльныя ўласцівасці;
д) у хімічных рэакцыях цынк заўсёды выступае ў якасці адноўніку, а серабро — у якасці акісляльніку;