Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
308. Якую максімальную масу ортафосфарнай кіслаты можна атрымаць з порцыі вышэйшага аксіду фосфару, што змяшчае сумарна 1,24 • 1025 атамаў?
309. Якая хімічная колькасць гідраксіду шчолачнага металу спатрэбіцца для поўнай нейтралізацыі раствору масай 708 г з масавай доляй фосфарнай кіслаты 19,6 %?
310. Соль якой масы ўтвараецца пры ўзаемадзеянні вышэйшага аксіду кальцыю масай 6,00 г з вышэйшым аксідам вугляроду аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3?
311. Адносная шчыльнасць вадароднага злучэння хімічнага элемента па вадародзе роўная 17. Вызначце хімічны элемент, калі яго ступень акіслення ў гэтым злучэнні роўная -2.
312. Масавая доля кіслароду ў аксідзе шчолачнага металу роўная 25,81 %. Вызначце метал.
313. На нейтралізацыю гідраксіду шчолачназямельнага металу масай 12,2 г спатрэбіўся хлоравадарод хімічнай колькасцю 0,20 моль. Вызначце метал.
314. *Да газападобнай сумесі прапану і этану дадалі вуглякіслы газ аб’ёмам, які роўны аб’ёму зыходнай сумесі. Пры гэтым адносная шчыльнасць атрыманай сумесі газаў павялічылася на 5,556 % у параўнанні з зыходнай. Разлічыце масавую долю прапану ў зыходнай сумесі.
315. *Пры ўзаемадзеянні магнію з сумессю хлоравадароднай, бромавадароднай і ёдавадароднай кіслот вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3. Разлічыце масу магнію, які ўступіў у рэакцыю.
316. *Вышэйшы гідраксід тэлуру мае састаў, адрозны ад падобных злучэнняў яго суседзяў па групе VIA. Мольныя долі вадароду і кіслароду ў яго вышзйшым гідраксідзе роўныя, а мольная доля тэлуру ў 6 разоў меншая, чым у кіслароду. Вызначце формулу вышэйшага гідраксіду тэлуру і разлічыце масавую долю кіслароду ў ім.
317. *Першы і апошні з d-металаў чацвёртага перыяду ў злучэннях праяўляюць толькі пастаянную валентнасць. Разлічыце масавую долю кіслароду ў злучэнні, якое ўтвараецца пры сплаўленні іх аксідаў.
РАЗДЗЕЛ 3.
ХІМІЧНАЯ СУВЯЗЬ
I БУДОВА РЭЧЫВА
§13. Прырода і тыпы хімічнай сувязі
318. Ці могуць існаваць аднаатамныя малекулы? Прывядзіце прыклады трох аднаатамных малекул.
319. Прывядзіце па адным прыкладзе рэчываў, малекулы якіх складаюцца з:
а) аднаго атама;
б) двух атамаў;
в) трох атамаў;
г) чатырох атамаў.
320. Якая з сістэм — два асобныя атамы кіслароду або малекула кіслароду — з’яўляецца болып энергетычна ўстойлівай? Растлумачце чаму.
321. Якія з прыведзеных сцвярджэнняў правільныя:
а) энергія малекулы меншая за суму энергій атамаў, якія яе складаюць;
б) разрыў хімічнай сувязі заўсёды суправаджаецца вылучэннем энергіі;
в) пры ўтварэнні агульнай пары электронаў яны павінны мець аднолькавыя спіны;
г) утварэнне малекулы вадароду з атамаў з’яўляецца эндатэрмічным працэсам;
д) энергія адштурхоўвання атамаў у малекуле кіслароду перавышае энергію іх прыцягнення?
322. Запішыце электронныя формулы атамаў вадароду і хлору. Якія з электронаў удзельнічаюць ва ўтварэнні хімічнай сувязі паміж атамамі вадароду і хлору ў малекуле HC1?
323. Якую прыроду маюць сілы, што ўтрымліваюць атамы ў саставе малекул?
324. Які максімальны лік электронаў можа знаходзіцца на знешнім энергетычным узроўні атамаў розных хімічных элементаў?
325. Назавіце лік электронаў, якіх не хапае кожнаму з пералічаных атамаў для завяршэння знешняга энергетычнага ўзроўню да актэта: азот, хлор, фосфар, фтор, германій.
326. Вызначце лік электронаў, якія неабходна выдаліць са знешняга энергетычнага ўзроўню атамаў кальцыю, натрыю, алюмінію, барыю для таго, каб застаўся запоўнены энергетычны ўзровень.
327. Як называюцца электроны, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні хімічнай сувязі паміж атамамі? На якіх электронных слаях атама яны размяшчаюцца?
328. Пры высокай тэмпературы ў газападобным стане існуюць малекулы Ы2. Назавіце тып хімічнай сувязі паміж атамамі літыю ў гэтай малекуле. Прывядзіце яе электронную формулу.
329. У якіх малекулах кавалентная сувязь утворана перакрываннем толькі р-арбіталей абодвух атамаў: Н2, HF, HC1, F2, і2, НВг?
330. Назавіце лік звязаных і непадзеленых электронных пар у кожнай з малекул: Н2О, Cl2, HF, Br2, C1F.
331. У саставе якіх з указаных часціц ёсць няспараныя электроны: CO, Н3О+, NO, CO, H2S?
332. Які лік кавалентных сувязей па абменным механізме можа ўтвараць атам з электроннай канфігурацыяй: ls22s22p3, ls22s22p2, Is^s^p3, ls22s22p63s13p33d1?
333. Якія з атамаў могуць выступаць у якасці донараў электронных пар: натрый, фтор, літый, азот, кісларод? Прывядзіце адпаведныя электронна-графічныя схемы гэтых атамаў і адзначце на іх адпаведныя электроны.
334. Якія з атамаў могуць выступаць акцэптарамі электронных пар: вадарод, калій, фтор, сера? Прывядзіце адпаведныя электронна-графічныя схемы гэтых атамаў і адзначце на іх адпаведныя арбіталі.
335. Якія з пералічаных атамаў не могуць утвараць кавалентную сувязь па абменным механізме: N, Ne, Са, Н, Be, С, Ar, Хе, He?
336. Якія з прыведзеных сцвярджэнняў няправільныя:
а) для пераводу электронаў з 2sна 2р-падузровень неабходна дадатковая энергія;
б) пры ўтварэнні кавалентнай сувязі па абменным механізме энергія паглынаецца;
в) атам фтору можа ўтвараць дзве кавалентныя сувязі — адну па абменным, другую па донарна-акцэптарным механізме, і таму можа праяўляць валентнасць, роўную двум;
г) пры ўтварэнні кавалентнай сувязі па донарна-акцэптарным механізме энергія вылучаецца;
д) максімальны лік кавалентных сувязей, якія можа ўтвараць атам кіслароду па абменным механізме, роўны тром;
е) распарванне электронаў магчыма толькі паміж рознымі энергетычнымі ўзроўнямі;
ё) максімальная валентнасць азоту роўная пяці;
ж) у атамах гелію і неону распарванне электронаў немагчымае з-за адсутнасці свабодных арбіталей?
337. Адзначце правільныя варыянты адказу. У саставе іона амонію:
а) адна кавалентная сувязь утворана па абменным механізме, а тры — па донарна-акцэптарным;
б) тры кавалентныя сувязі ўтвораны па абменным механізме, а адна — па донарна-акцэптарным;
в) ёсць усяго чатыры кавалентныя сувязі;
г) усе чатыры кавалентныя сувязі маюць аднолькавыя характарыстыкі;
д) ёсць усяго тры кавалентныя сувязі.
338. Адзначце правільныя варыянты адказу. У саставе іона гідраксонію:
а) дзве кавалентныя сувязі;
б) тры кавалентныя сувязі;
в) дзве сувязі ўтвораны па абменным механізме, адна — па донарна-акцэптарным;
г) адна сувязь утворана па абменным механізме, а дзве па донарна-акцэптарным;
д) усе тры кавалентныя сувязі маюць аднолькавыя характарыстыкі.
339. Адзначце правільныя варыянты адказу. У малекуле фтарыду бору(ІІІ):
а) тры кавалентныя сувязі;
б) дзве кавалентныя сувязі;
в) дзве сувязі ўтвораны па абменным механізме, адна —
па донарна-акцэптарным;
г) адна сувязь утворана па абменным механізме, дзве — па донарна-акцэптарным;
д) усе тры кавалентныя сувязі маюць аднолькавыя характарыстыкі.
340. Састаўце формулы ўсіх магчымых бінарных злучэнняў паміж атамамі наступных хімічных элементаў: азот, кісларод, вадарод.
341. Да якога атама зрушваецца агульная электронная пара пры ўтварэнні кавалентнай палярнай і іоннай сувязей?
342. Адзначце правільныя варыянты адказу. Іонныя крышталі:
а) пры пакаёвай тэмпературы дрэнна праводзяць электрычны ток;
б) валодаюць рэзкім пахам;
в) маюць высокую тэмпературу плаўлення;
г) з’яўляюцца рэчывамі немалекулярнай будовы;
д) пры растварэнні ў вадзе ўтвараюць раствор, які добра праводзіць электрычны ток.
343. Паміж якімі з атамаў можа існаваць іонная сувязь:
а) натрый і сера;
б) хлор і кісларод;
в) селен і фтор;
г) кальцый і кісларод;
д) магній і ёд;
е) ксенон і кісларод;
ё) алюміній і вадарод;
ж) літый і азот?
344. Прывядзіце тры прыклады злучэнняў, у крышталічнай рашотцы якіх на кожныя два катыёны прыходзіцца тры аніёны.
345. Адзначце няправільныя сцвярджэнні:
а) для ўтварэння іоннай сувязі паміж атамамі яны павінны мець прыкладна аднолькавую электраадмоўнасць;
б) тыповыя металы з тыповымі неметаламі ўтвараюць кавалентныя сувязі;
в) паміж сабой неметалы ўтвараюць кавалентныя сувязі; г) атамы металаў паміж сабой утвараюць іонныя сувязі; д) іонная сувязь узнікае паміж аднайменнымі іонамі;
е) супрацьлегла зараджаныя іоны адштурхоўваюцца;
ё) пры адрыве электрона ад атама ён ператвараецца ў аніён;
ж) пры далучэнні электрона да катыёна яго зарад памяншаецца.
346. 3 прыведзенага пераліку рэчываў выпішыце асобна рэчывы з кавалентнай непалярнай, кавалентнай палярнай і іоннай сувязямі: О3, HF, XeF4, Cu2O, CaS, A1F3, N2, Br2O, IC1, K2O2, S8, HBr, Fe3O4, P4, C12O7.
347. Якія структурныя адзінкі — атамы, іоны або малекулы — знаходзяцца ў вузлах крышталічных рашотак наступных рэчываў у цвёрдым агрэгатным стане: кісларод, нітрат натрыю, сера, алмаз, белы фосфар, графіт, карбанат кальцыю, азот, гелій, метан, алюміній, аксід медзі(ІІ)?
348. Якія хімічныя сувязі прысутнічаюць пры н. у. у сульфаце натрыю, сернай кіслаце, аксідзе кальцыю, гідраксідзе барыю, аксідзе вугляроду(ІІ)?
349. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у вузлах крышталічнай рашоткі металаў знаходзяцца атамы і катыёны металаў;
б) металічная сувязь узнікае паміж атамамі металаў і неметалаў;
в) металічная сувязь з’яўляецца ненакіраванай;
г) у крышталях металаў частка электронаў свабодна перамяшчаецца па ўсім аб’ёме;
д) металічная сувязь падобна да кавалентнай, бо пры ўтварэнні і той, і другой сувязей электроны абагульваюцца.
350. У лятучым вадародным злучэнні якога хімічнага элемента 4 з 18 электронаў у саставе атама ўдзельнічаюць ва ўтварэнні кавалентных сувязей? Укажыце формулу вадароднага злучэння.
351. Масавая доля ёду і фтору ў рэчыве складае 69,00 і 31,00 % адпаведна. Адносная шчыльнасць пары рэчыва па кіслародзе роўная 5,749. Вызначце формулу злучэння.
Назавіце тып хімічнай сувязі паміж атамамі ў гэтым рэчыве.
352. Чаму роўны сумарны лік электронаў у кожным з іонаў: SOf", POf , NH4?
353. Вылічыце масу 3,01 • 1020 сульфат-іонаў.
354. Які сумарны лік іонаў змяшчаецца ва ўзоры карбанату калію масай 24 г?
355. Чаму роўная маса навескі фасфату літыю, у якой змяшчаецца сумарна 2,408 • 1024 катыёнаў і аніёнаў?
356. Разлічыце масу ўзору сульфату калію, хімічная колькасць іонаў калію ў якім роўная 0,342 моль.
357. Разлічыце сумарны лік катыёнаў і аніёнаў, якія змяшчаюцца ва ўзоры фасфату кальцыю масай 24,85 кг.