Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
а) медзі масай 1,207 г з серай масай 0,321 г;
б) тытану масай 4,79 г з кіслародам масай 3,52 г;
в) галію масай 6,97 г з фосфарам масай 2,85 г.
142. Масавыя долі натрыю, хлору і кіслароду ў саставе солі адпаведна роўныя 21,60; 33,31; 45,09 %. Вызначце формулу солі.
143. Масавая доля кіслароду ў саставе крышталегідрату CuSO4 • хН2О роўная 57,67 %. Вызначце формулу крышталегідрату.
144. Пры сплаўленні натрыю масай 4,60 г з серай утварылася сумесь прадуктаў рэакцыі, якая змяшчае персульфіды натрыю Na2Sx масай 9,80 г. Разлічыце масу серы, якая ўступіла ў рэакцыю.
145. Пры ўзаемадзеянні вугляроду масай 1,20 г з серай масай 6,40 г утварылася новае рэчыва. Чаму роўная шчыльнасць пары гэтага рэчыва пры н. у.?
146. Соль, якая ўтварылася пры ўзаемадзеянні жалеза масай 567 мг з лішкам хлору, растварылі ў вадзе. Потым да раствору дадалі гідраксід калію хімічнай колькасцю 0,025 моль. Утвораны асадак адфільтравалі і загартавалі. Разлічыце яго масу.
147. *Да раствору карбанату і сульфіду шчолачнага металу, у якім іх масавыя долі роўныя, дадалі лішак раствору сернай кіслаты. Утварылася газавая сумесь аб’ёмам (н. у.) 1,00 дм3 і масай 1,707 г. Вызначце метал.
148. *Аксід вугляроду(ІУ) якой масы трэба прапусціць праз раствор гідраксіду натрыю масай 52,8 г з масавай доляй 6,24 %, каб масавыя долі кіслай і сярэдняй солей у атрыманым растворы былі роўныя?
149. *У растворы масай 100 г з масавай доляй КОН 5,60 % растварылі аксід серы(УІ) хімічнай колькасцю 70 ммоль. Разлічыце масы ўтвораных солей.
150. *Пры поўным згаранні вадароду масай 1,00 г у кіслародзе вылучаецца 143 кДж цеплаты. Вадарод якога аб’ёму (н. у.) павінен «знікнуць», згодна з ураўненнем Эйнштэйна Е = me2, каб вылучылася такая ж колькасць энергіі?
151. *Пры спальванні сумесі метану з этанам была атрымана газавая сумесь CO і СО2 аб’ёмам (н. у.) 35,68 дм3 з аб’ёмнай доляй вуглякіслага газу 46,8 %. Разлічыце аб’ём
(н. у.) кіслароду, які быў затрачаны на спальванне сумесі метану з этанам.
152. *Разлічыце, якая колькасць энергіі павінна вылучыцца ў хімічнай рэакцыі, калі ў выніку ўтвараецца на 2,46 • 1013 малекул вуглякіслага газу менш, чым гэта вынікае з закону захавання масы.
§ 6. Закон Авагадра як адзін з асноўных законаў хіміі
153. Пераход паміж якімі агрэгатнымі станамі рэчыва адбываецца пры названых працэсах? Якія з іх прыводзяць да значнага павышэння шчыльнасці рэчыва:
а) сублімацыя; г) выпарэнне;
б) дыстыляцыя; д) крышталізацыя;
в) кандэнсацыя; е) плаўленне?
154. Як зменіцца аб’ём, які займае порцыя азоту, пры:
а) павелічэнні ціску ў 2 разы пры той самай тэмпературы;
б) паніжэнні тэмпературы з 400 К да 320 К пры нязменным ціску;
в) адначасовым павышэнні тэмпературы з 350 К да 490 К і памяншэнні ціску ў 2 разы?
155. Жалеза якой масы неабходна растварыць у лішку салянай кіслаты для атрымання вадароду аб’ёмам (н. у.) 200 м3?
156. Які аб’ём пры н. у. займае газавая сумесь з 3,01 ■ 102° малекул метану і 12,04 • 1024 малекул этану? Чаму роўная малярная маса такой газавай сумесі?
157. Вуглякіслы газ якога аб’ёму вылучыцца пры дзеянні 200 г раствору з масавай доляй азотнай кіслаты 12,8 % на 920 г мелу, што змяшчае 8,44 % па масе нерастваральных у кіслаце прымесей?
158. Чаму роўная маса сумесі вадароду з аміякам аб’ёмам (н. у.) 100 дм3, калі ў ёй на кожную малекулу вадароду прыпадаюць тры малекулы аміяку?
159. Які аб’ём пры н. у. мае газавая сумесь масай 544 г на выхадзе з азанатара, у якой лік малекул кіслароду ў 20 разоў перавышае лік малекул азону?
160. Пры н. у. шчыльнасць газавай сумесі кіслароду і вадароду роўная 0,834 г/дм3. Разлічыце масавую долю вадароду ў сумесі.
161. У газавай сумесі з малярнай масай 12,0 г/моль масавая доля азоту роўная 34,0 %. Разлічыце аб’ёмную долю азоту ў гэтай сумесі.
162. Кісларод якога аб’ёму (н. у.) спатрэбіцца для поўнага згарання сумесі метану і чаднага газу масай 42,8 г з аб’ёмнай доляй метану 24,6 %?
163. Які лік малекул змяшчаецца ў порцыі газу масай 210 г, які мае адносную шчыльнасць па паветры 1,520?
164. Разлічыце адносную шчыльнасць вуглякіслага газу па газавай сумесі, у якой на кожную малекулу азоту прыпадаюць дзве малекулы кіслароду.
165. Порцыя невядомага газу масай 1,20 кг змяшчае 12,04 • 1024 малекул. Чаму роўная адносная шчыльнасць гэтага газу па аргоне?
166. Адносная шчыльнасць газападобнага аксіду трохвалентнага хімічнага элемента па паветры роўная 2,621. Вызначце формулу аксіду.
167. Разлічыце адносную шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, якая складаецца з азоту масай 4,12 г, вадароду масай 1,88 г і гелію масай 2,42 г.
168. Адносная шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, якая складаецца з кіслароду і азоту, роўная 14,7. Разлічыце масавую долю кіслароду ў сумесі.
169. Маса газавай сумесі, якая складаецца з сумесі аксіду вугляроду(ІІ) і вадароду аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3, роўная 1,60 г. Разлічыце аб’ёмную долю вадароду ў сумесі.
170. Масавая доля кіслароду і вугляроду ў арганічным рэчыве складае 16,84 і 37,89 % адпаведна, а адносная шчыльнасць яго пары па паветры роўная 13,10. Які лік атамаў вадароду ўваходзіць у састаў малекулы гэтага рэчыва?
171. *На думку навукоўцаў, на дне некаторых акіянаў могуць знаходзіцца велізарныя запасы рэчыва, якое мае цікавасць для энергетыкі будучыні. На выгляд яно нагадвае снег ці друзлы лёд. Гарэнне гэтага рэчыва выклікае моцнае ўражанне: здаецца, што гарыць снег. Пры поўным згаранні навескі гэтага рэчыва масай 1,86 г у кіслародзе ўтвараецца 0,66 г вуглякіслага газу і 2,16 см3 вады, а яго адносная шчыльнасць па геліі роўная 31. Вызначце малекулярную формулу апісанага рэчыва. Прывядзіце ўраўненне рэакцыі яго гарэння.
172. *Сумесь метану і чаднага газу масай 2,00 г займае аб’ём (н. у.) 2,240 дм3. Да гэтай сумесі дадалі невядомы газ хімічнай колькасцю, роўнай хімічнай колькасці метану ў зыходнай сумесі. У выніку гэтага малярная маса сумесі вырасла на 48,0 % у параўнанні з зыходнай. Разлічыце адносную шчыльнасць па вадародзе невядомага газу.
173. *Малярная маса газавай сумесі, якая складаецца з гелію і вуглякіслага газу, роўная 32,0 г/моль. Пасля прапускання сумесі над распаленым вугляродам аб’ёмная доля СО2 у атрыманай сумесі стала роўнай 25,0 %. Разлічыце аб’ёмную долю гелію ў канчатковай газавай сумесі.
174. * Сумесь карбанату магнію і сульфіду шчолачнага металу масай 24,6 г апрацавалі лішкам салянай кіслаты. У выніку рэакцыі ўтварыўся раствор, які змяшчае хларыды агульнай масай 30,7 г, і вылучыўся газ шчыльнасцю 1,8155 г/дм3. Вызначце метал і разлічыце масавую долю карбанату магнію ў зыходнай сумесі.
175. *Вуглякіслы газ якога аб’ёму (н. у.) неабходна прапусціць праз раствор масай 156 г з масавай доляй КОН 15,4 %, каб у атрыманым растворы масавыя долі кіслай і сярэдняй солей былі роўныя?
176. *Пры згаранні сумесі метану з этанам аб’ёмам (н. у.) 13,6 дм3 у недахопе кіслароду ўтварылася сумесь двух газаў аб’ёмам (н. у.) 22,63 дм3. Разлічыце адносную шчыльнасць зыходнай газавай сумесі па геліі.
2 Зак. 509
§ 6.1. *Малярная канцэнтрацыя газу
177. *У пасудзіне аб’ёмам 48 дм3 змяшчаецца аргон масай 12 г. У колькі разоў павялічыцца малярная канцэнтрацыя аргону пры дадаванні ў гэтую пасудзіну 60 г аргону?
178. *Масавая доля азоту ў газавай сумесі, якая складаецца з аміяку і вадароду, роўная 50,0 %. Разлічыце малярную канцэнтрацыю вадароду ў гэтай сумесі пры н. у.
179. *Масавая доля вугляроду ў газавай сумесі, якая складаецца з вуглякіслага і чаднага газаў, роўная 0,36. Чаму роўныя пры н. у. малярная канцэнтрацыя чаднага газу ў сумесі і адносная шчыльнасць гэтай газавай сумесі па паветры?
180. *У паветры пакоя памерам 4,5 х 3,2 х 2,5 м малярная канцэнтрацыя серавадароду складае 18 мкмоль/дм3. Які лік малекул серавадароду змяшчаецца ў паветры гэтага пакоя пры н. у.?
181. *Сярэднясутачная гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК) аміяку ў атмасферным паветры складае 0,040 мг/м3. Разлічыце малярную канцэнтрацыю аміяку ў паветры, у якім ГДК перавышана ў 5 разоў у параўнанні з дапушчальнай.
182. *Аб’ём порцыі газу залежыць ад тэмпературы і ціску. Так, напрыклад, пры павелічэнні тэмпературы (тэрмадынамічнай, выражанай у Кельвінах) у 2 разы ў параўнанні з нармальнай (0 °C або 273 К) аб’ём газу павялічваецца ў 2 разы. Павелічэнне ціску ў 3 разы прыводзіць да памяншэння аб’ёму газу ў 3 разы. Разлічыце малярную канцэнтрацыю кіслароду ў паветры (па аб’ёме 21 % кіслароду і 79 % азоту) пры 20 °C і ціску 100 кПа.
183. "'Пасудзіну аб’ёмам 6,72 дм3 запоўнілі пры н. у. кіслародам і герметычна закрылі. Потым у гэтай пасудзіне спалілі вуглярод масай 4,80 г, пры гэтым пасля рэакцыі не засталося цвёрдага астатку. Разлічыце малярную канцэнтрацыю і аб’ёмную долю вуглякіслага газу ў пасудзіне пасля завяршэння рэакцыі.
ГШ РАЗДЗЕЛ 2.
БУДОВА АТАМА I ПЕРЫЯДЫЧНЫ ЗАКОН
§ 7. Будова атама
184. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) лік электронаў у атаме роўны ліку нейтронаў у яго ядры;
б) у ядры любога атама змяшчаюцца нейтроны;
в) лік пратонаў у ядры любога атама заўсёды большы за лік нейтронаў у ім;
г) ядры некаторых атамаў складаюцца з пратонаў і электронаў;
д) зарад ядра атама вызначаецца лікам пратонаў у ім;
е) лік электронаў у катыёне кальцыю меншы за лік пратонаў у яго ядры;
ё) у двух аніёнах N03 змяшчаецца 62 пратоны;
ж) маса любога атама роўная суме мас пратонаў і электронаў;
з) нейтроны не маюць электрычнага зараду і масы.
185. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) азот-14 і хлор-35 з’яўляюцца ізатопамі;
б) нукліды — гэта атамы аднаго хімічнага элемента;
в) усе хімічныя элементы ў прыродзе прадстаўлены некалькімі ізатопамі;
г) ва ўсіх хімічных элементаў існуюць ізатопы;
д) нукліды розных хімічных элементаў не могуць мець аднолькавую адносную атамную масу;
е) ізатопы заўсёды маюць розную адносную атамную масу;
ё) толькі ў аднаго нукліда ў ядры няма нейтронаў; ж) ізатопы могуць мець розны лік пратонаў;
з) існуюць нукліды, у ядрах якіх адсутнічаюць пратоны.
186. Чаму роўны лік элементарных часціц у саставе наступных нуклідаў: азоту-15, неону-20, серы-33, кальцыю-41?
187. Чаму роўная адносная атамная маса нукліда, у ядры якога змяшчаюцца 22 нейтроны, а вакол ядра рухаюцца 18 электронаў?