• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    Maca сумесі газаў роўная:
    HH2 + H2S) = m(H2) + m(H2S) = (^ • 2 +	• 34) r.
    X	X +
    100	100
    Усяго вылучылася: (	 Ч	9o) моль газавай сумесі
    X X + oZ
    (Н2 + H2S) з малярнай масай 13,435 г/моль, таму маса газавай сумесі роўная:
    m(H2 + H2S) = п(Н2 + H2S) • М(Н2 + H2S) =
    100
    100
    х + 32
    ) • 13,435.
    х
    Паколькі гэта адна і тая ж сумесь, то можам скласці ўраўненне:
    100
    х
    100
    х + 32
    100
    ■ 34 = (	 +
    х
    100
    ГТз^ • 13’435-
    ■ 2 +
    Рашаючы яго, атрымаем х = 40,08.
    ЛІ(Ме) = 40,08 г/моль.
    Такім чынам, метал — кальцый.
    А д к аз: Са.
    62.	Дайце сістэматычныя назвы наступным рэчывам: FeO, А12О3, NaOH, Са(ОН)2, CuSO4, К3РО4, FeOHSO4, NaHCO3, H2SO4, Н2СО3.
    63.	Якія з прапанаваных рэчываў адносяцца да бінарных злучэнняў: КН, Cl2, Na2O, (NH4)2S, CuO, СаС12, FeCl3, СН4, Na2[Zn(OH)4], С2Н6, А12О3, СаН2, Н2?
    64.	Выпішыце ў чатыры слупкі кіслотныя, асноўныя, амфатэрныя і нясолеўтваральныя аксіды: NO, SO3, СаО, CO, N2O, К2О, СО2, SiO2, А12О3, P20g, С12О7, ВеО, Мп2О7, SO2, PbO2, MgO.
    65.	Якія з названых рэчываў не з’яўляюцца аксідамі: Н2О2, Н2О, Na2O, Na2O2, КО2, К2О, ВаО2, ВаО?
    66.	Запішыце хімічныя формулы кіслот, якія адпавядаюць аксідам: N2O5, N2O3, Р2О5, СО2, SO3, SO2, С12О7, СгО3.
    67.	Запішыце хімічныя формулы аксідаў, якія адпавядаюць кіслотам: HNO2, H2SiO3, H2SeO4, HBrO3, НРО3, н4р2о7.
    68.	Для серы вядомы кіслародзмяшчальныя кіслоты: H2SO4, H2SO3, H2S2O7, H2S2O8, H2S2O3, H2S2O6 i некаторыя іншыя. Для якіх з пералічаных кіслот аксід серы(УІ) з’яўляецца кіслотным аксідам?
    69.	Запішыце хімічныя формулы асноў, якія адпавядаюць аксідам: ВаО, Li2O, К2О, А12О3, ВеО, MgO, Fe2O3, Cr2O3.
    70.	Намалюйце ў сшытку табліцу і запоўніце яе.
    Элемент
    Галагенід
    Аксід
    Халькагенід
    Нітрыд
    Карбід
    Гідрыд
    К
    KF
    к2о
    K2S
    K3N
    к2с2
    кн
    Na
    
    
    
    
    
    
    Са
    
    
    
    
    
    
    А1
    
    
    
    
    
    
    71.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	аксіды металаў, якія праяўляюць у злучэннях ступень акіслення +1 ці +2, з’яўляюцца асноўнымі аксідамі;
    б)	кіслотныя аксіды ў адных выпадках з’яўляюцца аксідамі неметалаў, у іншых — металаў;
    в)	металы з пераменнай валентнасцю могуць утвараць асноўныя, амфатэрныя і кіслотныя аксіды;
    г)	кіслоты бываюць аднаасноўныя, двухасноўныя, трохасноўныя, кіслародзмяшчальныя і бескіслародныя;
    д)	іоны вадароду ўтвараюцца толькі пры дысацыяцыі кіслот;
    е)	гідраксід-іоны ўтвараюцца толькі пры дысацыяцыі асноў.
    72.	Якія з названых кіслот могуць утвараць кіслыя солі: H2SO3, HC1, H2SO3, СН3СООН, HN03, Н3РО4, Н2СО3?
    Прывядзіце па адным прыкладзе сярэдняй і кіслай солі гэтых кіслот.
    73.	Якія з названых аксідаў, рэагуючы са шчолачамі, могуць утварыць кіслыя солі: CO, SO3, Р2О5, NO, СО2, CuO, ZnO? Для выбраных аксідаў састаўце па адным ураўненні хімічнай рэакцыі, у якой утвараецца кіслая соль.
    74.	Адзначце асновы, якія ўтвараюць асноўныя солі: Fe(OH)2, NaOH, Fe(OH)3, Mg(OH)2, A1(OH)3, KOH, Cu(OH)2. Для выбраных асноў састаўце па адным ураўненні хімічнай рэакцыі, у якой утвараецца асноўная соль. Назавіце іх.
    75.	3 якімі з названых рэчываў рэагуе аксід натрыю: H2S, Н2О, О2, А1(0Н)3, MgO, N2O, N2, ZnO, KOH, HC1, KC1? Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць, і назавіце ўтвораныя рэчывы.
    76.	3 якімі з названых рэчываў рэагуе аксід серы(УІ): Н2О, ВаО, О2, Са(ОН)2, Mg, HC1, Na2SO4? Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць, і назавіце ўтвораныя рэчывы.
    77.	Выберыце пары рэчываў, паміж якімі магчымы хімічныя рэакцыі:
    а)	СаО і Н2О;
    б)	CuSO4 і Fe;
    в)	CO і Н2О;
    г)	Cu і FeSO4;
    Д) КІ і Вг2;
    е)	FeCl2 і С12;
    ё) ZnO і NaOH;
    ж)	Fe2O3 і О2;
    з)	AgNO3 і HF;
    і) SiO2 і Н2О;
    к)	FeCl3 і С12;
    л)	Р2О5 і КОН;
    м) CuO і HC1;
    н) Na2S і H2S;
    о)	NaHS і КОН;
    п) ВаНРО4 і Н3РО4;
    р)	FeOHCl2 і NaOH;
    с) NaHSO4 і H2SO4;
    т) Li2SO4 і H2SO4;
    у) (CuOH)2CO3 і H2SO4;
    ф) MgOHCl і HC1;
    х) Na2[Zn(OH)4] і HC1;
    ц) А1С13 і Са(ОН)2;
    ч)	BaSO4 і CaSO4.
    Састаўце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый.
    78.	Састаўце малекулярныя ўраўненні хімічных рэак-
    цый, якія адпавядаюць наступным схемам:
    а)	метал + неметал —> соль;
    б)	метал + кіслата -> соль + вадарод;
    в)	неметал + неметал —> кіслата;
    г)	метал + вада -> аснова + вадарод;
    д)	неметал + кісларод —> кіслотны аксід;
    е)	метал + кісларод -» асноўны аксід;
    ё) асноўны аксід + кіслотны аксід —> соль;
    ж)	асноўны аксід + кіслата -> соль 4вада;
    з)	кіслотны аксід + аснова —> кіслая соль;
    і) кіслата1 + соль1 -> кіслата2 + соль2;
    к)	метал1 + соль1 -> метал2 + соль2.
    79.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні (там, дзе неабходна, замяніце X і Y на формулы патрэбных рэчываў):
    a)	NaH -> NaOH Na2CO3 -» ВаСО3 -4ВаО -> Ва(ОН)2 -> —> ВаС12;
    б)	HNO3 -> NO2 -> NaNO3 -> HNO3 -> Cu(NO3)2 -> NO2;
    в)	Ca(OH)2 -> X -> CaCO3 -4CaO -» Y -> CaCl2;
    r) Na2SO3 —> SO2 —> K2SO3 —> CaSO3 —> SO2;
    д)	FeO -> Fe	FeCl2 -» X -> FeO -> Fe2O3 -> Y ->
    -> Fe(OH)3 -» Fe2O3;
    e)	X —> Cu(NO3)2 -> Cu(OH)2 -> Y -> CuCl2;
    ё) ZnO -> K2ZnO2 -» ZnCl2 -» Zn(OH)2 -> X -> Zn.
    80.	Устаўце замест знакаў пытання формулы рэчываў і расстаўце каэфіцыенты ў атрыманых схемах:
    а)	? + ? = CuSO4 + Н2О;
    б)	? + NaOH = Fe(OH)2 + ?;
    в)	HC1 + ? = ? + Н2О;
    г)	? + ? = ? + HN03;
    д)	Zn + ? = Н2 + ?;
    е)	Fe + AgNO3 = ? + ?;
    ё) SO2 + ? = K2SO3 + ?;
    ж)	? + ? = HC1 + ?.
    81.	Устаўце ў схему замест літар формулы рэчываў, для якіх пазначаныя стрэлкамі ператварэнні могуць быць ажыццёўлены ў адну стадыю.
    Прывядзіце ўраўненні адпаведных рэакцый і ўкажыце ўмовы іх працякання.
    82.	Назавіце лік формульных адзінак, які змяшчаецца ва ўзоры монагідрату гідраксіду натрыю масай 120 мкг.
    83.	Разлічыце масавую долю серы ў сумесі, якая складаецца з дэкагідрату сульфату натрыю масай 460 мг і пентагідрату сульфату медзі(ІІ) масай 2,46 г.
    84.	Масавая доля кіслароду ў сумесі аксіду цынку і сульфату цынку складае 28,35 %. Разлічыце масавую долю аксіду цынку ў сумесі.
    85.	У вадзе масай 250 г асцярожна растварылі натрый масай 6,88 г. Разлічыце масавую долю шчолачы ў атрыманым растворы.
    86.	Разлічыце сумарную хімічную колькасць іонаў, якія ўтвараюцца пры растварэнні барыю масай 5,76 г у лішку вады.
    87.	Амігдалін (С2оН27МОп) змяшчаецца ў костачках горкага міндалю, персікаў, абрыкосаў, вішань, яблыкаў і некаторых іншых раслін. Пры раскладанні ў арганізме адной малекулы амігдаліну ўтвараецца адна малекула цыяністага вадароду HCN, які з’яўляецца наймацнейшым ядам. Прыём унутр прыкладна 50-60 г ядзеркаў раслін, якія змяшчаюць амігдалін, можа прывесці да цяжкага і нават смяротнага атручвання чалавека. Утрыманне амігдаліну ў горкім міндалі можа даходзіць да 3,5 % па масе. Цыяністы вадарод якой максімальнай масы можа ўтварыцца ў выніку раскладання амігдаліну, што змяшчаецца ў горкім міндалі масай 60 г?
    88.	-'Медны купарвас CuSO4 • 5Н2О якой масы неабходна растварыць у 50,8 см3 вады, каб атрымаць раствор з масавай доляй сульфату медзі 5,46 %?
    89.	*У састаў хімічнага рзчыва ўваходзяць азот, вадарод, кісларод і вуглярод. Масавая доля кіслароду ў саставе рэчыва роўная 0,6071. Адносіны ліку атамаў вадароду да ліку атамаў кіслароду ў рэчыве роўныя 5 : 3. У рэчыве змяшчаюцца роўныя лікі атамаў вугляроду і азоту. Вызначце рэчыва, калі яго малярная маса меншая за 85 г/моль.
    90.	*Пры спальванні метану ў недахопе кіслароду ўтварылася газавая сумесь, якая мае шчыльнасць пры н. у. 1,760 г/дм3. Састаўце ўраўненне рэакцыі, што працякае пры спальванні метану.
    91.	*Карбанат шчолачнага металу масай 6,36 г апрацавалі лішкам раствору сернай кіслаты. Газ, які вылучыўся, прапусцілі праз раствор масай 20,0 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 16,0 %. У выніку рэакцыі ўтварыліся кіслая і сярэдняя солі. Хімічная колькасць кіслай солі ў растворы ў 2 разы большая за хімічную колькасць сярэдняй солі. Вызначце метал.
    92.	*Страўнікавы сок выпрацоўваецца клеткамі слізістай абалонкі страўніка і мае складаны хімічны састаў. Яго асноўнае прызначэнне — ператраўленне ежы. У састаў страўнікавага соку ўваходзіць саляная кіслата. Яна падтрымлівае пэўны ўзровень кіслотнасці ў страўніку і спрыяе дэнатурацыі бялкоў, што палягчае іх наступнае расшчапленне, актывізуе стрававальныя ферменты, забяспечвае антыбактэрыяльнае дзеянне страўнікавага соку. У 1 дм3 страўнікавага соку ў сярэднім змяшчаецца 0,160 моль HC1. На працягу сутак у страўніку дарослага чалавека выпрацоўваецца каля 2 літраў страўнікавага соку. Разлічыце масавую долю хлоравадароду ў страўнікавым соку, прыняўшы шчыльнасць страўнікавага соку роўнай 1,005 г/см3. Якая маса салянай кіслаты выпрацоўваецца ў страўніку дарослага чалавека на працягу аднаго года? Для растварэння жалеза якой масы дастаткова такой колькасці кіслаты?
    § 3.1-3.5. *Аксіды. Кіслоты. Асновы. Солі. Узаемасувязь паміж класамі неарганічных злучэнняў
    93.	*У чатыры слупкі выпішыце сярэднія, кіслыя, асноўныя і комплексныя солі: Na2[Zn(OH)4], Na2SO4, ВаНРО4, NaNO3, FeOHSO4, CuSO4, FeCl3, K[A1(OH)4], Na2[Be(OH)4], Ca(HSO4)2, CuOHNO3, A1(OH)2C1, NaHCO3. Назавіце ix.
    94.	*Укажыце формулы солей, якія састаўлены няправільна: NaHSO4, Fe(OH)2SO4, FeOHSO4, (FeOH)2SO4, Li2HPO4, CuOHSO4, Na2HS, CuOHCl, BaHSO3, (CuOH)2NO3, KHCO3. Выпраўце памылкі i запішыце ў сшыткі правільныя формулы.
    95.	*Лік малекул вады ў сістэматычнай назве крышталегідратаў абазначаюць з дапамогай лацінскіх назваў лічэбнікаў: 1 — мона, 2 — ды, 3 — тры, 4 — тэтра, 5 — пента, 6 — гекса, 7 — гепта, 8 — акта, 9 — нана, 10 — дэка. Напрыклад, CuCl2 • 2Н2О называецца дыгідрат хларыду медзі(П), NiCl2 • 6Н2О — гексагідрат хларыду нікелю(ІІ). Назавіце па сістэматычнай наменклатуры наступныя крышталегідраты: Na2CO3 • ЮН20, Fe(NO3)3 • 9Н2О, CaSO4 • 2Н2О, СоС12 • 6Н2О, CuSO4 • 5Н2О.
    96.	*Укажыце, у якіх выпадках утвараецца кіслая соль, сярэдняя соль ці сумесь кіслай і сярэдняй солей:
    а)	2 моль KOH і 1 моль H2SO4;
    б)	1 моль LiOH і 0,5 моль Н3РО4;
    в)	2 моль RbOH і 1,5 моль HF;
    г)	0,1 моль КОН і 0,2 моль H2SO3;
    д)	1 моль Ва(ОН)2 і 1 моль H2S;
    е)	2 моль NaOH і 3 моль H2S;
    ё) 3 моль Са(ОН)2 і 2 моль Н3РО4;
    ж)3 моль NaOH і 2 моль H2SO3;
    з)	2 моль Ва(ОН)2 і 3 моль H2S;
    і)	0,3 моль КОН і 0,1 моль H2S;
    к)	1,5 моль LiOH і 1 моль Н3РО4;
    л)	1 моль RbOH і 2 моль HNO3.