Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
188. Разлічыце сумарны лік усіх элементарных часціц у саставе іонаў: 56Fe3+, 19F”, 32S2-.
189. Разлічыце масу:
a) 12 аніёнаў 02~; в) 8 катыёнаў NH4;
б) 5 катыёнаў Fe3+; г) 9 аніёнаў SO2-.
190. Вылічыце масу пратонаў, якія змяшчаюцца ў ядрах усіх атамаў ва ўзоры газападобнага азоту аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3.
191. Разлічыце масавую долю нейтронаў у нуклідзе крыптону-84. Чаму роўная мольная доля пратонаў у атаме гэтага нукліда?
192. Разлічыце масу катыёнаў алюмінію, якія маюць такі ж сумарны зарад, як і 0,25 моль пратонаў.
193. Разлічыце хімічную колькасць сульфат-аніёнаў, якія змяшчаюць столькі ж электронаў, колькі ўсе атамы ў порцыі серы масай 100 г.
194. Вызначце атамны нумар і назавіце элемент, калі яго масавы лік роўны 63, а колькасць нейтронаў у ядры роўная 34.
195. Чаму роўная рознасць паміж лікам нейтронаў і лікам электронаў для нуклідаў: урану-235, стронцыю-90, ёду-131?
196. Назавіце хімічны элемент, масавы лік якога роўны 40, а лік нейтронаў у яго ядры роўны 20.
197. Узор кіслароду змяшчае два нукліды: 16О і 18О, масы якіх адпаведна роўныя 4,0 і 9,0 г. Разлічыце адносную атамную масу кіслароду ў гэтым узоры.
198. Узор фосфару змяшчае два нукліды: фосфар-31 і фосфар-33. Мольная доля фосфару-33 ва ўзоры роўная
10 %. Разлічыце адносную атамную масу фосфару ў гэтым узоры.
199. У прыроднай сумесі хлор прадстаўлены двума ізатопамі 35С1 і 37С1. Разлічыце мольную долю хлору-35 у прыроднай сумесі.
200. Ці можа малекула вады мець адносную малекулярную масу 20 або 21? Коратка растлумачце свой адказ.
201. Разлічыце агульную колькасць элементарных часціц, якія змяшчаюцца ва ўсіх атамах ва ўзоры 63Cu16O масай 386 кг.
202. У порцыі простага рэчыва хімічнай колькасцю 0,05 моль змяшчаецца 1,70 моль пратонаў. Назавіце гэтае простае рэчыва і прывядзіце яго формулу, калі вядома, што яго малекула двухатамная.
203. Масавая доля хлору ў саставе яго аксіду роўная 0,3877. Вызначце эмпірычную формулу гэтага аксіду.
204. *У саставе нукліда масай 2,40 г змяшчаецца 6,02 • 1023 электронаў. Масавы лік нукліда роўны 120. Назавіце нуклід.
205. *Узор бору змяшчае нукліды бор-10 і бор-11. Адносная атамная маса бору ў гэтым узоры роўная 10,80. Разлічыце масавую долю нукліда бору-10 у гэтым узоры.
206. *Газападобны вадарод, які змяшчае нукліды ’Н і 2Н, спалілі ў лішку кіслароду ПО2. Мольная доля нукліда ХН у зыходным вадародзе складае 20 %. Разлічыце мольныя долі ўсіх відаў малекул вады, якія ўтварыліся ў выніку рэакцыі.
207. *У газавай сумесі 12СН4 і 14СН4 масавая доля вадароду роўная 24,0 %. Разлічыце масавую долю 12СН4 у гэтай сумесі.
§ 8. З'ява радыеактыўнасці
208. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) любы хімічны элемент мае як стабільныя, так і радыеактыўныя нукліды;
б) усе радыеактыўныя нукліды атрыманы толькі штучным шляхам;
в) у прыродзе няма радыеактыўных нуклідаў;
г) пры а-распадзе ўтвараецца элемент з меншым атамным нумарам, чым зыходны;
д) лік электронаў у атаме пры p-распадзе памяншаецца;
е) у-выпраменьванне ўяўляе сабой паток электронаў;
ё) за час, роўны двум перыядам паўраспаду, усе радыеактыўныя атамы знікаюць цалкам;
ж) у абазначэнні нукліда стронцый-90 лік азначае перыяд паўраспаду 90 дзён;
з) пры радыеактыўным распадзе ўтвараюцца толькі стабільныя нукліды;
і) усе хімічныя элементы пачынаючы з палонію не маюць стабільных нуклідаў.
209. Які нуклід утвараецца ў выніку а-распаду:
а) плаціны-190; в) торыю-229;
б) палонію-210; г) плутонію-236?
210. Які нуклід утвараецца ў выніку р-распаду:
а) цырконію-93; в) крэмнію-32;
б) мыш’яку-77; г) серы-35?
211. Вызначце масавы лік нукліда, які ўтварыўся ў выніку а-распаду 2o9Md. Састаўце ўраўненне гэтай ядзернай рэакцыі.
212. Вызначце зарад ядра і масавы лік хімічнага элемента, які ўтварыўся ў выніку p-распаду нукліда 23Na. Састаўце ўраўненне ядзернай рэакцыі.
213. Якія часціцы выпраменьваюцца ў выніку ператварэння торыю-241 у протактыній-232?
214. Устаўце замест знакаў пытання неабходныя часціцы:
a) 32S + 4Не = ? + 2Н; в) 238U + хп = ?;
б) 14N + ^ = ? + ХН; г) 239Np = ? + е.
215. Перыяд паўраспаду нукліда 131І роўны 8 сутак. Якая доля атамаў гэтага нукліда распадзецца праз 24 дні?
216. Перыяд паўраспаду нукліда 131І складае 8 сутак. Які лік атамаў 131І застанецца ва ўзоры, які змяшчае атамы ёду-131 масай 800 мг, праз 40 сутак?
217. Ва ўзоры змяшчаецца 12,04 • 1021 атамаў нукліда 137Cs, які мае перыяд паўраспаду 30,2 года. Праз які час ва ўзоры застанецца 3,01 • 1021 атамаў 137Cs?
218. Якая маса алюмінію-28 ператворыцца ў атамы іншага хімічнага элемента ў выніку радыеактыўнага распаду за 11 хвілін ва ўзоры, што змяшчае 200 мг нукліда 28А1, калі перыяд яго паўраспаду роўны 2,2 хвіліны?
219. *Вызначце хімічны элемент, які ўтвараецца ў выніку паслядоўных рі а-распадаў ядра 16О, а таксама яго масавы лік і парадкавы нумар.
220. *Вызначце хімічны элемент, які ўтвараецца з торыю 232Th пасля трох аі двух p-распадаў, а таксама яго масавы лік і парадкавы нумар.
221. -'Якая колькасць аі p-распадаў спатрэбіцца для ператварэння 238U у 198РЬ?
222. *Адносная шчыльнасць газавай сумесі, якая складаецца зН2і D2, па геліі роўная 0,682. Разлічыце масавую долю D2 у гэтай сумесі.
223. *3 прычыны вылучэння энергіі ў экзатэрмічных рэакцыях маса прадуктаў рэакцыі крыху меншая за масу зыходных рэчываў. Напрыклад, пры поўным згаранні метану масай 16,0 г у кіслародзе вылучаецца 882 кДж энергіі. Разлічыце, наколькі маса зыходных рэчываў большая за масу атрыманых прадуктаў пры поўным згаранні ў кіслародзе метану хімічнай колькасцю 100 моль. Які лік малекул вады мае такую ж масу, як разлічаная вамі розніца мас? Якой энергіі эквівалентна такая маса?
§ 9. Стан электрона ў атаме
224. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) на чацвёртым энергетычным узроўні максімальна можа знаходзіцца 16 электронаў;
б) энергія электрона на 4з-арбіталі ніжэйшая, чым на Зй-арбіталі;
в) р-арбіталі маюць форму выцягнутай гантэлі;
г) форма s-арбіталей не залежыць ад нумара энергетычнага ўзроўню;
д) лік розных па форме с/-арбіталей роўны шасці;
е) на другім энергетычным узроўні ёсць чатыры арбіталі;
ё) лік s-арбіталей у атаме натрыю роўны тром;
ж) на трэцім энергетычным узроўні ёсць s-, рі d-падузроўні;
з) d-падузровень максімальна змяшчае 8 электронаў;
і) для размяшчэння 16 электронаў дастаткова двух энергетычных узроўняў.
225. У класічнай (ньютонаўскай) механіцы для апісання руху часціцы ў прасторы дастаткова задаць яе каардынаты ў кожны момант часу. Якая велічыня замест каардынаты выкарыстоўваецца ў квантавай механіцы для апісання электрона ў атаме?
226. Які лік падузроўняў ёсць на чацвёртым энергетычным узроўні? Які максімальны лік электронаў можа размясціцца на гэтым узроўні?
227. Як змяняецца энергія электрона і сіла прыцяжэння да ядра — павялічваецца або памяншаецца — пры павелічэнні адлегласці паміж электронам і ядром?
228. Якую форму маюць:
а) s-арбіталі першага энергетычнага ўзроўню;
б) р-арбіталі другога энергетычнага ўзроўню?
229. Прывядзіце прыклады трох атамаў трэцяга перыяду, у якіх у няўзбуджаным стане ёсць няспараныя электроны.
230. У якім выпадку правільна паказаны парадак запаўнення падузроўняў электронамі ў няўзбуджаным атаме:
а) Зр, 3s, 2р, 2s, Is; в) Is, 2р, 2s, Зр, 3s;
б) Is, 2s, 2р, 3s, Зр; г) Is, 2s, 3s, 2p, 3p2
231. Адзначце, у якім выпадку правільна паказаны суадносіны паміж энергіяй электрона, размешчанага на адпаведнай арбіталі:
a) 2s
> 2р;
г) Зр <
= 2s;
б) 3s
> 2р;
д) 3d ■
< 4s;
в) Зр
> 3d-,
е) 4р <
= 3d.
232.
Лік энергетычных
узроўняў у
няўзбуджаным ата-
ме роўны нумару перыяду, у якім знаходзіцца адпаведны хімічны элемент. Ці можна, затраціўшы энергію, змясціць знешні электрон атама кіслароду на трэці энергетычны ўзровень? Растлумачце свой адказ.
233. Якія з атамаў, электронныя формулы знешняга электроннага ўзроўню якіх прыведзены ніжэй, знаходзяцца
ва ўзбуджаным стане:
а) Зз^р1;
б) 3d104s2;
в) 2s22p1;
г) 3s13p3;
д) Зс/Чв2;
е) 5s2?
234. Узор простага рэчыва, які змяшчае атамы хімічнай колькасцю 0,1 моль, утрымлівае 1 моль электронаў. Вызначце хімічны элемент.
235. У порцыі іонаў Y” хімічнай колькасцю 0,20 моль змяшчаюцца электроны хімічнай колькасцю 3,60 моль. Вызначце іон.
236. Які лік электронаў змяшчаецца ва ўзоры масай 5,60 мг, што складаецца з нукліда жалеза-56?
237. Ва ўзоры металу хімічнай колькасцю 0,10 моль хімічная колькасць электронаў роўная 1,20 моль. Вызначце метал.
238. Лік электронаў усіх атамаў у саставе формульнай адзінкі карбанату шчолачнага металу роўны 36. Вызначце шчолачны метал.
239. Навеску алкану масай 34,6 кг цалкам спалілі на паветры. Разлічыце аб’ём (н. у.) паветра, затрачанага на спальванне, калі вядома, што ва ўсіх атамах малекулы алкану змяшчаецца 34 электроны, а аб’ёмная доля кіслароду ў паветры роўная 21,0 %.
240. *Лік электронаў у саставе формульнай адзінкі нейкага сульфату роўны 70. Вызначце формулу гэтай солі.
241. *Узор сплаву жалеза-56 і медзі-63 змяшчае электроны і нейтроны хімічнай колькасцю 5,50 і 6,40 моль адпаведна. Разлічыце масавую долю жалеза ў сплаве.
242. *Пры награванні навескі гідракарбанату натрыю яе маса паменшылася на 25,4 % у параўнанні з зыходнай. Якая частка солі расклалася ў працэсе награвання?
243. *У аксідзе масавая доля кіслароду ў 1,579 разу болыпая за масавую долю неметалу. Вызначце формулу аксіду і назавіце яго па сістэматычнай наменклатуры.
§ 10. Перыядычны закон у святле тэорыі будовы атама
244. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) нумар групы роўны ліку энергетычных узроўняў у атаме;
б) Зр-арбіталі запаўняюцца электронамі пасля За-арбіталей;
в) у атаме кіслароду ў няўзбуджаным стане ёсць 2 няспараныя электроны;
г) ва ўзбуджаным стане лік няспараных электронаў у атаме вугляроду можа быць большы, чым у атаме азоту;
д) лік свабодных арбіталей у атаме серы ў няўзбуджаным стане роўны пяці;
е) вышэйшы аксід элемента чацвёртага перыяду мае формулу RO2;
ё) у элементаў, размешчаных у адным перыядзе, аднолькавая канфігурацыя знешняга электроннага слоя;
ж) элементы групы IVA ўтвараюць вадародныя злучэнні саставу RH4;
з) першы перыяд складаецца толькі з s-элементаў.