• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    245.	Якая характарыстыка атама з’яўляецца самай галоўнай і вызначае ўсе астатнія ўласцівасці атама?
    246.	Элементы якой групы маюць агульную формулу знешняга электроннага слоя:
    a)	ns1;	в) ns2np5;
    6)	ns2np3;	дзе n — нумар перыяду?
    247.	Састаўце электронныя формулы і электроннаграфічныя схемы:
    а) атамаў Mg, Si, Р;	б) іонаў F“, К+, Mg2+.
    248.	У атамах толькі двух хімічных элементаў другога перыяду ў няўзбуджаным стане адсутнічаюць няспараныя электроны. Назавіце гэтыя элементы.
    249.	Састаўце электронныя формулы атамаў, якія знаходзяцца ў адпаведных валентных станах: cepa(VI), магній(ІІ), фосфар(У), хлор(УП), берылій (II).
    250.	Выпішыце формулы часціц, якія маюць аднолькавы лік электронаў: S, Ar, С1, Са, СГ, Ar+, S2-, К+, Са2+.
    251.	Прывядзіце прыклады трох часціц, якія маюць розны зарад ядра, але аднолькавы лік электронаў.
    252.	Атам якога хімічнага элемента мае такую ж электронную формулу, як і катыён калію? Адказ пацвердзіце электроннай формулай.
    253.	Якія іоны маюць такую ж электронную формулу, як і атам аргону? Адказ пацвердзіце электроннай формулай.
    254.	Сярод прыведзеных часціц выберыце тыя, якія маюць аднолькавую электронную формулу: Са2+, СГ, О2 , S2-, К+, Ar, Na, Mg2+, Ne.
    255.	У якіх групах перыядычнай сістэмы размяшчаюцца р-элементы? Які лік электронаў на знешнім электронным слоі маюць р-элементы ў кожнай з іх?
    256.	3 прыведзенага пераліку выпішыце сімвалы s-элементаў: В, Na, Ba, F, Cs, Be, О, Sc, Cu.
    257.	3 прыведзенага пераліку выпішыце сімвалы р-элементаў: Н, Li, Al, Fe, Ag, S, Ar, Zn, Hg.
    258.	Прывядзіце па тры сімвалы хімічных элементаў, якія адносяцца да dі /-элементаў.
    259.	Ці можа адзначаны атам, які ўваходзіць у састаў злучэння, мець наступную электронную формулу:
    а)	кісларод — ls22s22p33s1;
    б)	сера — ls22s22p63s23p33d1;
    в)	фтор — ls22s22p53s1;
    г)	хлор — ls22s12p33s13p33d3?
    Коратка растлумачце чаму.
    260.	Састаўце формулы вышэйшага аксіду, гідраксіду і вадароднага злучэння:
    а)	селену;	в) берылію;
    б)	вугляроду;	д) мыш’яку.
    261.	Электронная формула хімічнага элемента ls22s1. Якая хімічная колькасць электронаў змяшчаецца ва ўзоры простага рэчыва, утворанага гэтым элементам, масай 1,40 г?
    262.	Электронная формула знешняга электроннага слоя атама 3s23p°. Разлічыце аб’ём (н. у.), які зойме простае рэчыва масай 3,55 г, утворанае гэтым хімічным элементам.
    263.	Электронная формула хімічнага элемента ls22s22p63s1. Разлічыце лік атамаў гэтага элемента, які змяшчаецца ва ўзоры масай 4,60 г.
    264.	Для якога хімічнага элемента трэцяга перыяду нумар групы не роўны ліку электронаў, што могуць удзельнічаць ва ўтварэнні хімічнай сувязі? Растлумачце свой адказ.
    265.	У саставе малекулы вадароднага злучэння элемента VIA-групы змяшчаецца 36 электронаў. Які гэта элемент?
    266.	У іона Х2+ на другім энергетычным узроўні знаходзіцца 8 электронаў, на трэцім — электроны адсутнічаюць. Састаўце электронную формулу гэтага іона і назавіце яго.
    267.	Іон Xна трэцім энергетычным узроўні мае 8 электронаў, на чацвёртым — электроны адсутнічаюць. Састаўце электронную формулу іона. Вызначце гэты іон.
    268.	Хімічная колькасць атамаў хімічнага элемента ў порцыі простага рэчыва масай 4,0 г роўная 0,10 моль. Вызначце хімічны элемент і састаўце яго электронную формулу.
    269.	*Пры растварэнні ў 48,2 см3 вады навескі масай 244 мг аксіду хімічнага элемента, размешчанага ў групе
    VA, утварыўся раствор, у якім масавая доля растворанага рэчыва роўная 0,695 %. Вызначце формулу гэтага аксіду.
    270.	*Пры ўзаемадзеянні кіслотнага аксіду ХО2 масай 12,8 г з растворам гідраксіду калію атрымалі роўныя колькасці кіслай і сярэдняй солей агульнай масай 27,8 г. Вызначце X.
    271.	*Газападобная (пры н. у.) сумесь двух вадародных злучэнняў, утвораных суседнімі хімічнымі элементамі другога перыяду, мае адносную шчыльнасць па паветры 0,5776. Чаму роўная мольная доля больш лёгкага злучэння ў зыходнай сумесі?
    272.	*Разлічыце аб’ём (н. у.) вуглякіслага газу, які ўтварыўся ў выніку згарання метану ў лішку кіслароду, калі аб’ём сумесі пасля завяршэння рэакцыі і прывядзення да нармальных умоў паменшыўся ў 1,5 разы і склаў 90,0 дм3.
    § 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія яны ўтвараюць
    273.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	памер атама з’яўляецца ўмоўнай велічынёй;
    б)	радыус атама крэмнію большы за радыус атама фосфару;
    в)	у групе з памяншэннем зараду ядра радыус атамаў памяншаецца;
    г)	радыусы ўсіх атамаў аднаго перыяду аднолькавыя;
    д)	электраадмоўнасць элементаў адной групы з ростам зараду ядра памяншаецца;
    е)	максімальная ступень акіслення ўсіх элементаў групы VIA роўная +6;
    ё) самы маленькі радыус мае атам вадароду;
    ж)	радыус атамаў у перыядзе зніжаецца з-за павелічэння зараду ядра.
    274.	У якой з часціц радыус большы:
    а)	атама берылію або атама серы;
    б)	атама бору або атама алюмінію;
    в)	атама кальцыю або катыёна кальцыю;
    г)	атама брому або аніёна брому?
    275.	Размясціце наступныя часціцы ў парадку павелічэння іх радыусаў:
    a)	Na, Na+, Cl;	г) Na+, Mg2+, Na;
    6)	Cl, Cl+, СГ;	д) F“, Ne, Na;
    b)	Al3+, Mg2+, Al;	e) Li+, F, Na.
    276.	У атамаў металаў ці неметалаў, размешчаных у адным і тым жа перыядзе перыядычнай табліцы, электраадмоўнасць большая?
    277.	Да якога атама — кіслароду ці вадароду — будуць зрушаны агульныя электроны ў малекуле вады? Растлумачце чаму.
    278.	На якім з двух указаных атамаў, звязаных кавалентнай палярнай сувяззю, будзе частковы дадатны зарад:
    а)	азот — вадарод;	г)	хлор — фтор;
    б)	фтор — кісларод;	д)	селен — кісларод;
    в)	сера — азот;	е)	фосфар — хлор?
    279.	На якім з двух указаных	атамаў, звязаных кава-
    лентнай палярнай сувяззю, будзе частковы адмоўны зарад:
    а)	крэмній — кісларод; г) сера — фтор;
    б)	вуглярод — фтор;	д) селен — бром;
    в)	бор — азот;	е) вуглярод — кісларод?
    280.	Размясціце атамы хімічных элементаў у парадку павелічэння іх электраадмоўнасці: азот, фтор, кісларод, натрый, сера, кальцый, калій.
    281.	Пералічыце хімічныя элементы трэцяга перыяду, у атамаў якіх металічныя ўласцівасці выяўлены больш ярка, чым у крэмнію. Адказ растлумачце.
    282.	У кожнай пары ўкажыце аксід з больш выяўленымі кіслотнымі ўласцівасцямі:
    а)	СО2 або SiO2;	в) SO3 або Р2О5;
    б)	СО2 або N2O5;	г) SiO2 або SO3.
    283.	У кожнай пары ўкажыце гідраксід з больш выяўленымі кіслотнымі ўласцівасцямі:
    а)	Ве(ОН)2 або Mg(OH)2;
    б)	В(ОН)3 або СО(ОН)2;
    в)	CsOH або КОН;
    г)	СО(ОН)2 або NO2(OH);
    д)	SO2(OH)2 або РО(ОН)3;
    е)	NaOH або А1(0Н)3.
    284.	Адзначце рады, у якіх металічныя ўласцівасці атамаў хімічных элементаў злева направа паступова ўзмацняюцца:
    a)	Be, Mg, К;	в) Na, К, А1;
    б)	Cs, К, Na;	г) Са, Na, Mg.
    285.	Разлічыце масавую долю крэмнію ў яго вадародным злучэнні і вышэйшым аксідзе.
    286.	Разлічыце масавую долю хлору ў яго вадародным злучэнні і вышэйшым аксідзе.
    287.	Ёд утварае вышэйшы гідраксід, у якім масавыя долі ёду, вадароду і кіслароду адпаведна роўныя 55,68; 2,21 і 42,11 %. Вызначце эмпірычную формулу гідраксіду. Якія ўласцівасці — кіслотныя або асноўныя — павінны быць больш выяўлены ў гэтага рэчыва? Прывядзіце ў якасці пацверджання ўраўненне хімічнай рэакцыі.
    288.	Якую масу вышэйшага аксіду серы трэба растварыць у вадзе, каб атрымаць раствор масай 54,4 г з масавай доляй сернай кіслаты 4,92 %?
    289.	Якую масу раствору з масавай доляй гідраксіду калію 14,8 % трэба ўзяць для поўнай нейтралізацыі салянай кіслаты масай 30,6 г з масавай доляй хлоравадароду 7,34 %?
    290.	Разлічыце масавую долю:
    а)	кіслароду ў вышэйшым аксідзе фосфару;
    б)	азоту ў яго вадародным злучэнні;
    в)	кіслароду ў вышэйшым гідраксідзе хлору.
    291.	Масавая доля кіслароду ў саставе гідраксіду шчолачназямельнага металу роўная 18,67 %. Вызначце метал.
    292.	*Масавая доля вадароду ў лятучым вадародным злучэнні роўная 0,1255. Вызначце формулу злучэння.
    293.	*Масавая доля кіслароду ў аксідзе невядомага хімічнага элемента роўная 47,07 %. Вызначце хімічны элемент.
    294.	*Растваральнасць сульфату натрыю пры 20 °C роўная 42,8. Дэкагідрат сульфату натрыю якой масы неабходна дабавіць да раствору масай 4,68 кг з масавай доляй сульфату натрыю 6,44 %, каб прыгатаваць насычаны пры 20 °C раствор?
    295.	*Разлічыце масавую долю азоту ў яго сумесі з кіслародам, у якой мольная доля апошняга роўная 20,0 %.
    296.	*На гарэнне вуглевадароду хімічнай колькасцю 0,010 моль быў затрачаны кісларод аб’ёмам (н. у.) 2,016 дм3. Утвораны вуглякіслы газ прапусцілі праз раствор гідраксіду кальцыю, у выніку ўтварыўся асадак масай 5,80 г. Маса адной малекулы вуглевадароду не перавышае 1,49 • 10-22 г. Вызначце формулу вуглевадароду.
    § 12. Значэнне перыядычнага закону і перыядычнай сістэмы Д. I. Мендзяяеева для развіцця навукі
    297.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	вышэйшы гідраксід індыю мае формулу Іп(ОН)4;
    б)	вышэйшы аксід германію мае формулу GeO2;
    в)	вадароднае злучэнне тэлуру мае формулу ТеН4;
    г)	вышэйшы гідраксід ёду мае формулу Ю(0Н)5;
    д)	вадароднае злучэнне германію мае формулу GeH3.
    298.	Ахарактарызуйце наступныя хімічныя элементы на аснове іх палажэння ў перыядычнай табліцы:
    a)	Se;	в) In;
    б)	Al;	г) N.
    299.	Ахарактарызуйце хімічныя элементы, атамы якіх маюць наступную электронную формулу знешняга электроннага слоя:
    a) 3s2;	б) 3s23p3.
    300.	Састаўце формулы вышэйшага аксіду, гідраксіду і вадароднага злучэння для ёду.
    301.	Формулы якіх з указаных вышэйшых аксідаў састаўлены няправільна: SeO2, І2О5, СаО2, NO2, В2О3, As2O5, ТеО3? Запішыце правільныя формулы гэтых аксідаў.
    302.	Формулы якіх з указаных вадародных злучэнняў састаўлены няправільна: S1H2, NH4, ВеН2, H2Br, SbH3, А1Н3, HSe? Запішыце правільныя формулы гэтых злучэнняў.
    303.	Састаўце электронныя формулы:
    а)	аргону;	в) катыёна кальцыю;
    б)	калію;	г) аніёна фтору.
    304.	Разлічыце адносную шчыльнасць па паветры лятучага вадароднага злучэння мыш’яку.
    305.	Які аб’ём пры н. у. зойме вадароднае злучэнне селену масай 460 кг?
    306.	Прывядзіце хімічную формулу вышэйшага гідраксіду мыш’яку. Якіх кіслотна-асноўных уласцівасцей варта чакаць у гэтага рэчыва? Прывядзіце ўраўненні трох хімічных рэакцый, якія пацвярджаюць гэта.
    307.	3 якімі з пералічаных рэчываў будзе рэагаваць вышэйшы гідраксід радыю: саляная кіслата, гідраксід калію, аксід серы(УІ), хларыд медзі(ІІ), сульфат жалеза(ІІІ), вуглякіслы газ? Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, што працякаюць.