• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    358.	Масавая доля медзі ў злучэнні з золатам роўная 13,89 %. Вызначце найпрасцейшую формулу гэтага злучэння. Укажыце тып хімічнай сувязі паміж атамамі ў гэтым рэчыве.
    359.	*Узор сульфату масай 28,4 г змяшчае іоны хімічнай колькасцю 0,60 моль. Вызначце хімічную формулу сульфату.
    360.	*На гарэнне вуглевадароду аб’ёмам (н. у.) 448 см3 быў затрачаны кісларод масай 5,12 г. Утвораны вуглякіслы газ прапусцілі праз раствор гідраксіду кальцыю, у выніку ўтварыўся асадак масай 9,0 г. Адносная шчыльнасць вуглевадароду па вадародзе меншая за 37. Вызначце формулу вуглевадароду і разлічыце масу гідраксіду кальцыю ў растворы. Укажыце тып хімічнай сувязі паміж атамамі ў вуглевадародзе.
    361.	*Маса катыёна роўная 2,99 • 10-23 г, у яго саставе змяшчаецца 10 электронаў. Вызначце катыён. Якія хімічныя сувязі прысутнічаюць у яго саставе? Якія механізмы іх утварэння? Які лік непадзеленых і звязаных электронных пар змяшчаецца ў саставе катыёна?
    362.	*Маса складанага аніёна роўная 1,595 • 10 22 г. Лік электронаў у яго саставе роўны 50. Вызначце аніён. Якія хімічныя сувязі прысутнічаюць у яго саставе?
    § 14. Уласцівасці хімічных сувязей
    363.	Прывядзіце электронна-графічную схему атама кіслароду. Які лік агульных электронных пар утвараецца пры ўзнікненні хімічнай сувязі паміж атамамі кіслароду ў малекуле кіслароду? Прывядзіце графічную схему малекулы кіслароду.
    364.	Паміж якімі атамамі могуць утварацца кратныя кавалентныя сувязі: азот, вадарод, кісларод, натрый, хлор, сера?
    365.	У малекулах якіх рэчываў усе кавалентныя сувязі толькі с-тыпа: Н2О, СН4, N2, С02, Н2?
    366.	У якіх двухатамных малекулах ёсць кратныя сувязі: Н2, N2, Na2, О2, Br2, S2?
    367.	Якія з прыведзеных сцвярджэнняў няправільныя:
    а)	<5-сувязь можа быць утворана перакрываннем sі р-арбіталей;
    б)	пры ўтварэнні хімічнай сувязі кожны атам імкнецца займець секстэт (г. зн. 6) электронаў;
    в)	разрыў кратнай сувязі паміж атамамі вугляроду працякае з меншай затратай энергіі, чым разрыў адзінарнай сувязі паміж імі;
    г)	л-сувязь можа ўтварыцца пры перакрыцці sі р-арбіталей;
    д)	паміж двума атамамі ў малекуле могуць утварыцца дзве о-сувязі;
    е)	два атамы ў малекуле могуць быць звязаны толькі дзвюмя л-сувязямі;
    ё) трайная сувязь у малекуле можа складацца з трох с>-сувязей?
    368.	Пры ўтварэнні кавалентных хімічных сувязей S-, рі tZ-электронныя арбіталі могуць перакрывацца паміж сабой. Прывядзіце ўсе магчымыя камбінацыі тыпаў перакрыванняў названых арбіталей. Якія з іх могуць утвараць о-сувязі, а якія — л-сувязі?
    369.	Пры ўтварэнні кавалентнай хімічнай сувязі паміж двума атамамі яе палярнасць вызначаецца:
    а)	электраадмоўнасцю атамаў;
    б)	адноснай атамнай масай;
    в)	адноснымі памерамі атамаў;
    г)	валентнасцямі атамаў;
    д)	ступенямі акіслення атамаў.
    370.	Які лік звязаных і непадзеленых электронных пар прысутнічае ў малекулах азоту, вады, сернай кіслаты, хлоравадароду?
    371.	Якія з прыведзеных сцвярджэнняў няправільныя:
    а)	кавалентная сувязь паміж двума атамамі аднаго хімічнага элемента з’яўляецца непалярнай;
    б)	кавалентная сувязь паміж атамамі розных хімічных элементаў у большасці выпадкаў з’яўляецца палярнай;
    в)	двухатамная малекула з палярнай сувяззю валодае дыпольным момантам, г. зн. з’яўляецца дыполем;
    г)	для ўтварэння палярнай сувязі неабходна ўтварэнне трох агульных электронных пар;
    д)	агульная электронная пара зрушваецца да больш электраадмоўнага атама?
    372.	У малекулах якіх рэчываў сувязі кавалентныя палярныя, а ў якіх — кавалентныя непалярныя: Н2О, HC1, Cl2, СН4, N2, Н2, N2, СО2, HF?
    373.	У малекулах якіх рэчываў усе сувязі кавалентныя палярныя: SO3, Н2О2, NH3, C1F, HBr, N2, СН4?
    374.	Для кожнай з бінарных малекул адзначце, на якім атаме будзе частковы дадатны зарад, а на якім — адмоўны: NO, C1F, HBr, CO, HL
    375.	Прывядзіце электронную формулу і электроннаграфічную схему атама вугляроду ў няўзбуджаным і ўзбуджаным станах. Які лік хімічных сувязей і якога тыпу можа ўтвараць атам вугляроду ва ўзбуджаным стане з іншымі атамамі?
    376.	Прывядзіце электронную формулу і электроннаграфічную схему атама азоту. Які лік хімічных сувязей і якога тыпу можа ўтвараць атам азоту з атамамі вадароду?
    377.	Прывядзіце структурную формулу злучэння азоту з вадародам. Укажыце лік звязаных і непадзеленых электронных пар у гэтай малекуле.
    378.	Сера ўтварае з фторам рэчыва SF4. Намалюйце графічную формулу малекулы гэтага рэчыва. Кавалентнымі сувязямі якога тыпу звязаны атамы серы і фтору? Перакрываннем якіх арбіталей яны ўтвораны?
    379.	Як змяняецца трываласць сувязі і яе даўжыня ў радзе: С—С, С=С, С=С? Чаму?
    380.	Як змяняецца даўжыня і трываласць сувязі ў радзе злучэнняў: HI, HBr, HC1, HF?
    381.	Як паслядоўна змяняецца — павялічваецца або памяншаецца — адлегласць паміж цэнтрамі суседніх атамаў вугляроду ў малекуле вінілацэтылену СН2=СН—С=СН?
    382.	Што з’яўляецца прычынай памяншэння тэрмічнай устойлівасці вадародных злучэнняў хімічных элементаў VA-групы з павелічэннем парадкавага нумара?
    383.	Які лік кавалентных сувязей могуць утвараць атамы бору, крэмнію, вугляроду, азоту, фосфару, серы, кіслароду, фтору, брому?
    384.	Атамы якіх хімічных элементаў могуць утвараць па абменным механізме толькі па адной кавалентнай сувязі? Чаму? Прывядзіце прыклады.
    385.	Перакрыванне якіх арбіталей паказана на прыведзеных малюнках? У кожным выпадку адзначце, да ўзнікнення якой сувязі — лці ст— прыводзіць такое перакрыванне.
    386.	Прывядзіце па адным прыкладзе малекул, якія маюць у прасторы форму трохвугольнай піраміды, тэтраэдра.
    387.	Ці заўсёды малекула, у якой усе хімічныя сувязі з’яўляюцца кавалентнымі палярнымі, сама будзе палярнай? Прывядзіце прыклад і растлумачце, ад чаго гэта залежыць.
    388.	Укажыце, у чым падабенства і адрозненне ў будове кожнай пары часціц:
    а)	малекула BeF2 і малекула С02;
    б)	малекула ВС13 і іон С03”;
    в)	малекула РОС13 і іон NH4.
    389.	Утварэнне малекулы вадароду працякае згодна з ураўненнем:
    Н + Н = Н2 + 435 кДж.
    Разлічыце энергію, якую неабходна затраціць, каб разарваць усе кавалентныя сувязі паміж атамамі вадароду ў малекулах у порцыі вадароду масай 12,4 г.
    390.	Пры ўтварэнні адной хімічнай сувязі F—F вылучыцца 2,64 • 10“19 Дж энергіі. Разлічыце хімічную колькасць малекул фтору, якія павінны ўтварыцца для таго, каб вылучылася 42,6 кДж энергіі.
    391.	Для ператварэння малекулы вадароду ў два ізаляваныя атамы неабходна затраціць 435 кДж энергіі на 1 моль малекул вадароду. Якая колькасць энергіі вылучыцца пры ператварэнні атамаў вадароду масай 46,8 г у малекулы?
    392.	Сульфід натрыю масай 8,64 г апусцілі ў раствор масай 180 г з масавай доляй фосфарнай кіслаты 10,5 %. Вылучаны газ прапусцілі праз лішак раствору сульфату медзі. Разлічыце масу ўтворанага пры гэтым асадку.
    393.	Газавая сумесь складаецца з азоту і гелію. Аб’ёмная доля гелію роўная 70 %. Разлічыце масавую долю азоту і адносную шчыльнасць газавай сумесі па паветры.
    394.	*Адносная шчыльнасць вуглевадароду па вадародзе роўная 13. Вызначце лік хімічных сувязей у яго малекуле. Назавіце лік оі л-сувязей, а таксама лік непадзеленых электронных пар у малекуле гэтага вуглевадароду.
    395.	*Якую масу метану можна цалкам акісліць сумессю азону і кіслароду аб’ёмам (н. у.) 67,2 см3, у якой масавая доля кіслароду ў 5 разоў большая за масавую долю азону?
    396.	*Ацаніце, у колькі разоў даўжыня сувязі ў малекуле F2 (0,142 нм) меншая за адлегласць паміж малекуламі фтору пры н. у.
    397.	’-Масавая доля кіслароду ў газавай сумесі, якая складаецца з аксідаў азоту(І) і азоту(ІУ), роўная 0,50. Разлічыце адносную шчыльнасць гэтай газавай сумесі па паветры.
    § 14.1. *Гібрыдызацыя атамных арбіталей
    398.	*Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	гібрыдызацыя паміж 1sі 2з-арбіталямі немагчымая;
    б)	часціца АВ2, у якой цэнтральны атам А знаходзіцца ў sp-гібрыдным стане, мае вуглавую форму;
    в)	атамы азоту ў нітрат-іоне знаходзяцца ў зр2-гібрыдным стане;
    г)	малекула метану мае форму тэтраэдра, у вяршынях якога размешчаны атамы вугляроду, а ў цэнтры — атам вадароду;
    д)	гібрыдызацыя атамаў, размешчаных у трэцім перыядзе і далей, абцяжараная;
    е)	часціца, цэнтральны атам якон знаходзіцца у sp гібрыдным стане, мае форму плоскага трохвугольніка;
    ё) у малекулах арганічных злучэнняў атамы вугляроду могуць быць толькі ў зр3-гібрыдным стане;
    ж)	усе атамы ў малекуле этылену размешчаны ў адной плоскасці.
    399.	*Разгледзьце будову іонаў NH4, SO3. Для кожнага з іх укажыце:
    •	тып гібрыдызацыі арбіталей цэнтральнага атама;
    •	арбіталі, якія перакрываюцца пры ўтварэнні хімічных сувязей;
    •	лік непадзеленых і звязаных электронных пар у іоне;
    •	прасторавую канфігурацыю іона;
    •	тып хімічнай сувязі ў іоне;
    •	палярны іон ці не;
    •	чаму роўны вугал паміж сувязямі.
    400. *Разгледзьце будову малекул ВеС12, ВС13, СН4, СС14, AsH3, Н2О, COF2. Для кожнай з іх укажыце:
    •	тып гібрыдызацыі арбіталей цэнтральнага атама;
    •	якія арбіталі перакрываюцца пры ўтварэнні хімічных сувязей;
    •	які лік непадзеленых і звязаных электронных пар ёсць у малекуле;
    •	якую прасторавую канфігурацыю мае малекула;
    •	які тып хімічнай сувязі ў малекуле;
    •	палярная малекула ці не;
    •	чаму роўны вугал паміж сувязямі.
    401.	*Якая з прапанаваных схем адпавядае sp-, sp2і 8р3-гібрыдызацыі атамных арбіталей?
    402.	"Укажыце лік гібрыдных арбіталей, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні кавалентных сувязей у малекулах ВеС12, ВС13, СН4, Н2О, NH3.
    § 15. Валентнасць і ступень акіслення
    403.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	усе хімічныя элементы ў злучэннях могуць праяўляць як дадатныя, так і адмоўныя ступені акіслення;
    б)	ступень акіслення — гэта ўмоўны зарад атама ў хімічным злучэнні, калі дапусціць, што яно складаецца з іонаў;
    в)	металы ў злучэннях праяўляюць толькі адмоўныя ступені акіслення;
    г)	усе хімічныя элементы маюць пастаянную валентнасць;
    д)	валентнасць хімічнага элемента мае толькі цэлалікавыя значэнні;
    е)	валентнасць заўсёды лікам роўная ступені акіслення;
    ё) шчолачныя металы ў злучэннях праяўляюць пастаянную ступень акіслення +1;
    ж)	ступень акіслення не заўсёды лікам роўная валентнасці;
    з)	валентнасць вадароду ва ўсіх злучэннях роўная адзінцы;
    і)	валентнасць элементаў другога перыяду не можа быць болыпай за чатыры.