Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
16. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
Cu -> CuO -> CuSO4 -» Cu(OH)2 -> CuCl2 -> Cu.
17. Якімі былі б адносныя атамныя масы гелію, бору, азоту і натрыю, калі б атамная адзінка масы была роўная 1 •
—масы атама кіслароду-16?
16
18. Электрон — гэта часціца з адмоўным зарадам, які роўны -1,602 • 10“19 Кл. Які сумарны зарад маюць іоны алюмінію хімічнай колькасцю 0,45 моль?
19. Якую адносную атамную масу меў бы кісларод, калі б у прыроднай сумесі на кожныя 4 атамы кіслароду-16 прыходзіліся б 3 атамы кіслароду-17 і 1 атам кіслароду-18?
20. Вылічыце масу:
a) 10 атамаў азоту-15; в) 58 атамаў фосфару-31;
б) 24 атамаў калію-40; г) 240 атамаў вугляроду-13.
21. Маса якога ліку малекул азоту роўная масе 400 атамаў крэмнію?
22. Які лік атамаў кіслароду змяшчаецца ў яго порцыі, якая мае такую ж масу, як і 250 малекул сернай кіслаты?
23. Якую масу мела б атамная адзінка масы, калі б 1 моль любога рэчыва змяшчаў 1,0 • 1022 часціц?
24. Чаму роўная аб’ёмная доля кіслароду ў яго сумесі, якая складаецца з 120 г азоту і 680 г кіслароду?
25. У газавай сумесі аб’ёмная доля хлору ў 4 разы большая за аб’ёмную долю кіслароду. Чаму роўная масавая доля кіслароду ў гэтай сумесі?
26. Пры дзеянні пары вады на чыгунныя стружкі пры высокай тэмпературы ўтвараецца вадарод і аксід жалеза(П, III). Разлічыце масу чыгунных стружак, масавая доля жалеза ў якіх складае 96,0 %, неабходную для атрымання вадароду аб’ёмам (н. у.) 10,0 м3.
27. *Якімі павінны быць масавая і аб’ёмная долі метану ў яго газападобнай сумесі з вадародам, каб такая сумесь была ў 10 разоў лягчэйшая за паветра?
28. *Разлічыце суадносіны лікаў атамаў вадароду, кіслароду і вугляроду ў водным растворы з масавай доляй метанолу 53,0 %.
29. *У сумесі, якая складаецца з аксіду цынку і сульфату цынку, лік атамаў кіслароду ў 3 разы большы за лік атамаў цынку. Разлічыце масавую долю аксіду цынку ў гэтай сумесі.
30. *У састаў солі ўваходзяць кісларод, вадарод, азот і алюміній. Масавая доля кіслароду ў саставе солі роўная 65,04 %. Адносіны колькасці атамаў вадароду да ліку атамаў кіслароду ў рэчыве складаюць 2 : 5, а лік атамаў алюмінію роўны ліку атамаў азоту. Вызначце формулу солі, калі яе малярная маса роўная 123,0 г/моль.
31. ’-Масавая доля кіслароду ў водным растворы сульфату алюмінію роўная 86,8 %. Разлічыце масавую долю солі ў гэтым растворы.
32. *Газавую сумесь азоту і аміяку аб’ёмам (н. у.) 24,42 дм3 змяшалі з газападобным бромавадародам аб’ёмам (н. у.) 12,66 дм3. Аб’ёмная доля азоту ў атрыманай газавай сумесі павялічылася ў параўнанні з зыходнай на 13,8 %. Разлічыце масавыя долі рэчываў у зыходнай сумесі газаў.
§ 2. Простыя і складаныя рэчывы. Рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы
33. Якія з названых фізічных уласцівасцей характэрны для рэчываў з малекулярнай будовай, а якія — з немалекулярнай:
а) высокая лятучасць;
б) нізкая тэмпература плаўлення;
в) моцны пах пры пакаёвых умовах;
г) высокая электраправоднасць;
д) высокая тэмпература кіпення;
е) высокая цвёрдасць?
34. Адзначце правільныя сцвярджэнні:
а) у рэакцыі раскладання зыходныя рэчывы могуць быць простымі і складанымі;
б) азон і азот — алатропныя формы кіслароду;
в) графіт, алмаз і фулерэн складаюцца з атамаў аднаго хімічнага элемента;
г) фізічныя ўласцівасці белага і чырвонага фосфару аднолькавыя;
д) кісларод і азон маюць розныя хімічныя ўласцівасці;
е) ведаючы зарад ядра атама хімічнага элемента, можна прадказаць хімічныя ўласцівасці яго простага рэчыва;
ё) у простых рэчываў, якія складаюцца з атамаў аднолькавых хімічных элементаў, варта чакаць аднолькавых хімічных уласцівасцей;
ж) азот нельга атрымаць у выніку рэакцыі злучэння.
35. Запішыце формулы ўсіх пералічаных рэчываў: вада, вадарод, медзь, гідраксід кальцыю, азотная кіслата, хларыд амонію, сульфат жалеза(ПІ), белы фосфар, калій, аксід натрыю, хларыд серабра, хларыд серы(ІУ), азон, метан, этылен, пітная сода, сера. Падкрэсліце формулы рэчываў, якія маюць малекулярную будову.
36. Запішыце формулы рэчываў, якія маюць немалекулярную будову: NH4NO3, SO2, HI, RbNO3, Sr(OH)2, H2SeO4, He, ScCl3.
37. Якія з пералічаных рэчываў будуць знаходзіцца ў цвёрдым агрэгатным стане пры н. у.: CsCl, СсЮ, Н2О2, С2Н6, О3, N2, Na2Se? Растлумачце чаму.
38. Ці могуць простыя рэчывы мець немалекулярную будову? Растлумачце свой адказ і, калі неабходна, прывядзіце адпаведныя прыклады.
39. Як (якасна) залежыць тэмпература плаўлення і тэмпература кіпення рэчыва з малекулярнай будовай ад велічыні сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння? Прывядзіце адпаведны прыклад.
40. Якія з пералічаных рэчываў пры н. у. складаюцца з малекул: С2Н5ОН, H2S, СаС12, Р4, SF6, NH4NO3, КСЮ, НС1О4?
41. Выпішыце з прыведзенага спіса асобна формулы малекул і формульных адзінак: СН3СООН, NH4C1, HN03, CO, IF3, NaFeO2, K3[A1(OH)6], P2S5, H2O2, KC1O4, N2O.
42. Якую будову — малекулярную ці немалекулярную — маюць рэчывы, уласцівасці якіх прыведзены ніжэй:
а) тэмпература кіпення роўная -34 °C;
б) шчыльнасць пры н. у. роўная 0,45 г/дм3;
в) шчыльнасць пры н. у. роўная 22 г/см3;
г) тэмпература плаўлення складае 870 °C?
43. Ці можа рэчыва, якое валодае немалекулярнай будовай пры пакаёвых умовах, мець малекулярную будову пры іншых умовах? Растлумачце свой адказ і прывядзіце адпаведныя прыклады.
44. Разлічыце хімічную колькасць атамаў кожнага хімічнага элемента ў порцыі нітрату барыю масай 48 г.
45. Разлічыце малярную масу ўзору хлору, які змяшчае аднолькавы лік атамаў хлору-35 і хлору-37.
46. Чаму роўная маса порцыі карбанату натрыю, у якой змяшчаецца натрый хімічнай колькасцю 0,68 моль?
47. Які лік атамаў кіслароду змяшчаецца ў 2,80 дм3 азотнай кіслоты, якая мае шчыльнасць 1,64 г/см3?
48. Вуглярод, які змяшчаецца ў чыгуне, часткова рэагуе з жалезам з утварэннем бінарнага злучэння — цэментыту. Яго формульная адзінка змяшчае 1 атам вугляроду, а масавая доля жалеза ў ім складае 93,31 %. Вызначце формулу цэментыту.
49. Масавыя долі азоту, вадароду, серы і кіслароду ў саставе солі адпаведна роўныя 12,17; 4,38; 27,86; 55,59 %. Вызначце формулу солі.
50. Згодна з данымі хімічнага аналізу масавыя долі вугляроду, вадароду і кіслароду ў арганічным рэчыве адпаведна роўныя 37,49; 12,58; 49,93 %. Адносная шчыльнасць яго пары па азоце роўная 1,143. Вызначце малекулярную формулу гэтага рэчыва і прывядзіце яго структурную формулу.
51. Пласцінка, зробленая з металічнага золата, мае форму прамавугольніка. Яе даўжыня, шырыня і вышыня адпаведна роўныя 12,4, 24,0 і 5,80 мм, а маса — 33,35 г. Разлічыце масу атама золата. Прыняўшы, што ўвесь аб’ём металу поўнасцю заняты атамамі золата, разлічыце, які радыус павінен мець атам золата.
52. Маса адной малекулы рамбічнай серы складае 4,25 ■ 10~22 г. Вызначце хімічную формулу рамбічнай серы. Якую будову — малекулярную ці немалекулярную — мае рамбічная сера ў цвёрдым стане?
53. Цынкавы кубік з даўжынёй рабра 4,64 мм растварылі ў лішку салянай кіслаты. Вылучаны пры гэтым газ заняў аб’ём (н. у.) 246 см3. Па выніках гэтага доследу разлічыце шчыльнасць цынку.
54. Адносіны масы хрому да кіслароду ў саставе аксіду хрому роўныя 2,167. Вызначце формулу гэтага аксіду.
55. ‘"Масавая доля вадароду ў саставе лятучага вадароднага злучэння роўная 12,5 %. Вызначце формулу лятучага вадароднага злучэння.
56. *Малярная маса лятучага вадароднага злучэння роўная 81 г/моль. Вызначце хімічную формулу злучэння.
57. *У сумесі сульфіту і сульфату шчолачназямельнага металу масавая доля серы роўная 0,2500, а кіслароду — 0,4375. Вызначце метал.
58. *Пры працяглым прапусканні пары серы над нагрэтым вугляродам масай 1,90 г было атрымана новае злучэнне, маса якога склала 6,02 г. Прыняўшы, што ў рэакцыю ўступіла толькі палова вугляроду, вызначце эмпірычную формулу атрыманага злучэння. Чаму роўная масавая доля серы ў ім?
59. *Пры згаранні навескі бінарнага злучэння бору з вадародам масай 831 мг утварылася вада масай 1,603 г і аксід бору(ІІІ) масай 2,078 г. Пры н. у. гэтае рэчыва з’яўляецца газам і яго зыходная навеска займае аб’ём 664,8 см3. Вызначце малекулярную формулу бінарнага злучэння бору.
60. *Памеры і масы атамаў вельмі малыя. Напрыклад, радыус атама гелію роўны 49 пікаметраў (1 пм = 10~12 м). Калі пясчынку, якая ўяўляе сабой шар дыяметрам 0,10 мм, у думках павялічыць да памераў зямнога шара (сярэдні радыус Зямлі — 6365 км), то якім стане радыус атама гелію пры такім жа павелічэнні яго памераў?
61. *Прыняўшы, што пясчынка мае дыяметр 0,10 мм і складаецца з чыстага SiO2, шчыльнасць якога роўная 2,65 г/см3, вылічыце, чаму роўная маса пясчынак хімічнай колькасцю 1 моль. Разлічыце хімічную колькасць SiO2 у порцыі, якая мае масу, роўную масе Зямлі (прыміце радыус Зямлі роўным 6365 км, а яе шчыльнасць •— 5,52 кг/дм3).
§ 3. Асноўныя класы неарганічных злучэнняў
Прыклад 1. Сумесь, якая змяшчае аднолькавыя масы металу групы ІІА і яго сульфіду, апрацавалі лішкам
салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ з малярнай масай, роўнай 13,435 г/моль. Вызначце метал.
Дадзена:
m(Me) = m(MeS)
М(Н2 + H2S) = 13,435 г/моль
Me — ?
Р а ш э н н е
Для вызначэння металу неабходна даведацца яго малярную масу і з дапамогай перыядычнай сістэмы вызначыць метал. Паколькі метал з групы ПА, то формула яго сульфіду — MeS.
Працякалі рэакцыі:
Me + 2HC1 = МеС12 + Н2?;
MeS + 2HC1 = МеС12 + H2St.
Газ, які вылучыўся, — сумесь (Н2 + H2S).
Па ўмове задачы масы кампанентаў роўныя, таму можна ўзяць любыя зручныя велічыні іх мас. Няхай масы металу і яго сульфіду ў зыходнай сумесі роўныя па 100 г, a малярную масу невядомага металу абазначым праз х.
т(Ме) = 100 г.
m(MeS) = 100 г.
М(Ме) = х г/моль.
Тады малярная маса сульфіду металу будзе роўная (х + 32).
M(MeS) = М(Ме) + M(S) = (х + 32) г/моль.
тп(Ме) 100
У зыходнай сумесі было = T” моль металу Me
m(MeS)
1 M(MeS)
100
моль сульфіду металу MeS.
М(Н2) = 2 г/моль.
M(H2S) = 34 г/моль.
3 ураўненняў рэакцый вынікае, што вылучылася:
л(Н2) = п(Ме) = моль, або т(Н2) = л(Н2) • М(Н2) = х
100 юо
• 2 г Н2 і n(H2S) = n(MeS) = ——ух моль,
X X +
або m(H2S) = n(H2S) • M(H2S) = Q9 • 34 r H2S. X -t