• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    404.	Вызначце ступень акіслення атамаў у наступных злучэннях: (NH4)2S, CuOHCl, Mg3(PO4)2, Na2Se, C12O, NaC104, Na2SO3, H3PO3, NH4H2PO4.
    405.	Вызначце ступень акіслення атамаў у наступных злучэннях: K3[A1(OH)6], SnF4, I3N, SiBr4, Ba(MnO4)2, PtCl4, Ral2, Ca(C103)2.
    406.	Вызначце ступень акіслення атамаў у злучэннях: NH4NO3, Na2Te, Mg(CrO2)2, Pbl2, A1PO4, CrO2Cl2, Mn3O4, BrF, INO3. У якіх з ix прысутнічае іонная сувязь?
    407.	Вызначце ступень акіслення атама азоту ў злучэннях: N2H4, NH2OH, KNH2, A1(OH)2NO3, NH3, NF3, NOCI, CH3NH2, NH4NO2.
    408.	Вызначце ступень акіслення атамаў кіслароду ў злучэннях: Н2О2, К2О, OF2, С12О7, СН3ОН, CO, COS, ХеО3, NaO3.
    409.	Вызначце ступень акіслення атамаў у іонах: NH4, Сг2О2-, NO3, РОГ, СЮз, FeOH2+, OH , CIO", СО|\
    410.	Якія з прыведзеных злучэнняў маюць малекулярную будову: CuS, LiH, NH3, Na3N, FeCl2, SO3, H3PO4, A12O3, Mg(OH)2? Для якіх атамаў, што ўваходзяць у састаў гэтых злучэнняў, можна гаварыць аб валентнасці? Коратка растлумачце адказ.
    411.	Кісларод, сера і селен размешчаны ў VIA-rpyne перыядычнай сістэмы. Якія з элементаў будуць праяўляць аднолькавыя валентнасці — кісларод і сера, сера і селен або кісларод і селен — і чаму?
    412.	Ці можа ступень акіслення якіх-небудзь атамаў у саставе рэчыва быць дробавым лікам? Растлумачце свой адказ.
    413.	Чым адрозніваюцца элементы металы і неметалы з пункту гледжання ступеней акіслення, якія яны праяўляюць у злучэннях?
    414.	Якія хімічныя элементы з пералічаных заўсёды праяўляюць пастаянную ступень акіслення: калій, сера, вадарод, хлор, фтор, кальцый, мыш’як? Для кожнага з іх укажыце якую.
    415.	Вызначце ступень акіслення ўсіх атамаў у арганічных злучэннях:
    а)	этын;	ё) этаналь;
    б)	бутадымен-1,3;	ж) этанавая кіслата;
    в)	цыклабутэн;	з) метыламін;
    г)	1,2-дыметылцыклабутан;	і) глюкоза;
    д)	этанол;	к) гліцэрына;
    е)	фенол;	л) 3-амінабутанавая
    кіслата.
    416.	Назавіце лік кавалентных сувязей, якія ўтварае атам кіслароду ў іоне гідраксонію. Чаму роўныя валентнасць і ступень акіслення атамаў кіслароду ў гэтым іоне і якую прасторавую будову ён мае?
    417.	Якія з прыведзеных сцвярджэнняў няправільныя:
    а)	атамы шчолачных металаў заўсёды праяўляюць пастаянную валентнасць;
    б)	атамы шчолачназямельных металаў заўсёды праяўляюць пераменную валентнасць;
    в)	атамы азоту і фосфару размешчаны ў адной групе перыядычнай табліцы, таму яны ва ўсіх злучэннях праяўляюць аднолькавыя ступені акіслення;
    г)	максімальная валентнасць кіслароду роўная чатыром;
    д)	мінімальная ступень акіслення роўная -8, а максімальная	Н8?
    418.	Якой характарыстыкай атама — якаснай або колькаснай — з’яўляецца валентнасць?
    419.	*Невядомы метал масай 6,4 г растварылі ў лішку канцэнтраванай кіслаты. У выніку рэакцыі атрымалі соль металу, ступень акіслення металу ў якой роўная +2, і газ аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3, масавая доля азоту ў якім складае
    30,45 %, а кіслароду — 69,55 %. Адносная шчыльнасць газу па паветры роўная 1,586. Вызначце невядомы метал.
    420.	*Сумесь невядомага двухвалентнага металу з яго карбанатам агульнай масай 2,76 г апрацавалі лішкам салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 0,896 дм3. Газ прапусцілі праз лішак воднага раствору гідраксіду кальцыю, у выніку чаго аб’ём газу паменшыўся на 0,672 дм3. Вызначце невядомы метал.
    § 16. Тыпы крышталічных структур
    421.	Назавіце раздзел хіміі, які вывучае прасторавую будову малекул.
    422.	Якую прасторавую будову маюць усе двухатамныя малекулы?
    423.	Састаўце схему ўтварэння хімічных сувязей у малекуле серавадароду. оці л-сувязі ўтвараюцца паміж атамамі серы і вадароду? Які лік непадзеленых і звязаных электронных пар змяшчаецца ў малекуле? Якую прасторавую форму яна мае?
    424.	Састаўце схему ўтварэння хімічных сувязей у малекуле фасфіну РН3. оці л-сувязі ўтвараюцца паміж атамамі фосфару і вадароду? Колькі непадзеленых і звязаных электронных пар змяшчаецца ў саставе малекулы? Форму якой геаметрычнай фігуры яна мае?
    425.	Назавіце лік суседніх атамаў, з якімі звязаны кожны атам крэмнію ў крышталічнай рашотцы.
    426.	Для кожнага з пералічаных рэчываў запішыце формулу і ўкажыце тып яго крышталічнай рашоткі пры н. у.: вадарод, серная кіслата, нікель, глюкоза, сульфат барыю, гідраксід кальцыю, сера, метан, аксід крэмнію(ІУ), хларыд фосфару(ІП), азотная кіслата.
    427.	Якую будову — малекулярную або немалекулярную — маюць наступныя рэчывы пры н. у.: Na2S, SiC, алмаз, SiO2, HBr, СО2, NH3, Mg3N2?
    3 Зак. 509
    428.	Адзначце рэчывы з атамнай крышталічнай рашоткай: алмаз, SiO2, СО2, Н2О, NaCl, HC1, СН4, SiC, Si, СН4, NH3.
    429.	Прывядзіце прыклады двух цвёрдых пры н. у. рэчываў, у вузлах крышталічнай рашоткі якіх знаходзяцца атамы, звязаныя паміж сабой кавалентнымі сувязямі. Якую будову — малекулярную або немалекулярную — маюць гэтыя рэчывы?
    430.	Для кожнага з пералічаных рэчываў укажыце тып крышталічнай рашоткі пры н. у. і прывядзіце яго фізічныя ўласцівасці: жалеза, кварц, графіт, серавадарод, хларыд калію, этанол, серабро.
    431.	Адзначце правільныя варыянты адказу. Рэчывы з атамнай крышталічнай рашоткай характарызуюцца:
    а)	высокай тэмпературай плаўлення;
    б)	высокай цвёрдасцю;
    в)	нізкай тэмпературай кіпення;
    г)	высокай лятучасцю;
    д)	нізкай электраправоднасцю;
    е)	нізкай цвёрдасцю.
    432.	Чаму рэчывы з атамнай крышталічнай рашоткай дрэнна праводзяць электрычны ток?
    433.	Што з’яўляецца прычынай таго, што рэчывы з атамнай крышталічнай рашоткай валодаюць высокай цвёрдасцю?
    434.	Растлумачце, чаму рэчывы з атамнай крышталічнай рашоткай звычайна маюць высокія тэмпературы плаўлення і кіпення.
    435.	Пры поўным згаранні ў лішку кіслароду навескі масай 10 г якога рэчыва — графіту ці фулерэну — утвараецца болып вуглякіслага газу?
    436.	Вызначце лік атамаў, якія змяшчаюцца ў карбідзе кальцыю масай 540 кг.
    437.	Масавая доля крэмнію ў сумесі карбіду крэмнію і кварцу роўная 57,9 %. Разлічыце масавую долю кварцу ў гэтай сумесі.
    438.	Пры ўзаемадзеянні вышэйшага аксіду элемента VIA-групы масай 10,16 г з лішкам вады ўтвараецца кіслата масай 11,6 г. Вызначце элемент.
    439.	*3олата ў цвёрдым стане мае кубічную гранецэнтраваную элементарную ячэйку, паказаную на малюнку 37 вучэбнага дапаможніка «Хімія. 11 клас». Атамы золата ў ёй размяшчаюцца ў вяршынях куба, а таксама ў сярэдзіне кожнай грані. Уважліва разгледзьце малюнак і вызначце, якому ліку суседніх элементарных ячэек адначасова належыць кожны атам золата, размешчаны: а) у вяршыні куба; б) у сярэдзіне кожнай грані. Разлічыце, які лік атамаў золата належыць адной элементарнай ячэйцы.
    440.	*Вызначце хімічную формулу газападобнага злучэння бору з вадародам, калі пры н. у. яго шчыльнасць прыкладна роўная шчыльнасці азоту, а масавая доля бору ў ім складае 78,14 %.
    441.	*Мольная доля пірыту ў яго сумесі з сульфідам жалеза(ІІ) роўная 20,0 %. Разлічыце масавую долю пірыту ў гэтай сумесі.
    442.	*Масавая доля кіслароду ў аксідзе, які мае немалекулярную будову, роўная 53,26 %. Вызначце эмпірычную формулу аксіду. Якую трывіяльную назву ён мае?
    443.	*Адносная шчыльнасць па паветры злучэння, малекула якога складаецца з атамаў вадароду і азоту, такая ж, як і ў кіслароду. Масавая доля вадароду ў ім складае 12,58 %. Вызначце хімічную формулу гэтага злучэння.
    444.	*Уважліва разгледзьце элементарную ячэйку алмазу на малюнку 38 вучэбнага дапаможніка «Хімія. 11 клас». Які лік атамаў вугляроду цалкам належыць адной элементарнай ячэйцы? Даўжыня рабра кубічнай элементарнай ячэйкі з малюнка складае 0,357 нм. Разлічыце шчыльнасць алмазу.
    445.	*Адным з прамысловых спосабаў атрымання алмазных плёнак з’яўляецца піроліз вуглевадародаў. На газавую сумесь вадароду з метанам аб’ёмам (н. у.) 25,2 дм3 і адноснай шчыльнасцю па геліі 2,66 уздзейнічалі піролізам на нагрэтай паверхні плошчай 1,46 м2. Разлічыце масу алмазнай
    ••	•	« ч 2	•	•
    пленкі, утворанан на 1 см паверхні, калі раскладанне зазнала 5,26 % зыходнай колькасці метану.
    § 17. Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне і вадародная сувязь
    446.	Якую прыроду мае міжмалекулярнае ўзаемадзеянне?
    447.	Як інакш называюцца сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння? У гонар каго яны названы?
    448.	Якія сілы — прыцягнення або адштурхоўвання — пераважаюць пры пакаёвых умовах паміж малекуламі вады? Растлумачце свой адказ.
    449.	Паміж малекуламі якога рэчыва — вадкага або газападобнага — пры аднолькавых умовах міжмалекулярнае ўзаемадзеянне больш моцнае?
    450.	Як залежыць сіла міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ад масы малекул? Прывядзіце прыклады рэчываў, якія пацвярджаюць гэта.
    451.	Як залежыць сіла міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ад палярнасці малекул?
    452.	Якія фізічныя ўласцівасці рэчыва залежаць ад сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння? Прывядзіце адпаведныя прыклады.
    453.	Паміж якімі з названых часціц варта чакаць найбольш моцнага ўзаемадзеяння:
    а)	дзве палярныя малекулы;
    б)	дзве непалярныя малекулы;
    в)	палярная і непалярная малекулы?
    454.	Чым можна растлумачыць больш высокую тэмпературу кіпення фторавадароду HF у параўнанні з хлоравадародам HC1, нягледзячы на тое што апошняя малекула мае большую масу?
    455.	Ці можа ўнутры малекулы ўтварыцца вадародная сувязь? Прывядзіце прыклад такога злучэння.
    456. У якіх малекулах можа ўтварацца ўнутрымалекулярная вадародная сувязь?
    457.	Укажыце ў кожнай пары рэчыва, тэмпература кіпення якога вышэйшая. Адказ растлумачце:
    а) СН4 або SiH4;	б) NH3 або РН3.
    458.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	звычайна чым большая маса малекул, тым мацнейшае міжмалекулярнае ўзаемадзеянне;
    б)	міжмалекулярнае ўзаемадзеянне мае электрастатычную прыроду;
    в)	міжмалекулярнае ўзаемадзеянне можа ажыццяўляцца як паміж палярнымі, так і паміж непалярнымі малекуламі;
    г)	міжмалекулярнае ўзаемадзеянне, як правіла, узмацняецца з павелічэннем палярнасці малекул;
    д)	міжмалекулярнае ўзаемадзеянне можа ажыццяўляцца толькі паміж палярнымі малекуламі.
    459.	Укажыце правільныя суадносіны паміж тэмпературамі кіпення для кожнай пары рэчываў:
    a)	HF > НВг;	д)	HBr > HI;
    б)	HI > HF;	е)	І2 < HI;
    в)	F2 > HF;	ё)	Вг2 < І2;
    г)	Br2 < F2;	ж)	НВг > І2.
    460.	Укажыце правільныя суадносіны паміж тэмпературамі кіпення для кожнай пары рэчываў:
    a)	H2S > Н2О;	в) Н2Те < H2Se;