• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    97.	-Якія прадукты ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні:
    а)	0,4 моль NaHSO4 і 0,2 моль Ва(ОН)2;
    б)	0,2 моль NaHSO4 і 0,2 моль Ва(ОН)2;
    в)	0,6 моль NaHSO4 і 0,2 моль Ва(ОН)2;
    г)	0,3 моль NaHSO4 і 0,2 моль Ва(ОН)2;
    д)	0,8 моль NaHSO4 і 0,2 моль Ва(ОН)2?
    Састаўце малекулярныя ўраўненні адпаведных рэакцый.
    98.	*Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні (там, дзе неабходна, замяніце X і Y на формулы патрэбных рэчываў):
    а)	СаСО3 -> Са(НСО3)2 -> X -> СаО Y -> Са(НСО3)2;
    б)	СО2 -> КНСО3 -> К2СО3 -> КНСО3 СО2;
    в)	Cu -> CuCl2 -> Cu(OH)2 -> CuO -> CuCl2 -> CuOHCl ->
    Cu(OH)2 Cu(NO3)2;
    r)	Fe -4FeO -> Fe2O3 -> Fe3O4 -> FeO Fe -> FeSO4 -> -> (FeOH)2SO4;
    д)	S —> SO2 Ca(HSO3)2 -» CaSO3 -> CaSO4;
    e)	A1(OH)3 -> X -> A12(SO4)3 -> A1(OH)3 -> Na[Al(OH)4] -> -> A1C13 -> A1(OH)3.
    § 4.	Колькасныя характарыстыкі рэчыва
    99.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	адносная шчыльнасць па аргоне газавай сумесі, якая змяшчае вуглякіслы і чадны газы, не можа перавышаць 1,10;
    б)	шчыльнасць вадкага пры н. у. рэчыва можа быць роўная 1,24 г/дм3;
    в)	адносная малекулярная і малярная масы рэчыва маюць аднолькавае колькаснае значэнне;
    г)	малярны аб’ём азотнай кіслаты пры н. у. роўны 22,4 дм3/моль;
    д)	маса адной малекулы рэчыва роўная яго малярнай масе;
    е)	у састаў вадкіх і газападобных рэчываў хімічнай колькасцю 1 моль уваходзіць розны лік структурных элементаў;
    ё) пры павелічэнні аб’ёму газу ў 2 разы яго малярны аб’ём таксама павялічваецца ў 2 разы;
    ж)	порцыі азоту і гелію па 0,25 моль змяшчаюць розны лік атамаў;
    з)	пры н. у. малярны аб’ём усіх вадкіх рэчываў аднолькавы.
    100.	Які лік формульных адзінак фтарыду натрыю змяшчаецца ў яго навесцы масай 256 мкг?
    101.	Разлічыце масу:
    a)	1 малекулы глюкозы;
    б)	3 малекул азону;
    в)	50 малекул сернай кіслаты;
    г)	15 малекул аміяку.
    102.	Разлічыце сумарны лік атамаў у порцыі, якая змяшчае:
    а)	68,8 г трыгідрату нітрату медзі(ІІ);
    б)	240 мг меднага купарвасу;
    в)	12,6 кмоль дэкагідрату сульфату натрыю;
    г)	1,24 • 103 т малахіту;
    д)	450 кг гептагідрату сульфату жалеза(ІІ).
    103.	Якая хімічная колькасць аксіду кальцыю змяшчаецца ў яго порцыі масай 224 кг?
    104.	Чаму роўная даўжыня рабра кубіка лёду, які змяшчае ваду хімічнай колькасцю 10 моль? Шчыльнасць лёду роўная 0,92 г/см3.
    105.	Які лік формульных адзінак ортафасфату кальцыю мае такую ж масу, як і 30 • 104 атамаў фосфару?
    106.	Які агульны лік усіх атамаў змяшчаецца ў кубіку лёду з даўжынёй рабра 2,56 см? Шчыльнасць лёду роўная 0,92 г/см3.
    107.	Якая хімічная колькасць кожнага з пазначаных рэчываў змяшчаецца ў яго порцыі масай 100 г: пентагідрат сульфату медзі(ІІ), хлоравадарод, магній, воцатная кіслата?
    108.	Хімічная колькасць іонаў SO, у некаторай порцыі сульфату жалеза(ІІІ) роўная 0,48 моль. Чаму роўная маса такой порцыі солі?
    109.	У сплаве змяшчаецца медзь і серабро хімічнай колькасцю 2,44 і 5,12 моль адпаведна. Разлічыце масавую долю серабра ў сплаве.
    110.	Маса 1,0 • 1021 малекул арганічнага рэчыва роўная 0,432 г. Чаму роўная малярная маса гэтага рэчыва?
    111.	Які лік атамаў змяшчаецца пры н. у. у порцыі вады аб’ёмам 22,4 дм3?
    112.	Які аб’ём пры н. у. займае хлоравадарод масай 32,8 кг?
    113.	Вылічыце масавую долю:
    а)	фосфару і калію ў ортафасфаце калію;
    б)	азоту ў нітраце амонію;
    в)	крэмнію ў сілікаце кальцыю;
    г)	кіслароду ў гідраксідзе магнію;
    д)	кіслароду ў нітраце жалеза(ІІІ);
    е)	вугляроду ў глюкозе.
    114.	Серу масай 25,0 г змяшалі з жалезам масай 25,0 г і нагрэлі. Разлічыце масу прадукту рэакцыі.
    115.	Газавая сумесь, якая складаецца з гелію і вадароду, займае пры н. у. аб’ём 2,24 дм3 і мае масу 0,24 г. Разлічыце масавую долю вадароду ў сумесі.
    116.	Выведзіце матэматычны выраз, які злучае велічыню атамнай адзінкі масы lu з пастаяннай Авагадра УА.
    117.	Сумесь цынку і аксіду цынку масай 15,0 г растварылі ў разведзенай сернай кіслаце. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 2,60 дм3. Разлічыце аб’ём салянай кіслаты з масавай доляй HC1 6,42 % і шчыльнасцю 1024 г/дм3, якая спатрэбіцца для растварэння такой жа сумесі масай 3,44 кг.
    118.	Чаму роўная масавая доля жалеза ў рэчыве, атрыманым пры награванні жалеза з серай, калі па даных аналізу на кожныя 100 атамаў жалеза прыпадае 109 атамаў серы? Прывядзіце хімічную формулу гэтага рэчыва.
    119.	Які лік атамаў серы змяшчаецца ў малекуле злучэння з адноснай малекулярнай масай 346, калі масавая доля серы ў ім складае 37,0 %?
    120.	У састаў малекулы арганічнага рэчыва ўваходзяць 4 атамы кіслароду, а яго масавая доля ў гэтым рэчыве складае 10,0 %. Якую масу мае порцыя гэтага рэчыва хімічнай колькасцю 5,64 ммоль?
    121.	Масавая доля кіслароду ў аксідзе хімічнага элемента, у якім яго валентнасць роўная чатыром, складае 72,71 %. Вызначце формулу гэтага аксіду і прывядзіце яго трывіяльную і сістэматычную назвы.
    122.	Па даных колькаснага хімічнага аналізу, масавая доля хімічных элементаў у даследаваных рэчывах роўная:
    а)	калію 26,58 %, хрому 35,35 %, кіслароду 38,07 %;
    б)	кальцыю 28,03 %, хлору 49,59 %, кіслароду 22,38 %;
    в)	медзі 25,45 %, серы 12,84 %, кіслароду 57,67 %, вадароду 4,04 %;
    г)	азоту 21,21 %, вадароду 6,87 %, фосфару 23,46 %, кіслароду 48,46 %.
    Вызначце эмпірычныя формулы ўказаных рэчываў.
    123.	Для атрымання сульфіду алюмінію змяшалі 20 г алюмінію і 20 г серы і падпалілі. Якія рэчывы і ў якіх хімічных колькасцях будуць прысутнічаць у сумесі пасля заканчэння рэакцыі?
    124.	Каліевая соль змяшчае атамы серы і кіслароду. Масавая доля калію ў гэтай солі складае 49,41 %, а масавая доля кіслароду ў 1,497 разы большая за масавую долю серы. Вызначце эмпірычную формулу гэтай солі калію.
    125.	У вадзе масай 320 г растварылі 10,0 г мачавіны CO(NH2)2. Разлічыце масавую долю азоту ў атрыманым растворы. Прыгатаваны раствор якой масы неабходна ўзяць для таго, каб унесці ў глебу 500 мг азоту?
    126.	*Масавая доля вугляроду ў саставе карбанату роўная 0,1250. Вызначце хімічную формулу солі.
    127.	*У сумесі сульфату і сульфіту шчолачнага металу масавыя долі серы і кіслароду адпаведна роўныя 0,2388 і 0,4179. Вызначце метал.
    128.	*Сумесь аксіду кальцыю і нітрату кальцыю змяшчае 6,02 • 1022 атамаў кальцыю і 1,204 • 1023 атамаў кіслароду. Разлічыце масавую долю нітрату кальцыю ў сумесі.
    129.	*У састаў узору солі ўваходзяць кісларод, вадарод, вуглярод і барый. Масавая доля кіслароду ў саставе рэчыва роўная 0,3701. Лік атамаў кіслароду ў 3 разы большы за лік атамаў вадароду ў гэтай солі, а лік атамаў вугляроду ў 2 разы большы за лік атамаў барыю. Малярная маса солі меншая за 270 г/моль. Разлічыце хімічную колькасць іонаў барыю ў растворы масай 530 г з масавай доляй дадзенай солі 15,0 %.
    § 5. Асноўныя законы хіміі. Закон пастаянства саставу рэчыва. Закон захавання масы рэчываў
    Прыклад 2. Пры поўным згаранні 1,00 г вадароду ў кіслародзе вылучаецца 143 кДж цеплавой энергіі. Разлічыце, на колькі малекул вады менш утвараецца ў гэтай рэакцыі пры згаранні 2,50 моль вадароду, чым гэта вынікае з закону захавання масы.
    Д а д з е н a : /П](Н2) = 1,00 г Еа = 143 кДж л2(Н2) = 2,50 моль
    Р а ш э н н е
    Працякае рэакцыя:
    2Н2 + О2 = 2Н2О.
    М(Н2) = 2 г/моль.
    
    
    МН20) ?
    „ гн 1	_	^00 Г
    
    М(Н2)	2 г/моль
    = 0,50 моль.
    Пры згаранні п2(Н2) моль Н2 вылучыцца
    МН2)
    МН2)
    • Ег =
    2,50 моль
    0,50 моль
    • 143 кДж =715 кДж.
    Згодна з ураўненнем Эйнштэйна, вылучэнне энергіі азначае змяншэнне масы. Разлічым з дапамогай ураўнення Эйнштэйна Е = тс2, змяншэнню якой масы адпавядае вылучэнне 715 кДж энергіі (с = 300 000 км/с = 300 • 106 м/с — скорасць святла ў вакууме).
    Е = 715 кДж = 715 • 103 Дж.
    т = ~ = 715 ' 10 Дж = 7,94 • 10’12 кг = 7,94 ■ 109 г. с2 (300 • 106 м/с)2
    М(Н2О) = 18 г/моль.
    Маса адной малекулы Н2О роўная:
    т(1Н20) =
    М( Н2О) na
    	2,99 • 10"23 г. 6,02 • 1023 моль 1
    Такім чынам, лік малекул вады, якія «зніклі», роўны: т 7,94 • 10"9 г
    ^Н2°) m(lH2O) “ 2,99 • IO 23 г ~ 2,66 ’ 10 '
    Адказ: А(Н2О) = 2,66 • 1014.
    130.	Якія працэсы суправаджаюцца працяканнем хімічнай рэакцыі:
    а)	вылучэнне газу пры адкрыванні бутэлькі з газаванай вадой;
    б)	утварэнне тварагу пры дадаванні воцату да свежага малака;
    в)	пачарненне сярэбранага ланцужка пры працяглым нашэнні;
    г)	ператварэнне зялёнага яблыка ў чырвоны ў працэсе паспявання;
    д)	знікненне крышталёў ёду, пакінутага на адкрытым паветры;
    е)	з’яўленне агіднага паху пры гніенні прадуктаў харчавання?
    131.	Якія з прыведзеных закону пастаянства саставу:
    а)	серная кіслата;
    б)	гідраксід барыю;
    в)	сульфат амонію;
    г)	хларыд цынку;
    рэчываў падпарадкоўваюцца
    д)	аксід серы(УІ);
    е)	аміяк;
    ё) сульфід свінцу;
    ж)	этан?
    132.	Чаму роўны лік атамаў у малекуле рэчыва з найпрасцейшай с^ормулай СН2О, калі яго адносная малекулярная маса роўная 180?
    133.	У эксперыменце было ўстаноўлена, што эмпірычная формула арганічнага рэчыва — CH, а яго малекула складаецца з 12 атамаў. Разлічыце шчыльнасць пары гэтага рэчыва пры н. у.
    134.	Разлічыце масавую долю медзі ў нястэхіяметрычным сульфідзе медзі(І), састаў якога выражаецца формулай Cu1>04S.
    135.	Разлічыце максімальную масу раствору з масавай доляй HNO3 65,8 %, якую можна атрымаць з азоту, які змяшчаецца ў паветры аб’ёмам (н. у.) 100 м3, калі яго аб’ёмная доля складае 79,4 %.
    136.	Масавыя долі вадароду і кіслароду ў арганічным рэчыве роўныя адпаведна 6,714 і 52,29 %, а шчыльнасць яго пары пры н. у. роўная 2,681 г/дм3. Вызначце формулу рэчыва і прывядзіце яго назву.
    137.	Які аб’ём газу (н. у.) вылучыцца пры ўзаемадзеянні гідрыду кальцыю масай 120 мг з лішкам вады?
    138.	Сумесь гідраксідаў натрыю і калію масай 15,6 г растварылі ў вадзе. На нейтралізацыю атрыманага раствору спатрэбіўся раствор масай 100 г з масавай доляй HC1 10,95 %. Разлічыце масавую долю гідраксіду натрыю ў зыходнай сумесі.
    139.	Пры гартаванні карбанату кальцыю маса навескі паменшылася на 34,0 %. Разлічыце масавую долю аксіду кальцыю ў атрыманым цвёрдым астатку.
    140.	Сумесь цынку і сульфіду цынку масай 22,7 г поўнасцю растварылі ў лішку салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3. Разлічыце масавую долю цынку ў сумесі.
    141.	Лічачы, што зыходныя рэчывы прарэагавалі цалкам, вызначце формулы нястэхіяметрычных злучэнняў, атрыманых пры ўзаемадзеянні: