• Часопісы
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    586.	Пералічыце фактары, якія ўплываюць на стан хімічнай раўнавагі.
    587.	У якім кірунку зрушыцца хімічная раўнавага пры павышэнні тэмпературы ў сістэме:
    а)	Нг(г) + І2(г) 2НІ(Г) Q;
    б)	2СО(г) + О2(г)	2СО2(г) + Q;
    в)	Fe3O4(4B) + 4Н2(Г) 3Fe(HB) + 4Н2О(г) Q;
    г)	4НС1(Г) + О2(г)	2С12(г) + 2Н2О(г) + Q?
    588.	У якім напрамку зрушыцца хімічная раўнавага пры павелічэнні ціску ў сістэме:
    a)	2NO(r) + О2(г)	2NO2(r);
    6)	N2O4(r)	2NO2(r);
    в)	3Fe2O3(4B) + С0(г)	2Fe3O4(4B) + С02(г);
    г)	Fe2O3(4B) + ЗН2(Г) 2Ре(цв) + ЗН2О(г)?
    589.	Як паўплываюць на раўнавагу:
    а)	павелічэнне малярнай канцэнтрацыі аксіду азоту(ІУ) у сістэме:
    2N0(r) + 02(г)	2NO2(r);
    б)	памяншэнне малярнай канцэнтрацыі вадароду ў сістэме:
    С0(Г) + Н20(г)	С02(г) + Н2(г);
    в)	павелічэнне малярнай канцэнтрацыі хлору ў сістэме: 4НС1(Г) + 02(г)	2Н2О(г) + 2С12(г)?
    590.	Як трэба змяніць ціск, тэмпературу, малярную канцэнтрацыю зыходных рэчываў і прадуктаў рэакцыі для зрушэння раўнавагі ўправа:
    а)	N2(r) + О2(г) 2NO(r) Q;
    б)	СО(Г) + С12(г) СОС12(Г) + Q?
    591.	Як трэба змяніць ціск, тэмпературу і канцэнтрацыю рэчываў, каб зрушыць раўнавагу ў бок прадуктаў рэакцыі:
    а)	Н2(г) + І2(цв) = 2НІ(г) Q;
    б)	N2(r) + ЗН2(Г) 2NH3(r) + Q;
    в)	N2(r) + О2(г) 2NO(r) Q;
    г)	СО2(Г) + С(цв) 2СО(Г) Q;
    д)	2Н2(Г) + О2(г)	2Н2О(г) + Q;
    е)	4НС1(Г) + О2(г)	2С12(г) + 2Н2О(г) + Q?
    592.	Якое знешняе ўздзеянне аказалі на раўнаважную сістэму N2(r) + ЗН2(г) 2NH3(r) + 92 кДж, калі гэта не прывяло да змянення раўнаважных канцэнтрацый усіх рэчываў:
    а)	дадалі N2;
    б)	дадалі Н2;
    в)	дадалі NH3;
    г)	нагрэлі;
    4 Зак. 509
    д)	астудзілі;
    е)	павысілі ціск;
    ё) панізілі ціск;
    ж)	дадалі каталізатар?
    593.	Якія са сцвярджэнняў правільныя:
    а)	каталізатары паскараюць толькі прамую рэакцыю;
    б)	каталізатары паскараюць як прамую, так і зваротную рэакцыі;
    в)	каталізатары паскараюць толькі зваротную рэакцыю;
    г)	каталізатары не зрушваюць хімічную раўнавагу;
    д)	каталізатары не зрушваюць хімічную раўнавагу ўлева?
    594.	Экзатэрмічнай ці эндатэрмічнай з’яўляецца прамая рэакцыя азоту з кіслародам, калі пры павышэнні тэмпературы сумесі N2, О2 і NO малярная канцэнтрацыя NO ў ёй павялічваецца?
    595.	Экзатэрмічнай ці эндатэрмічнай з’яўляецца прамая рэакцыя азоту з вадародам, калі пры павышэнні тэмпературы сумесі N2, Н2 і NH3 канцэнтрацыя NH3 у ёй памяншаецца?
    596.	Як паўплываюць на раўнавагу:
    а)	адначасовае паніжэнне тэмпературы і павелічэнне малярнай канцэнтрацыі ёдавадароду ў сістэме:
    Нг(г) + І2(г)	2Ш(Г) Q;
    б)	адначасовае паніжэнне ціску і павышэнне тэмпературы ў сістэме:
    СаСО3(ЦВ) СО2(г) + СаО(ЦВ) — Q;
    в)	адначасовае павышэнне ціску і паніжэнне тэмпературы ў сістэме:
    N2(r) + ЗН2(Г) 2NH3(r) + Q?
    597.	Рэакцыя атрымання аміяку з вадароду
    N2 + ЗН2 2NH3 + 92 кДж з’яўляецца абарачальнай і экзатэрмічнай.
    а)	Вызначце, якая колькасць цеплаты вылучыцца пры атрыманні 986 кг аміяку.
    б)	Разлічыце зыходныя хімічныя колькасці рэчываў, калі раўнаважныя хімічныя колькасці аміяку, вадароду і азоту адпаведна роўныя 5, 1 і 1 моль.
    598.	У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2С0(г) + 02(г)	2СО2(г).
    Хімічныя колькасці CO, О2 і СО2 у раўнаважнай сістэме адпаведна роўныя 2, 1 і 2 моль. Разлічыце пачатковыя хімічныя колькасці аксіду вугляроду(ІІ) і кіслароду.
    599.	У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2SO2(r) + О2(Г) 2SO3(rj.
    Раўнаважная малярная канцэнтрацыя аксіду серы(УІ) роўная 0,20 моль/дм3. Разлічыце раўнаважную малярную канцэнтрацыю кіслароду, калі вядома, што да моманту ўстанаўлення раўнавагі прарэагавала 60 % пачатковай хімічнай колькасці кіслароду, а зыходныя рэчывы былі ўзяты ў стэхіяметрычнай колькасці.
    600.	*У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2СО(Г) + О2(Г)	2СО2(Г).
    Хімічныя колькасці CO, О2 і СО2 у сістэме пасля наступлення хімічнай раўнавагі адпаведна роўныя 1,0, 2,0 і 3,0 моль. Аб’ём сістэмы складае 45 дм3. Разлічыце зыходныя малярныя канцэнтрацыі чаднага газу і кіслароду.
    601.	*У герметычны посуд змясцілі аксід вугляроду(ІІ) і кісларод. Праз некаторы час у сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2СО(г) + О2(г)	2СО2(г).
    Вядома, што зыходныя малярныя канцэнтрацыі CO і О2 былі аднолькавыя і роўныя 0,15 моль/дм3, а раўнаважная малярная канцэнтрацыя кіслароду — 0,075 моль/дм3. Як змяніўся ціск у пасудзіне да моманту ўстанаўлення раўнавагі?
    602.	*У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2NO(r) + О2(г) := 2NO2(r).
    Разлічыце адносіны велічыні скорасці прамой рэакцыі да велічыні скорасці зваротнай рэакцыі пасля павелічэння канцэнтрацыі аксіду азоту(ІІ) у 3 разы і аксіду азоту(ІУ) у 2 разы.
    603.	*У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    N2(r) + 3H2(r)	2NH3(r).
    Разлічыце адносіны скорасці прамой рэакцыі да скорасці зваротнай рэакцыі пасля павелічэння ціску ў 3 разы.
    604.	*У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    А(г) В(г)
    Тэмпературны каэфіцыент скорасці прамой рэакцыі роўны 2, зваротнай — 3. Калі павысіць тэмпературу на 20 °C, то скорасці як прамой, так і адваротнай рэакцый павялічацца, а праз некаторы час яны стануць аднолькавымі — наступіць новая хімічная раўнавага. Разлічыце адносіны велічынь скорасці зваротнай рэакцыі і прамой рэакцыі ў пачатковы момант пасля павышэння тэмпературы.
    РАЗДЗЕЛ 5.
    ХІМІЯ РАСТВОРАЎ
    § 23. Растварэнне як фізіка-хімічны працэс
    Прыклад 8. Крышталегідрат сульфату жалеза(ІІ) масай 27,8 г растварылі ў вадзе масай 172,2 г. Масавая доля сульфату жалеза(ІІ) у атрыманым растворы склала 0,0760. Вызначце формулу крышталегідрату.
    Д а д з е н а:
    m(FeSO4 • хН20) = 27,8 г
    /п(Н2О) = 172,2 г ro(FeSO4) = 0,0760
    х — ?
    Р а ш э н н е
    Маса ўтворанага раствору роўная:
    m(FeSO4 + Н2О) = m(FeSO4 • • хН20) + т(Н20) = 27,8 г + + 172,2 г = 200 г.
    Маса FeSO4 у растворы роўная:
    m(FeSO4) = co(FeS04) • m(FeSO4 + Н2О) = = 0,076 • 200 г = 15,2 г.
    M(FeSO4) = 152 г/моль.
    Хімічная колькасць FeSO4 роўная: m(FeSO4) 15,2 г п n(FeSO4) =	=	—-	 = 0,100 моль.
    4 M(FeSO4) 152 г/моль
    3 формулы крышталегідрату вынікае, што n(FeSO4 • • хН2О) = n(FeSO4) = 0,100 моль.
    Такім чынам, малярная маса крышталегідрату FeSO4 •
    • хН2О роўная:
    m(FeSO4 • хН2О) 27,8 г
    M(FeSO4 • хН2О) =	= 0,100 моль =
    = 278 г/моль.
    М(Н20) = 18 г/моль.
    Велічыня х роўная:
    M( FeSO4 ■ хН2О) M(FeSO4)
    Х “	М(Н2О)
    278 г/моль 152 г/моль _
    18 г/моль
    Формула крышталегідрату — FeSO4 • 7Н2О.
    Адказ: х = 7, FeSO4 • 7Н2О.
    Прыклад 9. Да этанолу масай 20 г дабавілі ваду масай 30 г. Разлічыце аб’ёмную долю спірту, калі шчыльнасць спірту роўная 0,80 г/см3. Змяненне аб’ёму пры змешванні не браць да ўвагі.
    Д а д з е н а: т(С2Н5ОН) = 20 г р(С2Н5ОН) = 0,80 г/см3 т(Н20) 30 г	 <р(С2Н5ОН) ?
    Р а ш э н н е
    Для вылічэння аб’ёмнай долі неабходна ведаць аб’ём дадзенага кампанента і аб’ём сумесі (раствору).
    Вылічым аб’ёмы спірту і вады:
    V(C2H5OH) =
    m(C2H5OH) р(С2Н5ОН)
    20 г 0,80 г/см3
    = 25 см3.
    Шчыльнасць вады роўная 1,00 г/см3.
    Р(Н2О) =
    ш(Н20)
    Р(Н2О)
    30 г 1,00 г/см3
    = 30 см3.
    У агульным выпадку аб’ём сумесі не роўны суме аб’ёмаў кампанентаў, але згодна з умовай задачы адхіленне ад гэтага правіла можна не браць да ўвагі і лічыць, што аб’ём сумесі роўны суме аб’ёмаў кампанентаў:
    У(С2Н5ОН + Н2О) = У(С2Н5ОН) + У(Н2О) = = 25 см3 + 30 см3 = 55 см3.
    Разлічваем аб’ёмную долю спірту:
    У(С2Н5ОН)
    Ф(С2Н5ОН) у^н.ОН + Н2О)
    25 см3
    55 см3
    = 0,455 = 45,5 %.
    Адказ: <р(С2Н5ОН) = 45,5 %.
    Прыклад 10. У растворы аб’ёмам 450 см3 змяшчаецца серная кіслата масай 38,8 г. Разлічыце малярную канцэнтрацыю H2SO4 у растворы.
    Дадзена:	Рашэнне
    V(H2SO4 + Н20) = 450 cm3 M(H2SO4) = 98 г/моль. m(H2SO4) = 38,8 г
    c(H2SO4) ?
    Хімічная колькасць H2SO4 у растворы роўная:
    m(H?SO4) 38,8 г
    zi(H2SO4) = ,,, „ „„ . =	—-	 = 0,396 моль.
    7Vz(H2bO4) 98 г/моль
    Тады малярная канцэнтрацыя H2SO4 у растворы роўная: n(H2SO4) = 0,396 МОЛЬ
    С(Н2ЬО4) v(h2SO4 + H2O) 0,450 дм3 ~
    = 0,880 моль/дм3.
    Адказ: c(H2SO4) = 0,880 моль/дм3.
    605.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	для любога рэчыва можна прыгатаваць насычаны пры 20 °C раствор;
    б)	хларыд натрыю мае розную растваральнасць у вадзе і этаноле;
    в)	калі прыгатаваць з сульфату натрыю і вады насычаны пры 80 °C раствор і потым астудзіць яго да 20 °C, то ў асадку будзе адно з рэчываў, з якіх гэты раствор быў прыгатаваны;
    г)	растваральнасць газаў не залежыць ад растваральніку, а вызначаецца толькі ціскам;
    д)	рэчыва Cu(NO3)2 • ЗН2О называецца трыгідрат нітрату медзі(П);
    е)	калі да газы дадаць сумесь бензіну з вадой, то ўтвараецца раствор бензіну ў газе;
    ё) пры ахалоджванні насычанага воднага раствору любой солі ў асадак выпадае крышталегідрат;
    ж)	у растворы могуць змяшчацца два раствораныя рэчывы;
    з)	у растворы могуць быць два растваральнікі;
    і)	у рэчыва можа існаваць некалькі крышталегідратаў, якія адрозніваюцца лікам малекул вады.
    606.	Прывядзіце тры прыклады раствораў, з якімі вы сутыкаецеся ў паўсядзённым жыцці.
    607.	Прывядзіце па адным прыкладзе вадкага, цвёрдага і газападобнага раствораў.
    608.	Растварэнне рэчыва ў растваральніку разглядаецца як фізіка-хімічны працэс. Для кожнага з пералічаных рэчываў назавіце, які з працэсаў — фізічны або хімічны — пераважае пры растварэнні ў вадзе: кісларод, хлоравадарод, хларыд натрыю, гелій.
    609.	Ведаючы, што малекула вады ўяўляе сабой дыполь, г. зн. палярную малекулу, прадкажыце, якія з рэчываў будуць добра ў ёй растварацца: S8, HI, І2, СеН6, С2Н6, HF, CsI, CO. Растлумачце свой адказ.
    610.	Ад чаго залежыць, які цеплавы эфект — экзатэрмічны або эндатэрмічны — будзе назірацца пры растварэнні рэчыва ў растваральніку? Ці можа гэты эфект змяніцца пры замене растваральніку? Растлумачце свой адказ.
    611.	Як называюцца рэчывы, у састаў якіх уваходзяць малекулы вады? Прывядзіце тры прыклады формул і назваў такіх рэчываў.
    612.	Коратка растлумачце, у чым заключаецца сутнасць працэсу гідратацыі.
    613.	У працэсе гідратацыі этыну адбываецца далучэнне малекулы вады да трайной сувязі С=С. У якіх умовах працякае гэты працэс? Якое прамежкавае няўстойлівае рэчыва ўтвараецца пры гэтым і ўва што яно ізамерызуецца?
    614.	Аксід кальцыю, як і аксід фосфару(У), уступае ў рэакцыю з вадой (адбываецца яго гідратацыя). У чым адрозненне прадуктаў, якія ўтвараюцца ў гэтых рэакцыях? Ці можна награваннем выдаліць ваду з прадуктаў, што ўтвараюцца, і атрымаць зыходныя рэчывы?