Зборнік задач па хіміі
2023
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 267с.
Мінск 2023
615. Масавыя долі жалеза, серы і кіслароду ў саставе крышталегідрату адпаведна роўныя 20,09; 11,53; 63,30 %. Вызначце эмпірычную формулу крышталегідрату.
616. Сумесь складаецца з аднолькавых хімічных колькасцей алебастру і гіпсу. Разлічыце масавую долю вады ў гэтай сумесі.
617. Разлічыце масавую долю крышталізацыйнай вады ў сумесі, якая змяшчае роўныя масы меднага купарвасу і гіпсу.
618. Які лік атамаў змяшчаецца ў:
а) 3 формульных адзінках меднага купарвасу;
б) 8 формульных адзінках крышталічнай соды;
в) 100 г гіпсу;
г) 580 мг дыгідрату гідраксіду калію;
д) 2,44 моль гексагідрату хларыду кобальту(ІІ);
е) 460 ммоль актагідрату гідраксіду барыю?
619. Пры пэўнай тэмпературы пры растварэнні сернай кіслаты ў вадзе ўтвараецца крышталегідрат, масавая доля кіслароду ў якім роўная 71,58 %. Вызначце формулу крышталегідрату сернай кіслаты.
620. Масавая доля сульфату натрыю ў крышталегідраце роўная 0,4837. Вызначце формулу крышталегідрату.
621. У вадзе масай 763 г пры 20 °C раствараецца 125 г солі. Разлічыце масавую долю солі ў насычаным пры 20 °C растворы гэтай солі.
622. Пры 20 °C растваральнасць аміяку складае прыкладна 700 аб’ёмаў на 1 аб’ём вады. Прыняўшы малярны аб’ём газу пры 20 °C і пры 0 °C аднолькавым, разлічыце растваральнасць аміяку пры гэтай тэмпературы.
623. Пры н. у. у 50,0 г вады раствараецца газ аб’ёмам (н. у.) 25,25 дм3. Адносная шчыльнасць газу па вадародзе роўная 18,25. Разлічыце масавую долю газу ў насычаным пры н. у. растворы.
624. У вадзе масай 100 г пры 0 °C і ціску 101,3 кПа раствараецца хлоравадарод масай 82,3 г. Які аб’ём (н. у.) хлоравадароду неабходны для прыгатавання насычанага пры н. у. раствору HC1 масай 250 г?
625. Растваральнасць солі пры 40 °C роўная 50 г, a пры 10 °C — 30 г. Якая маса солі выпадзе ў асадак пры ахалоджванні да 10 °C насычанага пры 40 °C раствору масай 50 г?
626. Для атрымання насычанага пры 15 °C раствору хларыду стронцыю ў вадзе масай 50 г неабходна растварыць крышталегідрат SrCl2 • 6Н2О масай 42,2 г. Разлічыце растваральнасць хларыду стронцыю пры 15 °C.
627. *Растваральнасць хларыду барыю пры 10 °C роўная 33,7 г, а пры 60 °C — 46,4 г. Якая маса дыгідрату хларыду барыю выпадзе ў асадак пры ахалоджванні да 10 °C насычанага пры 60 °C раствору хларыду барыю масай 150 г?
628. *Растваральнасць нітрату серабра пры 30 °C роўная 274,5 г. Пры ахалоджванні да 0 °C насычанага пры 30 °C раствору масай 200 г выпаў асадак нітрату серабра масай 81,3 г. Разлічыце растваральнасць нітрату серабра пры 0 °C.
629. *Якая маса меднага купарвасу выкрышталізуецца пры ахалоджванні да 30 °C насычанага пры 100 °C раствору сульфату медзі(П) масай 1000 г. Растваральнасць CuSO4 пры 100 °C роўная 75 г, пры 30 °C — 25 г.
630. *Да 240 г насычанага пры 20 °C раствору сульфату натрыю дадалі 40,8 г цвёрдага сульфату натрыю. Пры гэтым выпаў крышталічны асадак. Разлічыце масу крышталічнага асадку, калі растваральнасць сульфату натрыю пры 20 °C роўная 19,4 г.
631. *Крышталегідрат карбанату натрыю масай 2,86 г растварылі ў вадзе. Масавая доля карбанату натрыю ў растворы пры гэтым склала 2,12 %, а маса раствору — 50,0 г. Вызначце формулу крышталегідрату, што быў выкарыстаны для прыгатавання раствору.
§ 24. Прыгатаванне раствораў
632. Разлічыце масы хларыду кальцыю і вады, неабходныя для прыгатавання раствору масай 95 г з масавай доляй хларыду кальцыю 6,50 %.
633. Які аб’ём (н. у.) хлоравадароду неабходны для прыгатавання салянай кіслаты масай 70 г з масавай доляй HC1 20 %?
634. Якую масу калію неабходна растварыць у вадзе, каб атрымаць 8,00 г раствору з масавай доляй гідраксіду калію 2,00 %?
635. Неабходна прыгатаваць раствор аб’ёмам 700 см3 з малярнай канцэнтрацыяй фтарыду натрыю 2,00 моль/дм3. Якая маса фтарыду натрыю неабходна для гэтага?
636. Раствор з масавай доляй сернай кіслаты 40,0 % якой масы неабходна ўзяць для прыгатавання раствору аб’ёмам 0,500 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй сернай кіслаты 0,150 моль/дм3?
637. У вадзе масай 74,6 г растварылі аксід серы(УІ) масай 16,2 г. Разлічыце масавую долю сернай кіслаты ў атрыманым растворы.
638. Разлічыце масу Na2CO3 • 10Н2О, якая неабходна для прыгатавання раствору масай 240 г з масавай доляй карбанату натрыю 6,34 %.
639. Якую масу вады неабходна дадаць да раствору масай 80,0 г з масавай доляй сульфату натрыю 7,50 %, каб атрымаць раствор гэтай солі з масавай доляй 5,00 %?
640. Які аб’ём (н. у.) хлоравадароду трэба растварыць у вадзе для прыгатавання салянай кіслаты аб’ёмам 200 см3 і шчыльнасцю 1,10 г/см3 з масавай доляй хлоравадароду 21,0 %?
641. Разлічыце аб’ём вады і аб’ём раствору з масавай доляй азотнай кіслаты 86,0 % і шчыльнасцю 1,48 г/см3, якія неабходны для прыгатавання раствору аб’ёмам 200 см3 са шчыльнасцю 1,20 г/см3 і масавай доляй азотнай кіслаты 32,0 %.
642. Неабходна прыгатаваць раствор масай 150 г з масавай доляй солі 20,0 %. Разлічыце масы раствораў гэтай солі з масавымі долямі 5,00 і 25,0 %, якія неабходна змяшаць для гэтага.
643. Якая маса ацэтону неабходна для прыгатавання яго воднага раствору аб’ёмам 950 см3 з аб’ёмнай доляй ацэтону 30,0 %? Прыміце, што шчыльнасць ацэтону роўная 0,900 г/см3, а змяненне аб’ёму пры змешванні можна не браць да ўвагі.
644. Які аб’ём (н. у.) хлоравадароду спатрэбіцца для прыгатавання раствору аб’ёмам 3,00 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй хлоравадароду 2,00 моль/дм3?
645. Раствор метанолу СН3ОН у вадзе змяшчае атамы вадароду хімічнай колькасцю 120 моль і атамы вугляроду хімічнай колькасцю 1 моль. Разлічыце масавую долю метанолу ў гэтым растворы.
646. Разлічыце малярную канцэнтрацыю гідраксіду натрыю ў растворы з масавай доляй NaOH 30,78 % і шчыльнасцю 1,34 г/см3.
647. Для прыгатавання раствору хларыду кальцыю юны хімік растварыў мел масай 40 г, які змяшчае 3,00 % па масе нерастваральных у кіслаце прымесей, у салянай кіслаце аб’ёмам 400 см3 са шчыльнасцю 1,078 кг/дм3 і масавай доляй HC1 14,0 %. Разлічыце масавыя долі хларыду кальцыю і вады ў атрыманым растворы.
648. Воцатная эсэнцыя, якая выкарыстоўваецца ў побыце, уяўляе сабой 70%-ны водны раствор воцатнай кіслаты шчыльнасцю 1,068 г/см3. Разлічыце аб’ём вады, якую неабходна дадаць да 100 см3 воцатнай эсэнцыі, каб прыгатаваць раствор з масавай доляй воцатнай кіслаты 9,0 % (так званы сталовы воцат).
649. *Юнаму хіміку далі заданне прыгатаваць два растворы для падкормкі пакаёвых раслін. Пажыўная каштоўнасць першага павінна адпавядаць 10,0 г/дм3 калію, а другога — 10,0 г/дм3 азоту. Якія навескі паташу і тэтрагідрату нітрату кальцыю неабходны для прыгатавання кожнага з названых раствораў аб’ёмам 400 см3?
650. *Да раствору аб’ёмам 35,0 см3 з масавай доляй HC1 10,0 % і шчыльнасцю 1,05 г/см3 дадалі раствор масай 100 г з масавай доляй NaOH 2,00 %. Разлічыце масавыя долі рэчываў, якія знаходзяцца ў растворы пасля заканчэння рэакцыі.
651. *Да раствору масай 70,0 г з масавай доляй сернай кіслаты 18,0 % дадалі раствор гэтай жа кіслаты з масавай
доляй 1,0 %. У выніку масавая доля H2SO4 у растворы стала роўная 12,0 %. Разлічыце масу канчатковага раствору.
652. *Медны купарвас якой масы трэба дадаць да раствору масай 75,0 г з масавай доляй сульфату медзі 8,00 %, каб масавая доля солі ў атрыманым растворы склала 12,0 %?
653. *Якую масу пітной соды неабходна дадаць да 148 г раствору з масавай доляй сернай кіслаты 8,86 %, каб у атрыманым растворы масавая доля кіслаты склала 4,00 %?
654. *Раствор якой масы з масавай доляй гідраксіду калію 10,0 % трэба дадаць да раствору масай 70,0 г з масавай доляй азотнай кіслаты 12,0 %, каб атрымаць раствор з масавай доляй азотнай кіслаты 4,50 %?
655. *У пасудзіне змяшчаецца раствор масай 230 г з масавай доляй шчолачы 12,0 %. Частку раствору выдалілі з пасудзіны і дадалі ваду, маса якой у 3 разы большая за масу выдаленага раствору. У выніку масавая доля шчолачы ў растворы стала роўная 5,00 %. Разлічыце масу атрыманага раствору.
656. *Неабходна прыгатаваць саляную кіслату з масавай доляй HC1 7,00 %. Разлічыце масу салянай кіслаты з масавай доляй хлоравадароду 33,0 %, якую неабходна дадаць да вады масай 70,0 г, каб атрымаць неабходны раствор.
657. *Маса раствору з масавай доляй солі 0,200 роўная 60 г. Раствор якой масы з масавай доляй гэтай жа солі 4,00 % трэба дадаць, каб масавая доля солі ў растворы склала 8,00 % ?
§ 25. Электралітычная дысацыяцыя рэчываў у растворах
Прыклад 11. Разлічыце хімічную колькасць катыёнаў вадароду ў растворы масай 42,8 г з масавай доляй вугальнай кіслаты 0,12 %, калі ступень дысацыяцыі кіслаты ў гэтым растворы роўная 3,12 %.
Д а д з е н a:
m(H2CO3 + Н2О) = 42,8 г
<в(Н2СО3) = 0,12 %
а(Н2СО3) = 3,12 %
Р а ш э н н е
Вугальная кіслата — слабы электраліт, які дысацыіруе ў дзве стадыі. Аднак нават па
л(Н+) — ?
першай стадыі ступень яе дыса-
Таму пры разліку варі
цыяцыі малая, па другой яна значна меншая.
’а ўлічваць дысацыяцыю толькі
па першай стадыі:
Н2СО3 н+ + нсод
Маса вугальнай кіслаты ў растворы роўная: т(Н2СО3) = т(Н2СО3 + Н2О) • ®(Н2СО3) = 0,12 %
= 42’8 г ■ ПЮ% = °’0514 г-
М(Н2СО3) = 60 г/моль.
Хімічная колькасць растворанай вугальнай кіслаты роўная:
zn(H2COo) 0,0514 г .
= М(Н2СО3) = бО^Іўмоль = 8’57 • 10 4 моль’
Хімічная колькасць вугальнай кіслаты, якая прадысацыіравала, роўная:
п(Н2СО3) = а(Н2СО3) ■ л0(Н2СО3) = = 0,0312 ■ 8,57 • 10~4 моль = 2,67 • 10’5 моль.
Згодна з ураўненнем дысацыяцыі хімічная колькасць утвораных катыёнаў вадароду роўная хімічнай колькасці вугальнай кіслаты, што прадысацыіравала:
л(Н+) = п(Н2СО3) = 2,67 • 10'5 моль.
Адказ: л(Н+) = 2,67 • 10-5 моль.
Прыклад 12. У растворы змяшчаюцца іоны NO2 хімічнай колькасцю 0,20 моль і малекулы HNO2 хімічнай колькасцю 1,10 моль. Разлічыце ступень дысацыяцыі азоцістай кіслаты ў гэтым растворы.
Д ад зена: пДМСХД = 0,20 моль n1(HNO2) = 1,10 моль
a(HNO2) — ?
Р а ш э н н е
Саставім ураўненне дысацыяцыі азоцістай кіслаты:
hno2 н+ + no2.
Згодна з ураўненнем пры электралітычнай дысацыяцыі адной малекулы HNO2 утвараецца адзін аніён N02. Такім чынам, калі ў растворы прысутнічаюць аніёны N02 хімічнай колькасцю 0,20 моль, то прадысацыіравала HNO2 таксама хімічнай колькасцю 0,20 моль:
??(HNO2) = n^NOg) = 0,20 моль.