• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    789.	3 прыведзенага пераліку выпішыце формулы тых рэчываў, у якіх ёсць атам вадароду са ступенню акіслення -1: Н2О2, ВаН2, С2Н6, CuOHBr, NH3, LiH, SiH4, H2Te, NH4F, HCOOH, HOC1.
    790.	Укажыце рэчывы, пры ўзаемадзеянні з якімі вада-
    род выступае як акісляльнік:
    a)	HNO3 + Cu;
    б)	Fe + Н3РО4;
    в)	Al + NaOH + Н2О;
    г)	С + Н2О;
    д)	Н2 + Na;
    e)	N2 + Н2;
    ё) Fe3O4 + Н2;
    ж)	NaOH + NaH2PO4;
    з)	CuOHCl + HC1;
    і) РН3 + О2.
    791.	У кожнай пары адзначце рэчыва, у якога кіслотныя ўласцівасці выяўлены мацней:
    a)	NH3 і Н2О;	г) HF і HC1;
    б)	H2S і Н2О;	д) H2S і РН3;
    в)	HC1 і H2S;	е) HBr і H2S.
    792.	Вызначце ступень акіслення атамаў усіх элементаў у наступных злучэннях: HBr, СН3СООСН3, Н20, H2SO3, NaH, С2Н6, СН3ОН, СаН2, Н2О2, КНСО3, Ва(0Н)С1.
    793.	Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    а)	Н2 HC1 Н2 Н2О -> Н2 -> NH3 -> Н2 -» LiH;
    б)	NaH -> Н2 -» NH3 -> Na3N -> NaOH Н2 H2S;
    в)	Н2О -» Н2 СН3ОН Н2 -> СаН2 -> Са(ОН)2 -4Н2О.
    794.	Разлічыце адносную атамную масу вадароду, ва ўзоры якога на кожныя 100 атамаў протыю прыпадае па 10 атамаў дэйтэрыю і трытыю.
    795.	Які аб’ём (н. у.) вадароду вылучыцца пры ўзаемадзеянні цынку масай 8,44 г з лішкам разведзенай сернай кіслаты?
    796.	Якую масу вадароду неабходна ўзяць для атрымання хлоравадароду масай 200 кг?
    797.	Якая маса вады ўтвараецца пры выбуху сумесі, што складаецца з вадароду аб’ёмам (н. у.) 4,0 дм3 і кіслароду масай 4,0 г?
    798.	Аб’ёмная доля вадароду ў сумесі з кіслародам роўная 70 %. Разлічыце масавую долю вадароду ў сумесі.
    799.	Над нагрэтай серай прапусцілі вадарод. Атрыманы газ прапусцілі праз раствор сульфату медзі(П). Выпаў асадак масай 455 мг. Разлічыце аб’ём (н. у.) вадароду, што ўступіў у рэакцыю.
    800.	Масавая доля вадароду ў зямной кары складае прыкладна 1 %. Разлічыце, якая маса атамаў вадароду і які іх лік змяшчаецца ў зямной кары масай 1 т.
    801.	Разлічыце колькасць цеплаты, што вылучыцца пры згаранні вадароду масай 32,0 г, калі пры згаранні вадароду хімічнай колькасцю 1 моль вылучаецца 286 кДж цеплаты.
    802.	У колькі разоў вадарод лягчэйшы за газавую сумесь, у якой на кожныя 10 атамаў гелію прыпадае 5 атамаў аргону?
    803.	Разлічыце адносную шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, якая складаецца з вадароду і азоту, масавыя долі якіх у сумесі адпаведна роўныя 55 і 45 %.
    804.	Разлічыце масавую долю гідраксіду натрыю ў растворы, атрыманым пры ўзаемадзеянні гідрыду натрыю масай 3,24 г і вады масай 16,6 г.
    805.	У выніку рэакцыі паміж гідрыдам невядомага аднавалентнага металу масай 4,00 г і вады, узятай у лішку, вылучыўся вадарод масай 0,200 г. Вызначце метал.
    806.	*Пры 20 °C у 1 дм3 вады раствараецца вадарод аб’ёмам 15 см3. Разлічыце, які лік малекул вады прыпадае на 100 малекул вадароду ў такім растворы.
    807.	Пры награванні гідрыд кальцыю раскладаецца з утварэннем вадароду. Вадарод, атрыманы ў выніку раскладання гідрыду кальцыю масай 7,12 г, прапусцілі над распаленым аксідам вальфраму(УІ) масай 4,22 г. Разлічыце масу атрыманага вальфраму.
    808.	Вадарод у прамысловасці выкарыстоўваюць для атрымання метанолу па рэакцыі:
    2Н2 + CO = СН3ОН.
    Рэакцыя працякае пры ціску 300 • 10° Па і тэмпературы 400 °C у прысутнасці каталізатараў (ZnO і Сг2О3). Якую максімальную масу метанолу можна атрымаць з сумесі, што змяшчае аксід вугляроду(ІІ) масай 11,0 т і вадарод масай 1,70 т?
    809.	Сумесь медных і жалезных стружак масай 10,4 г апрацавалі салянай кіслатой. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам 2,24 дм3 (н. у.). Разлічыце масавую долю медзі ў сумесі.
    810.	Вадарод, неабходны для прамысловага сінтэзу аміяку, можна атрымаць, прапускаючы пару вады над нагрэтым коксам, а азот — з паветра. Разлічыце, якая маса коксу з масавай доляй вугляроду 86,2 % і які аб’ём (н. у.) паветра (79 % N2 па аб’ёме) неабходны для сінтэзу 166 т аміяку.
    811.	*Які аб’ём (н. у.) паветра (21 % кіслароду па аб’ёме) спатрэбіцца для згарання сумесі вадароду і прапану аб’ёмам (н. у.) 44,8 м3, масавая доля вадароду ў якой роўная 10 %? 132
    812.	*На аднаўленне аксіду невядомага двухвалентнага металу масай 7,18 г быў затрачаны вадарод аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3. Вызначце метал.
    813.	*Калі прадукты гарэння вадароду ў сумесі аксідаў азоту(П) і азоту(ІУ) ахаладзіць да н. у., то застанецца толькі адно простае рэчыва. Разлічыце аб’ём (н. у.) вадароду, які можна спаліць у сумесі аксідаў азоту(П) і азоту(ІУ) масай 200 кг з масавай доляй азоту 35,6 %.
    814.	*Энергія хімічнай сувязі атамаў у малекуле вадароду роўная 436 кДж/моль. Энергія іанізацыі атама вадароду роўная 13,6 эВ (1 эВ = 1,6 • 1019 Дж). Якую колькасць энергіі неабходна затраціць для ператварэння ў катыёны ўсіх атамаў, што змяшчаюцца ў порцыі газападобнага вадароду масай 100 мг?
    815.	*Газавую сумесь аб’ёмам (н. у.) 200 дм3, што змяшчае 15 % вадароду па аб’ёме і чадны газ, спалілі ў неабходнай колькасці кіслароду. Чаму роўная шчыльнасць газападобнай сумесі пры 400 К і 101,3 кПа, атрыманай у выніку спальвання? Які аб’ём (н. у.) паветра, што ўтрымлівае 21 % кіслароду па аб’ёме, патрабуецца для поўнага спальвання зыходнай сумесі аб’ёмам 20 дм3?
    816.	*Адным з метадаў атрымання вадароду ў прамысловасці з’яўляецца аднастадыйны працэс аўтатэрмальнага рыформінгу прыроднага газу. Для гэтага прыродны газ змешваюць з кіслародам і парай вады, а потым атрыманую газавую сумесь прапускаюць праз калону з нагрэтым каталізатарам. Пры гэтым як кісларод, так і вада ператвараюць метан у CO. Практычны выхад вадароду павышаецца, калі ў зыходнай сумесі змяшчаецца большая, чым патрабуецца па стэхіяметрыі рэакцыі, колькасць вады. Для дасягнення ступені канверсіі метану ў вадарод, роўнай 95,0 % (пры 980 К), на кожны 1 моль метану неабходна браць 4 моль вады. Разлічыце аб’ёмную долю вадароду ў газавай сумесі на выхадзе рэактара пры такіх суадносінах рэагентаў.
    § 29.1. *Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў. Кіслотна-асноўныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў
    817.	*У растворы на кожныя 10 малекул фторавадароду прыпадае 20 іонаў (без уліку працэсу дысацыяцыі вады). Разлічыце ступень дысацыяцыі HF у гэтым растворы.
    818.	*Пры ўзаемадзеянні вадароду з літыем утварылася 34,5 г цвёрдага прадукту рэакцыі. Які лік электронаў перайшоў ад адноўніку да акісляльніку падчас гэтай рэакцыі?
    819.	*Масавая доля вадароду ў саставе гідрыду невядомага металу роўная 4,789 %. Вызначце метал.
    820.	*Сумесь гідрыдаў калію і натрыю масай 6,20 г апрацавалі лішкам салянай кіслаты. У выніку рэакцыі вылучыўся газ аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3. Разлічыце масавую долю гідрыду калію ў сумесі.
    821.	"'Адносная шчыльнасць па вадародзе сумесі двух вадародных злучэнняў серы роўная 24,5. Разлічыце масавую долю болып лёгкіх малекул у гэтай сумесі.
    822.	*Масавая доля вадароду ў сумесі, што змяшчае тры суседнія члены гамалагічнага рада алканаў, складае 20,0 %. Які аб’ём (н. у.) паветра (21 % кіслароду па аб’ёме) спатрэбіцца для поўнага згарання такой сумесі масай 56,8 кг?
    823.	*Да газавай сумесі, што складаецца з роўных аб’ёмаў гелію і вадароднага злучэння азоту, дадалі алкан аб’ёмам, роўным аб’ёму зыходнай сумесі. У выніку малярная маса ўтворанай газавай сумесі стала на 9,75 адзінак большая за зыходную. Вызначце формулу алкану.
    824.	*У арганізме чалавека пры дэградацыі амінакіслот утвараецца аміяк. Аміяк з’яўляецца клетачным ядам і ў высокіх канцэнтрацыях пашкоджвае нервовыя клеткі, таму ён павінен інактывавацца і выводзіцца з арганізма. Аміяк праз шэраг складаных біяхімічных рэакцый ператвараецца ў мачавіну, якая з мачой выводзіцца з арганізма. Разлічыце масу абясшкоджанага аміяку ў арганізме дарослага
    мужчыны, калі вядома, што на працягу сутак ён выдзеліў 1,50 дм3 мачы, шчыльнасць якой роўная 1,020 г/см3, а масавая доля мачавіны ў яе саставе складае 1,90 %.
    § 29.2. *Пераксід вадароду
    825.	*Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	усе атамы ў малекуле пераксіду вадароду размешчаны ў адной плоскасці;
    б)	самай трывалай хімічнай сувяззю ў малекуле Н2О2 з’яўляецца сувязь О—О;
    в)	пры н. у. пераксід вадароду ўяўляе сабой цвёрдае рэчыва;
    г)	пры награванні ў прысутнасці каталізатара пераксід вадароду раскладаецца на вадарод і кісларод;
    д)	за кошт атама кіслароду пераксід вадароду можа быць як акісляльнікам, так і адноўнікам;
    е)	у лабараторнай практыцы пераксід вадароду выкарыстоўваецца як моцны акісляльнік;
    ё) пераксід вадароду неабходна захоўваць у шчыльна закрытай шклянцы.
    826.	*Пры ўзаемадзеянні якіх рэчываў можна атрымаць пераксід вадароду:
    а)	Н2 + О2
    б)	Na2O2 + Н2О
    в)	ВаО2 + H2SO4
    г)	ТіО2 + HNO3 д) SnO2 + HC1 е) Н2О + О2 —>?
    827.	*Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях хімічных
    рэакцый:
    а)	Н2О2 + Ва(МпО4)2 + HNO3 -> Ba(NO3)2 + Mn(NO3)2 + + О2 + Н2О;
    б)	HI + Н2О2 -> І2 + Н2О;
    в)	Н2О2 + H2S + KOH —> K2SO4 + Н2О;
    г)	ВаО2 + Na2S + Н2О -> BaSO4 + Ва(ОН)2 + NaOH;
    д)	Na2O2 + HC1 —> NaCI + Cl2 + Н2О;
    е)	Мп2О7 + Н2О2 —> МпО2 + Н2О + О2.
    828.	*Раствор пераксіду вадароду аб’ёмам 35,8 см3 і шчыльнасцю 1,041 г/см3 працяглы час захоўваўся ў лабараторыі. За час захоўвання яго маса паменшылася на 366 мг (выпарэння вады не адбывалася). Чаму была роўная масавая доля пераксіду вадароду ў зыходным растворы, калі ў канчатковым растворы яна стала роўнай 3,44 %?
    829.	*Разлічыце, у колькі разоў за кошт раскладання паменшылася масавая доля пераксіду вадароду ў водным растворы з масавай доляй 10,0 %, калі маса раствору пры захоўванні паменшылася на 0,50 % у параўнанні з зыходнай.
    830.	*Да воднага раствору з масавай доляй сернай кіслаты 36,8 % дадалі стэхіяметрычную колькасць цвёрдага пераксіду барыю. Разлічыце масавую долю растворанага рэчыва ў атрыманым растворы.
    § 30. Галагены
    Прыклад 15. Сумесь браміду калію і хларыду калію масай 20,00 г растварылі ў вадзе. Потым праз раствор прапусцілі лішак хлору. Пасля ўпарвання маса цвёрдага астатку стала на 2,225 г меншая за зыходную масу солей. У выніку ўпарвання галагены былі цалкам выдалены. Разлічыце масавую долю браміду калію ў зыходнай сумесі.
    Д а д з е н а: m(KBr + KC1) = 20,00 г Am = 2,225 г со(КВг) — ?
    Р а ш э н н е
    Саставім ураўненне рэакцыі, што працякае:
    С12 + 2KBr = 2KC1 + Вг2.