• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі 2023

    Зборнік задач па хіміі

    2023

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 267с.
    Мінск 2023
    67.1 МБ
    а)	О3 + Н2	г) NO2 + 03
    б)	С2Н6 + О3	д) О3 + PbS
    в)	ВаІ2 + Н2О +	О3	е) NO + 03
    925.	*Актыўныя металы ўтвараюць з кіслародам бінарныя злучэнні, якія называюцца азанідамі, напрыклад азанід калію КО3. Да якога класа неарганічных злучэнняў неабходна аднесці гэтае злучэнне? Які тып рашоткі яно мае ў цвёрдым стане і якія часціцы знаходзяцца ў вузлах яго крышталічнай рашоткі?
    926.	*Газавая сумесь, што складаецца з кіслароду і азону, мае аб’ём (н. у.) 12,0 дм3. Пры поўным раскладанні азону аб’ём газу павялічыўся на 10 %. Разлічыце адносную шчыльнасць зыходнай газавай сумесі па вадародзе.
    927.	*Пасудзіну запоўнілі кіслародам. Аб’ём кіслароду пры н. у. роўны 11,2 дм3. Потым праз газ прапусцілі ціхі электрычны разрад. Пасля прывядзення ціску і тэмпературы да нармальных аб’ём газу склаў 10,64 дм3. Разлічыце масу ўтворанага азону.
    928.	*Азон вельмі таксічны для чалавека. Таму ў паветры працоўнай зоны прамысловых прадпрыемстваў на аб’ём (н. у.) 1,0 м3 дапускаецца ўтрыманне не больш за 0,1 мг азону. Разлічыце, які лік малекул кіслароду прыпадае на адну малекулу азону ў паветры (21 % кіслароду па аб’ёме), што змяшчае такую канцэнтрацыю азону.
    929.	’-Герметычная пасудзіна запоўнена пры н. у. азанаваным паветрам, у якім аб’ёмныя долі кіслароду і азону адпаведна роўныя 16,6 і 4,40 %. Якім стане ціск у пасудзіне пры 0 °C, калі раскладзецца 80 % азону?
    § 33. Вадародныя злучэнні кіслароду і серы
    930.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	вугал сувязі Э—О—Э у малекулах Н2О і H2S аднолькавы;
    б)	малекула H2S цяжэйшая за малекулу Н2О, таму тэмпература кіпення серавадароду вышэйшая за тэмпературу кіпення вады;
    в)	паміж малекуламі вады ўтвараюцца вадародныя сувязі;
    г)	шчыльнасць лёду вышэйшая за шчыльнасць вадкай вады;
    д)	серавадарод вельмі добра раствараецца ў вадзе;
    е)	пры растварэнні H2S у Н2О працякае хімічная рэакцыя і ўтвараецца H2SO3;
    ё) вугал паміж сувязямі Н—О—Н у малекуле вады прыкладна роўны 105°;
    ж)	усе аксіды ўступаюць у рэакцыю з вадой пры павышанай тэмпературы.
    931.	3 вадародам кісларод утварае два злучэнні: Н2О і Н2О2. Якія злучэнні з вадародам утварае сера? Прывядзіце іх малекулярныя і структурныя формулы.
    932.	Калі над нагрэтым да 600 °C кальцыем прапусціць пару вады, то ўтвараецца цвёрдае бінарнае злучэнне і газ. Калі ж гэтую рэакцыю правесці пры пакаёвай тэмпературы, то прадуктамі рэакцыі з’яўляюцца іншыя рэчывы. Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый паміж кальцыем і вадой пры 600 і 20 °C. Якую трывіяльную назву маюць цвёрдыя прадукты гэтых рэакцый?
    933.	Якія атамныя арбіталі перакрываюцца пры ўтварэнні хімічных сувязей у малекуле H2S? Які лік непадзеленых 150
    і злучаных электронных пар у гэтай малекуле? Якую форму ў прасторы мае малекула серавадароду і чаму роўны вугал паміж сувязямі Н—S—Н?
    934.	Прывядзіце структурную формулу пераксіду вадароду. Якую валентнасць і ступень акіслення мае атам кіслароду ў гэтым злучэнні?
    935.	Якія іоны з прыведзенага спіса ўтвараюць нерастваральныя ў вадзе сульфіды, што маюць характэрную афарбоўку: Cs+, Ag+, Cu2+, Al3+, Pb2+, Na+, Ba2+, Mg2+? Прывядзіце малекулярныя і іонна-малекулярныя ўраўненні ўтварэння гэтых сульфідаў у водным растворы.
    936.	*Усе «Аметалы ўтвараюць нерастваральныя ў вадзе сульфіды. Большасць з іх раствараецца ў салянай кіслаце. Якія з прыведзеных сульфідаў не раствараюцца ў салянай кіслаце: FeS, PbS, ZnS, Ag2S, Cu2S, CuS, MnS, HgS, BeS?
    937.	Разлічыце аб’ём (н. y.) вадароду, утворанага пры дзеянні лішку вады на гідрыд калію масай 25,4 г.
    938.	Жалеза масай 2,90 г сплавілі з серай масай 2,60 г. Потым да рэакцыйнай сумесі дадалі лішак салянай кіслаты. Разлічыце масу ўтворанага серавадароду.
    939.	Цынк масай 6,50 г сплавілі з серай масай 1,60 г. Потым да сумесі дадалі лішак салянай кіслаты. Разлічыце аб’ём (н. у.) вылучанага газу.
    940.	Якая маса асадку ўтвараецца пры зліванні раствору масай 78 г з масавай доляй сульфіду натрыю 10 % і раствору масай 200 г з масавай доляй сульфату цынку 10 %?
    941.	Масавая доля вадароду ў саставе злучэння, атрыманага атамамі серы і вадароду, роўная 2,052 %. Вызначце формулу гэтага злучэння і прывядзіце яго структурную формулу.
    942.	Разлічыце малярную канцэнтрацыю іонаў вадароду ў растворы серавадароднай кіслаты з малярнай канцэнтрацыяй 0,10 моль/дм3. Ступень дысацыяцыі серавадароднай кіслаты па першай ступені ў гэтым растворы роўная 0,12 %, дысацыяцыю па другой ступені можна не браць да ўвагі.
    943.	Серавадарод утвараецца пры гніенні арганічных рэчываў і прысутнічае ў сумесі з іншымі газамі ў каналізацыйных калодзежах, у дубільных ямах пры вырабе скур, у прыбіральнях. Серавадарод — атрутны газ. Удыханне чалавекам паветра, якое змяшчае 0,10-0,15 % серавадароду, прыводзіць да страты прытомнасці, а ў некаторых выпадках да смяротнага зыходу ў выніку паралічу дыхання. Супрацьяддзем пры атручванні серавадародам з’яўляецца чыстае паветра. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя серавадароду ў працоўнай зоне прамысловых прадпрыемстваў складае 10 мг/м3. Разлічыце лік малекул кіслароду, што прыпадаюць на адну малекулу серавадароду, у паветры (21 % кіслароду па аб’ёме), у якім утрыманне серавадароду роўнае яго гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пры н. у.
    944.	*Якія солі і ў якіх хімічных колькасцях утвараюцца пры прапусканні серавадароду аб’ёмам (н. у.) 2,00 дм3 праз раствор аб’ёмам 100 см3 з малярнай канцэнтрацыяй гідраксіду калію 0,15 моль/дм3?
    945.	*Адносная шчыльнасць па вадародзе газавай сумесі, што складаецца з вадароду і серавадароду, роўная 5,00. Да гэтай сумесі дадалі газ аб’ёмам, роўным аб’ёму серавадароду ў сумесі. У выніку адносная шчыльнасць атрыманай сумесі па вадародзе склала 5,70. Чаму роўная малярная маса гэтага газу?
    946.	*Які аб’ём (н. у.) серавадароду неабходна прапусціць праз раствор масай 45 г з масавай доляй гідраксіду калію 11,2 %, каб атрымаць раствор, у якім масавая доля сярэдняй солі была б у 2 разы большая за масавую долю кіслай солі?
    947.	*Якую масу серавадароду трэба прапусціць праз раствор масай 54,8 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 12,6 %, каб масавая доля шчолачы ва ўтвораным растворы была ў 2 разы меншая за масавую долю солі?
    948.	*Пры ўзаемадзеянні сумесі двухвалентнага металу і яго сульфіду з лішкам салянай кіслаты ўтварылася газавая 152
    сумесь, шчыльнасць якой пры н. у. роўная 0,6625 г/дм3. Вызначце, які метал утрымліваўся ў зыходнай сумесі, калі масавыя долі сульфіду металу і металу ў ёй былі роўныя.
    § 34. Кіслародныя злучэнні серы
    949.	Адзначце правільныя сцвярджэнні:
    а)	аксіду серы(УІ) адпавядае серная кіслата;
    б)	кіслотным аксідам сярністай кіслаты з’яўляецца аксід серы(ІУ);
    в)	пры н. у. аксід серы(ІУ) уяўляе сабой бясколерную вадкасць;
    г)	аксід серы(УІ) утвараецца пры гарэнні запалак;
    д)	пры ўзаемадзеянні аксіду натрыю з сярністым газам утвараецца сульфат натрыю;
    е)	пры раскладанні H2SO3 утвараецца сярністы газ;
    ё) аксід серы(УІ) можна атрымаць награваннем сернай кіслаты;
    ж)	сярністая кіслата з’яўляецца слабым электралітам у водным растворы;
    з)	сярністая кіслата не існуе ў выглядзе індывідуальнага рэчыва, а можа знаходзіцца толькі ў разведзеным водным растворы;
    і)	малекула сярністага газу мае вуглавую будову.
    950.	Намалюйце структурную і электронную формулы сярністай кіслаты. Які лік звязаных электронных пар і колькі оі л-сувязей у малекуле сярністай кіслаты?
    951.	Дзеяннем разведзенага воднага раствору сернай кіслаты на якія рэчывы можна атрымаць аксід серы(ІУ): медзь, сульфіт кальцыю, аксід натрыю, гідрасульфіт калію, гідраксід барыю, аксід вугляроду(ІІ), сульфід амонію, сульфат медзі(П), сера? Прывядзіце малекулярныя ўраўненні адпаведных хімічных рэакцый.
    952.	Адным са спосабаў нейтралізацыі таксічнага сярністага газу, які прысутнічае ў адкідах некаторых прамысловых вытворчасцей, з’яўляецца дадаванне да іх яшчэ
    аднаго вельмі таксічнага газападобнага (пры н. у.) бінарнага злучэння серы. У выніку ўзаемадзеяння двух таксічных газаў утвараюцца два зусім нетаксічныя прадукты, адзін з якіх уяўляе сабой цвёрдае (пры н. у.) простае рэчыва, a другі — гэта вада. Састаўце ўраўненне апісанай хімічнай рэакцыі, што працякае пры нейтралізацыі сярністага газу такім спосабам.
    953.	3 якімі рэчывамі сярністы газ можа ўступаць у рэакцыю: ВаО, H2SO4, Cu, KOH, Н2О, SO3, О2? Прывядзіце малекулярныя ўраўненні рэакцый, што працякаюць.
    954.	Масавая доля серы ў саставе яе аксіду роўная 0,50. Вызначце формулу аксіду і прывядзіце яго назвы па сістэматычнай і трывіяльнай наменклатуры.
    955.	Разлічыце малярную масу газавай сумесі, што складаецца з кіслароду і сярністага газу, у якой аб’ёмныя долі кампанентаў адрозніваюцца ў 1,50 разу.
    956.	Пры 0 °C у 100 г вады можна максімальна растварыць 22,0 г аксіду серы(ІУ). Пры награванні 400 г насычанага пры 0 °C раствору аксіду серы(ІУ) да 20 °C яго маса паменшылася на 36,8 г. Разлічыце растваральнасць SO2 пры 20 °C у 100 г вады.
    957.	Разлічыце адносную шчыльнасць аксіду серы(ІУ) па вадародзе.
    958.	Якую максімальную масу сернай кіслаты можна атрымаць з аксіду серы(ІУ) хімічнай колькасцю 11 моль?
    959.	Састаўце 12 малекулярных ураўненняў рэакцый, адпаведных узаемаператварэнням рэчываў, што знаходзяцца ў вяршынях піраміды.
    960.	У вадзе масай 24,80 г растварылі аксід серы(УІ) масай 4,66 г. Разлічыце масавую долю сернай кіслаты ў атрыманым растворы.
    961.	Якую масу аксіду серы(УІ) неабходна растварыць у вадзе, каб атрымаць раствор масай 150 г з масавай доляй сернай кіслаты 7,18 % ?
    962.	Сумесь масай 20,00 г, што змяшчае медны купарвас і хларыд натрыю, растварылі ў вадзе. Потым да атрыманага раствору дадалі лішак раствору хларыду барыю. У выніку выпаў белы асадак масай 9,32 г. Разлічыце масавую долю хларыду натрыю ў зыходнай сумесі.
    963.	*Сумесь хларыду натрыю і сульфату натрыю масай 2,00 г растварылі ў вадзе. Да раствору дадалі лішак раствору нітрату барыю, у выніку чаго выпаў белы асадак масай 2,33 г. Разлічыце масавую долю сульфату натрыю ў зыходнай сумесі.
    964.	У сістэме ўстанавілася раўнавага:
    2SO2 + О2 2SO3.
    Раўнаважныя хімічныя колькасці SO2, О2, і SO3 адпаведна роўныя 0,10, 0,20 і 0,70 моль. Разлічыце зыходныя хімічныя колькасці SO2 і О2.